Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Прычыны.


Date: 2015-10-07; view: 540.


Сутнасць новай эканамічнай палітыкі (НЭП).

Ва умовах замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны надзвычайныя метады кіравання гаспадаркай былі апраўданы, але з усталяваннем міру насельніцтва не згаджалася з працягам “ваеннага камунізму”, калі не існавала ніякай матэрыяльнай зацікаўленасці ў выніках сваёй працы. Расла незадаволенасць рэквізіцыямі сярод сялянства. Адбыўся шэраг узброеных паўстанняў. На мяжы 1920-1921 гг. краіну ахапіў цяжкі эканамічны крызіс, звязаны з памылкамі ў празмерна цэнтралізаваным кіраванні гаспадаркай краіны.

На Х з'ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. пачалося афармленне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа). Храналагічныя межы 1921-1927 гг.

Сутнасць НЭПа:

1. Харчразвёрстка замянялася харчовым падаткам, які паступова зніжаўся з 20% прадукцыяй у 1921 г. да 5% грашыма ў 1925 г.

2. Абвяшчалася свабоды форм землекарыстання. Законнымі прызнаваліся арцель, абшчына, прыватнае ўладанне ў выглядзе вотрубаў ці хутароў.

3. Дазвалялася арэнда і наёмная праца.

4. Заахвочвалася кааперацыя. Развіццё атрымалі збытавыя, забеспячэнскія, крэдытныя аб'яднанні. Да канца 20-х гг. імі была ахоплена большая палова ўсіх сялянскіх гаспадарак.

5. Дазваляўся з мая 1921 года прыватны гандаль лішкамі сельскагаспадарчай прадукцыяй.

6. Быў адноўлены Дзяржбанк у 1921 годзе і дазволена стварэнне акцыянерных і камерцыйных банкаў.

7. Развіваўся знешні гандаль, стымуляваўся экспарт.

8. Уводзілася стабільная грашовая адзінка з намінальным залатым зместам.

9. Адмяняліся ўсе абмежаванні для прыватных асоб на сумы ў ашчадных касах, гарантавалася тайна ўкладаў і немагчымасць іх канфіскацый.

10. Дазвалялася арэнда прыватным асобам і кааператывам прамысловых прадпрыемстваў. Даваўся дазвол на канцэсіі – здачу ў арэнду прадпрыемстваў замежным фірмам.

11. Уводзілася матэрыяльнае стымуляванне працы: была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы, што выключала ўраўнілаўку, зняты абмежаванні на павелічэнне заробкаў, ліквідаваны працоўныя арміі, адменена абавязковая працоўная павіннасць.

Эканамічны механізм будаваўся на рыначных прынцыпах. НЭП пачаўся з сельскагаспадарчай палітыкі, затым развіўся ў палітыку заахвочвання гандлю, што патрабавала стабілізацыі валюты, стаў прамысловай палітыкай, што дазволіла павялічыць вытворчасць у прамысловасці.

Галоўнымі мэтамі НЭПа лічыліся максімальна хуткае пераадольванне гаспадарчага заняпаду і стварэнне ўмоў для пабудовы аднароднага сацыялістычнага грамадства.

Прычыны згортвання НЭПа былі ў памкненнях партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва да паскоранай мадэрнізацыі грамадства пад лозунгам «рыўка ў сацыялізм», што дэфарміравала эканоміку. Існуючая ў краіне аўтарытарная палітычная сістэма неадпавядала рыначным метадам кіравання эканомікай. Апарат кіравання, больш звыклы да метадаў “ваеннага камунізму” праяўляў у большасці некампетэнтнасць. Адбываўся хуткі рост адміністрацыйна-бюракратычнага апарату, які бачыў у адраджэнні рынку небяспеку сваім прывілеям. Да таго ж, ў масавай свядомасці савецкіх грамадзян узніклі супярэчлівыя меркаванні. Па сутнасці, пасля рэвалюцыі 1917 г. адбылася “рэстаўрацыя” капіталізму. Як вынік – незадаволенась працоўных НЭПам, арыентацыя іх на агульную грамадзянскую роўнасць.

Былі і станоўчыя вынікі правядзення НЭПа на Беларусі. Была адноўлена сельская гаспадарка рэспублікі, адноўлена прамысловасць, узрасла колькасць прадпрыемстваў і працуючых на іх. Спажывецкі рынак быў напоўнены асноўнымі таварамі, павялічыўся абарот гандлю. Тым не менш, Беларусь заставалася індустрыяльна слабаразвітай рэспублікай СССР, удзельная вага яе прамысловасці ў 1926 годзе склала менш аднаго працэнта ад усёй прамысловасці СССР.

 

24. Індустрыялізацыя і калектывізацыя, іх асаблівасці ў Беларусі.

 

У СССР была распрацавана праграма “вялікага скачка” і мела мэты: паскораную індустрыялізацыю народнай гаспадаркі; паскоранае каапераванне сялянства і сярэдніх слаёў горада; пад'ём дабрабыту і культуры мас; пабудову сацыялізму.

Асаблівая ўвага надавалася планаванню развіцця эканомікі, якое набыло статус абавязковых для выканання дакументаў. Раней, у 1926 г., Дзяржплан і ВСНГ падрыхтавалі варыянты пяцігадовага плана развіцця гаспадаркі. Менавіта з пачатку рэалізацыі першага пяцігадовага плану і бярэ пачатакіндустрыялізацыя.

У маі 1929 г. IX Усебеларускі з'езд Саветаў зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928-1932 гг. Пераважнае развіццё атрымалі дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, льняная і швейная галіны прамысловасці. Было пабудавана 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх новых прамысловых прадпрыемстваў, сярод якіх швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС і інш. Узніклі новыя галіны прамысловасці: сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная (вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарыну і інш.

У 1931 г. аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў аб'ём валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі – Беларусь стала індустрыяльна-аграрнай рэспублікай.

Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1933-1937 гг. быў зацверджаны ў студзені 1934 г.

Згодна з ім вядучае месца надавалася развіццю цяжкай прамысловасці, ствараліся два энергетычных вузла – Гомельскі і Мінскі. Далейшае развіццё атрымала лёгкая і харчовая прамысловасць. Пад час выканання плана другой пяцігодкі былі пабудаваны новыя буйныя прадпрыемствы: Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны завод, Аршанскі льнокамбінат, Магілёўскі трубаліцейны завод, Магілёўскі аўтарэмонтны і інш.

Трэці пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1938-1942 гг. быў зацверджаны XVII з'ездам КП(б)Б у чэрвені 1938 г.

Пад час пяцігодкі адбылося хуткае развіццё транспарту. Праведзены чыгуначныя лініі Камунар-Орша, Орша-Лепель, Гомель-Чарнігаў, Асіповічы-Магілёў. Было адкрыта Дняпроўска-Дзвінскае рачное параходства, пабудаваны Гомельскі рачны порт. У Мінску быў пабудаваны аэрапорт, пачала дзейнічаць авіялінія Мінск-Масква.

Да пачатку 40-х гг. на Беларусі (як частцы СССР) была рэалізавана сталінская мадэль дзяржаўнага сацыялізму. Індустрыялізацыя садзейнічала яе ўмацаванню. Былі нацыяналізаваны сродкаў вытворчасці, адбылася цэнтралізацыя кіравання ўсёй прамысловасцю. Прыватны і саматужна-рамесны сектар вытворчасці быў выціснуты з эканомікі БССР. Дзяржаўны манапалізм уладкаваўся ў вытворчасці і размеркаванні. Вырасла колькасць бюракратыі, усталяваўся загадны стыль кіраўніцтва эканомікай.

Пабудова сацыялізму закранула і сельскую гаспадарку. Пачалася масавая калектывізацыя ў выглядзе стварэння калгасаў і саўгасаў для забеспячэння правядзення індустрыялізацыі.

Перад сельскай гаспадаркай былі пастаўлены задачы – задаволіць павышаны попыт горада і прамысловасці на сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну, удзельнічаць у фінансаванні індустрыялізацыі (праз рэалізацыю сялянам прамысловых тавараў).

У 1929 г. пачалася масавая калектывізацыя метадам адміністрацыйнага прымусу. Яна суправаджалася палітыкай “раскулачвання”. Пад час яе першай хвалі ў лютым - мае 1930 г. у БССР было раскулачана больш за 15 тыс. гаспадарак. Выкарыстоўвалі гвалтоўныя метады – арышт, пазбаўленне права голасу, высылку. Гвалтоўныя метады калектывізацыі мелі вынікам супраціўленне сялян. Адбыўся масавы забой свойскай жывёлы, якая падлягала абагульненню. А за 1930 г. адбылося 520 антысавецкіх узброеных сялянскія выступленняў.

За тры месяцы 1930 г. (студзень - сакавік) у Беларусі ў калгасы прыцягнулі каля 430 тыс. сялянскіх гаспадарак. За гады першай пяцігодкі было калектывізавана палова сялянскіх двароў, створана каля 9 тыс. калгасаў.

Усяго ў калгасы да канца 1937 г. было аб'яднана 685 тыс. аднаасобных гаспадарак, або 87,5% ад іх агульнага ліку. Адначасова раслі пасяўныя плошчы калгасаў. Толькі за кошт росту плошчаў павялічыўся валавы збор галоўных культур, бо вытворчасць працы як раз рэзка зніжалася.

Зямля замацоўвалася за калгасамі. Адначасова калгаснікі былі замацаваны за калгасамі. Яны не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад старшыні. Старшыня падпарадкаваўся райкаму партыі.

Свае асаблівасці мела сацыяльная палітыка ў адносінах да калгаснікаў. Яны не мелі права на штогадовы водпуск, аплачваемы бюлютэнь па хваробе, аплачваемы водпуск па цяжарнасці і родам. Для калгаснікаў не быў вызначаны пенсійны ўзрост, ім не выплачваліся пенсіі. Рэдкасцю ў сельскай мясцовасці была электрычнасць, радыё, бытавыя паслугі, дашкольныя ўстановы.

У 1937 г. калектывізацыя на Беларусі ў асноўным была завершана, сацыялістычны спосаб вытворчасці ў сельскай гаспадарцы стаў пануючы.

У 1930-я гг. была разбурана дробнатаварная гаспадарка. Прымусовым шляхам ствараліся буйныя сацыялістычныя гаспадаркі на вёсцы. Аднак, узровень сельскагаспадарчай вытворчасці быў вельмі нізкім, планы павелічэння сельскагаспадарчай прадукцыі былі правалены.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Стварэнне БССР і яе значэнне | Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.32 s.