Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Стварэнне БССР і яе значэнне


Date: 2015-10-07; view: 664.


Абвяшчэнне 25.03.1918 года БНР і дзейнасць яе кіруючых органаў, знешнепалітычныя абставіны (пагроза ваенай інтэрвенцыі і страта ўлады) падштурхнулі ўрад савецкай Расіі да прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць.

У снежні 1918 года ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра ўтварэнне беларускай дзяржавы. Гэта было вынікам нацыянальнай палітыкі, якая праводзілася ўрадам РСФСР і дзейнасці беларускіх патрыётаў-камуністаў, якія мелі пэўны ўплыў на бальшавіцкі ўрад. Было вырашана фармальна абвесціць аб утварэнні БССР са сталіцаю ў г.Смаленску на 6-й Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б), якая праходзіла 30-31 снежня 1918 года. На канферэнцыю прыбыў Ц.Гартны (З.Х.Жылуновіч) і зачытаў дэлегатам канферэнцыі “Маніфест аб утварэнні беларускай дзяржавы (БССР)”, які быў аднагалосна прынят. Быў сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі (старшыня З.Х.Жылуновіч).

1 студзеня 1919 годабыў апублікаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі аб утварэнні беларускай дзяржавы.Савецкая рэспубліка адкрыла беларускаму народу перспектывы, у першую чаргу, нацыянальна-культурнай аўтаноміі, але не суверэннай дзяржаўнасці. Гэта засведчылі падзеі 1930-х гадоў.

2-3 лютага 1919 г. у г. Мінску адбыўся Першы Усебеларускі з'езд Саветаў. На ім была прынята Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, выбраны Цэнтральны Выканаўчы камітэт. З'езд падцвердзіў адрыў ад Беларускай рэспублікі тэрыторый Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерній, якія з-за ваенна-палітычных меркаванняў уладаў РСФСР былі перададзены ў склад Савецкай Расіі.

Аднак беларуская дзяржава праіснавала нядоўга. 27 лютага 1919 года было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай сацыялістычнай рэспублікі (Літбел). У хуткім часе тэрыторыя заходняй і цэнтральнай Беларусі была акупіравана вайскамі Польшчы і распачалася савецка-польская вайна 1920 года.

11.06.1920 года часці Чырвонай Арміі вызвалілі Мінск. Улада ў горадзе і рэгіёне была перададзена Мінскаму губернскаму ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту на чале з А.Чарвяковым.

31 ліпеня 1920 года адбыўся сход кіруючых работнікаў Кампартыі Літвы і Беларусі. Сход прыняў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). У пэўнай літаратуры дата 31.07.1920 г. падаецца як другое абвешчанне БССР.

18 сакавіка 1921 года паміж савецкай Расіяй і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор. Прадстаўнікі Беларусі ў перамовах і падпісанні міру не ўдзельнічалі. У выніку гэтай здрадніцкай для Беларусі дамовы бальшавіцкі ўрад савецкай Расіі перадаў Польшчы Заходнюю Беларусь. Такім чынам, беларускі народ быў гвалтоўна падзелены на дзве часткі.

Тэрыторыя ўзноўленнай БССР уключала ўсяго 6 паветаў Мінскай губерніі. Усходняя Беларусь заставалася ў складзе РСФСР. Восенню 1920 года была ўзноўлена структура савецкіх і партыйных органаў, узнікла Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі. 13-17.12.1920 г. Другі Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў дадаткі да Канстытуцыі 1919 года.

З удзелам БССР 30 снежня 1922 г. было абвешчана стварэнне СССР. У 1920-я гады ў БССР было шмат зроблена для фарміравання беларускай асветы, навукі, мастацтва, літаратуры і інш.

Пры ўсіх недахопах і стратах, стварэнне БССР дазволіла беларускаму народу кансалідавацца (у выніку вяртання у 1924, 1926 гг. у склад БССР усходнебеларускіх зямель, у 1939г. заходнебеларускіх), атрымаць спачатку культурную, а пазней і адміністратыўна-палітычную аўтаномію ў рамках СССР, стаць краінай–заснавальніцай ААН (1945 год). Складаліся і атрымалі міжнароднае прызнанне граніцы Беларусі. Была закладзена аснова сучаснай эканомікі, у сацыяльнай структуры грамадства вядучае месца заняла нацыянальная інтэлігенцыя, быў дасягнуты сярэднесусветны ўзровень адукацыі насельніцтва і г.д.

Абвяшчэнне БНР, стварэнне і існаванне БССР з'явілася асновай для лагічнага завяршэння нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў выглядзе суверэннай Рэспублікі Беларусь.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Абвяшчэнне незалежнасці БНР і яе лёс. | Прычыны.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.427 s.