Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. 3 page


Date: 2015-10-07; view: 441.


Уваходжанне тэрыторыі Беларусі ў "мяжу яўрэйскай аселасці" прывяло да таго, што па сваім нацыянальным складзе гарады Бсларусі нс былі беларускімі. Па даных перапісу 1897 г., большую частку гараджан Беларусі складалі яўрэі 53,5 %, каля 18 % рускія, а ўдзельная вага беларусаў не перавышала 17 %.

Развіццё капіталізму ў Беларусі выклікала змены ў сацыяльным складзе насельніцтва. Адбываўся паступовы пераход ад падзелу грамадства на шматлікія саслоўі, што было характэрна для эпохі феадалізму, да класавай структуры буржуазнага грамадства, у якім вядучая роля належала пралетарыяту і буржуазіі. Сацыяльнаэканамічныя, палітычныя і нацыянальныя асаблівасці Беларусі накладвалі на гэты працэс свой адбітак.

Гандлёвапрамысловая буржуазія фарміравалася з асяродДзя памешчыкаў, купцоў, мяшчан, заможных рамеснікаў. У яе Нацыянальным складзе пераважалі яўрэі 84,5 %, рускіх было Ю,7 %, беларусаў толькі 1,7 %. Беларускай па нацыянальЧасці была толькі аграрная буржуазія. Клас наёмных рабочых складваўся са збяднелых сялян, рамеснікаў, мяшчан, дробных рандляроў. Беларусаў тут было 17 %, рускіх 10 %, палякаў Ю,2 %, а яўрэяў 60 %. Рускія пераважалі на чыгуначным транспарце і ў чыгуначных майстэрнях, беларусы на рамонце чыгуначных і шасэйных дарог, на прамысловых прадпрыемствах у сельскай мясцовасці. Яўрэі складалі асноўную масу рабочых у дробнай і рамеснай вытворчасці.

Паступовая капіталізацыя аграрных адносін у беларускай вёсцы. Да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ не завяршылася. 3за перавагі памешчыцкай уласнасці тут не склалася развітая сялянская заможная гаспадарка. У пачатку XX ст. сярод сялян было 61 % беднякоў, 28 % сераднякоў і толькі 11 % заможных сялян. Працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці ў Беларусі ішоў значна марудней, чым у Цэнтральнай Расіі. За 1877 1905 гг. дваране ў беларускіх губернях страцілі толькі 10,8 % сваіх зямель, а ў Цэнтральнай Расіі 27,2 %. У першую чаргу гэта з'яўлялася вынікам большай эканамічнай устойлівасці памешчыцкіх гаспадарак Беларусі, што было звязана са значным развіццём тут таварнаграшовых адносін. Феадальныя перажыткі і ўрадавая палітыка стрымлівалі развіцце капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачатку XX ст. у Беларусі складала толькі 16,5 % агульнай зямельнай плошчы.

У першае дзесяцігоддзе XX ст. Беларусь паранейшаму заставалася адным з аграрных рэгіёнаў Расіі. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9 % нацыянальнага даходу, а прамысловасць толькі 15 %. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі ўсё больш уцягвалася ў гандлёваэканамічныя адносіны, больш выразна праяўлялася яе спецыялізацыя на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травы. Адбываўся пераход ад трохпольнай да шматпольнай сістэмы земляробства. Да 1913 г. істотна павялічылася выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасілак) у памешчыцкіх гаспадарках і ў заможных сялян. У Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях значную ролю ў павышэнні культуры земляробства і жывёлагадоўлі адыгрывалі ўведзеныя ў 1911 г. земствы. Яны арганізоўвалі агранамічныя, заатэхнічныя і ветэрынарныя службы, садзейнічалі продажу і пракату сельскагаспадарчай тэхнікі.

У пачатку XX ст. паскорыўся працэс распаду феадальнай і фарміраванне буржуазнай зямельнай уласнасці. Да 1914 г. дваранскае землеўладанне ў беларускіх губернях зменшылася на 12,7 %> пры гэтым 2/3 памешчыцкіх зямель былі закладзены ў банках. Зямлю інтэнсіўна прадавалі дваране, чыноўнікі, афіцэрьі, а куплялі пераважна заможныя сяляне, купцы, мяшчане.

На паскарэнне працэсаў купліпродажу зямлі была накіравана і сталыпінская аграрная рэформа. Яна ўзмацніла сацыяльную дыферэнцыяцыю ў беларускай вёсцы, садзейнічала фарміраванню сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства, атаксама сельскага пралетарыяту. Апошні папаўняўся за кошт беднякоў, якія выйшлі з сельскай абшчыны і прадалі сваю зямлю заможным сялянам.

Працэс капіталізацыі аграрных адносін у беларускай вёсцы працягваўся.

 

25. Паўстанне 1863 г. Беларускі нацыянальны рух у другой палове ХІХ ст.

Паўстанне 1863 г.

Пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг. польская шляхта разам з апалячанай беларускай шляхтай не страцілі надзею зноў вярнуцца да аднаўлення былой Рэчы Паспалітай. Спрыяльныя ўмовы склаліся на мяжы 50-60-х гг. Расійская імперыя пацярпела паражэнне ў Крымскай вайне, у імперыі колькасна і якасна раслі сялянскія хваляванні. Да таго новы цар – Аляксандр II вызначаўся сваімі ліберальнымі поглядамі. Аднак сярод удзельнікаў барацьбы за аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы ўжо не было таго адноснага адзінства, якое яны мелі тры дзесяцігоддзі таму. З'явілася ўплывовая рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь, якая акрамя аднаўлення дзяржаўнасці ставіла яшчэ шмат іншых мэтаў.

Напярэдадні паўстання аформіліся лагеры “белых” і “чырвоных”. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйной буржуазіі і заможнага шляхецтва. Яны спадзяваліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года пры дапамозе ваеннага і дыпламатычнага націску на Пецярбург заходнееўрапейскіх краін, а так сама праз мірныя працэсіі і калектыўныя заявы на імя цара. Гэта было кансерватыўнае крыло паўстанцаў, якое не жадала актыўных ваенных дзеянняў супраць рускіх улад і асабліва не жадалі дапускаць удзелу сялян у паўстанні, калі яно ўсеж-такі пачнецца.

“Чырвоныя” – гэта прадстаўнікі дробнай і беззямельнай шляхты, інтэлігенцыі, гараджан, студэнцтва і часткова сялянства. Яны былі больш неаднародным блокам, у сваю чаргу падзяляліся на левых і правых. Правыя былі больш памяркоўнымі. У сваіх мэтах яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў у межах адноўленай Рэчы Паспалітай. Для сялян яны прапанавалі ва ўласнасць іх зямельныя надзелы з адменай часоваабавязанага становішча, але свае маёнткавыя землі аддаваць адмаўляліся. Дасягнуць гэтых мэт трэба было праз агульнанацыянальнае польскае паўстанне. Больш радыкальныя патрабаванні азвучылі левыя – ці рэвалюцыянер-дэмакраты.

Яны імкнуліся стварыць дэмакратычную народную дзяржаву, агучылі права на нацыянальнае самавызначэнне беларусаў, украінцаў, літоўцаў. Левыя патрабавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне і перадаць усю зямлю сялянам, а сялян актыўна прыцягваць да ўзброенага паўстання, нават пераўтварыць паўстанне ў сялянскую (народную) рэвалюцыю. Залог поспеху паўстання яны бачылі і ў саюзе з рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. Вядома, такія супярэчнасці не спрыялі адзінству ў радах паўстанцаў.

Для кіравання падрыхтоўкай паўстання “чырвоныя” вясной 1862 г. стварылі ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камітэт, які потым кантралявалі “белыя”, а летам 1862 г. у Вільні ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт – у які ўваходзілі і “чырвоныя” і “белыя”. Актыўную дзейнасць павялі “чырвоныя”, у прыватнасці, левае іх крыло. Збіраліся сродкі на паўстанне, ствараліся мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі. З чэрвеня 1862 па май 1863 год К.Каліноўскі, В.Урублеўскі і Ф.Ражанскі выдаюць 7 нумароў газеты “Мужыцкая праўда” – агітацыйнага выдання, арыентаванага на сялянства. Аднак, вялікага поспеха газета не мела, часта сяляне нават здавалі тых, хто прывозіў ім гэтыя пракламацыі. Газеты пісаліся на беларускай мове, але друкаваліся лацінкай, на той час больш вядомай беларускаму насельніцтву.

Паўстанне пачалося ў Варшаве ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 года без узгаднення з ЛПК. Але праграмму ЦНК падтрымаў і ЛПК, які выдаў Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. У ім абвяшчалася раўнапраўе ўсіх грамадзян, сялянскія надзелы аб'яўляліся ўласнай маёмасцю сялян, адмяняліся феадальныя павіннасці, беззямельныя сяляне атрымлівалі невялікія надзелы. Але адначасова захоўвалася памешчыцкае землеўладанне і выкупная здзелка не была адменена. Маніфест з'яўляўся буржуазнай рэвалюцыйнай праграмай.

1 лютага 1863 года ЛПК звярнуўся з адозвай да насельніцтва Беларусі і Літвы прыняць удзел у паўстанні. Калі ў студзені паўстанцкія атрады дзейнічалі дзе-нідзе, то ў сакавіку-красавіку 1863 года яны былі сфарміраваны на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У красавіку нават быў захоплены павятовы горад Горкі (Магілёўская губерня), гэтаму паспрыялі студэнты мясцовага аграрнага інстытута. У атрадах, якімі кіравалі прадстаўнікі левага крыла “чырвоных”, прымалі актыўны ўдзел і сяляне, але ўвогуле іх колькасць сярод паўстанцаў не была вызначальнай – толькі каля 20%. Гэта было вынікам значных уступак сялянам з боку ўрада, а так сама супрацьдзеяннем “белых”. “Белыя” ў сакавіку 1863 года па ўказанні з Варшавы (ЦНК) захапілі ўладу і пераўтварылі ЛПК у “Адзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы”, быў узяты курс на згортванне ваенных дзеянняў. К.Каліноўскі вымушаны быў падпарадкавацца, каб не ўносіць раскол у паўстанцкія рады. Ён узначаліў паўстанцкія атрады ў Гродзенскай губерніі.

Царскі ўрад хутка кінуў вялікія сілы на падаўленне паўстання. Неабмежаваныя паўнамоцтвы атрымаў новы Віленскі генерал-губернатар М.М.Мураўёў, які меў вопыт падаўлення паўстання 1830-1831 гадоў. Актыўныя дзеянні Мураўёва, разнагалоссі паміж паўстанцамі паўплывалі на яго вынік. У маі 1863 года Мураўёў прыбыў у Вільню, у маі адбылася буйная, але безвыніковая бітва каля вескі Мілавіды Слонімскага павета, і ў маі паўстанне было задушана на большай частцы Беларусі – ў Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай губернях. Толькі ў Гродзенскай атрады Каліноўскага яшчэ супраціўляліся. Да чэрвеня 1863 года “белае” кіраўніцтва паўстання збегла ў эміграцыю, іх замянілі “чырвоныя”, якія спрабавалі дабіцца пералома на сваю карысць. Але ініцыятыва ўжо даўно перайшла да рускіх войск і адміністрацыі М.М.Мураўёва. Восенню 1863 года на Беларусі паўстанне практычна было падаўлена. У студзені 1864 года ўлады арыштавалі Каліноўскага, а пакаралі смерцю яго 10 сакавіка 1864 года. У апошнія тыдні свайго жыцця К.Каліноўскі напісаў і перадаў на волю “Лісты з-пад шыбеніцы”, у якіх ён заклікаў беларусаў змагацца “...за сваю Бацькаўшчыну”, ён не прызнаваў права ўладарыць на беларускай зямлі ні для польскага, ні для рускага ўрадаў. Такім чынам, “Лісты з-пад шыбеніцы” ўпершыню закранаюць праблему афармлення беларускай нацыянальнай ідэі. Па сваёй сутнасці паўстанне 1863 года было дэмакратычнай рэвалюцыяй, накіраванай супраць самадзяржаўя, прыгонніцтва, нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці.

Пасля падаўлення паўстання ўрад пачаў праводзіць цэлы шэраг адкрытых і патаемных мерапрыемстваў, якія павінны былі прадухіліць у далейшым выступленні супраць расійскага ўрада ў Паўночна-Заходнім крае. Распрацаваны гэты мерапрыемствы былі ў сценах Заходняга камітэта, які дзейнічаў з 2 кастрычніка 1862 па студзень 1865 года ў Пецярбургу.

Удзельнікі паўстання, якія былі схоплены ўладамі, падвяргаліся рэпрэсіям. 128 паўстанцаў было пакарана смерцю, больш за 10 тысяч саслана на катаргу ці на пасяленне на акраіны імперыі. Маёнткі памешчыкаў-удзельнікаў паўстання канфіскаваліся і прадаваліся выхадцам з цэнтральных расійскіх губерняў па сімвалічных коштах. Землеўладальнікам-каталікам (іх лічылі палякамі) забаранялася пакупаць і арандаваць зямельную маёмасць ў крае, а для сялян-каталікоў уводзілася абмежаванне ў 60 дзесяцін на гаспадарку. Змяняліся ўмовы правядзення сялянскай рэформы, урад пайшоў на значныя ўступкі.

Быў зачынены Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарачалася колькасць сярэдніх і пачатковых навучальных устаноў, у пакінутых установах уводзіўся паліцэйскі і царкоўны кантроль за выкладаннем. Было забаронена выкладанне польскай мовы, замест яе выкладалася руская. Праводзілася палітыка “ратацыі” дробнага чыноўніцтва. Мясцовае пераводзілася ў цэнтральныя губерні, замянялася рускім чыноўніцтвам. Зноў аднавіўся ў 1864 годзе “разбор” шляхты – патрабаванне дакументальна падцвердзіць сваё шляхецтва. Каталіцкае духавенства канчаткова страціла давер уладаў, таму апошнія манастыры зачыняліся, касцёлы перадавалі праваслаўнай царкве. Да тагож, з-за паўстання на Беларусі буржуазныя рэформы былі праведзены з істотнымі абмежаваннямі, а Земская рэформа наогул затрымалася амаль на 50 год.

Але паўстанне паўплывала на развіццё рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Еўропе, і самае галоўнае – садзейнічала абуджэнню беларускай нацыянальнай самасвядомасці.

 

27. Культура Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст.

1. Стан навуковых ведаў у пачатку XX ст. вызначаўся развіццём беларусазнаўства. У трехтомным даследаванні акадэміка Яўхіма Карскага «Беларуси» было дадзена ўсеба-ковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў як асобнага славянскага народа. Гэту працу назы-ваюць энцыклапедыяй беларусазнаўства.

Гістарычныя даследаванні былі прадстаўлены працамі гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Запольскага, які абгрунтоўваў палажэнне аб існаванні самабытнага беларус-кага народа, «яго адметнасці ад іншых славянскіх народаў», наяўнасці ў яго арыгінальнай культуры і мовы, выказваўся за «яго права на самастойнае існаванне».

2. Значнай з'явай у нацыянальна-культурным руху Бе- ларусі ў пачатку XX ст. стала выданне ў Вільні газеты «Наша ніва». Галоўнымі тэмамі «Нашай нівы» былі Беларусь і лёсяе народа. У першым нумары абвяшчалася: «Мы будзем слу-жыць усяму пакрыўджанаму беларускаму народу, пастараемся быць люстрам жыцця, каб ад нас, як ад люстра свет падаў у цемнасць. Мы будзем старацца, каб усе беларусы, што не ве-даюць, хто яны ёсць, — зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае правы...»

На старонках газеты ўпершыню ўбачылі свет паэмы Янкі Купалы «Курган» і «Бандароўна». У 1910 г. рэдакцыяй «Нашай нівы» быў выдадзены першы паэтычны зборнік Якуба Коласа «Песні-жальбы». У 1914—1915 гг. рэдактарам газеты быў Янка Купала. Пры рэдакцыі газеты ствараўся, дзякуючы намаганням Івана Луцкевіча, беларускі нацыянальны музей.

3. Стваральнікам новай беларускай літаратуры і літара- турнай мовы ўвайшоў у гісторыю Янка Купала (Іван Луцэвіч, 1882—1942 гг.) — аўтар п'ес «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» і інш. У творчасці Янкі Купалы спалучаліся тэмы пратэсту сялянства і барацьбы за нацыянальнае адраджэнне. Купа- лаўскі верш «А хто там ідзе?» рускі пісьменнік Максім Горкі лічыў «народным гімнам беларусаў» і зрабіў яго пераклад на рускую мову.

Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч, 1882—1956 гг.) пачаў працу над паэмай «Новая зямля». Ён апаэтызаваў вобразы рашучых і смелых сялян беларускай вёскі пачатку XX ст., абу-джаных рэвалюцыяй.

Запаветам паэта свайму народу стаў верш-гімн «Пагоня» Максіма Багдановіча.

У пачатку XX ст. ярка раскрыўся талент беларускай паэ-тэсы і рэвалюцыянеркі, аўтара «Першага чытання для дзе-так беларусаў» Цёткі (Алаізы Пашкевіч).

4. Тэатральнае жыццё ў Беларусі было звязана з дзейна- сцю Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, які лічыцца стваральнікам беларускага прафесійнага тэатра. У Вільні на аматарскай аснове дзейнічаў Беларускі музычна-дра- матычны гурток пад кіраўніцтвам Алеся Бурбіса. Ён ажыц- цявіў першую тэатральную пастаноўку п'есы Я.Купалы «Паў- лінка».

5. Выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва. Пэўную ролю тут адыгралі прыватныя рысавальныя школы. У адной з іх у Віцебску прайшоў першую пад-рыхтоўку як жывапісец сусветна вядомы мастак XX ст. бела-рускага паходжання Марк Шагал.

Традыцыі лірычнага пейзажа развіваў Вітольд Бялыні-цкі-Біруля. Самым улюбёным вобразам для мастака стала вясна. Ёй ён прысвяціў каля 200 карцін, у назвах 120 з іх вы-карыстана слова «вясна».

6. Найбольш вядомым помнікам у архітэктуры, які спа-лучае рысы раманскай і гатычнай архітэктуры, з'яўляецца Касцёл святых Сымона і Алены (у народзе яго называюць Чырвоным).

У пачатку XX ст. былі пабудаваны мемарыяльны комплекс каля в. Лясная ў гонар 200-годдзя перамогі Пятра I у Паў-ночнай вайне над шведамі (бітва пры Лясной была названа ім «маці Палтаўскай баталіі»), помнікі каля Віцебска і ў Коб-рыне ў памяць загінуўшых у вайне 1812 г. салдатрускай арміі.

 

28. Сталыпінскія аграрная і земская рэформы і вынікі іх правядзення ў Беларусі.

Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю эканамічнага развіцця і новымі з"явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы.

Асаблівасцю новага этапа развіцця з"яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Адсюль і паскораная канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, якая прывяла да ўзнікнення манаполій. Манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў з мэтай кантролю за вытворчасцю і збытам прадукцыі. Упершыню яны з"явіліся ў Германіі (1865) і ЗША (1870) і былі адзінкавай з"явай у сусветнай эканоміцы. Толькі пасля крызісу перавытворчасці 1900-1903 гг. манаполіі, картэлі, сіндыкаты, трэсты і канцэрны - пачалі адыгрываць важную ролю ў гаспадарчым жыцці.

У пачатку ХХ ст. расiйскi капiталiзм уступiў у новую стадыю свайго развiцця – iмперыялiстычную. Прамысловасць Беларусi развiвалася на базе iнтэнсiўнага выкарыстання лясных багаццяў краю i перапрацоўкi мясцовай сельскагаспадарчай сыравiны. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. паскорыў стварэнне на Беларусi манапалiстычных аб^яднанняў з удзелам мясцовага, расiйскага i замежнага капiталаў, якiя паступова выцяснялi дробную вытворчасць. Акцыянерным таварыствам належалi такiя буйныя прадпрыемствы Беларусi, як Вiцебская льнопрадзiльная фабрыка “Дзвiна” (Руска-Бельгiйскае акцыянернае таварыства), трамвай i электрычная станцыя ў Вiцебску (Бельгiйскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрка (Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасцi). У гэты час былi створаны i мясцовыя манапалiстычныя аб^яднаннi: акцыянерныя таварыствы тытуневай фабрыкi “Нёман” (былая Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык “Прагрэс-Вулкан” у Пiнску i “Маланка” у Мазыры.

За 1909-1913 гг. фабрычна-заводская прамысловасць павялічыла выпуск прадукцыі на 67,5%. Гэта былі самыя высокія тэмпы развіцця за ўсю гісторыю Беларусі. Колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 1900-1913гг. вырасла, адначасова павышалася тэхнічная ўзброенасць прамысловасці.

Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўцы. На другім месцы знаходзілася папяровая прамысловасць, на фабрыках якой была высокая канцэнтрацыя вытворчасці і рабочых. Найбольш буйной з"яўлялася Добрушская фабрыка (1500 чалавек). Істотныя зрухі адбыліся ў развіцці вытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Акцыянернаму таварыству "Заходняя Дзвіна" належаў шклозавод "Ноўка". Таксама былі пабудаваны шклозаводы ў Мінску і ў Ялізаве Бабруйскага павета. Беларусь спецыялізавалася на вырабе белага ліставога і багемскага шкла.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і прамысловы ўздым станоўча паўплывалі на паляпшэнне становішча рабочых беларускіх губерняў. Работнікі многіх фабрык і заводаў дамагліся скарачэння працоўнага дня да 8-9 гадзін, палепшыліся ўмовы працы, медыцынскага абслугоўвання. Было адменена крымінальнае праследаванне за ўдзел у эканамічных скачках, а законам ад 4 сакавіка 1906 г. дазвалялася ўтварэнне прафсаюзаў рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі. Назіралася тэндэнцыя да росту заработнай платы, хоць яна заставалася непараўнальна меншай, чым у дзяржаўных служачых.

У рэвалюцыі 1905-1907 гг. своеасаблівую вастрыню набыў сялянскі рух і аграрнае пытанне. Таму ўрад прапанаваў свой шлях яго вырашэння - праз аграрную рэформу. Росту капiталiзму ў сялянскай гаспадарцы Беларусi i класаваму расслаенню вескi ў значнай ступенi садзейнiчала сталыпiнская (П.А. Сталыпiн – прэм^ермiнiстр i мiнiстр унутраных спраў Расійскай імперыі) аграрная рэформа.

Дэпрэсія змянілася ажыўленнем у 1908 г. і перайшла ў прамысловы ўздым, які працягваўся аж да пачатку Першай сусветнай вайны. Гэтаму садзейнічалі наступныя фактары: павышэнне пакупной здольнасці насельніцтва; рост цэн на сельскагаспадарчыя прадукты; прыток капіталаўкладанняў у прамысловасць. Несумненна, што прамысловы ўздым цесна звязаны з аграрнай рэформай П. Сталыпіна.

Сталыпін не раз назіраў за жыццём нямецкіх хутароў у Прыбалтыцы. Поспехі прускай сельскай гаспадаркі ў тыя гады былі вельмі добра вядомы, бо яна захоўвала памешчыцкае землеўладанне. Да таго ж стаўка рабілася на тое, каб разбіць адзіны агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа буржуазіі з ліку замежнага сялянства.

У беларускiх губернях разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць сялян праходзіла больш хуткімі тэмпамі. Напрыклад, калі ў Вiцебскай i Магiлеўскай губернях, дзе было распаўсюджана абшчыннае землеўладанне, да 1915 г. выйшлі з абшчыны і замацавалі надзельную зямлю ў асабістую ўласнасць 48 % двароў, то па Расii ў цэлым – толькi 22 %. Існаванне ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях падворна-спадчыннага сялянскага землеўладання таксама аблягчала працэс замацавання зямлі ў асабістую залежнасць. На Беларусi быў большым i працэнт створаных хутароў (12 % супраць 10 % ва ўсей Расii), хаця вялікай актыўнасці сялянства не праяўляла. Перасяленчай палiтыцы ў Беларусi спрыяла сялянскае малазямелле. Сяляне-беднякi ахвотна выходзiлi з абшчыны, прадавалi свой надзел i многiя з iх уключалiся ў перасяленчы рух.

Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб"явіць прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства і род заняткаў; кожны селянін, які замацаваў зямлю ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць аб"яднання ўсіх яго раскіданых палосак у адзіны надзел. Калі на гэты надзел пераносілася сядзіба, то ўзнікаў хутар. У сувязі з малазямеллем сялянам дазвалялася перасяляцца за Урал і атрымліваць невялікія "пад"ёмныя" і пазыкі на ўладкаванне.

Рэформа ажыццяўлялася ў два этапы. Першы пачаўся з Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з ім кожны селянін мог выйсці з абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць. (Нагадаем, што абшчыннае землекарыстанне захавалася на Беларусі ў Віцебскай і Магілёўскай гумернях).Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сельскай грамады на працягу аднаго месяца. Калі сход не задавальняў просьбу, то канчаткова вырашаў пытанне земскі начальнік. Дазвалялася ствараць хутары, што садзейнічала ліквідацыі цераспалосіцы.

Другі этап пачынаецца з Указа ад 29 мая 1911 г. Зем-леўпарадкавальныя камісіі атрымалі права прымусова - у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы - выдзяляць сялянам зямлю ў адным участку і такім чынам штурхаць іх да перасялення на хутары. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні выйшлі з абшчыны 56,8% гаспадароў, а ў Віцебскай губерні - 28,9%.

У 1900–1913 гг. у эканомiцы Беларусi значна ўзрасла роля банкаў. Акрамя губернскiх аддзяленняў цэнтральных расiйскiх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага i Дваранскага), на Беларусi дзейнiчалi шмат камерцыйных банкаў – Мiнскi, Магiлёўскi, а таксама губернскiя i павятовыя аддзяленнi Руска-Азiяцкага, Азова-Данскога, Руска-Французкага, Вiленскага, Беластоцкага банкаў. У вынiку развiцця прамысловасцi, транспарту, гандлю на Беларусi паскорыўся рост гарадоў, якiя ператваралiся ў фабрычна-заводскiя цэнтры. У 1913 г. самым буйным гарадам быў Мiнск, другiм па значэннi – Вiцебск, трэцiм – Гродна, потым iшлi Пiнск, Гомель, Магiлеў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца. Тым не менш, па ўзроўню манапалiзацыi i канцэнтрацыi прамысловасцi Беларусь значна адставала ад агульнарасiйскiх пакажчыкаў.

Можна вызначыць наступныя вынікі рэформы. За 1906-1915 гг. на Беларусі было створана 12,8 тыс. хутароў (12% ад агульнай колькасці гаспадарак). Паскорыўся працэс распаду феадальнай і рост буржуазнай зямельнай уласнасці. Дваране, чыноўнікі, афіцэры прадавалі сваю зямлю. Пераважная большасць гэтых зямель пераходзіла ў рукі сялян-прадпрымальнікаў, якія стваралі гаспадаркі фермерскага тыпу. У той жа час больш за 40 тыс. двароў сялян-беднякоў і сераднякоў не змаглі наладзіць гаспадарку і былі вымушаны прадаць сваю зямлю.

Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і пэўнай часткі замежных сялянскіх гаспадарак. Назіраўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці, пасяўныя плошчы пашыраліся за кошт пасеваў тэхнічных і кармавых культур.

З мэтай інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, павышэння культуры земляробства і жывёлагадоўлі землеўпарадкавальнымі камісіямі і земствамі прымаліся меры па ўзмацненню агранамічнай, заатэхнічнай, ветэрынарнай службаў, арганізацыі пунктаў продажу і пракату сельскагаспадарчых машын і прылад, супрацьпажарнай бяспекі.

Тым не менш Беларусь па-ранейшаму заставалася адным з аграрных раёнаў Расii. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9 % даходу, а прамысловасць толькi 15 %. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусi рабiлася ўсе больш гандлёвай, яшчэ выразней праявiлася яе спецыялiзацыя на вытворчасцi малака, малочнай прадукцыi i мяса. Хутка пашыралiся плошчы пад тэхнiчныя i кармавыя культуры, асаблiва бульбу i травасеянне. Да 1913 г. iстотна вырасла выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнiкi (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасiлак) у памешчыцкiх гаспадарках i ў заможных сялян.

Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння. Забойства прэм"ер-міністра і пачатак Першай сусветнай вайны не далі магчымасці рэалізаваць паступовы пераход да амерыканскай мадэлі развіцця сельскай гаспадаркі.

У дадатак да аграрных пераўтварэнняў у Вiцебскай, Магiлеўскай i Мiнскай губернях 14 сакавiка 1911 г. уводзiлiся земскiя ўстановы. Уводзячы земствы, П.А. Сталыпiн iмкнуўся аблегчыць правядзенне зямельнай рэформы i ўзняць палiтычную ролю замежнага сялянства ў сiстэме мясцовага кiравання. Выбары ў земскiя ўстановы ажыццяўлялiся па “рускай” i “польскай” курыям, пры гэтым праваслаўных сялян залiчвалi ў “рускую”, а католiкаў – у “польскую”. Гэта павiнна было аслабiць у краi палітычны ўплыў памешчыкаў польскага паходжання, якія эканамічна былі значна мацней за рускіх памешчыкаў і праваслаўных сялян. Увядзенне земстваў адыграла таксама значную ролю ў павышэннi культуры земляробства i жывёлагадоўлi. Земствы арганiзоўвалi заатэхнiчныя i ветэрынарныя службы, садзейнiчалi продажу i пракату сельскагаспадарчай тэхнiкi.

2. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне

У 1864г. у Расii пачалася земская рэформа, якая прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных земскiх устаноў для кiраўнiцтва народнай асветай, аховай здароўя, гаспадарчай справай. Аднак на Беларусь, Лiтву i Правабярэжную Украiну гэты прынцып не распаўсюджваўся па палiтычных матывах: царскi ўрад пасля паўстання 1838-1864 гг. не давяраў мясцовым польскiм памешчыкам і асцерагаўся ўзмацнення польскага ўплыву ў земскіх выбарных органах.

Земская рэформа (Становішча аб губернскіх і павятовых земскіх установах) - буржуазная рэформа, выкліканая неабходнасцю прыстасаваць самадзяржаўны лад Расеі да запатрабаванняў капіталістычнага развіцця, імкненнем царызму прыцягнуць на свой бок лібералаў у барадзьбе з рэвалюцыйным рухам. "... Земская рэформа была адным з тых саступакаў, якія адбіла ў самадзяржаўнага ўрада хваля грамадскай узрушанасці і рэвалюцыйнага націску". Праект “Земская рэформа 1864” распрацоўваўся з 1859 камісіяй пры міністэрстве ўнутраных спраў (старшыня Н. А. Милютин, з 1861 - П. А. Валуев). Падпісанае царом "Становішча" аб земскіх установах адлюстравала розныя інтэрасы дваранскіх груповак. Паводле "Становішчу" 1864, ствараліся губернскія і павятовыя земскія зборы і земскія ўправы. У аснову выбарчай сістэмы былі пакладзены выбарнае, маёмасны (цэнз) і саслоўнае пачатку. Выбарнікі дзяліліся на 3 курыі: павятовых землеўладальнікаў, гарадскіх выбарнікаў і выбарных ад сельскіх грамадстваў. Правам удзелу ў выбарах па 1-й курыі карысталіся ўладальнікі не менш за 200 дес. землі, уладальнікі прамысловых, гандлёвых прадпрыемстваў або інш. нерухомай маёмасці на суму не ніжэй 15 тыс. руб. або які прыносіць прыбытак не меней 6 тыс. руб. у год, а таксама ўпаўнаважаныя ад землеўладальнікаў, грамадстваў і ўстаноў, якія валодалі не меней 1/20 цэнзу 1-й курыі. Выбарнікамі гарадской курыі былі асобы, якія мелі купецкія пасведчанні, уладальнікі прадпрыемстваў або гандлёвых устаноў з гадавым абарачэннем не ніжэй 6 тыс. руб., а таксама ўладальнікі нерухомай уласнасці на суму ад 500 руб. (у невялікіх гарадах) да 3 тыс. руб. (у буйных гарадах). Ад выбараў, т. ч., адхіляліся працоўныя, дробная буржуазія, інтэлігенцыя. Выбары па сялянскай курыі былі многасцяпеннымі: сельскія грамадствы выбіралі прадстаўнікоў на валасныя сходы, тыя - выбарнікаў, а апошнія - галосных у павятовы земскі збор. Губернскія галосныя абіраліся на павятовых земскіх зборах. Сістэма выбараў забяспечвала значную перавагу ў земствах абшарнікаў. Старшынямі губернскіх і павятовых з"ездаў былі правадыры дваранства.

Земскія зборы і ўправы былі пазбаўлены права як установы мець зносіны паміж сабой, яны не мелі прымусовай улады, паліцыя ім не падпарадкоўвалася; іх дзейнасць кантраляваліся губернатарам і міністрам унутраных спраў, якія мелі права прыпыняць выкананне любой пастановы земскага збору. Асцерагаючыся ўплыву земскіх устаноў, урад надало ім права ведаць толькі мясцовымі гаспадарчымі справамі: утрыманнем шляхоў паведамлення, будаўніцтвам і ўтрыманнем школ і лякарань (для чаго земства абкладвалі насельніцтва мясцовымі зборамі), "апекай" аб развіцці мясцовага гандлю і прамысловасці і г.д.

Земская рэформа 1864 праводзілася не паўсюдна і не адначасова. Да канца 70-х гг. земства былі ўведзеныя ў 34 губернях Еўрапейскай Расеі і ў Вобласці войска Данскога (у 1882 ліквідаваныя). Шматлікія нацыянальныя і інш. раёны Расійскай імперыі земств не мелі. Нягледзячы на абмежаванасць Земская рэформа 1864, яна садзейнічала развіццю мясцовай ініцыятывы, буржуазнай гаспадаркі, буржуазнай культуры і была крокам на шляху ператварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. "Контррэформы" канца 80-х - пачатку 90-х гг. значна павузілі дзейнасць земств.


<== previous lecture | next lecture ==>
Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. 2 page | Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. 4 page
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.007 s.