![]() |
Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. 8 pageDate: 2015-10-07; view: 684.
37. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў БССР у 1920—1930-я гады. Палітыка беларусізацыі. 1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Ка-муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) і ўра-да БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг. Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры — беларуская, руская, яўрэйская і польская. Адбываўся пера-вод навучання ў школах пераважна на беларускую мову. Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, так-сама пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі. Мовай справаводства, якой карысталіся служа-чыя дзяржаўных органаў улады, стала пераважна беларуская. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (ця пер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь). Пачало ся вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і савецкія орга ны ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў. Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсеба-ковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрытыІнстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў гісторык Усевалас Ігнатоўскі. 2. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася беларус- кае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэ- жысёра Е. Міровіча адбывалася станаўленне Першага бела рускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), цяпер вядомы як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. У Віцеб- ску дзейнічаў Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), ця пер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам Уладзіслава Га- лубка. Значныя поспехі дасягнуты ў развіцці беларускай літара-туры. У 20-я гг. апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сы-мон-музыка», у якіх Якуб Колас адлюстраваўжыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка яго трылогіі «Наростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». Урад БССР прысвоіўЯкубу Коласу і Янку Купалу ганаровыя званні народных паэтаў Беларусі. У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларускага савецкага кіно. У 1926 г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас» створаны першы беларускі мастацкі героіка-пат-рыятычны фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Юрый Тарыч унёс вялікі уклад у развіццё кінема-тографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мас-тацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 г. у Мінску, з 1946 г. называецца «Беларусфільм»). 3. Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гг. атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавяз- ковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. Канец 20-х—30-я гг. былі адзначаны буйнымі поспехамі ў культурным развіцці. Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 — Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь). У 1937—1938 гг. заснавана Беларуская дзяржаўная філармо-нія. У 30-я гг. створаны вядомыя беларускія оперы «У путчах Палесся»А Богатырева, «Кветка шчасця» А. Туранкова, пер-шы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера. Беларускія мастакі В. Волкаў, Я. Зайцаў і інш. стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным па-дзеям і ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзян-скай вайны і мірнага будаўніцтва. Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча га-рад оў. Па праектах архітэктара/. Лангбарда і з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве. У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнагарэалізму. Згодназ ім савецкі чала-век стаў паказвацца як творца і гаспадар новага жыцця. Адлю-строўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва. У 30-я гг. у Беларусі ўсталёўваецца сталінскі палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі палітыкі беларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыя-нал-дэмакратызме», пад якім разумелася нібыта варожая савецкай уладзе дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістыч-нага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за прыналежнасць да «Саюза вызвалення Бела-русі» (СВБ) — арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існа-вала. Роля кіраўніка СВБ адводзілася Я. Купалу, які пасля чарговага допыту зрабіў спробу самагубства. Самагубствам скончыў сваё жыццё У. Ігнатоўскі. Супярэчлівасць у развіцці культуры Беларусі праявілася ў палітыцы абмежавання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларус-кага правапісу, у выніку чаго беларуская мова была штучна набліжана да рускай.
38. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Сацыяльнаэканамічнае становішча заходнебеларускіх Зямель. Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г. заходбеларускія землі ўвайшлі ў склад Польшчы. Іх падзялілі на 'алескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластоцкае ваяводствы, Паветы і гміны. Была створана польская адміністрацыя, падмаЦаваная густой сеткай паліцэйскіх устаноў пастарункаў. Заходняя Беларусь, якую польскія ўлады называлі "ўс*°Днімі крэсамі", апынулася ў цяжкім становішчы. Гаспадар Разбураная вайной, не аднаўлялася, прыходзіла ў заняпад Сярод прамысловых прадпрыемстваў пераважалі харчовьія і дрэваапрацоўчыя. У 1938 г. прамысловасць краю давала ў 9разоў менш прадукцыі, чым прамысловасць БССР, хоць да падзелу абедзве часткі мелі аднолькавы ўзровень развіцця і бьілі амаль роўныя па тэрыторыі і колькасці насельніцтва. Заходняя Беларусь ператваралася ў аграрны прыдатак прамысловых раёнаў Польшчы, у рынак збыту прадукцыі крыніцу таннай сыравіны і рабочай сілы. На яе тэрыторыі ўладарыў іншаземны капітал. У 1922 г. польскі ўрад прадау англійскім і французскім прадпрымальнікам права на высечку Белавежскай пушчы і іншых лясных масіваў. Тытуневая вытворчасць была перададзена ў арэнду італьянскім, а запалкаваяшведскім прадпрымальнікам. Вельмі цяжка жылося ў вёсцы. Каля паловы зямельнага фонду належала памешчыкам ці іншым буйным уладальнікам, якія складалі менш за 1 % жыхароў сельскай мясцовасці. Шмат зямлі было ва ўласнасці каталіцкай царквы. Акрамя таго, за заслугі ў савецкапольскай вайне 1919 1920 гг. польскія ўлады раздавалі буйныя надзелы заходнебеларускіх зямель асаднікам былым афіцэрам і чыноўнікам. Яны былі добра арганізаваны, узброены і выконвалі паліцэйскія функцыі ў адносінах да мясцовага насельніцтва. На тэрыторыі Заходняй Беларусі было расселена каля 10 тыс. асаднікаў. Польскі ўрад праводзіў камасацыю (землеўпарадкаванне). Сялян прымушалі высяляцца на хутары. Але каб наладзіць хутарскую гаспадарку, патрэбны былі вялікія сродкі, якіх беднякі і сераднякі не мелі. Таму пры камасацыі іх землі пераходзілі да кулакоў і асаднікаў. Праводзілася парцэляцыя " продаж дробнымі кавалкамі часткі дзяржаўнай і памешчьШ' кай зямлі сялянам па завышаных коштах. Было ліквідавана права сялян на сумеснае з памешчыкамі карыстанне сервШУ' тамі (выганамі, выпасамі, сенажацямі і іншымі ўгоддзямі) Сяляне Заходняй Беларусі пакутавалі ад малазямелля і беззямелля. У пачатку 1930х гг. сярод сельскага насельніцтва Зз* ходняй Беларусі сялянебеднякі складалі каля 70 %, сераднякі** 23 %, заможныя сяляне, асаднікі, шляхта больш за 6 %. У пошуках заробкаў збяднелыя сяляне эмігрыравалі У краіны Заходняй Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амеры1, 3 1925 па 1938 г. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі на паС' таяннае жыхарства ў іншыя краіны выехала больш за 78 тЫс* чалавек. Цяжкае сацыяльнае і эканамічнае становішча дапаўнялася аліцэйскім тэрорам. Па ўсёй тэрыторыі "ўсходніх крэсаў" пютавалі карныя экспедыцыі, якія называліся пацыфікацыяй , ціхамірваннем). У час пацыфікацый паліцэйскія разбуралі хаты сялян, знішчалі іх маёмасць, учынялі масавыя экзекуцыі. Пасля такога разбою жыхарам вёсак забаранялася запальваць святло вечарам, збірацца групамі, хадзіць у іншыя вёскі. Вядучая роля ў правядзенні тэрору належала тайнай палітычнай паліцыі дэфензіве. Яна шырока карысталася метадамі правакацый, паклепу, запалохвання і фізічных катаванняў. Нацыянальнавызваленчы, сялянскі і рабочы рух. Палітычныя партыі і арганізацыі. Цяжкае становішча працоўных штурхала іх на барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. У 1921 1925 гг. гэта барацьба набыла характар партызанскай вайны. Партызаны спальвалі маёнткі памешчыкаў, сядзібы асаднікаў і чыноўнікаў, рабілі напады на паліцэйскія ўчасткі. Колькасць партызан даходзіла да 6 тыс. чалавек. У 1924 1925 п. імі было праведзена каля 280 баявыхаперацый. Найбольш вядомымі арганізатарамі партызанскай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі камуністы К.П. Арлоўскі, С.А. Ваўпшасаў, В.З. Корж, А.М. Рабцэвіч. Урад Полыпчы вымушаны быў увесці надзвычайнае становішча ў краі. Усюды дзейнічалі ваеннапалявыя суды і лютавалі карныя экспедыцыі. Рэпрэсіямі і тэрорам польскім улаДам удалося задушыць партызанскі рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Кіраўнікамі нацыянальнавызваленчай барацьбы з'яўляліся ,х"муністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г., іншыя партыі і арганізацыі. КПЗБ змагалася супРаць падпарадкавання краю іншаземнаму капіталу, за самавызначэнне Заходняй Беларусі і яе ўз'яднанне з БССР, за дэмакраь,чныя правы і 8гадзінны рабочы дзень, канфіскацыю паМеШчыцкіх зямель і падзел іх без выкупу паміж сялянамі, скаВанне асадніцтва, за школу на роднай мове, устанаўленне ра°часялянскай улады, супраць нацыянальнага прыгнёту. У 1925 г. была ўтворана Беларуская сялянскарабочая граа°а (БСРГ) масавая легальная рэвалюцыйнадэмакратыч*я арганізацыя. Да пачатку 1927 г. колькасць яе членаў дасягУла 120 тыс. чалавек. Праграма Грамады ўключала патрабанні самавызначэння Заходняй Беларусі, утварэння сяляна"рабочага ўрада, перадачы зямлі сялянам без выкупу ліквідацыі асадніцтва, аддзялення царквы ад дзяржавы, Эп. ганізацыі школы на роднай мове. У 1926 г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога была ўстаноўлена ваеннабуржуазная дыктатура на чале з маршалам Ю. Пілсудскім. Напалоханы размахам нацыянальнавызваленчай барацьбы і наспяваннем рэвалюцыйнай сітуацыі, урад Польшчы ў студзені 1927 г. разграміў Беларускую сялянскарабочую грамаду. 490 яе кіраўнікоў і актывістаў і сярод іх Б.А. Тарашкевіч С.А. РакМіхайлоўскі, П.П. Валошын і П.В. Мятла, былі прыцягнуты да судовай адказнасці і кінуты ў турмы. У гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929 1933 гг. сгановішча працоўных Заходняй Беларусі яшчэ больш пагоршылася. Шэраг забастовак рабочых мелі палітычны характар. Найбольш масавымі былі выступленні рабочых дрэваапрацоўчай прамысловасці, лесарубаў і возчыкаў у Белавежскай пушчы, а таксама ў Слонімскім павеце. Назіраліся выпадкі захопу прадпрыемстваў рабочымі. Яркай старонкай вызваленчай барацьбы ў вёсцы з'явілася ўзброенае выступленне сялян Кобрынскага павета ў жніўні 1933 г. Супраць аграрнай і падатковай палітыкі польскіх улад мужна змагаліся сяляне вёсак Заполле Карэліцкай гміны, Асташына Навагрудскага павета, Баранава Гродзенскага, Ляплеўка Брэсцкага павета. Усяго за 1931 1933 гг. адбылося больш як 460 выступленняў сялян, у якіх удзельнічалі 140 150 тыс. чалавек. Значным праяўленнем сялянскага руху стала забастоўка нарачанскіхрыбакоў. Для тысяч сялянбеднякоў, якія жылі на берагах Нарачы, лоўля рыбы з'яўлялася адзіным сродкам існавання. Але польскі ўрад, устанавіўшы высокую арэндную плату, перадаў возера дырэкцыі дзяржаўных лясоў, якая забараніла рыбакам свабодную лоўлю рыбы. Забастоўка пачалася вясной 1935 г. У ёй удзельнічала каля 5 тыс. сялян з больш як 40 навакольных вёсак. Сяляне выбралі забастовачны камітэт, стварылі дружыны самаабароны, праганялі варту і не дапускаЛі на возера штрэйкбрэхераў, якія пагадзіліся з польскімі правіламі лоўлі рыбы. Дзякуючы настойлівасці забастоўш'іЫ' каў, улады вымушаны былі пайсці на ўступкі. Калі сяляне пз* чалі лавіць рыбу, яны не адважыліся ўжыць рэпрэсіўныя мерыУ 1930х гг. вядучая роля ў арганізацыі барацьбы пра' цоўных Заходняй Беларусі паранейшаму належала КПЗВУ 1934 г. у яе шэрагах налічвалася 4 тыс. камуністаў, пры гэтьіМ 3 тыс. членаў партыі пастаянна знаходзіліся ў турмах. ушэрагах КПЗБ былі выхаваны буйныя арганізатары рэвалюьійнага руху І.К. Лагіновіч, А.С. Славінскі, В.З. Харужая, М С. Арэхва, С.В. Прытыцкі, У.З. Царук і інш. Прыход да ўлады ў Германіі Гітлера, прыняцце ў Польшчы Ў 1935 г. новай канстытуцыі, ліквідацыя рэшткаў дэмакратычных свабод, зняволенне ў турмах і канцэнтрацыйным лагеры БярозаКартузская тысяч камуністаў і апазіцыйна настроеных людзей карэнным чынам змянілі палітычную сітуацыю. Многія палітычныя партыі і арганізацыі краін Еўропы, у тым ліку Заходняй Беларусі і Польшчы, сталі на шлях стварэння адзінага народнага антыфашысцкага фронту, фронту барацьбы супраць рэакцыі, фашызму і вайны. Пра салідарнасць працоўных Заходняй Беларусі з рабочымі і сялянамі іншых краін у барацьбе супраць адзінага ворага фашызму яскрава сведчыць той факт, што 137 яе ўраджэнцаў змагаліся ў радах інтэрнацыянальных брыгад у Іспаніі. Салідарнасць працоўных Заходняй Беларусі і Польшчы праявілася ў масавай кампаніі за выратаванне жыцця С.В. Прытыцкага. Разам з тым на развіццё нацыянальнавызваленчага і рэвалюцыйнага руху адмоўна паўплывалі неабгрунтаваны роспуск у жніўні 1938 г. Камінтэрнам Камуністычнай партыі Польшчы і яе састаўной часткі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, а таксама пакаранне смерцю савецкімі ўлаДамі многіх кіраўнікоў Кампартыі Заходняй Беларусі як "агентаў польскай дэфензівы". Абвінавачанне супраць іх было лжывым. Добрае імя КПЗБ, яе кіраўнікоў і дзеячаў нацыянальнавызваленчага руху было рэабілітавана ў 1956 г. Рэлігійнае жыццё. Неаунія ў Заходняй Беларусі. Пасля аднаўлення ў 1918 г. Польшчы як дзяржавы яе тэрыторыя была аб'яўлена Ватыканам місіянерскай тэрыторыяй, на якой навінна была праводзіцца работа па распаўсюджанні новай Уніінеауніі (новай у параўнанні з Брэсцкай царкоўнай уніяй 1596 г.). у адпаведнасці з неауніяй працягваўся працэс аб'ядНання праваслаўнай і каталіцкай цэркваў і стварэння на базе Гэтага уніяцкай царквы. У суды прад'яўляліся неабгрунтаваНь,я іскі аб вяртанні католікам праваслаўных храмаў, кляштар0Ў і царкоўнай маёмасці. 3 500 існаваўшых у краі правааўных цэркваў да 1924 г. больш за 300 былі ператвораны ў каТаліцкія і уніяцкія храмы. Уніяцкаму духавенству гарантавалася аплата працы пры ўмове, калі яно прынясе прысягу на веп. насць Польшчы. Уніяцкіх місіянераў рыхтавалі ў Любліне (Полыпча) і Ду. не (Валынь). У Альберціне (каля Слоніма) езуіты заснавалі уніяцкі манастыр, а таксама школу місіянераў. Для распаўсюджання уніі сярод беларусаў альберцінскія езуіты выдавалі на беларускай мове часопіс "Да Злучэньня". У 1932 г. польскі ўрад пад націскам Ватыкана прыняў тайнае рашэнне аб тым што "задача схілення Усходу ў каталіцтва, гэтак жа, як і ў мінулыя стагоддзі, застаецца і надалей "гістарычнай місіяй" польскай дзяржавы". Разам з тым уніяты пазбаўляліся права праводзіць місіянерскую дзейнасць. Польскія ўлады чынілі перашкоду аднаўленню уніяцкай царквы ў беларускім нацыянальным рэчышчы, а таксама спробам беларусізацыі каталіцкага касцёла ў Заходняй Беларусі. Узмацнялася прымусовае схіленне праваслаўных у каталіцтва і уніяцтва. Пад ціскам польскіх улад епіскапат праваслаўнай царквы ў Польшчы схіляўся да разрыву кананічнай сувязі з Маскоўскім патрыярхатам. У гэтых умовах Канстанцінопальскі патрыярх Грыгорый VII дараваў праваслаўнай царкве Польшчы аўтакефалію. У 1925 г. Сінод праваслаўнай царквы ў Польшчы афіцыйна абвясціў праваслаўную царкву аўтакефальнай у складзе Канстанцінопальскага патрыярхату, што садзейнічала захаванню праваслаўя на заходнебеларускіх землях. Заходнебеларуская культура ў 1920 1930я гг. Польскія ўлады не прызнавалі беларускай нацыі і ставілі за мэту выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх. Статыстычныя звесткі аб нацыянальным складзе насельніцтва Заходняй Беларусі фальсіфікаваліся, да палякаў адносілі амаль усіх беларусаўкатолікаў і шмат праваслаўных. На самай жа справе ў Навагрудскім, Палескім і Віленскім ваяводствах бела' русаў было 67 %, а не 22,5 %, як сцвярджала афіцыйная поль' ская статыстыка, палякаў адпаведна 12 13 %, а не 42 %. Да захопу Польшчай у Заходняй Беларусі працавала 359 ое' ларускіх школ, настаўніцкія семінарыі ў Свіслачы і Барунз*> беларускія гімназіі ў Навагрудку, Нясвіжы, Клецку, РадаШ' ковічах і Вільні. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй БелЭ' русі не засталося ні адной беларускай навучальнай установЫАле і польскіх школ было недастаткова. Каля 13 % дзянеі1 школьнага ўзросту нідзе не вучыліся, 43 % насельніцтва & Ўзросце звыш 10 гадоў было непісьменным. Інтэлігенцыі з ліку карэннага беларускага насельніцтва налічвалася зусім мала.у дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца белапускай мовай, беларусаў не бралі на дзяржаўную службу. Не было беларускіх тэатраў, закрываліся нешматлікія клубы, бібліятэкі, хатычытальні, створаныя ў папярэднія гады беларускай грамадскасцю. Забараняліся прагрэсіўныя газеты і часопісы. Важную ролю ў жыцці Заходняй Беларусі ў 1920 1930я гг. адыграла Таварыства беларускай школы (ТБШ) масавая культурнаасветніцкая арганізацыя, створаная ў 1921 г. У пачатку 1930х гг. ТБШ налічвала каля 500 гурткоў і 30 тыс. актывістаў. Таварыства змагалася за пісьменнасць насельніцтва, за адкрыццё новых і захаванне існуючых беларускіх школ, стварала клубы, бібліятэкі, хатычытальні, арганізоўвала мастацкую самадзейнасць, народныя хары, выдавала падручнікі, спеўнікі. Актыўна працавалі сярод насельніцтва драматычныя гурткі, створаныя мясцовымі аддзеламі ТБШ. У цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту была падрыхтавана і выхавана значная колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. Гэта грамадскі дзеяч Б. Тарашкевіч, музыкант і кіраўнік народнага хору Р. Шырма, спявак М. ЗабэйдаСуміцкі, паэты Я. Скурко (Максім Танк) і В. Таўлай, пісьменнік П. Пястрак і многія іншыя дзеячы культуры. У другой палове 1930х гг. дзейнасць Таварыства беларускай школы была забаронена. З сярэдзіны 30-х гадоў міжнародны клімат значна пагоршыўся. Было відавочна, што рыхтавалася вялікая вайна. У 1938 годзе Германія справакавала Данцыгскі крызіс у адносінах з Польшчай. Урад СССР паспрабаваў дагаварыцца з Англіяй і Францыяй аб узаемадапамоге на выпадак вайны, у тым ліку дапамоге ўсім усходнееўрапейскім краінам. Але апошнія (Польшча, Чэхаславакія, Румынія) адмовіліся ад гэтай прапановы. Пад час правядзення перамоў, 22 сакавіка 1939 года немцы занялі Клайпедскую вобласць, а Літва, Латвія і Эстонія заключылі “сяброўскія" дагаворы з Германіяй. Гульні ў “кошкі - мышкі" з дэлегацыямі Англіі і Францыі не спадабаліся І. Сталіну, таму 23 жніўня 1939 года ў Маскве пасля імклівай падрыхтоўкі было заключана пагадненне з Германіяй аб ненападзе тэрмінам на 10 год. Да дагавору прыкладваліся сакрэтныя пратаколы, якія размежавалі сферы ўплыву Германіі і СССР у Еўропе. Заходняя Беларусь, але без Вільні, была аб'яўлена зонай уплыву СССР. Падпісалі дагавор і пратаколы кіраўнікі ведамстаў замежных спраў краін І. Рыбентроп і В. Молатаў. 1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, а 3 верасня Германіі аб'явілі вайну Англія і Францыя, пачалася другая сусветная вайна. Праз два тыдні нямецкія войскі прадвінуліся да мяжы сферы ўплыву СССР - да Заходняй Беларусі.17 верасня 1939 года быў аддадзены загад Чырвонай Арміі перайсці мяжу Польшчы і заняць Заходнюю Беларусь, узяць пад абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Чырваная Армія прасоўвалася хутка, амаль не сустракаючы супраціўлення. Да 25 верасня яна кантралявала ўсю тэрыторыю Беларусі. 28 верасня 1939 года зноў у Маскве быў падпісаны дагавор паміж СССР і Германіяй аб сяброўстве і мяжы, па якой мяжа праходзіла па, так званай, “лініі Керзана”. Літва ўвайшла ў сферу ўплыву СССР.7 кастрычніка ёй у абмен на права размясціць ваенныя базы перадалі (без ведама ўрада БССР) Вільну і частку Віленскага ваяводства. На занятай тэрыторыі адразу пачалі праводзіць мерапрыемствы па ўсталяванню савецкай улады. Але трэба было легітымізаваць далучэнне тэрыторыі праз рашэнне народа. 22 кастрычніка 1939 года адбыліся выбары прадстаўнікоў народнага сходу, які сабраўся 28-30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. Сход абвясціў устанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, канфіскаваў памешчыцкія землі, нацыяналізаваў банкі і буйную прамысловасць. Сход прасіў ВС СССР і ВС БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР. У адказ 2 лістапада 1939 года ВС СССР і 12 лістапада ВС БССР прынялі адпаведныя законы. Уз'яднанне беларускіх земляў было актам гістарычнай справядлівасці. Беларускі народ атрымаў магчымасць развівацца ў межах аднага дзяржаўнага ўтварэння.
40. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. Удзел БССР у стварэнні ААН. Вырашэнне пытання аб савецка-польскай мяжы. Пасля другой сусветнай вайны ЗША сталі прэтэндаваць на ролю звышдзяржавы. Яны сканцэнтравалі ў сваіх руках 70 % сусветнага залатога запасу і выраблялі 60% сусветнай прамысловай прадукцыі. Валавы нацыянальны прадукт ЗША за гады ІІ сусветнай вайны ўзрос ў 2 разы а людскія страты складалі ўсяго 1% ад страт СССР. Пасля выпрабавання ядзернай зброі ЗША пачалі дзейнічаць з пазіцыі сілы.СССР, хаця і быў моцна аслаблены пасля вайны, але значна павысіў міжнародны аўтарытэт як пераможца нацызма. Ён узмацніў свае пазіцыі за кошт шэрагу прасавецкіх (сацыялістычных) краін. Савецкі Саюз меў на той час самую магутную ў свеце армію. Такім чынам амаль адразу пасаля вайны паміж СССР і ЗША пачалась барацьба за сусветнае лідэрства.На аснове ялцінскіх і падсдамскіх дамоў (1943 – 1945 гг.) пачалася перабудова свету. Былі і прамыя тэрытарыяльныя змены, напрыклад, Беластокская вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай былі перададзены Польшчы. Змянілася і палітычная сітуацыя, пры фінансавай і дыпламатычнай падтрымцы СССР 8 краін Еўропы пачалі будаваць сацыялізм пазней да іх далучыўся Кітай, Паўночная Карэя і В'етнам.У 1953 г. Еўрапейскія краіны – сацеліты СССР аб'ядналіся ў СЭУ Савет эканамічнай узаемадапамогі, а ў 1955 у ваенны блок “Варшаўскі дагавор”. “Варшаўскаму дагавору” супрацьстаялі капіталістычныя краіны на чале ЗША, у 1949 з'явіўся ваенны блок НАТО. Пачалося ваеннае ідэалагічнае і палітычнае супрацьстаянне халодная вайна.Пачатак халоднай вайне паклала прамова Чэрчыля ў 1946 у Фултане (ЗША) дзе ён адкрыта абвінаваціў СССР у захопе еўрапейскіх краін і стварэнні жалезнага занавесу. У 1947 Прэзідэнт Трумэн сфармуляваў стратэгічную дактрыну ЗША прамога або ўскоснага ўмяшання ў справы дзяржаў дзе прадбачылась пагроза камунізму.Узмацнілась інтэграцыя сярод краін Заходняй Еўропы асабліва ў сувязі з планам Маршала, згодна якому ЗША давалі крэдыты на ўзнаўленне эканомікі пры ўмове, што камуністы будуць выключаны з ўрадаў і парламентаў гэтых краін. 18 краін Еўропы згадзіліся на гэтыя ўмовы і атрымалі звыш 17 міліярдаў долараў на ўзнаўленне эканомікі. У 1948 г. гэтыя 18 краін ўтварылі ЕЭС (Еўрапейскае эканамічнае супрацоўніцтва) і знялі мытныя бар'еры. У 1949 ў Лондане створаны Савет Еўропы.З дапамогай СССР пачалося крушэнне каланіяльнай сістэмы. Першымі атрымалі незалежнасць Інданэзія, Індыя, В'етнам, і некаторыя краіны Афрыкі. Да пачатку 1960 х гг. на шлях незалежнасці сталі 40 дзяржаў з насельніцтвам 1,5 міліярды чалавек. Такім чынам у пасляваенныя гады ў свеце назіраліся наступныя асноўныя тэндэнцыі: 1. Былі ўтвораны звышдзяржавы, што спаборнічалі паміж сабой. 2. Свет быў перабудаваны як тэрытарыяльна так і палітычна. 3. Супрацстаялі сацыялістычная і капіталістычная сістэмы. 4.Зявілась эканамічная інтэграцыя краін. 5. Была разбурана каланіяльная сістэма. Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус БССР. Згодна прынятаму ў 1943 г. пагадненню рэспубліка атрымала права непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя зносіны з іншымі дзяржавамі. У 1943 г. у Беларусі з'яўляецца Нардны Камісарыят Замежных стпраў. У 1946 міністэрства замежных спраў. 27 красавіка 1946 г. Беларусь ў ліку іншых краін стала занавацельніцай ААН, што дало выхад БССР на міжнародную арэну.Гэта давала наступныя магчымасці: 1. Выступаць з міжнароднымі ініцыятывамі (Прапанова выдаваць ваенных злачынцаў тым краінам у якіх яны здзяйснялі злачынствы.) 2. Удзельнічаць ў міжнародных арганізацыях. 3. Падпісываць канвенцыі (за 1950 – 60 гг. Беларусь падпісала 160 канв.). 4. Атрымліваць гуманітарную дапамогу.З 1958 г. адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР ў ААН. У 1974 і 1975 Беларусь член савета бяспекі. Ужо 50 ыя гг. на экспарт пастаўлялі сваю прадукцыю 120 беларускіх прадпрыемстваў. У 1952 г адкрыта прадсташніцтва БССР пры ўсесаюзнай гандлёвай палаце, якая ў 1972 г. ператворана ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату, што дало магчымасць ўдзельнічаць ў міжнародным гандлёвым кірмашы і праводзіць такія кірмашы ў сябе, за усю гісторыю БССР такіх кірмашоў было арганізавана 30.У 1958 ўтворана таварыства дружбы і культурных сувязей. З яго дапамогай былі наладжаны абмен турыстамі. Былі наладжаны сувязі і ў галіне літаратуры. За мяжой выйшлі 342 творы 55 беларускіх пісьменнікаў. У БССР выйшлі 500 твораў замежных пісьменнікаў.Дзякуючы членству ў ААН былі наладжаны сувязі ў галіне адукацыі. З 1960 гг. у БНТУ пачалі вучыцца замежныя студэнты. Усяго па рэспубліцы ў 1960- 1980 гг. навучалісь 10000 студэнтаў. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1944-1955 гг. Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт (75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 беларус). З 1943г. пачалося аднауленне прамысловасцi i ужо да 1950г. яна перавысiла даваенны узровень. Быу асвоены выпуск аутамабiляу, трактарау, лiцейнага абсалявання, лакамабiляу i iнш. Былiпабудаваны рад прадпрыемствау лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя iльнозаводау, абутковых прадпрыемствау.Пачатак 50-х гадоу характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоу Беларусь дасягнула новых поспехау. Пабудавана 150 прадпрыемствау: Аршанскi завод швейных машын,Вiцебская шоука-ткацкая фабрыка,малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папауняюцца новым тэхналагiчнымабсталяваннем;укараняюцца паточныя метады вытворчасцi.У вынiку павышэння тэхнiчнага узроуню , павысiлася прадукцыйнасць працы. З сярэдзiны 50-х гадоу пашыраецца капiтальнае будаунiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца удзельнiкам механiзаванай i аутаматызаванай вытворчасцi. За 1956-65г.г. было пабудавана 450 фабрык i заводау (Беларускi аутазавод у Жодзiне, Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы завод i iнш.). Але у 40-60-ыя гады у прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у 1957г. галiновага кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла. Вайна нанесла вялiкi урон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50 гадоу iдзе аднауленне. Але ужо у гэты час сяляне пазбауляюцца права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюцца у механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу калгасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi.У пачатку 50-х гадоу пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыуся у павышэннi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць сяла i iнш. 2)Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення.Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з'явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін.Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі.У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі.Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы.Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы.Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю.У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі. Беларусь была прынята ў якасці першапачатковага члена ААН у знак павагі да нашага народа, з улікам уклада ў разгром нямецкага фашызму і панесеных у гэтай барацьбе вялікіх страт. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў радах Савецкай Арміі ваявала 1100 тыс. грамадзян Беларусі, у радах народных мсціўцаў на тэрыторыі рэспублікі - 440 тыс. партызан і падпольшчыкаў. Яны знішчылі паўмільёна гітлераўскіх салдат і афіцэраў. У гэтай вайне загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі. На катаржныя работы ў Германію было адпраўлена каля 380 тыс.чалавек. Прамы матэрыяльны ўрон, нанесены вайной, склаў 35 бюджэтаў рэспублікі даваеннага 1940 г.
|