![]() |
Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. 7 pageDate: 2015-10-07; view: 416. Каталіцкае насельніцтва разлічвала на ўстанаўленне абмежаванняў па веравызнанню пасля ўпадку царскай улады. У 1919 годзе польскія ўлады вярнулі каталікам касцёл у Спасе, які ў 1866 годзе царскімі ўладамі быў перададзены праваслаўным у час рэпрэсій за студзеньскае паўстанне. У Будславе ў тым жа годзе правялі рамонт касцёла і прыкасцельных будынкаў. У Даўгінаве ў час вайны пробашчамі былі: Юзаф Зэро, Уладзіслаў Грыгорскі і як вікары Міхал Піатроўскі (у Даўгінаве з 1914 года). Успомнім яшчэ аб друкаваных крыніцах з 1919 - 1921 гады, якія ўпамінаюць нашу мясцовасць. Уладзіслаў Студніцкі падаў, што ў 1919 годзе Даўгінава налічвала 2596 жыхароў, а ў 1897 годзе было іх там 3551; для Крывіч адпаведна лічбы складалі: 645 і 560, для Будслава аўтар падаў толькі лічбу 790 жыхароў у 1919 годзе. Досыць значны ўпадак колькасці насельніцтва ў Даўгінаве быў з пэўнасцю прычынай выезду рускай калоніі, якая складалася з сямей урадоўцаў, паліцэйскіх і іншых асобаў, жыўшых за царскім часам. У “Zarysie statystyczno-opisowym guberni wilenskiej” Эдварда Малішэўскага (Варшава 1919) праінфармавана, што Будслаў ёсць уласнасцю Аскеркаў, а касцёл быў там вымураваны ў 1788 годзе на месцы старога, заложанага ў 1504 годзе. Пра Даўгінава напісана памылкова, што першы касцёл быў у ім заложаны ў 1704 годзе (а ў сапраўднасці існаваў ужо ў 1533 годзе), а новы пабудаваны ў 1853 годзе стараннем пробашча ксяндза Юзафа Львовіча, памерлага там ў 1856 годзе “некалі філарэта, успомненага ў Міцкевіча ў “Дзядах”. Аб жыхарах мястэчка Ілля існуе згадка, што ў 1867 годзе прымусілі запісацца іх у праваслаўе, а касцёл перарабілі на царкву. У нататцы пра Крывічы згадана аб скасаваным кляштары трынітарыяў і аб пражываючых там Яне і Аляксандры Ходзьках, апошні з якіх быў прыяцелем Міцкевіча і памёр у эміграцыі ў Парыжы. У сувязі з Куранцом прыпомнілі захоп ў 1866 годзе мясцовага касцёла і прызначэнне яго пад царкву (ён існаваў з 1539 года). У нататцы аб Старым Мядзеле адшукалася легенда аб замучаных там ў 1839 годзе базыліянках з Мінска, між іншым аб вядомай Макрыне Мечыслаўскай . У адносінах да Параф'янава ўпамінаецца, што мясцовы касцёл, існуючы з 1630 года, быў акружаны ў 1904 годзе новым мурам. Пра Спас праінфармавана аб захопе ў 1866 годзе тамтэйшага касцёла і прызначэнне яго пад царкву. Шэраг членаў польскай дэлегацыі, уключаючы яе старшыню Яна Домбскага, а таксама Станіслава Грабскага і Аляксандра Ладася, пакінулі ўспаміны аб ходзе савецка-польскіх мірных перагавораў у Мінску і Рызе ў 1920 — пачатку 1921 г., у тым ліку па пытаннях усталявання польскай усходняй мяжы, якія паявіліся ўжо ў 1930-х гг. Старшыня польскай дэлегацыі Я. Домбскі расказаў у сваіх успамінах аб афіцыйных і тайных перагаворах са старшынёй расійска-ўкраінскай дэлегацыі Адольфам Абрамавічам Іофе, якія між іншым тычыліся і мяжы паміж Польшчай і Беларуссю. Гэта інфармацыя змешчана ў кнізе Я. Домбскага «Рыжскі мір. Успаміны, перагаворы, тайныя дамовы з Іофе, лісты з 15 ілюстрацыямі і 1 мапай», што выйшла ў Варшаве ў 1931 г. у сувязі з 10-й гадавінайРыжскага мірнага дагавора1. У яго кнізе гаворыцца пра падвойныя (паралельныя афіцыйным дыскусіям на пленарных пасяджэннях і пасяджэннях Галоўнай камісіі) і тайныя перагаворы паміж старшынёй польскай дэлегацыці і А. Іофе, якія прапанаваў праводзіць А. Іофе для вырашэння найбольш важных і спрэчных спраў. Першая канфідэнцыяльная канферэнцыя адбылася 1 кастрычніка 1920 г. у прысутнасці сакратароў дэлегацый: А. Ладася з польскага боку і I. Лорэнца з савецкага боку. Потым адбыліся яшчэ 4 такія размовы, пакуль пытанне аб усходняй мяжы Польшчы і іншыя спрэчныя пытанні не былі канчаткова вырашаны.2 На факт правядзення Я. Домбскім тайных перагавораў з кіраўніком расійска- ўкраінскай дэлегацыі адмоўна рэагаваў польскі міністр замежных спраў Е. Сапега і польскія нацыянальныя партыі, аб чым Е. Сапега пісаў Я. Домбскаму ў лісце ад 10 кастрычніка 1920 г., дзе казаў, што Савет абароны дзяржавы не даваў апошняму пазітыўных інструкцый у гэтых адносінах. Міністр замежных спраў таксама лічыў, што Я. Домбскі паспяшыў з падпісаннем прэлімінарнага мірнага дагавора з савецкай Расіяй і УССР ад 12 кастрычніка 1920 г., у выніку чаго гэты дагавор, на яго думку, меў недахопы з пункту гледжання інтарэсаў Польшчы3. У пачатку кастрычніка 1920 г. сярод польскай дэлегацыі адбылася грунтоўная дыскусія аб канчатковым удакладненні усходняй мяжы Польшчы. Пасля доўгіх дэбатаў, нарэшце, згадзіліся на лінію мяжы, пададзеную старшынёй польскай дэлегацыі ў другой канфідэнцыйнай размове старшыні расійскай дэлегацыі: на памежную лінію Збруч, Роўна, Сарны, Лунінец, на захад ад Мінска, Вілейка, Дзісна да Дзвіны4. На канфідэнцыйным пасяджэнні старшынь дэлегацый 2 кастрычніка Я. Домбскі ўдакладніў лінію прахаджэння мяжы, паводле якой лінія Роўна, Сарны, Лунінец, Баранавічы павінна была б цалкам належаць Польшчы і быць забяспечана пасам па меншай меры ад 30 да 40 км на ўсход. Далей на поўнач мяжа ішла б уздоўжмяжы Вілейскага і Дзісненскага паветаў так, каб Польшча атрымала калідор і агульную мяжу з Латвіяй. На пытанне А. Іофе, дзе больш-менш павінна была б праходзіць мяжа пад Мінскам, ён згадаў Койданава, як прапанаваны памежны пункт1. Як вядома, Койданава заставалася памежным пунктам паміж Беларуссю і Польшчай да 1939 г. У інструкцыі, дадзенай польскай дэлегацыі Саветам абароны дзяржавы разам з Саветам Міністраў пры поўнай згодзе ўсіх членаў мірнай дэлегацыі, за аснову перагавораў наконт будучай польска-савецкай мяжы была прынята лінія, якая праходзіла каля Баранавіч, на 60 кіламетраў на ўсход ад устаноўленай потым у Рызе польскай усходняй мяжы2. Паводле С. Грабскага, узгадненне пытання аб савецка-польскай мяжы ў першыя два тыдні перагавораў выглядала досыць няўдала. На пасяджэнні Галоўнай камісіі 28 верасня А. Іофе прапанаваў гатовы праект прэлімінарнага дагавора і падаў у ім болыш-менш такую мяжу па Бугу, якую прапанаваў у Мінску ранейшы старшыня расійска-ўкраінскай дэлегацыі I. Данішэўскі. Польская дэлегацыя не жадала над гэтым праектам нават дыскутаваць. Таму С. Грабскі звярнуўся да Я. Домбскага, каб ён заявіў, што савецкая прапанова з'яўляецца для палякаў нечаканай, што яны павінны яе дакладна вывучыць і ў сувязі з гэтым патрабуюць адтэрміноўкі далейшых нарад. Пасля вяртання з перагавораў С. Грабскі прапанаваў узяць адпачынак на некалькі дзён, падкрэсліўшы, што час, дзякуючы польскім поспехам на фронце, працуе на карысць Польшчы, а не супраць яе. Як пісаў далей С. Грабскі, гэта мела выдатны вынік. Ужо 1 кастрычніка А. Іофе праз спецыяльнага пасрэдніка прапанаваў Я. Домбскаму канфідэнцыйна спаткацца для абмеркавання найбольш спрэчных спраў, пры адкрытым абмеркаванні якіх трэба было вельмі лічыцца з водгаласам кожнага сказанага слова ў публічнай думцы не толькі ўласнага грамадства, але і замежжа3. Прапанаваная такім чынам «тайная дыпламатыя» пачалася ў той жа дзень а 10-й газдіне вечара і працягвалася доўга ўначы. У наступны дзень Я. Домбскі прадставіў польскай дэлегацыі дакладную справаздачу са сваёй фармальна «канфідэнцыйнай», аднак на самой справе цалкам афіцыйнай размовы з А. Іофе. Падчас яе старшыня савецкай дэлегацыі заявіў, што яго ўрад не можа згадзіцца на мяжу, якая не пакідала б у руках савецкай Расіі чыгуначнай лініі Вроды-Сарны-Баранавічы. У сувязі з гэтымС. Грабскі адзначыў: «Гэта быў ужо вялікі крок наперад на шляху да прэлімінарнага міру». Аднак Я. Домбскі запатрабаваў гэтую чыгунку менавіта для Польшчы, указваючы, што Польшча як колькасна слабейшая краіна павінна мець лепшыя, чым савецкая Расія, стратэгічныя ўмовы на сваім памежжы. У наступны дзень Я. Домбскі прапанаваў А. Іофе вызначаны польскай дэлегацыяй праект усходняй мяжы. А. Іофе напачатку выказаў вялікія пярэчанні супраць яе, аднак потым заявіў, што перадасць польскія памежныя патрабаванні свайму ўраду. Праз тры дні, 5 кастрычніка, ён заявіў Я. Домбскаму, што савецкі ўрад поўнасцю прымае прапанаваную палякамі мяжу пры ўмове, што мірны дагавор будзе сфармуляваны спосабам, які здыме ўражанне навязанага перамогшым бокам пераможанаму2. Я. Добскі адзначаў, што сярод польскай дэлегацыі былі вельмі значныя разыходжанні ў пазіцыях. Некалькі членаў дэлегацыі выступілі за федэратыўнае вырашэнне, але гэтую думку не падзяляла большасць членаў дэлегацыі. У прыватнасці, узніклі спрэчкі аб тым, уключаць Мінск у Польшчу ці не. Думкі падзяліліся з прычыны розных пазіцый членаў дэлегацыі па беларуекім пытанні. Пры галасаванні аднак большасць дэлегатаў выказалася за тое, каб пакінуць Мінск па-за межамі Польшчы3. Пра рознагалосеі сярод членаў польскай мірнай дэлегацыі наконт таго, ці ўключаць у тэрытарыяльныя патрабаванні Мінск і Мінскую губерню, пісаў у сваіх успамінах таксама С. Грабскі. Ён абгрунтоўваў сваю адмоўную пазіцыю па гэтым пытанні тым, што пераважна праваслаўнае насельніцтва гэтай тэрыторыі складала б ў польскай дзяржаве чужародную масу, якую было б цяжка асіміліраваць4. Яго думкі мелі немалаважнае значэнне для польскай дэлегацыі, паколькі акрамя яго ніхто з паслоў сейма, якія ўваходзілі ў склад дэлегацыі, асабіста не ведаў Беларусі. За ўключэнне Мінска і ўсёй Міншчыны ў склад Польшчы актыўна выступалі члены польскай дэлегацыі Л. Васілеўскі і В. Камянецкі, якія спачатку нават хацелі ўтварэння з усёй Беларусі буфернай дзяржавы, зфедэрыраванай з Польшчай. Як заўважаў С. Грабскі, іх надзей і планы не былі наогул беспадстаўнымі. Мінск заўсёды перад вайной выбіраў прэзідэнтам горада паляка. Сярод земскіх выбаршчыкаў Мінскай губерні палякі складалі 55%, штосведчыла, па яго словах, аб вялікім уплыве тут польскай цывілізацыі. Але выбары ў земскае і гарадское самакіраванне былі ў царскай Расіі цэнзавыя, і палякі складалі тут вышэйшы сацыяльна і больш заможны пласт. Затое сярод простага люду моцна пераважала праваслаўнае насельніцтва. 3 прычыны таго, што ў Польшчы самакіраванне абапіралася на ўсеагульнае галасаванне, С. Грабскі лічыў, што не было б перспектывы на далейшае ўтрыманне гэтага насельніцтва ў польскіх руках у выпадку ўключэння Мінскай губерні ў Польшчу1. С. Грабскі пісаў: «На самой справе асабіста я не мог канстатаваць гатоўнасць савецкай дэлегацыі аддаць цэлую Беларусь пад польскія ўплывы. Аднак, магчыма, гэта трапна адчуў Домбскі падчас сваіх канфідэнцыйных перагавораў з Іофе. Але я занадта добра спазнаў Беларусь падчас фарміравання ў ёй першага нашага корпусу, каб мець ілюзіі, што яе праваслаўнае насельніцтва, якое значна пераважае ўжо на Міншчыне і ў Навагрудскім [павеце], а тым больш на Магілёўшчыне і пад Полацкам, не адчувала сябе бліжэйшым да Расіі, чым да Польшчы, без розніцы, была б гэта белая ці чырвоная Расія. Таму лёс федэрацыі Беларусі з Польшчай быў бы занадта няпэўны»2. Акрамя Л. Васілеўскага і В. Камянецкага рэшта польскай дэлегацыі выказалася за правядзенне мяжы, якая б заходнюю, больш каталіцкую частку Беларусі, аддавала Полышчы, пакідаючы ўсходнюю, больш праваслаўную частку, савецкай Расіі. Польскі палітык асцерагаўся, што ў выпадку моцнага канфлікту Польшчы з Расіяй «буферная Беларусь» магла б лёгка сказаць на ўзор Украіны Б. Хмяльніцкага: «Больш хочам з праваслаўнай Расіяй» і перайсці на бок Расіі, бо лічыў, што сярод масы беларусаў нацыянальная свядомасць была ў той час яшчэ значна слабейшая, чым на Украіне. Паводле яго слоў «на самой справе яе там амаль не было, а існавала толькі канфесійная свядомасць». Але няўдача польскай ваеннай кампаніі на Украіне, насельніцтва якой, насуперак запэўненню С. Пятлюры, стала хутчэй на бальшавіцкі, чым на польскі бок, праяўляючы поўную абыякавасць да лозунгу дзяржаўнай незалежнасці Украіны, адштурхоўвала ўсе партыі, за выключэннем, бадай, адной «Вызваленне», — ад федэратыўных задумаў. С. Грабскі ведаў, на падставе вопыту галіцыйскай палітыкі, якім вялікім цяжарам для дзяржаўнага жыцця з'яўляецца міжнацыянальная барацьба. Ён не сумневаўся, што яна не спыніцца ваУсходняй Малапольшчы і не меў жадання ўскладняць жыццё польскай дзяржавы, якая арганізавалася нанова, яшчэ беларускай справай. Разлічваючы на паланізацыю пасля пэўнага часу беларусаў-католікаў, трэба было таксама ўсведамляць сабе вялікае праўдападабенства абуджэння разам з поступам асветы нацыянальных антыпольскіх тэндэнцый на Беларусі. У сувязі з вышэйсказаным ён пісаў: «Таму я лічыў пажаданым для Польшчы атры- маць толькі тую частку Беларусі, на якой у суме католікі будуць складаць значную большасць. Але ў выпадку ўключэння ў Польшчу Мінскай зямлі сярод беларусаў колькасна пераважалі б праваслаўныя. Прытым Мінск быў бы галоўным цэнтрам праваслаўнай царквы на Беларусі. Пад савецкай уладай яно [праваслаўе] існаваць надалей не магло, але Полышча не магла не даць яму поўнасцю ажыць. А паколькі праваслаўнае духавенства ва ўсёй Расіі, а значыць і на адарваных ад Польскай Рэчы Паспалітай землях, было наскрозь нацыяналістычна расійскае, таму разам з Мінскам мы ўключылі б у Польшчу моцны асяродак варожага нам расійскага нацыяналізму». Для С. Грабскага лепшым варыянтам усходняй мяжы была лінія на некалькі дзесяткаў кіламетраў далей на ўсход ад Мінска, паблізу ад лініі перамір'я, прапанаванага Польшчы савецкім урадам 28 студзеня 1920 г. (Дрыса-Дзісна-Полацк-Пціч), бо ў такім выпадку польскіе палітыкі ўтварылі б дзяржаву болыш чым з 60% польскага насельніцтва. Калі ён выклаў гэтыя аргументы Н. Барліцкаму і В. Керніку, яны таксама прызналі, што насуперак усякім пачуццёвым меркаванням трэба адмовіцца ад уключэння Мінскай губерні ў Польшчу. I так вырашыла болыпасць польскай дэлегацыі. У той жа час С. Грабскі прапанаваў вылучыць патрабаванне ахапіць польскай мяжой Дзісненскі і Вілейскі паветы, якія знаходзіліся на ўсход ад Віленскай губерні. Апошнюю савецкая Расія пасля выгнання з яе польскіх войскаў аддала Літве, а потым яе заняў генерал Л. Жэлігоўскі. Саюз з прыбалтыйскімі дзяржавамі быў адной з улюбёных думак Ю. Пілсудскага. Аднак пара членаў дэлегацыі хацелі перад сваім канчатковым рашэннем атрымаць думку ўрада па гэтым пытанні. Я. Домбскі неадкладна паслаў адпаведную дэпешу ў Варшаву. У сваім адказе, аднак, міністр замежных спраў Е. Сапега нібы ўмыў рукі: урад, праінфармаваў ён, не супярэчыць патрабаванню адыхода Дзісны і Вілейкі да Польшчы, але і не лічыць гэта неабходным. Польскі ўрад таксама не выпрацаваў адназначнага рашэння па гэтым пытанні. Таму яго павінна была вырашаць сама дэлегацыя. С. Грабскі вылучыў праект так званага калідора, аб чым згадвае ва ўспамінах: «I моцна падтрыманы Барліцкім і Кернікам мой праект "калідора", які злучае Польшчу з Латвіяй і адначасова аддзяляе Літву і спрэчныя з ёй тэрыторыі Віленскай зямлі ад Савецкага Саюза, быў аднагалосна прыняты. На працягу доўгага часу потым наша прэса называла гэты калідор "калідорам Грабскага"»1. В. Кернік прапанаваў таксама дадатковую ўхвалу, каб у мірны прэлімінарный дагавор было ўключана выразнае сцвярджэнне, што справа дзяржаўнай прыналежнаеці спрэчных паміж Польшчай і Літвой зямель, якія знаходзяцца на захад ад польска-савецкай мяжы, «належыць выключна Польшчы і Літве». Гэта прапанова была прынята польскай дэлегацыяй таксама аднагалосна. У лісце Я. Домбскага міністру замежных спраў Е. Сапезе, датаваным сярэдзінай снежня 1920 г., гаварылася аб перагаворах з А. Іофе па пытанні рэктыфікацыі мяжы паміж Польшчай і Беларуссю. А. Іофе пагаджаўся ўступіць «частку або цэлую Тураўскую пушчу», а таксама «прызнаць за Польшчай больш за тое, што ёсць у прэлімінарным трактаце, яшчэ каля 3000 кв. вёрст»2. Аб тэрытарыяльных уступках з боку А. Іофе Я. Домбскі паведаміў і старшыні Савета Міністраў Польшчы В. Вітосу 8 лютага 1921 г., адзначыўшы ў сваім лісце: «Масква згадзілася на аддачу Польшчы яшчэ трох тысяч квадратных вёрст. Гэтыя тэрытарыяльныя ўступкі дадзены перш за ўсё на Палессі, у сувязі з чым польская лінія мяжы даходзіла б да Турава, аднак Тураў застаўся б у расійскіх руках»3. Акрамя таго, Расія перадавала шматок тэрыторыі на Валыні ў тым месцы, дзе было моцнае заглыбленне польскай мяжы на захад. Расійская дыпламатыя таксама пагаджалася аддаць Польшчы Радашковічы, Батурын і ахову для берагоў Віліі. Гэта азначала, па словах Я. Домбскага, тое, што польская мяжа больш-менш дайшла б у гэтым месцы да межаў былой Віленскай губерні так, як гэта было абумоўлена яшчэ ў час перагавораў аб прэлімінарным дагаворы, і што потым прагледзела памежная камісія. Гэтыя звесткі А. Іофе падаў Я. Домбскаму цалкам прыватна, агаворваючыся, што афіцыйна гэтага не можа адкрыць, паколькі павінен пачакаць, як уладзяцца эканамічныя справы. Савецкі дыпламат тлумачыў далёка ідучыя ўступкі польскаму боку тым, каб аблегчыць сітуацыю старшыні польскай мірнай дэлегацыі. Для яго нібыта было важна, што на чале гэтай дэлегацыі стаіць прадстаўнік Стронніцтва людовага (народнай партыі) і з гэтага пункту гледжання А. Іофе фармуляваў умовы міру. Я. Домбскі далей паведамляў В. Вітосу: «Іофе некалькі разоў падкрэсліў, што "тэрытарыяльныя ўступкі — гэта асабісты падарунак пану Домбскаму" і таму ніякі іншы старшыня польскай мірнай дэлегацыі гэтага не атрымае». А. Іофе казаў Я. Домбскаму пра тое, што ён добра ўсведамляе, што яго дыпламатычная кар'ера была б аслаблена, калі не назаўсёды скончана фактам такіх значных уступак. Калі б на яго месца прыйшоў бы нехта іншы, той бы прадставіў Польшчы горшыя ўмовы, чым тыя, якія даваў ён. Прыйшоў бы, праўдападобна, хтосьці больш непрыхільны да Польшчы і тады магла б пайсці гаворка не толькі пра скасаванне ўсялякіх уступак, але нават пра змену прэлімінарнага трактата. Падобная трактоўка ўступак з боку А. Іофе, пададзеная Я. Домбскім, якая зводзіць усё да асабіетых матываў, уяўляецца нам малаверагоднай. Хутчэй за усё, А. Іофе не хацеў казаць праўды пра сапраўдныя прычыны ўступак, якія датычылі перш за ўсё беларускай тэрыторыі. Паводле сакратара польскай дэлегацыі А. Ладася, у беларускім пытанні «былі адкрытыя розныя магчымасці і рашэнне залежала амаль выключна ад волі польскай дэлегацыі, бо Саветы пад націскам ваенных дзеянняў былі гатовыя на любыя ўступкі»2. Я. Домбскі пісаў у сваіх успамінах пра канчатковую фазу рыжскай мірнай канферэнцыі яшчэ пра адзін важны паварот у пазіцыі расійскай дэлегацыі: «У самым канцы мірных перагавораў бальшавіцкай дэлегацыяй было ўзнята вельмі цікавае і вельмі знамянальнае пытанне, а менавіта пытанне пра агульную мяжу Польскай Рэчы Паспалітай з Расіяй, якой ва ўступным мірным трактаце няма»3. Гэта пытанне было канчаткова вырашана такім чынам: ў артыкуле II мірнага дагавора было сказана, што Польшча мяжуе «з Расіяй, Украінай і Беларуссю», а ў артыкуле III адзначалася, што «Польшча адмаўляецца на карысць Украіны і Беларусі ад усіх правоў і прэтэнзій на землі, размешчаныя на ўсход ад гэтай мяжы». У прэлімінарным мірным дагаворы не было ніякай згадкі пра тое, што Польшча мяжуе з Расіяй, а згадваліся толькі Украіна і Беларусь. Формула наконт узаемнай адмовы гучала ў прэлімінарным дагаворы (артыкул I) наступным чынам: «Расія і Украіна адмаўляюцца ад усіх правоў і прэтэнзій на землі, размешчаныя на захад ад гэтых зямель. Са свайго боку Польшча адмаўляецца на карысцьУкраіны і Беларусі ад усіх правоў і прэтэнзій на землі, размешчаныя на ўсход ад гэтай мяжы». Гэтая формула была ідэнтычнай формуле ў канчатковым дагаворы1. С. Грабскі па гэтым пытанні паведамляе ў сваіх мемуарах наступнае. У сувязі з вызначэннем мяжы паміж Польшчай і савецкай Расіяй трэба было вырашыць яшчэ адну справу фармальна-юрыдычнага характару. Як гэту мяжу акрэсліць: як польска-расійскую ці польска-савецкую, ці таксама, як гэтага патрабавалі А. Іофе і Д. Мануільскі, як мяжу паміж Польшчай, з аднаго, і Украінай і Беларуссю, з другога боку. Польская згода на гэта патрабаванне азначала несумненна яе прызнанне вырашэння справы буферных дзяржаў «на карысць» Расіі. Таму яно выклікала сярод членаў дэлегацыі, асабліва з боку прыхільнікаў Ю. Пілсудскага, моцныя пярэчанні. Аднак спаянай тройцы (С. Грабскі, Н. Барліцкі і В. Кернік) ўдалося пераканаць большасць калег, што, калі фактычна вялізная большасць беларусаў і ўкраінцаў будзе заставацца ў межах саюза савецкіх рэспублік, якім кіруе Расія, будзе ўсё роўна, як называць польскую ўсходнюю мяжу. Гэта ні ўмацуе, ні аслабіць факт залежнасці ў выніку польска-савецкай вайны далейшага лёсу Украіны і Беларусі ад Расіі, а не ад Польшчы. Затое, канстатаваў С. Грабскі, «пэўнае, хоць і не празмерна вялікае, для нас значэнне мае тое, што Расія разам з зфедэрыраванай з ёй Украінай і Беларуссю прызнаюць, што на захад ад нашай з імі мяжы ёсць ні якая-небудзь "Заходняя Украіна" ці "Заходняя Беларусь", але папросту Польшча. Такім чынам мы ўзгаднілі сярод нашай дэлегацыі пытанні нашай мяжы з "Беларуссю і Украінай"»2. У лісце Я. Домбскага міністру замежных спраў Е. Сапезе ад 9 сакавіка 1921 г. звярталася ўвага на новы паварот у расійскай пазіцыі на перагаворах, які заключаўся ў тым, што расійскія дыпламаты падкрэслівалі факт агульнай мяжы паміж РСФСР і Польшчай, «паколькі Беларуская Рэспубліка ахоплівае толькі 6 паветаў Мінскай губерні»3. У лісце гаварылася пра тое, што на апошнім пасяджэнні памежнай камісіі А. Іофе па падказцы свайго сакратара I. Шамякіна звярнуў увагу на тое, што Польшча на паўночным адрэзку мяжуе на кароткай прасторы з РСФСР, і прапанаваў правесці неабходную карэктуру межаў. Я. Добскі адказаў на гэта, што пра агульную мяжу паміж Польшчай і Расіяй не можа быць і гаворкі, паколькі Польшча на ўсёй гэтай лініі мяжуе толькі з Беларуссю. На гэтым здавалася ўвесь інцыдэнт закончыўся. Аднак пасля некалькіх дзён Э. Квірынг, старшыняпамежнай камісіі з боку расійска-ўкраінскай дэлегацыі, накіраваў ліст міністру Л. Васілеўскаму, старшыні памежнай камісіі з польскага боку, у якім растлумачваў размежаванне паміж Беларуссю і Украінай, а ў канцы гэтага ліста згадаў, што на малым адрэзку Польшча мяжуе з РСФСР, паколькі Беларуская Рэспубліка ахоплівае толькі 6 паветаў Мінскай губерні. Такім чынам праблема, выпадкова закранутая А. Іофе, была пастаўлена афіцыйна1. На ліст Э. Квірынга Л. Васілеўскі не адказаў, не жадаючы правакаваць далейшага абмену думкамі па гэтай справе. Аднак 9 сакавіка 1921 г. адбылася вельмі паказальная сцэна на пасяджэнні падкамісіі сакратароў, на якой было патрэбна ўстанавіць канчатковы тэкст дагавора для друку. Пры гэтым Л. Васілеўскі павінен быў устанавіць аўтэнтычнасць украінскага тэксту, паколькі ўкраінскія дэлегаты не ведалі ўкраінскай мовы. Калі пачалося апісанне мяжы, I. Шамякін заявіў, што добра было б пры гэтай нагодзе скарэкціраваць апісанне мяжы, паколькі на паўночным адрэзку Польшча мяжуе не з Беларуссю, а з Расіяй. Л. Васілеўскі і сакратар польскай дэлегацыі К. Пазнаньскі заявілі, што не ведаюць пра гэта і што наогул не хочуць займацца гэтай справай, бо яны не ўпаўнаважаны вырашаць палітычныя пытанні, а толькі павінны ўстанавіць аўтэнтычнасць тэкстаў, прынятых на рэдакцыйнай камісіі. На гэта I. Шамякін адказаў, што ўсё ж А. Іофе пра гэта ўспамінаў. Аднак з польскага боку не хацелі над гэтым болып дыскутаваць. Акрамя таго, А. Іофе, па словах Я. Домбскага, пра гэта пытанне з ім наогул не гаварыў. У сувязі з гэтым Я. Домбскі не бачыў для Польшчы небяспекі, калі б у артыкуле II дагавора было б сказана, што Польшча мяжуе з Украінай, Беларуссю і Расіяй. Ён нават прадбачыў пазітыўныя наступствы ад гэтага ў будучым, калі далей пісаў: «Такая формула магла б нам нават калісьці ў будучыні спатрэбіцца. Савецкая Украіна і Беларусь — гэта фікцыі, створаныя бальшавікамі для маскіравання іх агульнасавецкага імперыялізму. Бальшавікі, магчыма, маюць намер калісьці ліквідаваць гэтыя ўкраінскія і беларускія фікцыі. У выпадку ж знішчэння незалежнасці Украіны і Беларусі і ліквідацыі саміх іх назваў наша мяжа павісла б нібы ў паветры. Адзіным трывалым быў бы адрэзак, які мяжуе з Расіяй, які потым можна было б аўтаматычна падоўжыць на поўдзень, бо Расія была б, несумненна, тады спадкаемцам Беларусі і Украіны. Маю ўражанне, што апошняя бальшавіцкая прапанова можа змяшчаць у сабе менавіта прадказанне ліквідацыі Беларуссі, якую бальшавікі ў лісце Квірынга звялі да смешных памераў». Акрамя памежнага пытання беларуская праблематыка закраналася на мірных перагаворах і ў сувязі з іншымі тэмамі. На пасяд- жэнні Галоўнай камісіі 4 кастрычніка Я. Домбскі адрэагаваў на патрабаванне расійска-ўкраінскай дэлегацыі аб прызнанні Польшчай палітычнага ладу, які савецкая Расія ўсталявала на беларускіх і ўкраінскіх землях. Ён сказаў, што Польшча, прызнаючы права кожнага народа самастойна вырашаць свой лёс, «не можа прызнаць сапраўдным і свабодным волевыяўленнем народа ўладу, навязаную сілай расійскіх савецкіх войскаў, забяспечанай прызначанымі з Масквы камісарамі, якія неаднаразова фігуруюць перш-наперш як упаўнаважаныя Савецкай Расіі, а потым фігуруюць як прадстаўнікі волі мясцовага насельніцтва». Пад гэтым вылучэннем расійскай дэлегацыяй нібыта самастойных, а на самай справе цалкам залежных ад савецкай Расіі савецкіх тэрытарыяльных арганізацый выразна хавалася жаданне замаскавацца пад новай формай былых захопаў. Я. Домбскі далей сцвярджаў: «I сапраўды, тая ж савецкая Беларусь не мае ніякіх аб'ектыўных рысаў самастойнасці і дзяржаўнай незалежнасці». Ён таксама выказваў сумненне, ці мае такія рысы і савецкая Украіна3. Кіраўнік польскай дэлегацыі заўважыў, што савецкая Расія распарадзілася Віленскай і Гродзенскай губернямі, дзе «несумненна пражывае польская большасць», нібыта сваёй законнай уласнасцю, не пытаючыся волі мясцовага насельніцтва. Ён аднак не пажадаў далей развіваць гэту тэму, паколькі пытанне аб лёсе гэтых зямель павінна было належаць непасрэднаму ўрэгуляванню паміж Польшчай і Літвой. Я. Домбскі сказаў, што Польша, не чакаючы ініцыятывы з боку Расіі, прызнала незалежнасць Літвы, Украіны і Беларусі. (На самой справе Польшча прызнапа Беларусь толькі паводле Рыжскага мірнага дагавора, падпісанага 18 сакавіка 1921 г. Пры гэтым пад Беларуссю мелася на ўвазе Беларуская ССР, хаця ў самім тэксце дагавора (арт. II) гаварылася менавіта пра прызнанне незалежнасці Беларусі без аніякага ўпамінання назвы дзяржавы). У той жа час Расія не дала рэальнай гарантыі незалежнасці Беларусі і Украіны, акрэслення іх усходніх і паўночных межаў, правядзення свабодных сходаў — пасля адыходу расійскіх войскаў — канстытуантаў (устаноўчых сходаў) гэтых краін, выбраных роўным, тайным, усеагульным, прамым, прапарцыянальным галасаваннем, неадмовілася ад спынення рэпрэзентацыі гэтых дзяржаў Расіяй на міжнароднай арэне. А. Іофе адказаў на гэту дэкларацыю словамі, што расійска- ўкраінская мірная дэлегацыя прымае да ведама, што Польшча прызнала незалежнасць Украіны, Літвы і Беларусі, але не можа не нагадаць, што гэта прызнанне незалежнасці ў перыяд польскай акупацыі не перашкаджала кіраваць гэтымі землямі прызначанымі з Варшавы камісарамі і шляхам тэрору. С. Грабскі ўзгадвае пра адну знаменальную размову па пытанні мяжы, якая адбылася ў яго падчас канферэнцыі з брытанскім камісарам у Латвіі, Эстоніі і Літве, не ўпамінаючы аднак яго імя. Брытанскі дыпламат звярнуўся да яго як да старшыні польскай памежнай камісіі з перасцярогай, што польскія патрабаванні мяжы, якая ідзе на ўсход больш, чым прапанаваная лордам Керзанам лінія перамір'я, урад Яго Вялікасці будзе лічыць непрыязным актам у адносінах да яго. С. Грабскі ў адказ папрасіў праінфармаваць яго, калі не адразу, то праз пару дзён, пасля кансультацыі з Лонданам, ці шмат дывізій гарантуе Вялікабрытанія Польшчы для абароны гэтай прадыктаванай лордам Керзанам мяжы. На гэта высокі брытанскі камісар сказаў, што яму не трэба звяртацца ў Лондан па нейкія тлумачэнні, паколькі ён загадзя можа яго папярэдзіць, што Вялікабрытанія не можа даць Польшчы ніякай вайсковай гарантыі цэласці яе межаў. Пасля гэтага польскі дыпламат закончыў размову словамі: «Прашу паведаміць брытанскаму ўраду, што калі мы не можам чакаць з яго боку ніякай дапамогі ў выпадку пагрозы цэласці нашых межаў і самі павінны іх абараняць, то мы самі вызначаем іх так, каб іх удалося эфектыўна ўласнымі нашымі сіламі абараніць». С. Грабскі таксама атрымаў інфармацыю, што высокі камісар канфідэнцыйна наведваў А. Іофе і заахвочваў яго настойваць на лініі Керзана. На думку С. Грабскага, гэта рабілася ў інтарэсах расійскіх «белых генералаў», на перамогу якіх Вялікабрытанія ў той час поўнасцю ставіла ў сваёй усходняй палітыцы. Для яе было пажадана, каб польска-расійская вайна працягвалася далей, паколькі гэта павялічвала шанцы перамогі П. Урангеля. Таму яе прадстаўнік у Рызе даваў А. Іофе парады, якія на самой справе рабілі заключэнне міру для нас немагчымым. «Сумняваюся, каб той пан думаў, што яго "перасцярога" акажа хоць нейкі ўплыў на нас. Ён зрабіў гэта сваім умяшаннем адносна мяне, каб даць А. Іофе доказ, што можа сур'ёзна разлічваць на прыхільную падтрымкубрытанскага ўрада, калі б перагаворы працягваліся даўжэй. Але савецкаму ўраду ў той час было важна хутка дасягнуць перамір'я на нашым фронце. 12 кастрычніка мы падпісалі прэлімінарны мірны трактат з Савецкім Саюзам. У момант падпісання я сказаў Барліцкаму, які сядзеў поруч: "Мы падпісалі смяротны прысуд для Урангеля"». Зроблены агляд польскай мемуарнай літаратуры, які мае відавочна выбарачны характар, пралівае святло на малавядомыя ў беларускай гістарыяграфіі факты і эпізоды з гісторыі дыпламатычнай барацьбы савецкай Расіі і Польшчы вакол падпісання Рыжскага мірнага дагавора. Успаміны польскіх удзельнікаў мінскіх і рыжскіх перагавораў паказваюць, што польскі бок вёў іх фактычна з пазіцыі сілы. Пра гэта сведчаць хаця б планы ўключэння Мінска і Мінскай губерні ў склад Польшчы, якія выношвалі прыхільнікі федэратыўнай канцэпцыі. Рэалістычная пазіцыя, занятая С. Грабскім і яго прыхільнікамі, перакрэсліла аднак гэтыя небяспечныя, на іх думку, ў будучым для адзінства польскай дзяржавы планы. Гісторыкам пакуль што мала вядома аб планах савецкай дэлегацыі, інструкцыях, якія атрымліваў А. Іофе ад ленінскага ўрада. Невядома таксама і тое, наколькі старшыня расійскай дэлегацыі мог рабіць далейшыя тэрытарыяльныя ўступкі палякам за кошт беларускіх зямель. У адрозненні ад удзельнікаў польскай дэлегацыі ніхто з членаў расійска-ўкраінскай дэлегацыці не пакінуў успамінаў аб мірных перагаворах. Адказы на гэтыя і іншыя пытанні патрабуюць далейшых архіўных пошукаў.
|