Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. 6 page


Date: 2015-10-07; view: 461.


Во фракцию левых белорусских социалистов

Для обеспечения общего революционного фронта Западной области Совет народных комиссаров Западной области и фронта, считает необходимым признание белорусским Краевым съездом, что во

1) Вся власть переходит на местах к Советам Рабочих, Солдатских и Крестьянских Депутатов.

2) В Западной области, впредь до окончания войны, вывода войск и разрешения после сего вопроса о Государственном устройстве Белоруссии, — съезд признает власть Областного Исполнительного Комитета Советов Рабочих, Солдатских и Крестьянских Депутатов Западной области и фронта и выделяемых им органов.

3) Для обеспечения автономного разрешения белорусских национальных вопросов в состав бюро Областного Исполнительного Комитета вводится представитель белорусских Социалистических организаций, стоящих на точке зрения признания Советской власти и кроме того образуется при Совете Народных Комиссаров Западной области и фронта Комиссариат по белорусским национальным делам”.

Зразумела, што такі ультыматум паўнамоцнымі прадстаўнікамі беларускага народа не мог быць ухвалены. Значную цікавасць выклікаюць і пратаколы допыту арыштаваных дэлегатаў з'езда А. Ц. Вазілы, К. А. Гушчы, З. А. Юр'евай, І. С. Дварчаніна, С. М. Малышчыцкага, А. В. Шаўчука, І. М. Серады, Р. Л. Шышаева (арк. 6-8 адв.). Галоўнае, што цікавіла следчага — ці прымалася рэзалюцыя аб стварэнні Беларускай Рэспублікі. Адказы на пытанне следчага былі адназначныя: рашэнне аб стварэнні Беларускай Рэспублікі не было прынята.

Дакументы з'езда могуць знаходзіцца і ў ведамасных архівах КДБ Рэспублікі Беларусь і ФСБ Расійскай Федэрацыі (не кажучы пра следчыя справы 20-30-х гадоў, паказанні арыштаваных — былых дэлегатаў з'езда, матэрыялы партыйных расследаванняў, што часткова ўведзены ў навуковы абыходак). Пра гэта сведчыць ліст, падрыхтаваны 18 лютага 1918 г. у аддзеле па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў Мінска і падпісаны сакратаром Э. Барансам (рус. Баренс, подпіс старшыні адсутнічае). Ліст адрасаваны ва Усерасійскую камісію па барацьбе з контррэвалюцыяй пры СНК і быў суправаджальным: „При сем препровождается следственный материал и вещественное доказательство по деле о белорусском заговоре на Ваше распоряжение”22.

Гісторыя камплектавання дзяржаўных і партыйных архіваў у 20-30-я гады вывучана недастаткова і вельмі кепска дакументавана. Так, патрабуе ўважлівага стаўлення інфармацыя падручніка Архівазнаўства Беларусі (частка 1, Мінск 1988, с. 138), што ў архіў Гістпарта з ДПУ былі перададзены матэрыялы Беларускай сацыялістычнай грамады, беларускіх эсэраў, кадэтаў, анархістаў, сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Палей-Цыёна і іншых арганізацый і аб'яднанняў. Лёс гэтых матэрыялаў невядомы, там маглі знаходзіцца і дакументы па пытанню з'езда.

У канцы 20-х гадоў архіўныя дакументы з'езда нейкім чынам трапілі да У. М. Ігнатоўскага, сёння яны зберагаюцца ў НАРБ (ф. 325, воп. 1, спр. 6, гл. публікацыю фатакопіі вокладкі справы з надпісам У. М. Ігнатоўскага Усебеларускі кангрэс у часопісе „Роднае слова”, 1997, н﷓р 8, с. 198).

Як вядома, пасля Берлінскай канферэнцыі 1925 г. частка дзеячаў БНР прыехала ў БССР і прывезла з сабой архіў БНР. Гэтыя дакументы былі апрацаваны архівістамі, скарыстоўваліся гісторыкамі (А. Зюзькоў, М. Поташ) з мэтай выкрыцця „контррэвалюцыянераў — беларускіх нацдэмаў”. Быў складзены чорны спіс удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху. Ён захаваўся і мае назву „Список участников белорусского националистического движения (1917-1924). Звесткі пра яго ўпершыню прыведзены У. І. Адамушкам. Спіс налічваў 826 чалавек і ўсе з іх, хто застаўся пражываць на тэрыторыі СССР, былі рэпрасаваны23. Гэты унікальны дакумент чакае свайго даследчыка і публікатара. Пакуль выкажам меркаванне, што спіс складаўся архівістамі адначасова з падрыхтоўкай Материалов о белорусских националистических организациях (1917-1924), што зберагаецца сярод збораў Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ (НАРБ, ф. 60, воп. 3, спр. 748, 421 аркуш; спр. 749, 430 аркушаў). Першы раздзел у Материалах... прысвечаны Усебеларускаму з'езду, большасць уключаных дакументаў мае спасылкі на архіў БНР.

Жорсткая таталітарная машына знішчала не толькі ўдзельнікаў змагання за адбудову Беларусі — дэлегатаў Усебеларускага з'езда, але і памяць пра гэтых святых для Беларусі постацяў. Прычым, для гэтага існавала цэлая сістэма ідэалагічнага нагляду і цэнзуры. У гэтай сістэме архівы займалі сваё месца, архіўныя дакументы, у тым ліку Усебеларускага з'езда, выкарыстоўваліся для палітычнай дыскрэдытацыі. З 1945 г. Інстытут гісторыі АН БССР распачаў працу па выданні біябібліяграфічнага слоўніка Выдатныя дзеячы Беларускай зямлі пад рэдакцыяй сакратара ЦК КП(б)Б Ц. С. Гарбунова. У 1947 г. біяграфіі палітычных дзеячаў былі накіраваны дырэктарам інстытута М. М. Нікольскім на рэцэнзію загадчыку Партархіва ЦК КП(б)Б Ф. В. Папову, які, трэба думаць, скарыстаўшы Список участников белорусского националистического движения (1917-1924) прапанаваў не ўключаць у слоўнік біяграфіі А. Л. Бурбіса, бо ён быў членам Рады Усебеларускага з'езда, і вядомага нарадавольца А. В. Бонч-Асмалоўскага, бо ён як памешчык быў ганаровым членам прэзідыума „съезда националистов и буржуазии Белоруссии”.

Сёння існуе магчымасць падрыхтоўкі спецыяльнага зборніка дакументаў і матэрыялаў пра з'езд. Зборнік пра Усебеларускі з'езд 1917 г. можа быць адметны выкарыстаннем крыніц, расцярушаных па архівах Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, па зборах беларускага замежжа, як мага шырокім выкарыстаннем матэрыялаў перыядычнага друку, значнай увагай да мемуарных крыніц.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск і эвакуацыю Аблвыкамзаха ў Смаленск, 19 лютага аднавіў дзейнасць Выканаўчы камітэт Усебеларускага з'езда. Беларускія арганізацыі сумесна з эсэрамі і яўрэйскімі партыямі стварылі беларускі ўрад (Народны сакратарыят Беларусі) пад кіраўніцтвам Я.Варонкі. Урад абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі. Паводле Першай Устаўной граматы (21.2.1918) абвяшчалася, што "… беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад'емнае права на самавызначэнне". Гаварылася пра неабходнасць “найхутчэйшага склікання ўсебеларускага ўстаноўчага сходу”.

Але немцы не збіраліся лічыцца з інтарэсамі беларусаў, у першыя дні акупацыі будынак Народнага сакратарыяту і яго актывы нават былі арыштаваныя. 9 сакавіка выканкам Рады Усебеларускага з'езда прымае Другую Устаўную грамату, у якой была абвешчана Беларуская народная рэспубліка (БНР) у межах пражывання пераважнай большасці беларускага народа, дэклараваўся шэраг дэмакратычных свабод, устанаўліваўся 8-мі гадзінны працоўны дзень. Гэта была сацыялістычная праграмма, на базе якой дзеячы і кіраўнікі БНР знайшлі паразуменне з прадстаўнікамі некаторых расійскіх сацыялістычных партый – у тым ліку з эсэрамі і меньшавікамі.

18 сакавіка выканкам ператвараецца ў Раду БНР, у склад якой былі ўведзены прадстаўнікі расійскіх сацыялістычных партый, а крыху пазней – і Віленскай беларускай рады, якая дзейнічала там раней пад назвай Беларускага народнага камітэту з моманта акупацыі заходняй часткі Беларусі. У адказ на Брэсцкій мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Германіяй 25 сакавіка з'яўляецца Трэцяя Устаўная грамата, дзе былі абвешчаны незалежнасць БНР і заклік да перагляду ўмоў Брэсцкага міру.

Абвяшчалася, што Бада БНР сама павінна падпісваць пагадненні з зацікаўленымі бакамі, а раней падпісаныя пагадненні, якія датычыліся тэрыторыі Беларусі, страчвалі сваю моц. Аднак нямецкі ўрад не адрэагаваў на звароты Рады, бо лічыў Беларусь часткай Савецкай Расіі. БНР аказалася ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі, бо краіны-суседкі прэтэндавалі на беларускія тэрыторыі і не жадалі прызнаваць незалежнасць Беларусі. Напрыклад, да Украінскай Народнай Рэспублікі па ўмовах Брэсцкага міра адыходзілі землі на поўдзень ад Палескай чыгункі, Гомельскі, Рэчыцкі, Мазырскі і Пінскі паветы. А адноўленая Польшча адразу абвясціла сваёй мэтай “вяртанне” Польскай дзяржавы ў межы 1772 года.

Магчымасці рэалізацыі абвешчаных ідэй значна абмяжоўваліся ва ўмовах акупацыі Беларусі германскай арміяй. Урад БНР зрабіў вызначальную памылку і пайшоў на супрацоўніцтва з акупантамі. Па прапанове Р.Скірмунта на імя кайзера 25 красавіка 1918 года была адаслана тэлеграмма з падзякай за “вызваленне” Беларусі ад бальшавізма і прапановай узяць апеку над маладой беларускай дзяржавай. Аднак адказу з Берліна не было. Вынікам палітыкі змоўніцтва стаў востры крызіс унутры ўрада БНР і ў БСГ – галоўнай палітычнай сілы ў Радзе БНР. Раду пакінулі прадстаўнікі эсэраў, Бунда, меньшавікоў, частка БСГ. Наогул, БСГ распалася на тры партыі – Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў і Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, дзве апошнія пачалі ўзброеную барацьбу супраць акупантаў. Так, да восені 1918 года налічвалася каля 100 партызанскіх атрадаў толькі на частцы акупаванай тэрыторыі.

Аднак зараз ліберальна-кансерватыўная большасць урада БНР значна палепшыла свае адносіны з акупацыйнымі ўладамі. Ураду былі перададзены пытанні, звязаныя з арганізацыяй мясцовага гандлю, прамысловасці, сацыяльнай дапамогі, устаноў адукацыі і культуры. Аднак нямецкае камандаванне недазволіла стварыць сваю армію, паліцыю, фінансавую структуру і сетку мясцовых органаў улады. Актыўна дзейнічалі дыпламатычныя місіі БНР у Еўропе. У Кіеве была арганізавана Беларуская гандлевая палата.

Найбольшых поспехаў урад БНР дасягнуў у культурным будаўніцтве і развіцці адукацыі. Былі створаны за кароткі час да 350 пачатковых школ, некалькі гімназій, Мінскі педагагічны інстытут, выходзіла 28 газет, дзейнічала 11 выдавецтваў, выдавецтва “Адукацыя” актыўна друкавала падручнікі для школ, рыхтавалася адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (гэтай справай займаліся А.Смоліч, М.Доўнар-Запольскі, В.Ігнатоўскі).

У лістападзе 1918 года ў Германіі адбылася рэвалюцыя, першая сусветная вайна скончылася паражэннем гэтай краіны, яе войскі павінны былі быць выведзены з акупаваных тэрыторый. Разам з адыходзячымі германскімі войскамі эмігрыраваў і ўрад БНР, бо сваіх узброеных сіл і нават структуры ўлады на месцах ён не меў – яму не было што супрацьпаставіць бальшавікам, прыйшоўшым на змену немцам.

Спроба падняць беларускае пытанне пад час мірных перамоў у Версалі і на іншых міжнародных канферэнцыях на рубяжы першага і другога дзесяцігоддзяў скончылася безвынікова. Версальскі мірны дагавор ад 28 чэрвеня 1919 года і дакументы Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919-1920 гадоў не ўтрымлівалі механізмаў вырашэння беларускага пытання – стварэння незалежнай Беларусі. Краіны Антанты былі зацікаўлены ў Польшчы, як буферы паміж імі і Савецкай Расіяй, таму выканалі яе патрабаванне не прызнаваць незалежнай Беларусі.

Па сутнасці, з-за неспрыяльных умоў існавання, БНР не стала сапраўднай дзяржавай, бо гэта ўтварэнне не адпавядала ўсім прыкметам асобнай незалежнай дзяржавы. Не было сапраўднай сістэмы органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, сістэмы распацоўкі і прыняцця законаў, забеспячэння іх выканання, аховы правоў і свабод грамадзян. Тым не менш, абвяшчэнне беларускай дзяржавы заставіла Савецкі ўрад у Маскве па іншаму паглядзець на беларускі край і пайсці па шляху стварэння сацыялістычнай беларускай рэспублікі.

 

33. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР.

Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасці было звязана з палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі пераўтварэннямі. Прадстаўнікі Паўночна-Заходняга камітэта бальшавікоў - В. Кнорын (Кнорыньш), А. Мяснікоў (Мяснікян) і іншыя вельмі адмоўна аднесліся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. Некаторыя з іх нават адмаўлялі сам факт існавання беларускай нацыі і лічылі, што ўвогуле эпоха стварэння нацыянальных дзяржаў скончылася, што беларуская дзяржаўнасць - задумка "буржуазных нацыяналістаў".

Аднак сярод бальшавікоў існавалі іншыя пункты гле-джання. 31 студзеня 1918 г. у расійскай сталіцы быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) як асобны аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Да мая 1918 г. Белнацкам узначальваў А. Чарвякоў. У склад камісарыята ўваходзілі і левыя эсэры. Яго прадстаўніцтвы дзейнічалі ў Віцебску, Оршы, Смаленску і супрацоўнічалі з беларускай секцыяй пры ЦК левых эсэраў.

Белнацкам вёў палітычную і культурна-асветніцкую дзейнасць сярод беларусаў на тэрыторыі Савецкай Расіі, клапаціўся пра бежанцаў. Заснаваў у Маскве Беларускі народны універсітэт, Беларускае навуковае таварыства, адкрыў беларускія школы. Выдаваў кнігі, брашуры, газету "Дзянніца", часопіс "Чырвоны шлях". Кіраўнікі Белнацкама А. Чарвякоў, З. Жылуновіч і іншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі і ўстанаўленне цесных сувязяў з РСФСР (на прынцыпах аўтаноміі). У верасні 1918 г. Белнацкам выступіў з патрабаваннем "Аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую". Тым самым Белнацкам хацеў хоць часткова, хоць па назве, зрабіць крок у напрамку стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці народаў гэтага краю. Аднак Паўночна-Заходні камітэт РКП(б) не прыняў дадзенай прапановы.

Пасля ануліравання Брэсцкага міру расійскія войскі аднавілі тут Савецкую ўладу. Кіраўніцтва БНР выехала ў эміграцыю. Але ж зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

Некаторыя партыйныя, савецкія, ваенныя органы без дазволу Паўночна-Заходняга камітэта партыі сталі звяртацца да цэнтральных органаў Расіі з прапановай абвяшчэння самастойнай Беларускай Рэспублікі. Аднак спачатку ў Маскве не прыслухоўваліся да голасу прыхільнікаў стварэння беларускай савецкай дзяржаўнасці таму, што ў той сітуацыі цэнтральныя органы Савецкай Расіі не маглі не лічыцца з думкай Паўночна-Заходняга абкома партыі камуністаў, Аблвыкамзаха. Дарэчы, бальшавіцкія дзеячы па-ранейшаму марылі, што вось-вось пераможа сусветная сацыялістычная рэвалюцыя.

Пытанне аб лёсе Беларусі стала прадметам тэрміновага разгляду ў ЦК РКП(б). 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Пленум абавязаў Паўночна-Заходні абком РКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную работу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўніцтву на Беларусі. 25 снежня 1918 г. у Наркамнаце адбылася нарада І. Сталіна з адказнымі работнікамі Белнацкама, дзе абмяркоўвалася пытанне аб практычным здзяйсненні рашэння ЦК РКП(б) аб утварэнні БССР. У гэты ж дзень І. Сталін у размове па тэлефоне са старшынёй Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) А. Мясніковым паведаміў, што ЦК партыі згадзіўся на ўтварэнне беларускага савецкага ўрада.

30 снежня 1918 г. адкрылася ў Смаленску VІ Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя вызначала межы рэспублікі і па дакладу камісіі, утворанай для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі.

Канферэнцыя абвясціла сябе І з'ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б - Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А. Мясніковым.

31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкама, Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха. Старшынёй урада быў зацверджаны З. Жылуновіч.

1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Уся ўлада на Беларусі, адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым і мёртвым інвентаром, лясы, воды і нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі становяцца ўласнасцю народа. Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі адмяніў усе загады і распараджэнні акупацыйных уладаў, аб'явіў па-за законам Беларускую раду.

5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР. У снежні 1918 - студзені 1919 гг. на Беларусі адбыліся валасныя, павятовыя і губернскія з'езды саветаў. Галоўны сэнс усёй перадвыбарнай агітацыі - барацьба за "класавую чысціню" саветаў. У выніку ў Савет былі выбраны ў асноўным камуністы.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Старшыня УЦВК Я. Свярдлоў, які прысутнічаў на з'ездзе, абвясціў пастанову прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі". У адказ з'езд прыняў "Дэкларацыю аб устанаўленні федэратыўнай сувязі паміж Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай і РСФСР".

І з'езд Саветаў па загаду з Масквы вызначыў тэрыторыю Савецкай Беларусі ў складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў. Тэрыторыі Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерняў адышлі да Расіі. Справа ў тым, што ў ЦК РКП(б) ведалі намер кіруючых колаў Польшчы па аднаўленні краіны ў межах 1772 г. А гэта азначала б далучэнне да Польшчы ўсёй тэрыторыі Беларусі. Таму маскоўскія ўлады адабралі ад БССР яе ўсходнія рэгіёны, планавалі, калі іншыя тэрыторыі Беларусі захопіць Польшча, мець як мага далей на захад мяжу РСФСР.

І Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву. Гэта рашэнне зноў жа было праведзена паводле ўказання ЦК РКП(б). Паколькі польскі ўрад прэтэндаваў на тэрыторыі Літвы і Беларусі, ЦК РКП(б) лічыў неабходным аб'яднаць іх, каб весці агульную барацьбу з ворагам. Адначасова, як сказаў на з'ездзе Я. Свярдлоў, аб'яднанне Беларусі і Літвы абмяжуе нацыянальны рух у абедзвюх краінах.

27 лютага 1919 г. былі створаны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР і яго прэзідыум на чале з К. Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі - Савет Народных Камісараў на чале з В. Міцкявічусам-Капсукасам. У сувязі з утварэннем Літоўска-Беларускай ССР узнікла неабходнасць зліць і камуністычныя партыі Літвы і Беларусі. На аб'яднаным з'ездзе (4-6 сакавіка 1919 г.) быў абраны ЦК Кампартыі Літвы і Беларусі.

Так Беларуская Савецкая Рэспубліка праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці стала часткай новага штучнага дзяржаўнага ўтварэння - ЛітБел.

 

34. Беларусь у гады польска-савецкай вайны (1919—1920 гг.). Рыжскі мір і яго вынікі.

1918 год для тутэйшых ваколіц не быў, на жаль, апошнім годам вайны, таму што там яшчэ праходзіла польска – савецкая вайна ў 1919 – 20 гадах. Яе ход найперш прадставім з друкаваным крыніц. Ужо 21 лістапада 1917 года ў Вілейцы быў створаны ваенна-рэвалюцыйны камітэт, арганізаваны саветы дэлегатаў у войсках. Напрыклад, у Докшыцкай гміне гэта адбылося ў лістападзе таго ж года, а ў Крывіцкай гміне – у студзені 1918 года. Вілейка знаходзілася ў руках Чырвонай Арміі, была створана савецкая ўлада ва ўсім павеце (разам з ЧК).

У чэрвені 1919 года ў Вілейскім павеце знаходзілася наступаючае з захаду польскае войска. Праз нашу мясцовасць праходзіў 5 пяхотны полк Легіёнаў, пад камандаваннем маёра Стэфана Дэмба-Бярнацкага. Баі за Куранец і Вілейку адбываліся з 1 да 3 чэрвеня і 14 і 26 ліпеня 1919 года. 2 ліпеня галоўныя сілы групы маёра Дэмба-Бярнацкага асадзілі Крывічы. Пасля заняцця палякамі Куранца савецкія войскі адступалі на Рэчкі Даўгінава праз Крывічы, Касцяневічы, Сэрвач. Уланскі патруль у колькасці роты ўвайшоў на станцыю Будслаў і ад чыгуначнікаў палякаў даведаліся, што праз пару хвілін прыйдзе цягнік з Полацка з атрадам у пяць соцень чырвонаармейцаў, якія павінны ўдарыць па Куранцу. Легіянеры тэрарызавалі савецкую абслугу станцыі, разабралі рэйкі і захапілі той атрад у палон.

Нашы мясцовасці шмат разоў пераходзілі з рук у рукі. 16 жніўня 1919 года І батальён 5 пяхотнага палка ізноў здабыў Крывічы і рушыў на Будслаў, а потым на Даўгінава, затрымаўшыся па дарозе ў Крупніках, дзе разам з ІІ батальёнам І палка пяхоты Легіёнаў увайшоў у склад групы маёра Дэмба-Бярнацкага. У ліпені 1919 года па лініі Даўгінава-Ліда таксама рухаўся 5 полк Падгаланьскіх Стральцоў. 4 пяхотны полк Легіёнаў ваяваў пад Вілейкай 4, 24 і 25 ліпеня 1919 года. ІІ батальён таго палка стаяў у Крывічах. 18 ліпеня ён быў атакаваны некалькімі палкамі чырвонаармейцаў з дапамогай бронецягніка і артылерыі, у выніку чаго ўся тамтэйшая група пад камандаваннем капітана Яжджыньскага адступіла пад Вілейку і, у контратацы, здабыла Куранец.

Таксама моцна быў задзейнічаны ў тамтэйшых баях узгадваемы І полк Легіёнаў. 23 ліпеня 1919 года грамадзянскае насельніцтва данесла, што пад Будславам сабралася 3000 чырвонаармейцаў з 6 палявымі і 2 цяжкімі гарматамі і рушылі на Мядзел. Дайшло з імі да баёў. Пад Крывічамі ваявала група пад камандаваннем маёра Дрэшэра, затым група падпалкоўніка Зулаўфа (з 4 пяхотнага палка), якая аднак адступіла аж да Вілейкі. Савецкае наступленне ішло па шашы з Докшыц да Даўгінава. Як сцвярджала камандаванне І палка Легіёнаў, “насельніцтва – пераважна беларускае – было наогул настроена абыякава, месцамі варожа ў стасунку да нас, тым часам наезная польская шляхта з досыць густых засценкаў спрыяла нам, ахвотна дапамагаючы ў якасці праваднікоў”. У кнізе па гісторыі гэтага палка існуе агульнае апісанне баявых дзеянняў пад Вілейкай, Куранцом, Крывічамі. Грамадзянскае насельніцтва праінфармавала, што чырвонаармейскія атрады рыхтуюцца вярнуцца з Даўгінава пад Будслаў, рушылі ў пагоню. У апісаннях баёў пералічаны вядомыя ў нашых ваколіцах вёскі: Задубенне, Пузыры (дзе меў месца вялікі бой), Верэблі, Матыкі, Габітацыя, Ваўкалатка.

ІІ батальён 1 палка удзельнічаў ва ўтворанай у жніўні 1919 года групе “Усход”, якая складалася з ужо ўпамянёнай групы маёр Дэмба-Бярнацкага і палкоўніка Бейнара з 24 пяхотнага палка; у Даўгінаве знаходзілася група “Беразіна”, створаная з некалькіх эскадронаў кавалерыі 1 палка драгунаў і 7 палка ўланаў пад камандаваннем маёра Глухоўскага. Увогуле ўсімі кіраваў асабіста генерал Рыдз-Сміглы, які прыбыў са сваім асабістым штабам у Будслаў (у жніўні 1919 года). Група маёра Дэмба-Бярнацкага стаяла на поўнач ад Даўгінава, на Калене (пры разгалінаванні шашы з Даўгінава, на Будслаў і Докшыцы; войска таксама мусіла стаяць у Мікуліне, ляжачым у 2 км ад Калене). Паводле рапартаў, складзеных у штабе 1 палка, Вілейскі павет насяляла “…змешанае польска-беларускае насельніцтва ў засценках і вёсках, досыць густых, пры чыгунцы і шашах”; па меры аддаленасці ад дарог шчыльнасць насельніцтва памяншаецца. Па поўначы і ўсходзе ад чыгуначнай лініі Вілейка – Полацк пераважае праваслаўнае насельніцтва, настроенае непрыхільна да палякаў”.

18 жніўня 1919 года ІІ батальён 1 пяхотнага палка Легіёнаў пакінуў Даўгінава. 5 рота заняла Пагост, 6 разам з 2 кулямётнай ротай стаяла пры камандаванні батальёну ў Нявінянах. 7 рота была размешчана ў Плябанцах, а 8 у Навасёлках. І батальён 5 пяхотнага палка стаяў у Крупніках і Мікуліне. Загады камандавання групы аддаваліся ў Крупніках, дзе іх даваў маёр Дэмб-Бярнацкі. Пазней у Даўгінаве надалей стаяла 5 рота, пад камандаваннем падпаручніка Галінкоўскага. Адтуль памаршыравала ў Докшыцы. Дададзім яшчэ, што ў кастрычніку 1920 года І і ІІІ батальёны 1 пяхотнага палка ахапілі ахову дэмаркацыйнай лініі з Савецкім Саюзам на адрэзку Ілля – Крайск – Даўгінава, аж да заключэння Рыжскага трактату ў сакавіку 1921 года. Матэрыяльныя ўмовы жаўнераў, якія там знаходзіліся, былі “вельмі цяжкімі”.

Як ужо ўспаміналі, у баях у нашай мясцовасці ўдзельнічаў 24 пяхотны полк. 29 ліпеня 1919 года ён змяніў пад Куранцом батальён 5 пяхотнага палка. 8 жніўня правёў атаку ўздоўж чыгуначнай лініі Маладзечна – Полацк, здабываючы Крупнікі і надалей дасягае лінію рэк Сэрвач і Вілія. 15 жніўня здабыў Даўгінава, а назаўтра, пасля гвалтоўнай сутычкі з тыльнай вартай Чырвонай Арміі, заняў Будслаў.

Не маем дадзеных аб польскім руху на гэтай тэрыторыі ў той перыяд. Вядома толькі, што ў 1919 годзе паўстала ў Крывічах арганізацыя Польскай Школьнай Маціцы, якая ахоплівала 5 гмін Вілейскага павету, і арганізоўвала па вёсках пачатковыя школы. Вяскоўцы, пакуль не закончыліся баі на той зямлі, былі наогул асцярожнымі і да польскіх вайсковых уладаў адносіліся са стрыманасцю. Захаваўся цікавы рапарт кіраўніка палітычнага аддзялення Літоўска-Беларускага Фронту, Мар'яна Касьцялкоўскага, аб сітуацыі на літоўска-беларускіх землях, якія знаходзіліся пад польскай адміністрацыяй, датаваны 4 снежня 1919 года, у якім чытаем:

“На працягу лістапада месяца можна было бачыць на літоўска-беларускіх землях пэўнае змяншэнне польскіх сімпатый сярод люду. Гэты псіхалагічны працэс адбываўся, хоць паволі, але на жаль сістэматычна, і мае шэраг сур'ёзных прычын: 1) злоўжыванні з боку польскага войска, адміністрацыі і прыватных асобаў (перад усім землеўласнікаў), 2) варожая агітацыя (…). У канцы лістапада транспарт з войскам, едучым у Параф'янава быў затрыманы на станцыі Будслаў. На запытанне змерзлых і раздражнёных жаўнераў аб прычыне затрымкі, чыгуначнікі - маскалі адказвалі кпінамі”.

Упамінанне ў рапарце аб злоўжываннях з боку польскага войска ў 1919 годзе на нашых землях было часткова праўдзіва, напрыклад у адносінах да некаторых вяскоўцаў з Габітацыі жаўнеры былі жорсткія, папракалі нават з прычыны плачу немаўляці ў хаце, у якой кватаравалі. У Уздрыгвалавічах мясцовы солтыс не быў у стане паставіць коней. Раз'юшаны камандзір атрада, які там знаходзіўся замахнуўся на яго трысняговай палкай. Удар атрымала жонка солтыса, якая яго засланіла. Ад атрыманага ў галаву ўдару кабета цяжка захварэла і 19 гадоў, аж да смерці была спаралізаваная. Аднак гэта не значыць, што польскія жаўнеры былі такія жорсткія. Вядома напрыклад, што калі ў Чапельшчыне Касцяневіцкай гміны матка, са смяротна хворым дзеткам на руках бегла да фельчара ў Касцяневічы і наткнулася па дарозе на патруль легіянераў, той завёз яе да лекара.

Ясная справа, што легіянеры ўсведамлялі тое, што ў час вайны сяляне заўсёды асцярожныя і недаверлівыя, стараюцца ўкрываць сваю маёмасць і хлусяць, што нічога няма. У 1915 годзе, калі баявыя адзінкі легіянераў уваходзілі на карэнную польскую тэрыторыю ў “Каралеўстве”, перад тым занятыя царскімі войскамі, на ўсялякія просьбы аб чым-небудзь, тамтэйшыя вяскоўцы нязменна адказвалі: “Няма, маскалі забралі”. Было так паўсюды, нават паўстала тады гумарыстычна - іранічная песенька легіянераў “Маскалі забралі”, у якой першая страфа гучала:

“Niechaj bedzie pochwalony – rzerklem raz z oddali,

A gosposia: „ Nie ma, nie ma, Moskale zabrali...”

У рапарце ІІ Аддзела камандавання 1 Арміі для ІІ аддзела Генеральнага Штаба Войска Польскага ад 29 чэрвеня 1920 года пішацца аб прыхільных для Савецкай Расіі настроях сярод беларускага насельніцтва і нават часткі польскіх жаўнераў; адзначана, што “тайны бальшавізм увогуле моцны ў раёне Мядзельскім, Пастаўскім, у Шаркоўшчыне і Будславе”. У Свянцянскім павеце вясковае насельніцтва таксама адносілася з недаверам да польскай улады, укрывалася ад прызыву ў войска, зрэшты такім самым спосабам адносілася і да савецкай улады. Дзіўна, але тамтэйшыя вяскоўцы хацелі ў той час вяртання “Мікалая”. Да польскай улады “павярнуліся” крыху пазней. Я таксама памятаю, як адзін жыхар Мікуліна яшчэ пад канец дваццатых гадоў таксама хваліў жыццё пры “Мікалашку”, калі гарэлка была танная і можна было за 5 капеек купіць 6 булачак: “Пяць за пятак, а шестую так”. І дадаваў: “А што гэта Польш? Гэта – порш!” (маецца на ўвазе мелкая для ўжывання шчаціна ў свінні). Аднак, гэта быў адзіны ў вёсцы прыхільнік царызму і заўсёды знаходзіў апанентаў, якія прыпаміналі яму цяжкія ўмовы жыцця, а асабліва культуры, за тым жа “Мікалаем”.

Вялікая колькасць жыхароў даўгінаўскай гміны прынялі ўжо ў 1919 годзе польскую ўладу з пэўнай згодай. Вось што піша на гэту тэму цытаваны ўжо Эдвард Дубаневіч, былы жыхар вёскі Вітаўцы:

“ Так як запомніў з расповедаў свайго бацькі і суседзяў Ляшковічаў, Кішкурнаў і іншых, адносіны нашых вяскоўцаў да ўвайшоўшага польскага войска быў вельмі прыхільныя. У Вітаўцах, Залазоўі, Мушынцы і іншых вёсках тое войска не праводзіла масавых рэквізіцый. Толькі частку мужчын забралі ў абоз. Даехалі яны да Барысава і адтуль шчасліва вярнуліся назад з коньмі і вазамі. Як распавядаў бацька, вялікі ўплыў на зычлівасць польскага войска да насельніцтва нашых ваколіц меў даўгінаўскі ксёндз, які арганізаваў яму ўрачыстую сустрэчу, з біццём касцельных званоў. Вестка аб падыходзе войска да Вітаўцаў прынёс Антоні Кішкурна. Ён таксама разам з Юзафам Сяліцкім арганізаваў музыкантаў для вітання ўваходзячых у вёску атрадаў. Кабеты самастойна арганізавалі збор яек, масла і іншых прадуктаў.

У Даўгінава польскія войскі прыбылі з боку Вілейкі і Крывіч. Маршыравалі на Пагост і Мільчу. Як мне распавядаў бацька і дзядзька Адольф Дубаневіч, нашы мужчыны, хаваючыся з коньмі і пажыткамі ў лесе, пачуўшы вестку аб прыбыцці польскага войска пачалі качацца па зямлі ад радасці. У нас у вёсцы польскія жаўнеры паводзілі вельмі добра, патрыятычна. Далучу яшчэ адзін факт. Восенню 1959 года, калі я, як намеснік начальніка аддзела цягавага састава ПКП закончыў аперацыю па ліквідацыі выпадку з выкаляеннем цягніка (пад Познанню), падышоў да мяне начальнік выратавальнага цягніка пан Томаш Стружык і запытаўся: “Пан начальнік, ці пан ёсць з боку Вілейкі?” Калі я гэта пацвердзіў, распавёў мне пазней у маім купэ, што ён, як легіянер праходзіў праз Даўгінава, быў у Мушынцы, Вітаўцах, Залазоўі, Пагосце, Бярозках і Плешчаніцах (дзе быў паранены) і як радасна іх віталі ў нашых ваколіцах”.

Падобныя адносіны вяскоўцаў да польскага войска занатаваў іншы былы жыхар Вітаўцаў:

“У нашай вёсцы польскую ўладу людзі прынялі з энтузіязмам, але ў вёсках Невіняны і Яськаўка – досыць абыякава, бо гэта былі праваслаўныя вёскі (…). Пачатковая школа была ў Вітаўцах (з 1919 года) у сялянскай хаце. Нейкая маладая пані (прозвішча не памятаю) вучыла нас чытаць, пісаць і розныя вершыкі. Мне нават выбрала, каб прачытаў верш на 3 траўня ў Даўгінаве (у 1920 годзе) на трыбуне. Памятаю, узышоў на тую мураваную трыбуну па сходах і ўбачыў вельмі шмат людзей, прыбылі нават з адлеглых вёсак . Прамаўляю: “Трэці май, вялікі дзень, гэта сонечная зара, адроджаная Польшча ўстае ад гор аж да мора” і г.д. Вялікая колькасць людзей на маніфестацыі выражала энтузіязм, радасць з адроджанай Польшчы”.


<== previous lecture | next lecture ==>
Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. 5 page | Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. 7 page
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.005 s.