Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. 5 page


Date: 2015-10-07; view: 521.


3. намі яшчэ 17 кастрычніка» (мелася на ўвазе скліканне Усебеларускага з'езда). Аднак акцэнтацыя лідэраў беларускіх нацыянальных партый і арганізацый на першачарговае вырашэнне нацыянальнага пытання без цеснай узаемасувязі з карэннымі пытаннямі аб зямлі і міры ва ўмовах разрухі і галечы насельніцтва аб'ектыўна не магла мець шырокай падтрымкі. Аб гэтым красамоўна сведчылі вынікі выбараў ва Устаноўчы сход. Беларускія палітычныя партыі атрымалі толькі 0,59 % галасоў выбаршчыкаў. Безумоўна, вынікі выбараў нельга разглядаць у прамой залежнасці ад дзейнасці палітычных партый, як гэта робяць многія айчынныя гісторыкі. Значны ўплыў на вынікі выбараў аказалі салдаты Заходняга фронту, якія падтрымлівалі інтэрнацыяналістаў-бальшавікоў з іх прыцягальнымі лозунгамі міру і зямлі. Прычым актыўнасць сярод ваенных была значна большай, чым у цывільнага насельніцтва. Таму бальшавікі Беларусі атрымалі ў 2 разы больш галасоў выбаршчыкаў, чым у цэлым па Савецкай Расіі. Аднак і бальшавікі Беларусі зрабілі тактычны пралік. Яны не ўлічвалі, што ў шэрагу раѐнаў абсалютная большасць выбаршчыкаў галасавала за кандыдатаў беларускіх нацыянальных партый, якія адстойвалі ажыццяўленне права нацый на самавызначэнне. Не ўлічвалася і тое, што нямногім менш чым бальшавікі — каля 43 % галасоў, атрымалі эсэры ,якія пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі актыўна выступілі за аўтаномію Беларусі ў межах Расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі. Яны забралі частку выбаршчыкаў у беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый. Невыпадкова В. Г. Кнорын вымушаны быў у 1925 г. канстатаваць, што беларускія дэмакратычныя арганізацыі як быццам і не прадстаўлялі сабой які-небудзь сур'ѐзны палітычны фактар, аднак «найбольш буйныя ўскладненні ў першыя месяцы Савецкай улады адбыліся пры правядзенні нацыянальнай палітыкі». Характарызуючы пазіцыю бальшавікоў Беларусі ў перыяд лістапада — снежня 1917 г., ѐн гаварыў, што некаторыя непрыемнасці, якія «прычыніла нам беларускае пытанне, былі па той прычыне, што бальшавікі не звярнулі на яго дастатковую ўвагу».Праблема заключалася не толькі ў тым, што бальшавікі Беларусі ў нацыянальным пытанні зрабілі пралік. Створаныя афіцыйныя органы савецкай улады на Беларусі — Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) на чале з бальшавіком М. У. Рагазінскім і Саўнарком (узначальваў бальшавік К. Ландар) мелі даволі цьмянае прадстаўленне аб формах будучай нацыянальнай дзяржаўнасці беларускага народа. Іх кіраўнікі зыходзілі з пасылкі, што перамога сусветнай пралетарскай рэвалюцыі пакладзе пачатак адміранню дзяржаўнасці, якое завершыцца пры хуткай перамозе сацыялізму. Таму развіццѐ сусветнай рэвалюцыі разглядалася як справа першачарговай важнасці, а станаўленне новых дзяржаў — як перашкода на гэтым шляху, бо раз'ядноўвае сілы міжнароднага пралетарыяту. З тых жа пазіцый зыходзіў у сваѐй практычнай дзейнасці Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б), які ўзначальваў А. Ф. Мяснікоў. Адметнай рысай пазіцыі кіраўніцтва Заходняй вобласці і фронту ў вырашэнні нацыянальнага пытання беларускага народа было, па трапнаму выразу аднаго з ідэолагаў беларускага адраджэння Я. Канчара, «адмаўленне гістарычных, нацыянальна-тэрытарыяльных прадпасылак і ўсталяванне псіхалогіі абласніцтва». Таму ініцыятыва ў вырашэнні нацыянальнага пытання адышла ад кіраўніцтва Заходняй вобласці і фронту да беларускіх нацыянальных палітычных партый і арганізацый на чале з іх каардынуючым органам — Вялікай беларускай радай. Абвешчаны ў «Дэкларацыі правоў народаў Расіі» лозунг права народаў на вольнае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў, апублікаванай 2 лістапада 1917 г., даваў юрыдычную падставу ў вырашэнні праблемы нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання Беларусі. На мітынгах і сходах салдат, працоўных і беларускай інтэлігенцыі ўсѐ часцей прымаліся рэзалюцыі аб нацыянальным самавызначэнні. За дзяржаўную перабудову Расіі на федэратыўных пачатках і выдзяленне Беларусі ў якасці аўтаномнай адзінкі на чале з Краѐвай радай выказаўся з'езд воінаў-беларусаў Паўночнага фронту (лістапад 1917 года)

Прыкладна такую ж канцэпцыю ўлады на Беларусі прапанаваў другі з'езд бежанцаў-беларусаў, які адбыўся па ініцыятыве БНГ у Маскве 19—21 лістапада 1917 г. У распрацаваным палажэнні ў мэтах абароны інтарэсаў беларускага народа павінен быць арганізаваны Часовы Беларускі Савет, які ажыццяўляў бы ўладныя функцыі да выбрання Беларускай Краѐвай Думы. У склад Савета планавалася ўвесці прадстаўнікоў губернскіх земстваў, органаў гарадскога самакіравання, Саветаў сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў, беларускіх грамадскіх і ваенных арганізацый. Гэтая прапанова, як і многія іншыя, разыходзілася з рэальнай рэчаіснасцю ў сувязі з ўсталяваннем савецкай формы ўлады на тэрыторыі былога Паўночна-Заходняга краю. Мясцовыя бальшавіцкія лідэры, карыстаючыся шырокімі арганізацыйнымі магчымасцямі ўплываць на

насельніцтва краю, разгарнулі кампанію па дыскрэдытацыі беларускай нацыянальнай ідэі, сталі перашкаджаць далейшаму разгортванню беларускага нацыянальнага руху. Яскрава гэта выявілася на І Усебеларускім з'ездзе 5—17 снежня 1917 г., які прыняў рашэнне аб самавызначэнні Беларусі і выдзяленні са свайго складу органа Краѐвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, што часова становіцца на чале кіравання краем. Насільны разгон з'езда кіраўніцтвам Саўнаркома Заходняй вобласці і фронту азначаў, што далейшы пошук кампраміснага вырашэння праблемы дзяржаўна - палітычнага ўладкавання Беларусі паміж нацыянальна-дэмакратычнымі сіламі і існуючымі органамі савецкай улады вычарпаны. Спроба беларускіх дзеячаў на ІІІ Усебеларускім з'ездзе Саветаў у студзені 1918 г. узяць слова для тлумачэння свайго бачання праблемы не ўдалася. Больш таго, каб не дапусціць іх абрання ва УЦВК, былі прызнаны несапраўднымі 7 мандатаў, якія былі выдадзены Радай. Неабходна адзначыць, што і на пачатак 1918 г. грамадскасць Расіі вельмі мала ведала пра Беларусь і беларускі нацыянальны рух. Гэтую аб'ектыўную рэальнасць вымушаны быў канстатаваць член Выканкома ЦБВР Я. Мамонька, які ў тэлеграме, адрасаванай Беларускаму абласному камітэту ў Петраград, падкрэсліваў, што «да гэтага часу ні Крыленка, ні Мяснікоў, ні Ленін, ні Троцкі, ні рэдакцыі газет не атрымалі матэрыялаў, якія заставілі б іх штодзѐнна адчуваць, што ў Расіі, акрамя ўкраінцаў, татар, вялікаросаў і інш., маюцца яшчэ і беларусы… Вось чаму Крыленка і Мяснікоў заявілі мне, што яны беларускага руху не бачаць і не адчуваюць». З разгонам Усебеларускага з'езда і яго ідэйна-палітычнай дыскрэдытацыяй бальшавікамі асаблівым нападкам падвергліся лідэры ВБР, а таксама ЦБВР, якая карысталася трывалым аўтарытэтам сярод франтавікоў-беларусаў. І. Варонка, як старшыня Савета з'езда, на працягу першай паловы студзеня двойчы арыштоўваўся бальшавікамі. Па загаду кіраўніцтва СНК Заходняй вобласці ў ноч на 27 студзеня члены Выканкома ЦБВР Езавітаў і Захарка разам з выпадкова знаходзіўшыміся ў памяшканні Рады Нямкевічам і Маісеенкам былі арыштаваны, а дакументы арганізацыі забраны. У канцы студзеня СНК Заходняй вобласці прыняў пастанову аб роспуску ЦБВР і арышце яе кіраўнікоў. Разам з тым бальшавіцкія лідэры Заходняй вобласці і фронту не маглі не бачыць пэўных пралікаў у канструяванні ўлады. Таму ўсярэдзіне лютага меркавалася скліканне Абласнога з'езда Саветаў беларускіх губерняў «для стварэння больш цеснай сувязі Абласнога выканаўчага камітэта з усімі саветамі вобласці. Не выключана, што яго арганізатары, акрамя азначаных пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, мелі на мэце стварыць адзіны ў краі орган улады ў процівагу абвешчанаму на Усебеларускім з'ездзе. У выніку разгорнутай арганізацыйна-прапагандысцкай дзейнасці легальнае існаванне цэнтраў беларускага руху ў Мінску фактычна прыпынілася. Разам з забаронай дзейнасці ЦБВР было прыпынена выданне яго друкаванага органа «Беларуская рада». У сувязі з распачатым нямецкім наступленнем 19 лютага арыштаваным членам ЦБВР, у іх ліку К. Езавітаву, удалося здзейсніць пабег. Выканаўчы камітэт ЦБВР пастанавіў «з прычыны яўна выяўленага імкнення Народнага Камісарыята Заходняй вобласці збегчы на ўсход і з прычыны набліжэння немцаў, анархіі ў горадзе ўзяць на сябе ахову парадку і бяспекі ў Мінску, а калі спатрэбіцца — то і ва ўсѐй Беларусі, а таксама прапанаваць Выканаўчаму камітэту Рады І Усебеларускага з'езда выканаць волю з'езда і ўзяць уладу ў свае рукі». Характэрна, што спроба беларускіх дзеячаў усталяваць уладу з апораю на ўласныя сілы сустрэла пэўную перашкоду з боку «Прадстаўніцтва ваенных палякаў». З прыбыццѐм нямецкіх часцей яна ліквідоўвалася канчаткова. У адрозненне ад Украінскай цэнтральнай рады ў Выканкома Вялікай беларускай рады не было ўзброенай сілы для барацьбы за ўладу. Пачатае 21 студзеня фарміраванне беларускай дывізіі на базе 4-га армейскага корпуса Румынскага фронту не было завершана. Спробы кіраўнікоў ЦБВР абаперціся на вайсковыя часці г. Оршы практычных вынікаў не далі, магчыма па той прычыне, што аб гэтым стала вядома старшыні Саўнаркома Заходняй вобласці і фронту К. Ландару . Таму былі прыняты адпаведныя контрмеры. У памяшканні Мінскага камітэта БСГ быў зроблены вобыск у сувязі са знаходзіўшыміся там ружжамі і гранатамі. Невыпадкова, у пісьме І. Варонкі ад 9 студзеня 1918 г. падкрэслівалася, што «ў Мінску мы вядзѐм барацьбу з бальшавікамі за ўладу» [16, с. 164, 168]. Аднак малейшыя спробы лідэраў ВБР перавесці палітычную барацьбу ў ваеннае проціваборства даволі лѐгка ліквідаваліся больш вопытнымі іх апанентамі яшчэ на пачатковай стадыі. Але ігнараваць беларускае пытанне было практычна немагчыма. Прычым беларускія нацыянальныя дзеячы былі пастаўлены перад жорсткай альтэрнатывай выбару саюзнікаў у рэалізацыі нацыянальна-дзяржаўнай ідэі. Усебеларускі з'езд 1917 года: перспектывы вывучэння

У снежні 1917 года, на Усебеларускім з'ездзе (ці кангрэсе, як яго сталі называць пазней), „збалелыя беларускія грудзі выбухнулі на ўвесь свет нясцерпна грымотнае „НЕ!” — нявольніцтву, гвалту, халопству”1.

Пра з'езд надрукавана шмат успамінаў2, дакументальных публікацый3, навуковых прац4, твораў прыгожага пісьменства5.

Складзены жыццяпісы асноўных дзейных асобаў з'езда, што дазволіла выявіць новыя дакументы, удакладніць абставіны склікання і разгону. Прычым, гэта тычыцца не толькі ўжо адносна добра вядомых дзеячаў, што групаваліся вакол Вялікай Беларускай рады ў Мінску, але і тых, хто ўваходзіў ці быў блізкі з Беларускай Народнай Грамадой у Маскве (Нестар Перавой, Фёдар Турук) і Беларускім абласным камітэтам у Петраградзе (Яўсей Канчар, Піліп Караткевіч, Сцяпан Малышчыцкі, Зміцер Сабалеўскі, Аляксандр Вазіла). Гэта тычыцца і прадстаўнікоў процілеглага лагера — мінскіх бальшавікоў, хто пільна сачыў за з'ездам, а потым, у самы адказны момант, калі прымалася рэзалюцыя, гвалтоўна разагнаў яго (Мікалай Крывашэін, Георгій Усцінаў).

На жаль, ніхто з даследчыкаў не ўзяў на сябе клопат прааналізаваць гістарыяграфічныя традыцыі, закладзеныя „па гарачых слядах” прадстаўнікамі ўсіх сіл, што ўдзельнічалі ў з'ездзе. Вялікую цікавасць уяўляе пытанне пра эвалюцыю і ўзаемадзеянне ацэнак, скарыстанне іх у палітычнай барацьбе.

З канца 20-х гадоў у афіцыйнай беларускай савецкай гістарыяграфіі Усебеларускі з'езд ацэньваўся як адназначна антынародны і контррэвалюцыйны. „А сейчас уже пора даже самому отсталому рабочему и крестьянину понять, что 1-й Всебелорусский конгресс был Белорусским Учредительным собранием, направленным против диктатуры пролетариата и против самих белорусских масс, во имя мелкобуржуазного белорусского интеллигента и кулака”, — пісаў В. Г. Кнорын6, адкінуўшы як і свае ранейшыя агаворкі часоў „беларусізацыі” пра „моцную левую фракцыю” і існаваўшую магчымасць пры ўмелым партыйным кіраўніцтве раскалоць з'езд і яго рэвалюцыйную частку аб'яднаць пад савецкім сцягам7, так і спробы А. Бурбіса, З. Жылуновіча, У. Ігнатоўскага, А. Чарвякова знайсці больш лагодныя, з пункту гледжання нацыянальна арыентаваных камуністаў-беларусаў, фармулёўкі.

За апошнія 10 гадоў у Беларусі адбылася фактычная грамадская рэабілітацыя як самога з'езда, так і яго дэлегатаў. Ужо і ў школьных падручніках падкрэсліваецца, што з'езд з'явіўся „паўнамоцным прадстаўніцтвам усіх сацыяльна-палітычных сіл Беларусі”8.

Перад гісторыкамі стаіць задача як пашырэння дакументальнай базы даследавання, пошуку і публікацыі невядомых і маладаступных матэрыялаў, так і далейшага асэнсавання Усебеларускага з'езда — выдатнай падзеі ў гісторыі Беларусі. Як гістарычная з'ява з'езд сфакусіраваў у сабе праблемы сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя, праблемы нацыянальна-дзяржаўнага Адраджэння з усімі яго гераічнымі, драматычнымі і трагічнымі старонкамі, шляхетнымі спадзяваннямі і будзённымі рэаліямі.

Адна з недаследаваных старонак гісторыі з'езда — гэта выспяванне самой ідэі склікання Усебеларускага з'езда як спосабу змагання за нацыянальную волю, за адбудову беларускай дзяржаўнасці.

Пётра Крачэўскі, адзін з удзельнікаў тых гістарычных падзей, у 1926 годзе ўжо як старшыня Рады БНР пісаў у пражскім зборніку „Замежная Беларусь”: „Да гэтае пары не ўсталена, каму, альбо якой арганізацыі належала думка аб скліканні Усебеларускага з'езда. Мне здаецца, яна належыць усім. Усе адразу прыпомнілі старое Полацкае Веча і захацелі вырашыць сваю долю ўсенародна і з'езд быў прызначаны на 5 снежня 1917 г. па старому стылю”.

Даследчыкі да апошняга часу не звярталі ўвагі на вельмі знамянальны факт. Ідэя вялікага ўсенароднага сходу была публічна агучана 10 (23) ліпеня 1917 года ў Мінскім гарадскім тэатры, на прэм'еры драмы Янкі Купалы „Раскіданае гняздо”. Спектакль быў прымеркаваны да з'езда беларускіх нацыянальных партый і арганізацый. Купалавае „Раскіданае гняздо” з заклікам „На Вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!”, завершанае ў верасні 1913 г., упершыню было выдадзена Мінскім камісарыятам асветы ў 1919 г. у Вільні.

У Купалавых творах ідэя Вялікага Усенароднага сходу ўпершыню прагучала ў вершах „Прарок” і „Калі пачнуць...”, напісаных у 1912 г. Верш „Прарок” уяўляе сабою паэтычнае пераасэнсаванне біблейскага матыву. Прарок ужо разбудзіў шмат народаў і нарэшце прыйшоў да „зямлі забранай”, дзе народ „свайго на'т імені не знаў”. У адказ на заклік браць у рукі паходні, скідаць ёрмы, клікаць сход, Прарок пачуў ад грамады:

— Па колькі ж нам дасі чырвонцаў,

Калі мы пойдзем за табой?

У „Раскіданым гняздзе” ўжо няма гэтага песімістычнага настрою. Але ж і Незнаёмы, які кліча ў п'есе на Сход, у адрозненне ад Прарока, не агітатар, а вястун: „Я нікога, маці, не ваблю! Я толькі кліч клікаю і разношу гэтую весць усім чыста ад хаты да хаты. А хто яшчэ не згніў зусім і не запрапасціўся з душою ў смокавых лапах, — той сам прыйдзе, і ніякая сіла яго не стрымае” (Я.Купала, Збор твораў у сямі тамах, Мінск 1975, т. 6, с. 322). Чалавек павінен сам зрабіць свой выбар, ідэя Сходу павінна „выспеліцца” (П. Васючэнка) у душы кожнага з мільёнаў „братоў і сёстраў”, бо на сходзе „трэба ўсе вочы ў адно сабраць”. Літаратуразнавец П. Васючэнка9 падкрэслівае, што, паводле Купалавай драмы, чалавек павінен прыйсці на Сход унутрана разняволеным, па уласным жаданні, што з'явіцца ў час „унутранага азарэння”, калі цёмныя, сляпыя душою стануць відушчымі.

І такая ідэя саспела, час унутранага азарэння надышоў.

Падзеі лета і пачатку восені 1917 г. засведчылі пра паглыбленне ўсеагульнага крызісу Расійскай імперыі. У такіх умовах у асяроддзі дзеячаў беларускага нацыянальнага руху мацнела думка, што нельга пакідаць Беларусь на волю непрадказальнай стыхіі. Гісторык Станіслаў Рудовіч, які спецыяльна даследаваў гэтыя працэсы, прыйшоў да наступнай высновы: „Няўхільна, хоць і марудна, ідэя беларускай дзяржаўнасці ўкаранялася ў грамадскую свядомасць, набывала пэўны сацыяльны грунт”10. 5 жніўня 1917 г. на 1-й сесіі Цэнтральнай Рады Беларускіх арганізацый быў афіцыйна зацверджаны „беларускі нацыянальны знак — белая стужка з чырвонай палоскай пасярэдзіне; усе тры палоскі — белая, чырвоная і белая — адной шырыні”11. У верасні 1917 г. на Усерасійскай Дэмакратычнай нарадзе беларускія дэлегаты Зміцер Жылуновіч, Язэп Варонка, Зміцер Сабалеўскі выказаліся, як і раней, за ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнага ладу з наданнем народам аўтаноміі. Але ў іх патрабаваннях адбыўся вельмі значны зрух. Замест спадзявання на рашэнне Усерасійскага Устаноўчага сходу на ўвядзенне аўтаноміі, 18 верасня 1917 г. у дэкларацыі, абвешчанай таварышам старшыні петраградскай Беларускай вайсковай арганізацыі З. Сабалеўскім, было заяўлена пра неабходнасць склікання „Беларускага Устаноўчага сходу”12. Такой радыкалізацыі спрыяла пастанова, скліканага па ініцыятыве Украінскай Цэнтральнай Рады, з'езда народаў Расіі (Кіеў, 8-15 верасня 1917 г.) пра неабходнасць правядзення, незалежна ад склікання Устаноўчага сходу, мясцовых нацыянальных устаноўчых сходаў. У рэзалюцыі „Аб беларусах” з'езд прызнаў неабходным, каб Часовы ўрад „выдаў акт аб аўтаноміі Беларусіі”13.

19 кастрычніка 1917 г. мінская беларуская газета „Вольная Беларусь” друкуе артыкул Язэпа Лёсіка „Устаноўчы Сойм”, у якім рабіўся прагноз, што пры існуючых умовах, калі „край запоўнен войскам і чужынцамі”, Беларусь не будзе „справядліва прадстаўлена на Устаноўчым Сойме”, а таму яго пастановы „не здаволяць беларускіх патрэб”. Язэп Лёсік выступіў з цэлай праграмай Беларускага Сходу: „Ніхто нашых патрэб не разважыць і не мае права разважыць, апроч нас самых. Нашым Устаноўчым Соймам павінна быць наша Беларуская Краёвая Рада. Тым мы выкажам думкі свае, выллем боль сэрца свайго і паломім дашчэнту тыя праклятыя ёрмы нацыянальнай няволі, што вякамі трымалі нас у здзеку, пакуце і паняверцы, выцягваючы з нас жылы нашы. Там, на сваім Устаноўчым Сойме, вольна загамоніць Беларусь на цэлы белы свет — разважыць свае справы, апрацуе план будаўніцтва, ўложа статут свайго незалежнага істнення і вынясе яго дзеля ўзаемнай ухвалы на Устаноўчы Сойм усіх народаў Дзяржавы Расійскай”14.

Клопат па скліканні з'езда на 5 снежня ўзяла на сябе Вялікая Беларуская Рада — прадстаўнічы цэнтр беларускіх партый і арганізацый. Нечакана ў Рады з'явіўся канкурэнт — Беларускі абласны камітэт (БАК) пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе на чале з Яўсеем Канчарам. Адначасова свае варыянты стварэння агульнабеларускіх органаў улады распачалі Беларуская народная грамада ў Маскве і Краёвае арганізацыйнае бюро ў Мінску.

БАК — арганізацыя ў палітычным сэнсе неаднародная, яго дэкларацыя, паводле вызначэння М. В. Доўнар-Запольскага, уяўляе сабой „няпэўна ліберальную мітынговую прамову, чытанне якой павінна было пакінуць уражанне нечага недагаворанага, схаванага і, магчыма, вельмі шкоднага для той жа Беларусі”. Магчыма, абяцанні БАКа весці барацьбу з „нацыяналізмам Беларускай Рады” забяспечылі яму падтрымку Савета Народных Камісараў у Петраградзе, які дазволіў камітэту скліканне з'езда ў Мінску і выдаў грашовую дапамогу ў памеры 50 тысяч рублёў. Камітэт назначыў з'езд на 15 снежня і запатрабаваў сход 5 снежня назваць нарадай.

Увечары 5 снежня ў мінскім гарадскім тэатры пачалі збірацца дэлегаты. Правамоцных дэлегатаў было 300 чалавек з 900, таму было вырашана адкрыць толькі нараду і пачакаць, пакуль з'едзецца большасць дэлегатаў. Нарэшце, 7 снежня з'езд прызналі правамоцным. На 15 снежня з'ехаліся 1872 дэлегаты, з іх 1167 з рашаючым голасам. Гэта былі прадстаўнікі вёскі і горада, Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, бежанскіх саюзаў і камітэтаў, прафсаюзаў, палітычных партый і арганізацый. Нягледзячы на розніцу ў поглядах, асабліва паміж прыхільнікамі Вялікай Беларускай Рады з аднаго боку і прыхільнікамі Беларускага абласного камітэта з другога, дэлегаты прыйшлі да згоды і здолелі паяднацца дзеля агульнай найвышэйшай мэты — адбудовы Вольнай Беларусі.

17 снежня ўвечары пачалося пленарнае пасяджэнне. На парадку дня — пытанне аб краёвай уладзе. Панавалі энтузіязм і ўпэўненасць у праваце сваёй справы. Ніхто і падумаць не мог, што ўжо зусім блізка злачынцы, якія замахнуліся на высокі Нацыянальны сход у самы адказны момант яго дзейнасці. Аднагалосна прымаецца першы пункт рэзалюцыі, у якім абвяшчаецца стварэнне са свайго складу Усебеларускага савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Але ў гэты момант на з'езд з'яўляюцца наркам унутраных спраў Заходняй вобласці і фронту Л. П. Рэзаўскі, начальнік мінскага гарнізона М. І. Крывашэін (на добрым падпітку) і аб'яўляюць з'езд распушчаным, а прэзідыум — арыштаваным. У залу ўварваліся салдаты Першага Мінскага рэвалюцыйнага атрада пад камандаваннем Рамнёва. Дэлегаты спрабуюць супраціўляцца. З'езд разганяецца. Пад спевы жалобнага маршу выводзілі арыштаваны прэзідыум. Гвалт над дэлегатамі працягваўся ад паловы другой ночы да пяці гадзін раніцы.

З'езд не меў нават надзейнай аховы, не кажучы пра апору на ўзброенную сілу. Фарміраванне беларускага войска было пад фактычнай забаронай. Дэлегаты з'езда сілу ўжылі, здаецца, толькі двойчы. Першы раз — 7 снежня, у час урачыстай цырымоніі адкрыцця, калі ад бальшавікоў выступіў нарком унутранных спраў Заходняй вобласці Л. П. Рэзаўскі і назваў беларускі бел-чырвона-белы сцяг „национальной тряпкой” і заклікаў замяніць яго „красным знаменем интернационала”. Тады ў зале паднялося абурэнне, на сцэну выйшлі два матросы, ўзялі наркама пад рукі і вывелі. Генерал Канстанцін Аляксееўскі падышоў да сцяга і пацалаваў яго.

Другі раз у ноч з 17 на 18 снежня, у час гвалтоўнага разгону, п'яны Крывашэін падышоў да Зінаіды Юр'евай, „грэнадзерскага выгляду дзяўчыны”, і сказаў: „Ты, красотка, поедешь со мной в автомобиле”. Што адбывалася далей апісана ў розных крыніцах. Паводле адных, Юр'ева моцна пабіла Крывашэіна, паводле другіх — ледзь не застрэліла.

18 снежня 1917 г. у дэпо Лібава-Роменскай чыгункі адбылося нелегальнае пасяджэнне Рады з'езда, на якім быў утвораны Выканаўчы камітэт. Менавіта Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда прыняў першую і другую Устаўныя граматы, 9 сакавіка 1918 г. абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку і стварыў урад — Народны Сакратарыят Беларусі. 18 сакавіка 1918 г. Рада Усебеларускага з'езда была ператворана ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла Беларусь незалежнай і вольнай дзяржавай.

Архіў Усебеларускага з'езда не захаваўся. Стэнаграма на з'ездзе, трэба думаць, вялася. Яшчэ 3 снежня 1917 г. газета „Белорусская Рада” змясціла аб'яву, што для працы на з'ездзе трэба два вопытныя стэнаграфісты. Лёс стэнаграмы невядомы. Як успамінаў Кастусь Езавітаў, усе матэрыялы з'езда пасля разгону ацалелі і захоўваліся ў Тамаша Грыба ў двух вялікіх („як таўстыя падушкі”) партфелях. Меркавалася, што Т. Грыб падрыхтуе да выдання зборнік дакументаў, прынамсі, паводле сведчання К. Езавітава, сам казаў пра гэта шмат разоў „на адпаведных сходах”. Важнае сведчанне пра лёс архіва з'езда выяўлена Сяргеем Шупам у Дзяржаўным архіве Літвы сярод дакументаў БНР (ф. 582) і ласкава перададзена аўтару гэтых радкоў у 1996 г. Народны Сакратарыят БНР 3 ліпеня 1918 г. прыняў наступную пастанову: „Па пытанню аб запатрабаванні пратаколу 1-га Усебеларускага з'езду даручаецца п. Серадзе перагаварыць аб гэтым з Т. Грыбам і данясці Народнаму Сакратарыяту”. Адпаведны ліст быў накіраваны Янку Серадзе 5 ліпеня 1918 года15. Вынікі перамоў Я. Серады з Т. Грыбам невядомыя, але фармулёўка „запатрабаванне пратаколу” дае падставу сцвярджаць, што пытанне аб месцы захоўвання і выкарыстанні архіва з'езда набывала канфліктны характар.

Несумненна, што акрамя двух партфеляў Т. Грыба, што фактычна з'яўляліся афіцыйным архіўным зборам з'езда, былі і іншыя месцы захоўвання дакументаў. Так, А. Гарун сцвярджаў у красавіку 1918 г., што дакументы мандатнай камісіі (у тым ліку анкеты дэлегатаў) былі часткова „знішчаны бальшавікамі (...) пры разгоне Вайсковай Рады”. Частку дакументаў „удалося ратаваць”. На іх падставе П. Крачэўскі надрукаваў у 1 н-ры газеты „Беларуская Рада” за 1918 год артыкул „Состав 1-го Всебелорусского съезда”16.

Калекцыю дакументаў меў і Я. Варонка. На трэцяй старонцы вокладкі справы н﷓р 19 з архіва БНР, што зберагаецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (ф. 325, воп.1, спр. 19) на прыклеенай картцы выразным почыркам Я. Варонкі было пазначана: „Матэр'ялы для Беларускага З'езду. 1917. Снежань. Яз. Варонко” (арфаграфія захавана, у час пераплёту справы ў канцы 90-х гг. вокладка не збераглася).

Архівісты да апошняга часу не выкарыстоўвалі звесткі з артыкула „Лісты з Мінска” Р. Зямкевіча (пад псеўд. Раман Суніца), змешчанага ў гродзенскай газеце „Бацькаўшчына” ад 21 сакавіка 1919 г.: „Прапаў таксама бясцэнны архіў Язэпа Варонкі, каторы пакінуў свае рэчы ў Мінску. Дзякуючы панам Ждановічам аб гэтым даведаліся бальшавікі і забралі усё ў „Чрэзвычайку” для прагляду. Вярнулі толькі адны газеты, каторыя валяюцца ў літаратурна-артыстычнай секцыі пры беларускім тэатры”. Пытанне пра лёс архіва Я. Варонкі патрабуе далейшага даследавання.

Свой збор меў і Я. Канчар, старшыня Беларускага абласнога камітэта пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў, аўтар першай асобнай кнігі пра з'езд (перадрукавана ў часопісе „Нёман”, 1993, № 1). Дакументы, сабраныя Я. Канчарам, да нас не дайшлі, яго асабісты архіў, што зберагаецца ў НАРБ, (ф. 311, воп. 4) складаецца, у асноўным, з рукапісаў пазнейшых успамінаў. У лістападзе 1938 г. ён быў арыштаваны УНКУС па Ленінградскай вобласці, абвінавачваўся ў тым, што з'яўляўся „ўдзельнікам беларускай антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі”, а ў 1917-1918 гадах быў членам нацыяналістычнай арганізацыі „Сацыялістычная грамада”. У сакавіку 1939 г. справа з-за адсутнасці складу злачынства была спынена і Я. Канчар з-пад варты вызвалены. Але перад гэтым, паводле пастановы УНКУС ад 23 лютага 1939 г., забраныя пры арышце „перапіска, лісты, паштоўкі і тэлеграмы знішчаны” (з ліста УФСБ РФ па Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці ад 24.04.1994 г.). На жаль, да гэтага часу не ўдалося выявіць рукапісаў Я. Канчара „З гісторыі Грамадзянскай вайны ў Беларусі ў 1917-1920 гг.” і „Беларускія арганізацыі”, што ў 1937 г. знаходзіліся ў сакратарыяце шматтомнай Гісторыі грамадзянскай вайны17 і запіскі па беларускім руху ў 1917-1918 гг. (24 аўтарскія аркушы) з дадаткам дакументаў (12 аркушаў), якую у 2-й палове 30-х гадоў ён прапанаваў ЦК КП(б)Б18.

Асобнай гаворкі патрабуе выдадзеная ў 1918 г. у Петраградзе прамова А. Вазілы на з'ездзе (перадрукавана ў „Гуманітарна-эканамічным весніку”, 1996, н﷓р 2). Крыніцазнаўчы аналіз гэтага выдання наперадзе. А пакуль адзначым, што рукапіс прамовы быў ухвалены да друку рэдакцыйнай калегіяй, створанай Беларускім аддзелам Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўночнай вобласці (Петраградскім аддзяленнем Белнацкома)19. „Я был панацеей зол и бед Белорусского съезда в Минске в 1917 г.”, — так напіша ва ўласнаручных паказаннях А. Вазіла ў магілёўскай турме 21 чэрвеня 1932 г. Не выключана, што тэкст прамовы ствараўся пасля з'езда, а выданне асобнай брашуры было выклікана палітычнымі разлікамі дзеячаў Петраградскага аддзялення Белнацкома.

У Мінску захоўваюцца толькі асобныя пратаколы ваеннай секцыі і фракцый левых (НАРБ, ф. 325), матэрыялы культурна-асветнай секцыі (НАРБ, ф. 457, воп. 1, спр. 1, 35 арк.).

У архіве БНР, што захоўваецца ў Вільні, знаходзяцца незавераныя машынапісныя копіі агульных пасяджэнняў з'езда і пасяджэнняў рады з'езда за 5-10 снежня 1917 г. Гэтыя пратаколы, надрукаваны С. Шупам у Архівах Беларускай Народнай Рэспублікі.

У тагачасным беларускім друку з'езд асвятляўся даволі шырока. Але найбольш поўна і блізка да стэнаграфічнай дакладнасці гэта зрабіў капітан Я. Ярушэвіч у газеце „Белорусская Рада” (перадрукаваны ў „Беларускім гістарычным часопісе”, 1993, н﷓р 1-4).

Кепска захаваліся таксама архіўныя фонды ўстаноў Заходняй вобласці і фронту, Паўночна-Заходняга абкома РСДРП(б). Таму пытанне аб адносінах бальшавікоў Мінска да з'езда, абставіны прыняцця рашэння аб разгоне да канца не высветлены. У сувязі з гэтым хацелася б звярнуць увагу на ўспаміны В. Г. Кнорына, прыведзеныя Пятром Башко на „круглым стале” ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі ў сакавіку 1993 г. і надрукаваныя ў „Звяздзе” (25.03.1993 г.) у падрабязнай справаздачы пра гэту сустрэчу навукоўцаў. Арыгінал успамінаў нам невядомы, у гістарычнай літаратуры яны больш не выкарыстоўваліся, таму перадрукуем іх са „Звязды”:

„Беларускі з'езд. Рэзалюцыя была атрымана пры ўдзеле пасланага намі Усцінава, якім, здаецца, гэта рэзалюцыя і была напісана. Але справа такая, што ён амаль заўсёды быў п'яным, таму вінаваціць яго не прыходзіцца. Прыйшоў Мяснікоў і наладзіў пасяджэнне, і першае, што было пастаноўлена: паслаць Крывашэіна. Але я памятаю, калі прыйшоў Мяснікоў, адразу адбыўся паварот у іншы бок і, такім чынам, гэты з'езд быў разагнаны”.

З успамінаў вынікае, што ў асяродку мінскіх бальшавікоў галоўную ролю ў прыняцці рашэння аб разгоне з'езда адыграў Аляксандр Мяснікоў. Асобнага каментарыя патрабуе і кнорынская заўвага пра Усцінава, які „амаль заўсёды быў п'яны”. Гаворка ідзе пра супрацоўніка мінскіх бальшавіцкіх газет Георгія Феафанавіча Усцінава, рускага крытыка, празаіка, нарысіста, блізкага знаёмага С. Ясеніна. Ужо пасля разгону з'езда ён друкуе ў газеце „Советская правда” пад псеўданімам Г. Фанвіч артыкул „Всебелорусский съезд” поўны здзеклівых ацэнак, прасякнуты амаль фізіялагічным непрыманнем усяго беларускага. Захаваліся і пазнейшыя ўспаміны Усцінава пра з'езд.

Як пэўную сенсацыю можна расцэньваць атрыманне ў 1998 г. НАРБам ксеракопій дакументаў фонду Камісарыята па справах нацыянальнасцей Заходняй вобласці і фронту з Цэнтральнага вайсковага архіва ў Варшаве (CAW. І. 243. 18; 20 спраў)21. Асобная справа прысвечана беларускім пытанням (CAW. І. 243. 18/5; НАРБ, ф. 541, воп. 2, спр. 8). У справе знаходзяцца копія радыёграмы Беларускага абласнога камітэта, накіраваная сялянскім саветам і земскім управам аб скліканні 15 снежня з'езда (ёсць паметы на рускай і польскай мовах, магчыма, камісара С. Берсана), водпуск ліста, накіраванага 12 снежня 1917 г. СНК Заходняй вобласці і фронту ў фракцыю левых беларускіх сацыялістаў. Прыведзем гэты ліст поўнасцю:„12.XII N 15


<== previous lecture | next lecture ==>
Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. 4 page | Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. 6 page
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.004 s.