Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. 10 page


Date: 2015-10-07; view: 414.


У савецкага кіраўніцтва таксама ўзніклі пэўныя складанасці з натыфікацыяй дагавора аб савецка-польскай мяжы. Аднак у выпадку з СССР праблема заключалася не ў тым, якой будзе рэакцыя на дагавор насельніцтва краіны (яна была прадказальна станоўчай), а ў тым, якім чынам праінфармаваць міжнародную супольнасць пра савецка-польскі дагавор. Урад СССР непакоіўся, што азнаямленне трэціх дзяржаў з дагаворам можа быць успрынята імі як дапушчэнне Савецкім Саюзам "магчымасці шырокага міжнароднага абмеркавання і адабрэння новай мяжы". У сувязі з гэтым было прынята рашэнне накіраваць адпаведныя ноты толькі пасольствам ЗША і Вялікабрытаніі, што павінна было, з аднаго боку, ліквідаваць магчымасць ігнаравання новай савецка-польскай мяжы, а з другога - нагадаць былым саюзнікам па антыгітлераўскай кааліцыі пра шосты раздзел рашэнняў Берлінскай канферэнцыі. Азнаямленне іншых дзяржаў прадугледжвалася правесці шляхам рэгістрацыі савецка-польскага дагавораў ААН

31 снежня 1945 г. савецка-польскі дагавор аб мяжы быў вынесены на паседжанне сесіі КРН і аднагалосна прыняты без абмеркавання. 13 студзеня 1946 г. закон ратыфікаваў Вярхоўны Савет СССР. 4 лютага ў Варшаве Надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у Польшчы В. Лебедзеў і міністр замежных спраў Польскай рэспублікі В. Жымоўскі абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі дагавора паміж СССР і Польскай рэспублікай аб савецка-польскай мяжы. Такім чынам, усе юрыдычныя фармальнасці былі выкананы, і бакі маглі распачаць працэс дэмаркацыі савецка-польскай мяжы.


<== previous lecture | next lecture ==>
Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г. 9 page | Вывучыць на памяць верш пра беларускую мову.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.009 s.