![]() |
Вывучыць на памяць верш пра беларускую мову.Date: 2015-10-07; view: 975. 1.Мова – з'ява грамадская, сацыяльная. Яна існуе толькі ў гра- мадстве, соцыуме (соцыум – устойлівая сацыяльная супольнасць, якая характарызуецца адзінствам умоў жыццядзейнасці людзей), пранізвае ўсе сферы матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці чалавека і непасрэдна звязана з усімі праявамі яго сацыяльнага быцця. Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця лю- бой грамадскай супольнасці, з'яўляецца спосабам захавання адзін- ства народа ў прасторы і часе, формай перадачы ад пакалення да пакалення сацыяльнага вопыту і духоўнай культуры народа. Сучасныя даследчыкі лічаць мову з'явай сацыяльнай, а не бія- лагічнай, бо мова не перадаецца ў спадчыну, як іншыя біялагічныя адзнакі (колер скуры, валасоў, форма твару і інш.). Мова мае сацыяльны характар, таму што «яна аснова і форма грамадскай свядомасці і разам з тым унікальны і універсальны сродак зносін людзей, феномен духоў- най культуры чалавецтва» Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца інфармацыяй, нала- джваюць кантакты, выказваюць адзін аднаму свае думкі, пачуцці. Такі універсальны характар мовы вызначае і разнастайнасць яе функцый. Асноўнымі базавымі функцыямі з'яўляюцца камунікатыўная (сродак узаемаадносін) і пазнавальная, ці кагнітыўная (сродак па- знання). На базе камунікатыўнай і пазнавальнай функцый мовы раз- віваюцца рэгулятыўная (наладжванне кантактаў), акумулятыўная (назапашванне, захаванне традыцый, гісторыі, культуры і г. д.), на- мінатыўная (найменне прадметаў, з'яў), эмацыйная (выражэнне эмоцый, пачуццяў), эстэтычная (здольнасць уздзейнічаць на чала- века не толькі зместам, але і вонкавай формай), этнічная (сімвал нацыі, сродак этнічнай кансалідацыі). Акрамя гэтага, «вылучаюць шмат іншых прызначэнняў мовы (да 25 функцый)» 2. Усе мовы свету групуюцца паводле паходжання і гістарычна- га развіцця, ці моўнай роднасці, паводле генеалогіі. Так, паводле генеалагічнай класіфікацыі мовы аб'ядноўваюцца ў сем'і, а тыя ў залежнасці ад ступені блізкасці моў паміж сабой падзяляюцца на групы і падгрупы. Беларуская мова належыць да ўсходнеславянс- кай падгрупы славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і. Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моў- ная супольнасць распалася, і на аснове яе дыялектаў пачалі склад- вацца мовы. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп інда- еўрапейскай сям'і:германская група (нямецкая, англійская, дацкая, шведская, ісландская і інш.), раманская група (іспанская, француз- ская, партугальская, італьянская і інш.), балтыйская (літоўская, ла- тышская і пруская мёртвая мовы). Славянская група моў індаеўра- пейскай сям'і распадаецца на тры падгрупы – усходнеславянскую, якую складаюць беларуская, руская і ўкраінская мовы; заходнесла- вянскую, у якую ўключаюцца польская, кашубская, чэшская, сла- вацкая, сербалужыцкая і мёртвая палабская мовы; паўднёваславян- скую, да якой адносяцца балгарская, македонская, сербская, хар- вацкая і мёртвая стараславянская мовы. Як лічаць вучоныя, славяне выдзеліліся з індаеўрапейскага адзінства недзе на мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзяў да н. э. Гэта быў агульны перыяд у жыцці славян – агульнаславянскі. Мову славян гэтага перыяду называюць агульнаславянс- кай, або праславянскай. Засяленне славянамі вялікіх абшараў прывяло да паслаблення сувязі паміж славянскімі групамі, а потым і да распаду агульнаславянскага моў- нага адзінства. Паступова пачалі складвац- ца славянскія моўныя групы і мовы. Славянскія плямёны крывічоў, палачан, дрыгавічоў, радзімі- чаў прыйшлі на Беларусь, на думку вучоных, у VІ ст. н. э. Моўнай адзінкай племя быў племянны дыялект. Беларуская мова ўтварыла- ся непасрэдна з племянных дыялектаў. Старажытныя племянныя саюзы паступова перараслі ў феадальныя княствы, такія, як Полацкае, Віцебскае, Смаленскае і інш. Моўнай адзінкай замест племянных дыялектаў у межах новых тэ- рыторый становяцца тэрытарыяльныя дыялекты – гаворкі аблас- цей, якія аб'ядноўваліся эканамічна і палітычна вакол пэўнага го- рада. Пры фарміраванні мовы беларускай народнасці сталі вяду- чымі два дыялекты – паўднёва-заходні (гаворкі Турава-Пінскага кня- ства і навагародска-гарадзенскія гаворкі) і паўночна-ўсходні (гаворкі Полацкага і Смаленскага княстваў). Усё сказанае вышэй датычыцца беларускай мовы ў яе вусна- гутарковай форме. Яе гісторыю нельга атаясамліваць з гісторыяй беларускай літаратурнай мовы. Пісьмовая эпоха ў гісторыі ўсходніх славян пачынаецца з Х-ХІ ст., калі разам з прыняццем хрысціян ства прыйшла пісьменнасць на стараславянскай, ці царкоўнасла- вянскай мове. Традыцыі вуснай моватворчасці народа сталі пранікаць у кніжную пісьмовую мову. У выніку сінтэзу гэтых дзвюх моўных стыхій паступова выпрацоў- ваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай) мовы, якая існуе пара- лельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян.Яе тра- дыцыйна называюць агульнаўсходнеславянскай (старажытнарус- кай) літаратурнай мовай. На ёй напісаны такія творы, як «Слова аб палку Ігаравым», летапіс «Аповесць мінулых гадоў» і інш. У складзе ВКЛ на працягу ХIV-ХV стст. склалася бела- руская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмо- вая мова, якую ў навуцы доўгі час называлі заходнерускай («запад- норусским языком»). Цяпер яе называюць старабеларускай літара- турнай мовай. У помніках гэтая мова пазначалася «русский язык», «простая мова», «простый русский диалект». За межамі Княства яе называлі «літоўскай» мовай. Старабеларускаялітаратурная мова складвалася на аснове пісьмо- вай старажытнай усходнеславянскай мовы і жывых гаворак плямёнаў дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў. Яна выкарыстоўвалася ў пісьмовых зносінах на тэрыторыі ўсяго ВКЛ, а паколькі мела статус дзяржаўнай, таму ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ствараліся дакументы дзяржаўнага прызначэння. Гэта Статут Вялікага княства Літоўскага, які меў тры рэдакцыі: 1529 г., 1566 г., 1588г.,Літоўская метрыка,якая змяшчае большза 600 тамоў дакумен- таў. Прымянялася старабеларуская мова ў дыпламатычнай перапісцы і прыватным ліставанні, пазней у сферах мастацкай творчасці, навуцы і рэлігіі ўключна. Усё гэта дае падставы вучоным называць ХV- ХVІ стст. «залатым векам» у гісторыі беларускай мовы. Перыяд развіцця старабеларускай літаратурнай мовы звычай- на заканчваюць ХVІІ ст., калі польскія ўлады забаранілі ў 1696 годзе ўжываць беларускую мову ў сферах афіцыйнай перапіскі. Беларуская мова прыходзіць у поўны заняпад.Яна працягвае развівацца толькі ў народна-гутар- ковай форме, г. зн. у фальклоры і штодзённым ужытку. У 1840 г. царскі ўрад забараніў ужываць назву «Беларусь», а пасля паўстання 1863 г. было забаронена вы- данне кніг на беларускай мове. Працэс развіцця літаратурнай мовы спыняецца. Пачатак новай беларускай літаратурнай мовы звязаны з дзей- насцю такіх вядомых асветнікаў ХІХ – пач. ХХ стст., як Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, В.Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, М.Багдановіч і інш. Новая літара- турная мова складваецца на аснове жывых народных гаворак. Асабліва спрыяльныя ўмовы для беларускай мовы склаліся ў 20-ыя гады ХХ ст., калі беларуская мова стала дзяржаўнай, на ёй працавалі ўрад і іншыя дзяржаўныя і грамадскія ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. У 30-ыя гады функцыянаванне беларускай мовы звужаецца, што звязана з выхадам пастановы «Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы» (1938 г.). З гэтага часу пачынаецца мэтанакі- раванае выцясненне беларускай мовы з усіх сфер грамадскага жыц- ця. У 1930–1980 гг. на Беларусі руская мова фактычна выконвала ролю дзяржаўнай. Асноўнымі сферамі прымянення беларускай мовы заставаліся мастацкая літаратура, публіцыстыка, народная творчасць. Сітуацыя змянілася ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых гадоў, калі працэсы дэмакратызацыі грамадства абумовілі пачатак адраджэн- ня беларускай мовы. У 1990 годзе ў Рэспубліцы Беларусь быў пры- няты Закон аб мовах, у адпаведнасці з якім беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай. Закон прадугледжваў аднаўленне беларускай мовы найперш у сферы афіцыйна-справавога ўжытку і адукацыі. Аднак замацаванне на рэферэндуме ў 1995 годзе дзяржаўнага беларуска-рускага двухмоўя мела вынікам звужэнне сфер выкары- стання беларускай мовы.Яна пакуль не выкарыстоўваецца як дзяр- жаўная ў розных сферах грамадскага жыцця, не з'яўляецца рэаль- ным сродкам зносін.
3. Лексіка (грэч. lexikos – які адносіцца да слова, слоўнікавы) – гэта сукупнасць слоў мовы, яе слоўнікавы склад, а таксама сукуп- насць слоў, якія ўжываюцца ў пэўнай сферы дзейнасці або ў творах асобнага пісьменніка. Раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку, г. зн. слоўнікавы склад мовы, лексічныя значэнні слоў, іх паходжанне, развіццё і ўжыванне, называецца лексікалогіяй. Лексіка беларускай мовы ў залежнасці ад характару функцы- янавання дзеліцца на дзве вялікія групы: агульнаўжывальную і аб- межаваную сферай ужытку. У першую групу ўваходзяць словы, выкарыстанне якіх не аб- межавана ні тэрыторыяй распаўсюджання, ні родам дзейнасці лю- дзей; яны складаюць аснову слоўнікавага складу беларускай мовы. Да лексікі абмежаванага ўжытку адносяцца словы, ужыванне якіх абмежавана: 1) якой-небудзь мясцовасцю (дыялектная лексі- ка); 2) родам заняткаў ці інтарэсаў (жаргонная лексіка); 3) прафе- сіяй (спецыяльная лексіка). Дыялектная лексіка (грэч. dialektos – дыялект, гаворка) – гэта асаблівасці гаворак,якія не адпавядаюць нормам літаратурнай мовы. Асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але не асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектызмам: певень – кабан, файны – прыгожы, хунт – фунт, картопля – бульба. Жаргонная лексіка (франц. jargon – умоўная гаворка) – гэта разнавіднасць мовы, якая выкарыстоўваецца вузкім колам людзей, аб'яднаных агульнасцю інтарэсаў, заняткаў, становішчам у грамад- стве. Жарганізмы, як правіла, маюць адпаведнікі ў літаратурнай мове: шпоры – шпаргалка, хвост – акадэмічная запазычанасць, пятух – выдатна (адзнака) і г. д. Адной з разнавіднасцей жаргонаў з'яўляецца арго (франц. argot – замкнуты, нядзейсны) – мова сацыяльна замкнутых груп грамадства (зладзеяў, жабракоў, турэмшчыкаў і інш.). Гэта засак- рэчаная мова крымінальнага свету, вядомая толькі вузкаму колу людзей. Спецыяльная лексіка – гэта словы і спалучэнні слоў, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей. Сярод спецыяльных слоў выдзя- ляюць прафесійную лексіку (прафесіяналізмы) і тэрміны. Да прафесійнай лексікі адносяцца словы і выразы, якія выка- рыстоўваюцца ў розных сферах вытворчасці, тэхнікі, што не сталі, аднак, агульнаўжывальнымі. Тэрмін (лац. terminus – граніца, мяжа) – спецыяльнае слова ці словазлучэнне, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў .Кожнае слова-тэрмін мае дакладнае вызначэнне, зафіксаванае ў спецыяль- ных навуковых даследаваннях ці тэрміналагічных слоўніках паняц- це. Кожная вобласць ведаў мае сваю тэрміналагічную сістэму. Тэрміналагічная лексіка,як ніякая іншая, інфарматыўная. Таму ў мове навукі тэрміны незамяняльныя, бо дазваляюць коратка і мак- сімальна дакладна сфармуляваць думку. 4.Тэрмін абазначае пэўнае паняцце якой-небудзь спецыяльнай вобласці навукі, тэхнікі ці мастацтва. Паняцце ўводзіцца для апісан- ня навуковага ўяўлення аб канкрэтным аб'екце або працэсе.Сутнасць яго заўсёды выражаецца ў канчатковай назве – тэрміне. Тэрмін можа быць простым, які складаецца з аднаго слова (песцік, тэарэма), або складаным, які ўключае два і болей слоў (рэакцыя акіслення, прамы вугал). Тэрміны, якія складаюцца з некалькіх слоў, могуць мець аб- рэвіятуру (скарачэнне), напрыклад, цэнтральная нервовая сістэма – ЦНС, дэзаксірыбануклеінавая кіслата – ДНК і інш. У адрозненне ад звычайных слоў тэрміны непарыўна звязаны з навуковым паняццем. Паміж некаторымі тэрмінамі і звычайнымі словамі можа існаваць фанетычнае і графічнае падабенства, але не сэнсавае. Словы і тэрміны мо- гуць быць падобнымі, але не абсалютнымі.. Тэрмін адлюстроўвае змест паняцця і коратка абазначае яго, без паняцця тэрмін не існуе. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Але пры рэальным функцыянаванні тэрміна ў мове закон адназначнасці парушаецца, і гэта знаходзіць сваё выражэнне ў такой з'яве, як мна- газначнасць тэрміна. Пры ўстанаўленні паходжання тэрміна можна выявіць выра- жэнне экспрэсіі ці эмоцыі. У розных галінах ведаў выкарыстоўва- юцца тэрміны, утвораныя па рознага роду асацыяцыях: па знешнім падабенстве да назваў асобных частак цела чалавека: нос (мыс), галоўка, вочка, шыйка, плячо. Тэрміны ўтвараюцца таксама ад на- зваў жывёл, прадметаў адзення, дамашняга абіходу і г. д., ад усяго, што акружае чалавека: крыло – у авіяцыі, люлька – у будаўніцтве. У навуковай мове тэрміны не могуць несці эмацыйнай афарбоўкі. Таму ў якасці тэрмінаў не выкарыстоўваюць формы слоў, утвораныя з дапамогай суфіксаў, якім уласціва памяншальнае ці грубае значэнне. Такім чынам, стаўшы тэрмінам, слова губляе сувязь са сло- вам, ад якога яно ўтварылася, і становіцца адзінкай тэрміналогіі. У ідэале тэрмін не павінен мець сінонімаў, бо тэр- міны не характарызуюць розныя ўласцівасці паняцця. Сінонімаў у навуковай тэрміналогіі не шмат. Тлумачыцца гэта тым, што тэрмін строга прывязаны да свайго паняцця і паміж імі існуе адназначная сувязь. Тэрміны адначасова могуць быць не толькі сінонімамі, але і амонімамі, якія маюць зусім не звязаныя значэнні толькі ў межах розных дысцыплін. Іх называюць міжнавуковымі амонімамі. Словы-тэрміны, як і словы агульналітаратурнай мовы, могуць уступаць у антанімічныя адносіны, г. зн. тэрміны могуць абазна- чаць супрацьлеглыя паняцці. Антонімы ў тэрміналогіі падзяляюцца на лексічныя(ствараюцца дзякуючы розным лек семам з супрацьлеглым паняццем) і словаўтваральныя(ствараюцца шляхам выкарыстан- ня афіксаў ці антанімічных частак слоў).. Паводле будовы тэрміны суадносяцца са словамі ці словазлу- чэннямі. Словы-тэрміны ў сваю чаргу падраздзяляюцца ў залеж- насці ад часцін мовы: назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі. Словазлучэнні-тэрміны шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх галінах навукі. Адметнасцю сучаснай беларускай навуковай тэрмі- налогіі з'яўляюцца трох- і больш кампанентныя тэрміны. Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання. У яе склад уваходзяць уласнабеларускія і запазычаныя з розных моў словы. Сярод запазычанняў пераважаюць лексемы лацінскага (аргумент, аўдытар, ангіна, апендыкс), грэчаскага (аэрафіты, дымарфізм, гіпербала, арыфметыка), англійскага (бізнес, шопінг, бестселер), французскага (буцік, бюджэт, мадэрнізм, пейзаж) і інш. паходжання. Ус е іншамоўныя тэрміны адаптаваліся ў бела- рускай мове згодна з яе законамі. Можна вылучыць наступныя патрабаванні да «ідэальнага»тэрміна. 1. Адзін тэрмін павінен мець адно значэнне. 2. Адно паняцце павінна мець адну назву. 3. Блізкія паняцці павінны мець падобныя назвы. 4. Паняцці, цесна не звязаныя, павінны мець назвы, якія вы- разна адрозніваюцца па сваёй знешняй форме і гучанні. 5. Тэрмін павінен больш ці менш тлумачыць сябе. 6. Назва павінна быць простай, выразнай і мілагучнай, па- збаўленай эмацыянальна-экспрэсіўных значэнняў. 7. Тэрмін не павінен мець сіноніма, не быць перагружаным малаўжывальнымі словамі іншамоўнага паходжання . 5.Лексікаграфія (грэч. lexikos – слоўнікавы і grapho – пішу) – раздзел мовазнаўства, які вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі – лексікаграфічныя даведнікі, якія сістэматызуюць і тлумачаць спецыяльныя тэрміны розных галін навукі і тэхнікі. Гісторыя сучаснай беларускай тэрміналогіі вядзе свой пачатак ад вядомай «Беларускай граматыкі для школ» Б.Та- рашкевіча, якая не толькі замацавала на пісьме асноўныя правапіс- ныя і марфалагічныя нормы, але і зафіксавала існуючую на той час беларускую лінгвістычную тэрміналогію. Актывізацыя творчай працы па выпрацоўцы беларускай наву- ковай тэрміналогіі пачалася ў 20-ыя гады ХХ ст. Для падрыхтоўкі тэрміналогіі ў 1921годзе была створана Беларуская навукова-тэрмі- налагічная камісія, якой даручалася распрацаваць беларускую тэр- міналогію па ўсіх галінах навукі. Вынікам дзейнасці гэтай камісіі з'явілася выданне 24-х выпускаў беларускай тэрміналогіі па пры- родазнаўчых і тэхнічных дысцыплінах. Да іх належаць «Беларус- ка-польска-расійска-лацінскі батанічны слоўнік» (1924) З.Верас, «Матэматычная тэрмінолёгія» (1926), «Слоўнік хімічнае тэрміно- лёгіі» (1927), «Слоўнік фізычнае тэрмінолёгіі» (1929), «Слоўнік пэдагогічных дысцыплін» (1930) і інш. У 20–30-ыя гады ішоў натуральны працэс фарміравання і ап- рабацыі беларускай навуковай тэрміналогіі, выкліканы да жыцця высокімі мэтамі самарэалізацыі беларускай нацыі. Але ўжо ў кан- цы 30-ых гадоў змянілася палітычная сітуацыя, мэтанакіраваная тэрмінатворчасць пачала згортвацца. І пасля вайны ў рэспубліцы не было агульнага цэнтра распрацоўкі і ўпарадкавання тэрмінала- гічнай лексікі. Зрух у развіцці беларускай тэрміналогіі адбыўся ў 70–80-ыя гады, калі пачалася праца над «Беларускай Савецкай Энцыклапе- дыяй», а таксама «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы». Была створана і паспяхова працавала Камісія па навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі пад кіраўніцтвам народнага пісьменніка Беларусі К.Крапівы. Аднак шэраг задач па-ранейшаму заставаўся не вырашаным. У прыватнасці, вывучэнне практыкі ўжывання тэрмінаў у навуко- вых тэкстах і выданне слоўнікаў, папаўненне паняційна-тэрмінала- гічнага фонду, прывядзенне яго ў адпаведнасць з узроўнем развіцця сучаснай навукі. Для вырашэння гэтых задач у 1980 г. была створа- на Рэспубліканская тэрміналагічная камісія, якая складаецца з прэ- зідыума і дзевяці секцый (грамадазнаўчай, навукова-тэхнічнай, фізічнай і матэматычнай, хімічнай, біялагічнай, сельскагаспадар- чай, геалагічнай і геаграфічнай, медыцынскай і фізіялагічнай, сек- цыі па архітэктуры і будаўніцтве). З 1989 г. працуе Тэрміналагічная камісія ТБМ імя Ф.Скарыны. За апошнія 35 гадоў выдадзена звыш 170 слоўнікаў па розных галінах ведаў, яшчэ каля 100 слоўнікаў рыхтуюцца да выдання. Пры гэтым найбольшая колькасць выдан- няў датычыць такіх галін, як тэхніка (звыш 30), сельская гаспадар- ка (звыш 20), хімія і хімічная тэхналогія.
6.Двухмоўе, або білінгвізм – гэта «папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ж ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў, прынята гаварыць пра шматмоўе, або полілінгвізм». Значная частка насельні- цтва тэрыторыі Беларусі карыстаецца дзвюма мовамі. Двухмоўе ў нашай краіне з'яўляецца дзяржаўным, паколькі статус афіцыйнай, ці дзяржаўнай, выконваюць дзве мовы: руская і беларуская. Інтэрферэнцыя – гэта адхіленне ад нормаў у мовах, якія кантактуюць. Пару- шэнне нормаў звязана з тым, што пры маўленні на адной мове ўжы- ваюцца элементы другой. Блізкасць і падабенства бе- ларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэр- ферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове. Вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: марфалагічная(звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем), сінтаксічная(выклікаецца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў), фанетычная(пранікненне спецыфічных фанетычных рыс з адной мовы ў другую),лексічная(выклікана наяўнасцю разыходжан- няў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантыч- ным аспектах беларускай і рускай моў), словаўтвараль- ная(несупадзенне словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў), акцэнтная(звязана з разыходжаннямі ў націску ў рускіх і беларускіх лексемах). Поруч з беларускай і рускай мовамі ў Беларусі існуе і прамеж- кавая форма змешанага маўлення – «трасянка». «Трасянка» – гэта моўны прадукт, які ўзнік шляхам механічнага змешвання ў розных прапорцыях элементаў рускай і беларускай моў. Існаванне гэтай з'явы – зло як для рускага, так і для бе- ларускага маўлення.
7. Норма – найбольш пашыранае і агульнапрынятае выкарыстанне моўных сродкаў, якое стала ўзорным і таму заканадаўча замацаваным у выглядзе правіл, рэгламентацый. Нормы беларускай літаратурнай мовы – гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы ўзорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання. Моўная норма – катэгорыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая. Яна не з'яўляецца пастаяннай, яна змяняецца, удасканальваецца, развіваецца, мае варыянты. Аднак змены павінны адпавядаць агульным заканамернасцям моўнай сістэмы, тэндэнцыям яе развіцця. Афіцыйнаму замацаванню змен моўнай нормы звычайна папярэднічае перыяд варыянтнасці. Варыянты – гэта разнавіднасці адной і той жа моўнай адзінкі, якія валодаюць аднолькавым значэннем, але адрозніваюцца па форме (дзіця-дзіцё; у адрас – на адрас). Варыянты існуюць на ўсіх моўных узроўнях (арфаэпічных, акцэнталагічных, марфалагічных, лексічных). Адрозніваюць дватыпы норм: імператыўныя і дыспазітыўныя. Імператыўныя (г.з. строга абавязковыя) – гэта такія нормы, парушэнне якіх расцэньваецца як слабае валоданне мовай (напрыклад, парушэнне норм скланення, спражэння і пад.). Гэтыя нормы не дапускаюць варыянтаў, іншыя іх рэалізацыі разглядаюцца як неправільныя. Дыспазітыўныя (не строга абавязковыя) нормы дапускаюць стылістычна адрозныя або нейтральныя варыянты (клавіш – клавіша, тры студэнты – трое студэнтаў). рфаэпічныя нормы -- гэта правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі. Паводле норм сучаснай беларускай арфаэпіі вельмі выразна вымаўляюцца галосныя пад націскам, а зычныя – перад галоснымі і санорнымі, г.зн. калі ягны знаходзяцца ў моцнай пазіцыі: колас, кніга, вучань. У іншых пазіцыях не мяняюць сваёй якасці і з'яўляюцца гукамі поўнага ўтварэння толькі ы, й, р. Усе астатнія відазмяняюцца ў большай ці меншай меры або зусім пераходзяць у іншыя гукі. Напрыклад, у спрадвечных беларускіх словах о, э не пад націскам пераходзяць у а, у пераходзіць у ў, пры змякчэнні д, т пераходзяць у дз, ц. Як і на стыку прыстаўкі з коранем у межах слова, так і на стыку слоў і словазлучэнняў у межах сказа і можа пераходзіць у ы (пасля цвёрдых зычных, акрамя г,к,х) і ў й (пасля галосных): адыграць, педі[ы]нстытут, прайграць, сястра [й] брат. Націскны пачатковы і мае пры сабе j(й): jіх, jімі; пасля галосных у сярэдзіне слоў і таксама вымаўляецца як jі: змяjіны, краjіны. Вымаўленне некаторых зычных і іх спалучэнняў вельмі цесна звязана з фізіялогіяй гукаў беларускай мовы, з работай органаў маўлення беларусаў. Так, шыпячыя ж ш дж ч, губна-губны ў, вібрант р практычна не вымаўляюцца мякка, й – цвёрда, а дж дз дзь – як два гукі (вымаўленне [дэжэ], [дэзэ] не адпавядае нават дыялектнаму вымаўленню). У беларусаў г фрыкатыўны, або шчылінны, выбухным (змычным) ён бывае толькі ў запазычаных словах тыпу гуз, гузік, гірса (пустазелле), гонта (дахавы матэрыял), ганак, мязга (мяккая частка дрэва), нягеглы і вытворных ад іх, а таксама як вынік асіміляцыі ў словах вакзал, пакгауз. Губна-губныя б, п, м, ў і губна-зубныя в, ф не могуць быць мяккімі ў канцы слоў ці перад іншымі мяккімі зычнымі: голуб, сем, кроў, аббіць; яны ж, як і д т г к х й р не могуць быць падоўжанымі (асабліва мяккімі падоўжанымі). Названыя шыпячыя (ж ш дж ч) перад свісцячымі з с дз ц прыпадабняюцца, і наадварот (асіміляцыя шыпячых да свісцячых, свісцячых да шыпячых): возі[c]я, на пе[ц]ы, [ш]ытак, [ш]ыць. Асімілятыўная мяккасць адбываецца перад любымі мяккімі, акрамя г', к', х' і толькі са свісцячымі: дз'веры, з'ява, ц'вік, але згінуць, скінуць. У большасці выпадкаў д т ч к не ўжываецца з с: гара[ц]кі, савe[ц]кі [т+c], баранаві[ц]кі [ч+с]. Не ўжываюцца разам таксама д т з ч: дакладчык [чч], лётчык [чч], а таксама не ўжываюцца яны і паміж сабой: Гумбальт, Шміт. Зычныя з с н л дз ц ж ч ш у інтэрвакальным становішчы на месцы былых усходнеславянскіх спалучэнняў ‘мяккі зычны + ь + j' вымаўляюцца як падоўжаныя. Л н перад мяккімі дз' ц' н' й вымаўляюцца толькі як мяккія, але перад іншымі мяккімі зычнымі могуць вымаўляцца і мякка і цвёрда: каман'дзір, ман'цёр, але банкір, бензін, кансервы. 8.Марфалагічныя нормы -- гэта правілы формаўтварэння і словазмянення ў галіне самастойных часцін мовы. Засваенне марфалагічных норм у параўнанні з іншымі моўнымі ўзроўнямі адбываецца з меншай колькасцю парушэнняў, таму што граматычныя катэгорыі вызначаюцца большай стабільнасцю. У марфалагічнай будове мовы ёсць моцныя і слабыя нормы; першыя выконваюцца ўсімі, другія лёгка падпадаюць пад уздзеянне розных фактараў або дрэнна засвойваюцца.
9. Сінтаксіс (як раздзел граматыкі) вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання і кіравання. Дапасаванне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. Дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі: школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена. Прымыканне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным па сэнсе. Прымыкаюць звычайна нязменныя словы і формы –прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітыў: зрабіць сумленна, есці стоячы, уменне працаваць. Пры кіраваннізалежнае слова ўжываецца ў форме пэўнага ўскоснага склону: берагчы лес, сустрэцца з ёю. Кіраванне бывае прыназоўнікавае: убачыцца з сябрам, ісці з лесу і беспрыназоўнікавае: збіраць суніцы, глядзець спектакль. У падпарадкавальнай сувязі не знаходзяцца і не з'яўляюцца словазлучэннямі: 1) дзейнік і выказнік; 2) аднародныя члены сказа; 3) службовыя часціны мовы. Найбольш пашырана і ўстойліва ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях кіравання, для якіх характэрны шэраг спецыфічных рыс. Адзначым некаторыя з іх. 1. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, прабачыць, выбачаць, дараваць – спалучаюцца ў беларускай мове з назоўнікамі давальнага склону: дзякаваць сястры, дараваць сябру, прабачце мне. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам: благодарить сестру, простить товарища, извините меня. 2. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, здзекавацца, цешыцца, дзівіцца, глуміцца, рагатаць кіруюць родным склонам з прыназоўнікам “з”: жартаваць з дзіцяці, насміхацца з сяброўкі, а адпаведныя рускія дзеясловы – творным з прыназоўнікам “над”: шутить над ребёнком, смеяться над сестрой. 3. Дзеясловы руху ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець і інш. і волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “па”: ісці па ваду, паслаць па сястру. Калі названыя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі – назвамі ягад, грыбоў і словамі ягады, грыбы, то гэтыя назоўнікі ўжываюцца таксама ў вінавальным склоне, але з прыназоўнікам “у”: ісці ў суніцы, адправіць у грыбы. У рускай мове ў абодвух выпадках – идти за водой, послать за сестрой, отправить за грибами. У беларускай мове канструкцыі пайсці за вадой, бегчы за сястрой паказваюць не на мэту дзеяння, а на кірунак, напрамак (пайсці за вадой – пайсці па цячэнні ракі, бегчы за сястрой – бегчы ўслед). 4. Дзеясловы са значэннем дзеяння ці стану (хадзіць, лятаць, сустракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам назоўнікаў з прыназоўнікам “па”: хадзіць па вечарах, лятаць па начах, бачыцца па суботах, сустракацца па выхадных. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць ад залежнага слова давальнага склону з прыназоўнікам “по”: ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам, встречаться по выходным. 5. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (гаварыць, шаптаць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца і інш.) звычайна кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “пра”: гаварыць пра надвор'е, думаць пра вясну, клапаціцца пра бацькоў. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць месным склонам з прыназоўнікам “о(об)”: говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях. 6. У словазлучэннях з галоўным словам – прыметнікам ці прыслоўем у форме вышэйшай ступені параўнання залежнае слова ўжываецца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам “за”: большы за яго, старэйшы за сястру, хутчэй за ўсіх. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: больше его, старше сестры, быстрее всех. 7. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца патрабуюць творнага склону з прыназоўнікам “з”: ажаніўся з Таняю, ажанілі з нялюбай. У рускай мове гэтым словазлучэнням адпавядаюць словазлучэнні з назоўнікамі меснага склону з прыназоўнікам “на”: женился на Тане, женили на нелюбимой. 8. У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напр.: бел. Дом пабудавалі – рус. Дом построен. 9. Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў назоўным склоне множнага ліку: два дакументы, тры пастановы, чатыры банкі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка). 10. Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).
10.Моўны стыль – гэта гістарычна складзеная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу грамадскай дзейнасці: навуку, адміністрацыйна-справавыя адносіны, грамадска-палітычную дзейнасць, бытавыя зносіны, мастацкую творчасць. Адпаведна вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі. Стылі называюцца функцыянальнымі таму, што іх асаблівасці вызначаюцца асаблівасцямі функцый мовы ў дадзенай сферы зносін. Напрыклад, функцыя афіцыйна-справавога стылю – дакладна, аб'ектыўна і адназначна паведаміць інфармацыю, а функцыя публіцыстычнага – уздзейнічаць на волю і пачуцці слухача або чытача. Функцыя навуковага стылю заключаецца ў тым, каб перадаваць інтэлектуальную інфармацыю. Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны і мастацкі стылі маўлення рэалізуюцца пераважна ў пісьмовай форме, а размоўны – у вуснай. Кожны стыль рэалізуе спецыфічную мэту зносін, мае свае моўныя асаблівасці (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя), стылявыя рысы, сістэму падстыляў .
11. Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучан- ня; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падруч- нікаў і пад. Навуковы выклад вызначаецца аб'ектыўнасцю, паколькі аба- піраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб'ектыўныя ісціны, лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказ- насцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызна- чэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю. Даволі шырока ў навуковым выкладзе ўжываюцца словы агуль- нанавуковага выкарыстання (тыпу аналіз, гіпотэза, даследаванне). Выяўленне значэння такіх слоў залежыць ад зместу і метадалогіі той навукі, у якой яны прымяняюцца. Для навуковага стылю характэрна выкарыстанне ўласна тэрмінаў і номенаў (напрыклад, інтэграл, дзесятковы дроб, апраксія і інш.). Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю мовы абумоўлены наяўнасцю абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі. Даволі часта сустракаюцца назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн- са значэннем адцягненага дзеяння (вылучэнне, даследаванне, адлюстра- ванне і інш.).Для навуковага выкладу характэрны назвы родавых, аба- гульняючых паняццяў, а таксама словазлучэнняў абагульняючага зна- чэння, напрыклад: анкетуемы, інфармант, рэспандэнт; Адметнай рысай навуковага стылю з'яўляецца частае «нанізванне» роднага склону назоўнікаў. Спецыфіку навуковых тэкстаў складаюць назоўнікі,утвораныя ад уласных імён (мат. бярнуліеў, беселеў; фіз. ампер, джоўль, сіменс; хім. кюрый, курчатовій, нобелій і інш.). Уласныя імёны часта суст- ракаюцца ў якасці залежнага кампанента словазлучэння ў назвах формул, методык, тэорый і пад. (напрыклад: алгебра банахава, ал- гебра барэлеўская; ). Прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад тэрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць інфармацыйную ці класіфікацыйную функцыю. Характэрна шырокае выкарыстанне дзеясловаў у 3-й асобе цяперашняга часу. Ужыванне ў навуковым тэксце многіх сінтаксічных канструк- цый мае сваю спецыфіку. З трох тыпаў сказаў па мэце выказвання – апавядальных, пытальных, пабуджальных – перавагу атрымліваюць апавядальныя сказы. Па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы апавядальныя сказы пераважна нейтральныя, часам бываюць клічныя,у такім выпадку яны ўжываюцца ў значэнні ‘звяр- ніце ўвагу!‘. Пытальныя сказы маюць сваю спецыфіку ўжывання: часта яны ўжываюцца ў канструкцыі «пытанне – адказ». Напрык- лад: Ці змаглі б тады малекулы розных рэчываў перамешвацца? Зразумела, не. Ужыванне пабочных і ўстаўных канструкцый у навуковым тэк- сце мае свае асаблівасці: пабочныя канструкцыі звычайна паказва- юць на сувязь і парадак думак, спосаб іх афармлення, крыніцу па- ведамлення, упэўненасць. Зусім рэдка (у параўнанні з мастацкім тэкстам) выкарыстоўваюцца пабочныя канструкцыі, якія выража- юць эмацыянальныя адносіны гаворачага да рэчаіснасці. У навуковых тэкстах часцей выкарыстоўваюцца скла- Даназалежныя сказы. Неабходнасць даваць тлумачэнні паняццям абумоўлівае частае выкарыстанне складаназалежных сказаў з даданымі азначальнымі часткамі (ус- кладненымі адасобленымі азначэннямі, выражанымі дзеепрымет- нікавымі зваротамі). 12. Асноўным працэсам аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі на- вуковага матэрыялу з'яўляецца яго кампрэсія (сцісканне). Мова- знаўцы называюць два асноўныя шляхі кампрэсіі навуковага тэк- сту: 1) змяншэнне інфармацыі, якая заключаецца ў тэксце; 2) заха- ванне інфармацыі ў адносна поўным аб'ёме. Змяншэнне інфармацыі звычайна адбываецца за кошт пропус- ку падрабязнасцей і абагульнення тых частак тэксту, якія застаюц- ца. Другі шлях кампрэсіі навуковага тэксту – шлях захавання ад- носна поўнага аб'ёму інфармацыі – адбываецца пры дапамозе пры- ёмаў апушчэння, сумяшчэння і замяшчэння. Прыём апушчэння – гэта пропуск, выключэнне з тэксту эле- ментаў, якія паўтараюцца. Прыём замяшчэння – замена доўгіх элементаў тэксту больш кароткімі з захаваннем сэнсу змененых элементаў. Рэферат– кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад.; даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. Анатацыя– гэта кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў; указваецца чытацкае назначэнне . Паміж рэфератам і анатацыяй існуюць пэўныя адрозненні: 1) у рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара ары- гінала без ацэнкі рэферэнтам выкладаемага, у анатацыі – фарму- лёўкамі рэферэнта; 2) рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца ў тэксце, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне, аб чым гаво- рыцца ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі; 3) рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў тэксту, анатацыя ж пішацца сваімі словамі. Класіфікацыя рэфератаў
Класіфікацыя Назва Змест па паўнаце інфарматыўныя перадаюць усе асноўныя палажэнні выкладу першакрыніцы
зместу індыкатыўныя паказваюць толькі на асноўную тэму першакрыніцы
колькасці манаграфічныя пішуцца на аснове адной працы рэфераваных аглядныя пішуцца на аснове некалькіх прац па першакрыніц адной тэме
чытацкім агульныя разлічаны на шырокае кола чытачоў, прызначэнні таму змест перадаецца ў цэлым спецыялізаваныя пераказ зместу зарыентаваны на спецыялістаў
складанні аўтарамі аўтарэферат дысертацыі спецыялістамі той галіны навукі, да якой адносіцца рэферат
Яшчэ адзін від рэфератаў - вучэбны. Пісьмовую навуковую вучэбную працу называюць рэферат-даклад. Гэта самастойная навукова-даследчая работа, у якой раскрываецца сутнасць пэўнай праблемы, прыводзяцца розныя пункты гледжання, сярод якіх і ўласныя. Этапы работы над вучэбным рэфератам: 1. Выбар тэмы (тэматыка звычайна прапануецца выкладчыкам); 2. Падбор, вывучэнне крыніц па тэме; 3. Складанне бібліяграфіі крыніц; 4. Апрацоўка і сістэматызацыя інфармацыі (вывучэнне, кампрэсаванне, канспектаванне матэрыялу); 5. Распрацоўка плана рэферата; 6. Напісанне рэферата. Памер рэферата-даклада складае 10 - 15 старонак друкаванага тэксту. Змест (паслядоўна падаюцца назвы пунктаў рэферата з указаннем старонак, з якіх пачынаецца кожны пункт) Уводзіны (фармулюецца сутнасць даследуемай праблемы, вызначаецца значнасць і актуальнасць выбранай тэмы, фармулюецца мэта, задачы рэферата, даецца характарыстыка выкарыстанай літаратуры) Асноўная частка (на матэрыяле вывучаных і заканспектаваных крыніц выкладаецца змест пытанняў плана, якія раскрываюць сутнасць напрамкаў у разглядзе абранай тэмы. Абавязкова выказваюцца ўласныя меркаванні наконт разглядаемых пытанняў) Заключэнне (падводзяцца вынікі ці даецца абагульнены вывад па тэме рэферата) Спіс літаратуры (афармляецца ў адпаведнасці з нормамі і ДАСТам).
Побач з традыцыйнымі жанрамі другаснай інфармацыі – рэфератам, анатацыяй і аглядам – выкарыстоўваюцца так званыя рэзюмэ – вывады, ці сціснутыя вывады. Сутнасць іх у наступным: даследчык звычайна пасля прачытання артыкула па сваёй спецыяльнасці прыходзіць да якой-небудзь высновы адносна змешчаных у ім звестак. Гэтая выснова можа быць скарочана запісана за некалькі хвілін. Рэзюмэ-вывад не ідэнтычны рэферату. Па-першае, ён карацей; па-другое, дзякуючы яго мінімальнаму памеру ён значна даўжэй застаецца ў памяці. Выбар моўных сродкаў для пабудовы рэзюмэ-вывадаў падпарадкаваны асноўнай задачы кампрэсіі (згортвання) інфармацыі: мінімум моўных сродкаў - максімум інфармацыі. Гэта звычайна адзін - тры выразныя, сціслыя, дакладныя сказы, якія раскрываюць, на думку аўтара, самую сутнасць апісваемага аб'екта.
13.Цытата - даслоўная вытрымка з якога-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Цытаты могуць афармляцца як простая і як ускосная мова. Калі цытата суправаждаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова, і бярэцца ў двукоссе: Кандрату Кандратавічу Крапіве належаць словы: “Гарачай любоўю ўзнагароджвае народ таго, хо, пачынаючы з першых дзён свайго свядомага жыцця, назаўсёды звязаў свой лёс с лёсам народа, хто на працягу амаль паўстагоддзя аддае народу лепшыя парывы свайго сэрца, усе свае сілы і свой вялікі талент”. Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе: Кандрат Крапіва быў катэгарычна не згодны з тымі людзьмі, якія “….. прапануюць дзеля прастаты або зручнасці выкладання ліквідаваць тыя ці іншыя асаблівасці беларускай мовы”. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце. Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф, запісаныя слупком, у двукоссе не бяруцца. Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы. Спасылкi афармляюцца ў выглядзе бібліяграфіі і складаюць прэсупазіцыйны фон дадзеных тэкстаў, надаюць ім даставернасць, інфармацыйную насычанасць, а аўтарам тэкстаў – неабходную кампетэнтнасць, эрудыцыю і кваліфікаванасць.
14. Афiцыйна-дзелавы стыль Сфера зносін :адміністрацыйна-прававая Асноўныя функцыі :інфарматыўная (паведамлення), валюнтатыўная (загадная) Падстылі :уласна заканадаўчы, дыпламатычны, адміністрацыйна-канцылярскі Жанры :законы, загады, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты, пастановы; нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя; справавыя дакументы Стылеўтваральныя рысы : імператыўнасць, аб'ектыўнасць, нейтральнасць выкладу фактаў, строгая дакладнасць; лаканічнасць; бязвобразнасць, адсутнасць экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці; неасабісты характар Моўныя асаблівасці :адсутнасць лексікі з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай; агульналітаратурныя словы, якія атрымалі спецыяльнае значэнне; канцылярызмы; этыкетныя звароты, маўленчыя штампы (дыпламатычны падстыль); аддзеяслоўныя назоўнікі; інфінітыў (у значэнні імператыва); складаныя прыназоўнікі; безасабовыя і інфінітыўныя канструкцыі, складаныя сінтаксічныя пабудовы; прамы парадак слоў
15. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах.
Дакументамі (ад лац. documentum – доказ, сведчанне) называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справавыя паперы (лісты), якімі афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян.
Дакумент складаецца па пэўнай стандартнай форме. Існаванне адпаведных формаў для разнастайных дакументаў – істотны фактар эфектыўнасці справаводства.
Па ступені рэгламентаванасці (падпарадкаванасць дакладна ўстаноўленым правілам, абмежаванням) дакументы падзяляюцца на тры групы:
1) дакументы, якія павінны дакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо ў іншым выпадку яны не будуць мець юрыдычнай сілы (пашпарт, дыплом, пасведчанне і інш.). Гэтыя дакументы рыхтуюцца друкаваным спосабам, а той, хто піша, павінен толькі ўнесці ў іх патрэбную інфармацыю;
2) дакументы, якія не маюць такой строгай абавязковасці (даведка, заява, дагавор, даверанасць, квітанцыя і інш.);
3) дакументы, якія маюць грамадска замацаваны агульны прынцып укладання, а моўныя сродкі і форма выкладу ў пэўнай ступені адвольныя (характарыстыка, рэкамендацыя, справавыя лісты партнёраў у вытворчасці і інш.).
Па сваім прызначэнні ўсе дакументы можна аб'яднаць у наступныя чатыры групы: асабістыя, распарадчыя, адміністрацыйна-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя.
7. Асабістыя дакументы
Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска і інш. Дакументы менавіта гэтай групы часцей за ўсё сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці.
Так, заяву пішуць, калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю і інш. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, на працу (перавесці, звольніць і пад.), просяць вырашыць якое-небудзь пытанне і г.д. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту. На заяве ўнізе павінны быць дата (злева) і асабісты подпіс (справа).
Дэкану лячэбнага факультэта
дацэнту Навойчыку А.І.
студэнта І курса 3 групы
Бандарца Андрэя Аляксандравіча
заява.
Прашу дазволіць датэрмінова здаць летнюю экзаменацыйную сесію ў сувязі з удзелам у чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай гімнастыцы.
20 мая 2010 г. Подпіс
Апошнім часам слова заява часта пішуць з вялікай літары. У такім выпадку пасля яго не трэба ставіць кропку.
Для тых, хто служыць у арміі, міліцыі (іншых органах унутраных спраў), адной з асноўных асабістых справавых папер з'яўляецца рапарт. Як падаецца ў ТСБМ, рапарт – гэта пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым-небудзь вышэйшай інстанцыі, начальству.
Начальніку кафедры ваеннай падрыхтоўкі
падпалкоўніку Януковічу П.І.
Рапарт
Прашу Вашага хадайніцтва перад вышэйшым камандаваннем аб вызваленні мяне, маёра А.В. Савянкова, ад выканання службовых абавязкаў тэрмінам на трое сутак, з 05.11.2010 г. па 07.11.2010 г., у сувязі з хваробай.
Да рапарта прыкладаю:
1) медыцынскае накіраванне ад 04.11.2010 г.;
2) даведку аб непрацаздольнасці ад 04.11.2010 г. № 256.
Выкладчык агульнавайсковай кафедры
маёр_______________А.В. Савянкоў
(подпіс)
04 лістапада 2010 г.
Начальніку ваеннага факультэта
палкоўніку Верашчагіну В.П.
Хадайнічаю па сутнасці рапарта маёра А. В. Савянкова.
Начальнік агульнавайсковай кафедры
падпалкоўнік_____________П.І. Януковіч
(подпіс)
04 лістапада 2010 г.
У аўтабіяграфіі коратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях, таму гэта папера пішацца ад першай асобы. Тут падаюцца афіцыйныя звесткі: год і месца нараджэння; заняткі бацькоў; гады вучобы (службы ў арміі); асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці; кароткія звесткі пра сваё сямейнае становішча. У канцы тэксту ставяць дату і подпіс.
Аўтабіяграфія
Я, Булай Таццяна Іванаўна, нарадзілася 2 чэрвеня 1991 года г. Баранавічы Брэсцкай вобласціі ў сям' урачоў. Мой бацька, Булай Іван Віктаравіч, 1960 года нараджэння, адукацыя вышэйшая, працуе ўрачом-анестэзіёлагам. Маці, Булай Ганна Уладзіміраўна, 1963 нараджэння, працуе урачом-тэрапеўтам.
У 1998 годзе я пайшла вучыцца ў сярэднюю агульнаадукацыйную школу №2 г. Баранавічы, якую скончыла ў 2009 годзе.
У 2009 годзе паступіла ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт. Зараз з'яўляюся студэнткай 1 курса лячэбнага факультэта.
Не замужам.
Мой адрас: г. Баранавічы,вул. Жукава, д.10, к.8, кв.52.
12 чэрвеня 2010 г. (подпіс) Т.І. Булай
Распіска – дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы і інш.
Распіска
Я, Малажайка Сяргей Мікалаевіч, 12 лютага 2010 года атрымаў ад Венскага Дзмітрыя Паўлавіча 2 000 000 (два мільёны) беларускіх рублёў. Абяцаю вярнуць пазыку да 12 чэрвеня 2010 года.
12 лютага 2010 г. Подпіс
8. Распарадчыя дакументы
Да распарадчых адносяцца такія дакументы, як загад, распараджэнне, пастанова, указ, дэкрэт. Усе яны носяць заканадаўчы характар і дзейнічаюць як на мясцовым узроўні (горад, прадпрыемства ці арганізацыя, факультэт і інш.), так і на ўзроўні ўсёй краіны. Дарэчы, у ТСБМ першае значэнне слова «закон» наступнае: ‘абавязковае для ўсіх правіла, устаноўленае вышэйшым органам дзяржаўнай улады, якое мае найвышэйшую сілу'. Прывядзём вытрымкі з некаторых распарадчых дакументаў.
Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь
«Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот,
дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку
дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў»
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2007 года
Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцейсірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 2, 2/1170) наступныя змяненні: 1. Пункт 3 артыкула 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«3. Расходы на аплату за карыстанне жылымі памяшканнямі, тэхнічнае абслугоўванне, аплату камунальных паслуг (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, карыстанне ліфтамі, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў), аплату паліва (тым, хто пражывае ў дамах без цэнтральнага ацяплення), звязаныя з утрыманнем дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, знаходзяцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, апякунскіх сем'ях і прыёмных сем'ях, падлягаюць кампенсаванню грамадзянам, на выхаванні якіх яны знаходзяцца, за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў».
Артыкул 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Артыкул 12. Гарантыі права на жыллё
1. Дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, гарантуецца права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, ільготных крэдытаў, аднаразовых бязвыплатных субсідый і іншых формаў дзяржаўнай падтрымкі для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання ў адпаведнасці з заканадаўствам.
2. Дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, гарантуецца захаванне права ўласнасці на жылое памяшканне або права карыстання жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду, з якога яны выбылі».
Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона: прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гэтым Законам; забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, якія падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;
прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Закона.
Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу з 1 студзеня 2008 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
27 снежня 2007 года, г. Мінск
№ 305 – 3
9. Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы
У дадзеную групу дакументаў уваходзяць план, кантракт, дагавор, справаздача і некаторыя іншыя. Так, у справаздачы расказваюць, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае строгай формы. Кожны, хто піша справаздачу, павінен паказаць, як выконвалася заданне, якія цяжкасці давялося пераадолець і што дала праца. У канцы справаздачы пажадана зрабіць выснову і даць свае прапановы. Як і кожная афіцыйная папера, справаздача павінна мець подпіс і дату.
Прыкладны тэкст:
Справаздача за 1-шы год навучання ў УА “ВДМУ”
студэнткі 1 курса лячэбнага факультэта Смолік Надзеі Фёдараўны
Я, Смолік Надзея Фёдараўна, з 1 верасня 2009 года з'яўляюся студэнткай 1 курса лячэбнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. На працягу навучання я наведвала практычныя заняткі і лекцыі па наступных дысцыплінах: анатомія чалавека, медыцынская біялогія і генетыка, біяарганічная хімія, медыцынская фізіка, лацінская і замежная мовы і інш.
У першым семестры я паспяхова здала 2 экзамены (па агульнай хіміі і гісторыі Беларусі на 9 і 10 балаў адпаведна) і 13 залікаў, у другім семестры здала 3 экзамены (па медыцынскай фізіцы, медыцынскай біялогіі і генетыцы і біяарганічнай хіміі на 9, 9 і 8 балаў адпаведна) і 12 залікаў.
На працягу навучальгана года прымала ўдзел у культурным і грамадскім жыцці універсітэта: удзельнічала ў фестывалі “Студэнцкая восень 2009”, “Дні факультэтаў”, у мерапрыемствах, прысвечаных 65-годдзю з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Заўваг па арганізацыі вучэбнага працэсу, выхаваўчай рабоце не маю.
08.07.2010 г. Н.Ф. Смолік
10. Інфармацыйна-даведачныя дакументы
Аб'ява, даведка, тлумачальная і службовая запіскі, дакладная і пад. афіцыйныя паперы з'яўляюцца прыкладамі тых дакументаў, якія служаць для перадачы інфармацыі пэўнага зместу.
Так, амаль штодзённа нам сустракаюцца аб'явы (як афіцыйнага, так і прыватнага характару). Аб'ява – паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама (ТСБМ). Калі неабходна абвясціць, што адбудзецца нейкае мерапрыемства (сход, канферэнцыя, спаборніцтвы і пад.), вывешваюць аб'яву, у якой дакладна называюцца дата, час, месца правядзення таго ці іншага мерапрыемства. Унізе, з правага боку, звычайна ўказваецца, хто робіць аб'яву.
Аб'ява
8 жніўня 2010 года а 15.00 у актавай зале адбудзецца сход студэнтаў 1 курса лячэбнага факультэта па пытаннях падрыхтоўкі да летняй экзаменацыйнай сесіі.
Дэканат лячэбнага факультэта
Даведка – дакумент, які змяшчае апісанне і пацвярджэнне тых ці іншых фактаў. Узор напісання:
Даведка
Выдадзена Апейку Віталю Сяргеевічу ў тым, што ён з'яўляецца студэнтам першага курса лячэбнага факультэта УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».
Даведка выдадзена для падачы ва Упраўленне ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
Дэкан факультэта подпіс
(пячатка)
У тлумачальнай запісцы мы раскрываем, тлумачым прычыну нейкіх сваіх дзеянняў, учынкаў і г.д.
Тлумачальная запіска
Я, Леўчанка Вадзім Раманавіч, студэнт 3 курса 4 групы лячэбнага факультэта, не з'явіўся на суботнік, таму што быў хворы.
Медыцынская даведка прыкладаецца.
22 красавіка 2010 г. _______________ В.Р. Леўчанка
(подпіс)
Акрамя вышэйназваных груп афіцыйна-справавых папер, вылучаюцца розныя віды юрыдычных дакументаў. Усе яны маюць свой адметны набор рэквізітаў, які абумоўлены іх прызначэннем. Існуе вялікая колькасць дакументаў, звязаных з грамадзянскімі і крымінальнымі судовымі справамі. Да працэсуальных дакументаў адносяцца рознага кшталту заявы, скаргі, хадайніцтвы, вызначэнні, пратаколы, пярэчанні супраць іску і інш.
Кастрычніцкі раённы суд г. Віцебска
Крывіцкага Андрэя Сямёнавіча,
вул. Лазо, д. 23, кв. 67.
210033, г. Віцебск
З А Я В А
аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з адмовай ад іску
Прашу вытворчасць па маім іску да Шытава Мікіты Лявонавіча аб спагнанні запазычанасці ў памеры 600 000 беларускіх рублёў спыніць, паколькі адказчык вярнуў названую суму.
Аб наступствах адмовы ад іску, прадугледжаных артыкуламі 245 і 247 ГПК Рэспублікі Беларусь, мне вядома.
Дата Подпіс
Адным з самых пашыраных працэсуальных дакументаў з'яўляецца іскавая заява аб узбуджэнні справы. Яе змест павінен адпавядаць агульным патрабаванням, якія прад'яўляюцца да працэсуальных дакументаў. Акрамя гэтага, у ёй павінны быць указаны дакладнае абазначэнне патрабаванняў істца, факты, якімі ісцец абгрунтоўвае сваё патрабаванне, доказы, якія пацвярджаюць кожны з названых фактаў, і г.д. Да іскавых належаць заявы аб прызнанні грамадзяніна прапалым без вестак, аб прымусовым лячэнні, аб аднаўленні правоў па дакументах на прад'яўніка, аб прызнанні рухомай рэчы безгаспадарнай, аб прызнанні грамадзяніна абмежавана дзеяздольным або недзеяздольным, аб ліквідацыі перашкод у ажыццяўленні права ўласнасці і інш.
Першамайскі раённы суд г. Віцебска
Ісцец: Маракоў Сяргей Аляксандравіч,
1935 г. н., які пражывае па адрасе:
г. Віцебск, вул. Чкалава, д. 83, кв. 99.
Адказчык: Маракоў Яўген Сяргеевіч,
1962 г. н., які пражывае па адрасе:
г. Віцебск, пр-т Перамогі, д. 58/1, кв. 39.
ІСКАВАЯ ЗАЯВА
аб спагнанні сродкаў на ўтрыманне бацькі
Мне 73 гады, я не працую, пенсію па старасці атрымліваю ў памеры 240 000 рублёў, маю матэрыяльную патрэбу, таму што іншых крыніц даходаў не маю.
Мой сын, Маракоў Яўген Сяргеевіч, 1962 г. н., матэрыяльную дапамогу мне добраахвотна не аказвае.
Адказчык працуе ў РБУ № 13 г. Гродна галоўным інжынерам, яго заработак складае 1 200 000 рублёў. Сын пражывае адзін і мае магчымасць аказваць мне матэрыяльную дапамогу.
У адпаведнасці з артыкуламі 100, 102 КабШС Рэспублікі
Беларусь і артыкулам 6 ГПК Рэспублікі Беларусь
П Р А Ш У:
1. Штомесячна ўтрымліваць з адказчыка, Маракова Яўгена Сяргеевіча, сродкі на маё ўтрыманне па 300 000 рублёў штомесячна, пачынаючы з 20 лютага 2008 г. да змянення матэрыяльнага і сямейнага становішча бакоў.
Дадатак:
1. Даведка аб заработнай плаце адказчыка.
2. Даведка аб складзе сям'і адказчыка.
3. Даведка аб пенсіі істца.
4. Копія іскавай заявы.
Дата Подпіс
|