Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Дыялекты на тэрыторыі Беларусі. Формы існавання дыялектнай мовы.


Date: 2015-10-07; view: 2542.


16.

 

17. Публiцыстычны стыль

Сфера зносін : грамадска-палітычная

Асноўныя функцыі : iнфарматыўная, уздзеяння

Падстылі: газетна-публіцыстычны, радыѐ-тэлежурналісцкі, прамоўніцкі

Жанры :інфармацыйныя (нататка, інтэрв'ю, рэпартаж,

справаздача, хроніка, агляд); аналітычныя (артыкул, карэспандэнцыя, каментар, рэцэнзія); мастацка-публіцыстычныя (нарыс, эсэ, фельетон, памфлет)

Стылеўтваральныя рысы : спалучэнне экспрэсіі і стандарта, дакументальна-

факталагічная дакладнасць, лагічнасць, накіраванасць на суразмоўца, вобразнасць,

выразнасць, пабуджальны характар

Моўныя асаблівасці: грамадска-палітычная лексіка, словы ў

пераносным значэнні, клішэ, словы з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, тропы,

сінтэз кніжных і размоўных канструкцый, фігуры

 

 

18. Мова – гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абмень-

ваюцца інфармацыяй. Мова – гэта люстэрка жыцця народа, яго

грамадскага і культурнага развіцця.У словах і выразах кожнай мовы

замацоўваюцца вынікі пазнавальнай дзейнасці асобных людзей і

ўсяго народа. Мова адлюстроўвае светапогляд, менталітэт, тэмпе-

рамент, асаблівасці мыслення і псіхікі, нацыянальна-культурную

адметнасць пэўнай грамадскай супольнасці. Мова замацоўвае ўсё

тое, што прынята называць культурай. Мова з'яўляецца спецыфіч-

ным спосабам існавання і захавання культуры і разам з тым пра-

дуктам чалавечай культуры і яе важнай часткай, якую мы атрымлі-

ваем ад продкаў.

Мова з'яўляецца не толькі важнейшым сродкам камунікацыі,

але і асноўным спосабам фарміравання і выяўлення думкі. Мова і

мысленне ўзаемазвязаны паміж сабой. Мысленне чалавека ажыц-

цяўляецца з дапамогай мовы, яно становіцца рэальным, даступным

іншым толькі дзякуючы мове. Мова і мысленне ўзніклі гістарычна

адначасова ў працэсе працоўнага развіцця чалавека.

Важнейшай прыкметай нацыі, асновай яе культуры з'яўляец-

ца нацыянальная мова. Нацыянальная мова – гэта сродак пісьмо-

вых і вусных зносін паміж людзьмі пэўнай нацыі.Яна складаецца ў

адпаведны перыяд сацыяльнага і эканамічнага развіцця народа, у

эпоху ўтварэння нацыі. Беларуская нацыянальная мова пачала фар-

міравацца ў першай палове ХІХ ст., а канчатковае станаўленне яе

завяршылася ў 20-я гг. ХХ ст. Існуюць дзве формы беларускай на-

цыянальнай мовы: дыялектная і літаратурная.

Дыялектная мова – гэта мова, на якой гавораць людзі пэўнай

мясцовасці, тэрыторыі. Дыялекты аб'ядноўваюць групу ці групы

мясцовых гаворак, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы,

граматыцы, лексіцы. Беларускія гаворкі падзяляюцца на два дыялекты:

паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі знаходзяц-

ца пераходныя гаворкі, іх называюць яшчэ сярэднебеларускімі.

Літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, апрацава-

ная, упарадкаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў

вуснай і пісьмовай разнавіднасцях. Сістэму нормаў літаратурнай

мовы складаюць: арфаэпічныя, акцэнталагічныя, арфаграфічныя,

лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, пун-

ктуацыйныя, стылістычныя нормы.

 

19. Чысціня маўлення, якое выкарыстоўваецца ў сацыяльным асяродку, у афіцыйных умовах, забяспечваецца найперш адсутнасцю ў ім чужародных літаратурнай мове элементаў, адсутнасцю ў ім паразітычных гукаў і слоў (тыпу, гм, э-э-э, ну, так сказаць, як яго, гэта самае, значыцца і да т.п.), мясцовых слоў, ці дыялектызмаў, прастамоўных лексем і выразаў тыпу быдта, адылі, було, ыгы, глядзь, скапыціцца, мянціць языком, перці пехадралам і да т.п., плеаназмаў і таўталогій тыпу ў верасні месяцу, шэсць штук сталоў, пяць чалавек студэнтаў, поўнасцю запоўнены і да т.п., жарганізмаў тыпу хіла, клёва, філон, здаць хвасты і інш., безпадстаўна ўжытых запазычаных слоў і варварызмаў тыпу о-кэй, стрыт, хаўбек, чао і інш., канцэлярызмаў тыпу як абстаіць справа, скласці мерапрыемства і інш., русізмаў тыпу вучыцель, сражэнне і інш., наватвораў і аказіяналізмаў тыпу ажыгуліўся «купіў аўтамабіль Жыгулі» аступеніўся «стаў кандыдатам навук» і інш., шматкампанентных скарачэнняў і абрэвіятур тыпу Белмаслатлушчснабзбыткантора і інш.

Багацце маўлення лучыцца перадусім з разнастайнасцю ўжытых моўных сродкаў і з як можна радзейшым паўтарэннем адных і тых жа слоў і выразаў, асабліва паўтораў нематываваных, бо абмежаваныя моўныя сродкі, іх паўторнае выкарыстанне сведчаць пра беднасць не толькі маўленчых патэнцый аўтара, але і пра невялікі запас думак, пра слабыя інтэлектуальныя здоль-насці прамоўцы. Выказванне ж адной і той жа думкі рознымі і шматстайнымі моўнымі сродкамі, як правіла, з‘яўляецца вынікам яе многааспектнай і глыбокай асэнсаванасці, добрай засвоенасці, носьбіта мовы слоўнікавы склад (каля 10–15 тысяч розных лексем) актыўна выкарыстоўваўся ў яго маўленчай дзейнасці ва ўсёй сваёй разнастайнасці і паўнаце.

Выразнасць маўлення звязана з нагляднасцю, вобраз-насцю, малюнкавасцю вербальнага афармлення думак і забяспеч-ваецца дарэчным, умелым ужываннем такіх стылістычных сродкаў, як эпітэты, метафары, параўнанні, фразеалагізмы, парэміі (прыказкі, прымаўкі), перыфразы і інш., каб аптымальна і яскрава данесці да адрасатаў неабходную думку. Фанетычныя і сінтаксічныя сродкі выразнасці вызначаюцца выкарыстаннем усіх інтанацыйных характарыстык маўлення, адпаведнай яснай дыкцыі, рэкамендава-ных літаратурных норм вымаўлення і асобных гукаў, і іх спалучэнняў, ужываннем правільных канструкцый спалучэння слоў і канструкцый сказаў. Усе гэтыя сродкі найбольш поўна праяўляюцца ў зазначаных вышэй стылях: мастацкі, публіцыстычны, у меншай ступені гутарковы. У навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях экспрэсія можа тычыцца такіх іх жанраў, як дыскусія, палеміка, лекцыя, вуснае выступленне, рэцэнзія і інш., дзе патрабуецца ацэначная характарыстыка актуальных думак, пытанняў, палажэнняў, што абмяркоўваюцца ў вусных паведамленнях ці публікацыях.

Выразнасць маўлення мае на мэце прыцягваць увагу і інтарэс слухача і падтрымліваць іх увесь час на належным узроўні (гл.: Головин 1980, 186), што дапамагае аптымальна ўспрымаць неабходную інфармацыю. У значнай ступені акрэсленасць думкі вызначаецца кантэкстам, парадкам слоў (параўн. розны сэнс у выразах, якія складаюцца з адных і тых жа слоў: дзесяць чалавек і чалавек дзесяць; Ён проста жыў і Ён жыў проста і г.д.), лагічным ці акцэнталагічным выдзяленнем найбольш важных, значных і актуальных частак выказвання, удалым кампазіцыйным размеркаваннем інфармацыйнага матэрыялу ў выступленні ці публікацыі. Выразнасці цяжка дасягнуць, калі прамоўца гаворыць па паперцы, чытае напісанае. Галоўнай перадумовай экспрэсіўнага маўлення служыць самастойнасць мыслення чалавека, максімальнае праяўленне індывідуальнасці сваёй натуры, цесны кантакт з аўдыторыяй, інтарэс аўтара да выказанага паведамлення, поўная рэалізацыя свайго інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу (не адкладваць на потым тыя ці іншыя думкі, ацэнкі, сродкі іх выражэння і г.д.), і, зразумела, актыўнае выкарыстанне ўсіх моўных сродкаў выразнасці: і фанетычных, і лексічных, і марфалагічных, і фразеалагічных, і сінтаксічных, і стылістычных, і кантэкстуальных.

 

Дыялекты на тэрыторыі Беларусі. Формы існавання дыялектнай мовы.

Дыялекты – мясцовыя гаворкі, якія будуюцца на пэўнай тэрыторыі.

Паўднёва-заходні дыялект: зацвярдзелы р, адсутнасць падаўжэнняў, на месцы “яць” дыфтонгі – двайныя гукі, наяўнасць пратэтычнага гука і. Граматычныя формы: Т. скл. сцяною, мяжою, Д. садом, палём, 3 ас. Адз. Лік – бярэ, нясе, назоўнікі мн. ліку з канчаткамі э: братэ, валасэ, буряке.

Паўночна-ўсходні: дысімілятыўнае аканне (у 1-м скл. перад націскам гучыць кароткі на слых гук паміж а і ы), супадзенне спрадвечна атымалагічных гукаў о-а, былы “яць” супадае з “е”, мяккаэрасць, падаўжэнне зычных. Грамат формы: Т. скл. сцяной, мяжой, Д. скл. садам, палям, 3 ас. адз. Лік: бярэць, нясець. Ужыванне наз мн ліку з канч ы: браты, валасы.

Паняцце пра сучасную беларускую літаратурную мову. Паняцце нацыянальнай мовы. Асноўныя адзінкі літаратурнай мовы. Формы існавання.

Мова – сістэма фанетычных, лексічных, граматычных сродкаў, якая выконвае камунікатыўную функцыю. Мова адносіцца да вярбальнага сродка зносін. (Невербальныя сродкі – сімвалы, жэсты, міміка). Мова развіваецца ў грамадстве і адлюстроўвае яго асаблівасці. У гэтым і заключаецца яе сацыяльны характар.Бел. нац. мова – сродак зносін бел. нацыі. Склалася ў перыяд фарміравання нацыі. Нац. мова – адметная рыса люб нацыі, без яе нац не існу. Бел. нац. мова – мова беларускага народа, які непадзельна звязаны з духам сучаснага народа.Асаблівасці жыцця, менталітэт, гіст і грам вопыт, інтэлект, маральны і эстэтычны кошт. Гэта ўсё адлюстроўваецца ў нац мове.

Формы існавання нац мова:

· літаратурная - унармована, апрацоўвана майстрамі слова і дзеячамі культуры мовы, абавязкова для усіх членаў грамадства. Літ. мова гэта не мова мастацкай літаратуры. Яна ужываецца ў розных сферах.

· дыялектная мова

· сацыялекты- моўныя сродкі, якімі карыстаюцца людзі пэўнай сацыяльнай праслойкі, звязаныя паміж сабой пэўнымі інтарэсамі і звычкамі(арго, моладзевы).

· прастамоўе

Літаратурная мова існуе ў 2-х формах:

вусная

пісьмовая

Стылі:

· кніжны:

· гутарковы.

Кадыфікацыя– афіцпрызнанне мовы і яе пісмовае замацаванне.

Дыялектная мова– мова народа, выступае ў выглядзе мясцовых гаворак.

Гаворка – мова пэўнай мясцовасць, насельніцтва, пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі.

Дыялекты:

1) паўдн- усходні

2) паўднёва-заходні

3) сэрэднебеларуская гаворка.

4) заходнепольская або брэстская гаворка.

Беларуская мова ў сям'і індаеўрапейскіх моў. Беларуская мова як адна са славянскіх моў. Тры падгрупы славянскіх моў.

Сёння 5000 моў. Рабочыя мовы ААН: англійская, арабская, іспанская, кітайская, руская, французская. У некаторых краінах можа быць некалькі дзяржаўных моў. Для кожнай мовы існуюць спецыфічныя паняцці, якія не маюць адпаведнікаў у іншых мовах.

Класіфікацыя моваў свету:

· Генеалагічная - – вывучэнне і групаванне моваў свету на падставе вызначэння роднасных сувязяў паміж імі. аб'ядноўвае мовы свету ў моўныя сем'і, сем'і

· – у групы і падгрупы. Кожная моўная сям'я паходзіць з асобных дыялектаў адной мовы.

· Марфалагічная – аб'ядноўвае мовы паводле граматычнага значэння, будовы слоў:

1) Ізаляцыйныя – няма словазмянення, словы з каранёў, няма канчаткаў: фу “бацька” му “маці”=фуму “бацькі”: кітайская, в'етнамская

2) Аглютынацыйныя –граматычная адназначнасць афіксаў: да нязменнага кораня дадаюцца афіксы. 1 скланенне, 1 спражэнне: bala-дзіця, balada-дзіцяці(Р.с.), balalar-дзеці(мн.л.), balalarda-дзяцей:угра-фінская, мангольская.

3) флексійныя (фузійныя)-граматычнае значэнне з дапамогай флексіі(канчаткаў). Афіксы накладаюцца на аснову: руская, беларуская, украінская

4) інкарпарацыйныя (мексіканская). У адзін групавы комплекс уваходзіць некалькі каранёў. Сказ пачынаецца з дзейніка і заканчваецца выказнікам: ninakakva-я мяса ем: індзейская, Паўночнай Амерыкі, камчацкая, чукоцкая.

Моўная сем'я - гэта група роднасных моў залежных ад іх геаграфічнага размяшчэння, паходжання з агульнай крыніцы.

Моўныя сем'і:

· Індаеўрапейская(16 груп) 1 – славянская, 2- германская, 3 – раманская, 4 - балтыйская, 5 - індыйская, 6 – іранская і інш

· тюркская

· кітайска-тыбетская,

· уральская.

· Селіта-халчкая

· травідыйская

Славянская группа:

1) усходнеславянская (руская, беларуская, украінская)

2) заходнеславянская (польская, чэская, славацкая, латышская

3) паўдневаславянская (славенская, балгарская, македонская, сербска – харватская.)

/Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Этапы:

1. Старажытнарускі:зыходны этап у гісторыі усходне-слав моў: 6-7ст.-аслабленне кантактаў паміж славянамі, выдзяленне славянскіх моўных груп 7-9 ст.-пачынаюць фарміравацца мовы славянскіх народнасцей. Блізкія паміж сабой дыялекты усходніх славян склаліся ў агульнаўсходнеславянскую мову. 10ст-прыняцце хрысціянства,прыход пісьменнасці; 11-14 стст. – развіцце літ. моў, 2-х моўе і 3-х моўе – поўнагалосныя і непоўнагалосныя словы – узаемаадносіны бел і ўкраінскай моў, гаворкі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Помнікі: “Слова аб палку Ігаравым”, “Руская праўда”, “Тураўскае Евангеле”

2. Літ мова эпохі бел народнасці: 15-18 стст – дзяржаўная мова ВКЛ(да 1696) – панаванне дзелав. Пісьменнасці. 1569 – падпісанне Люблінскай уніі, польская мова выцясняе бел.=апалячванне. Але народна-дыялектная бел.м. працягвае быць мовай сялян.Помнікі: Літоўская метрыка, кнігі Скарыны, Евангеле Цяпінскага, Метрыка ВКЛ, Статуты

3. Новая бел літаратурная мова: 1840 – загад Мікалая 1 аб увядзенні рускага заканадаўства=русіфікацыя. Забарона слова “Беларусь”. Ідэі заходнерусізма. Др.п.19ст-літ.творы на суч.бел.літ.м. 1906-права на легальнае існаванне бел.м., 1917 – бел.м.атрымала афіцвйнае прызнанне і выкарыстанне ў розных галінах, 1918- “Беларуская граматыка для школ” Тарашкевіча. 1924-1929-беларусізацыя. Помнікі: “Сялянка” Д-Марцінкевіч , “Энеіда на выварат”, “Тарас на парнасе”, “Беларуская граматыка для школ” ,“Наша ніва”, “Наша доля”.

4. сучасны этап:1980-я пад уплывам бел.грамадскай інтэлігенцыі ўзнавіўся інтарэс дзяржавы да мовы; 1990-закон аб мове=поўны пераклад дакументаў на бел.м к 2000г. Але беларусізацыя спынена ў 1995 рэферэндумам=2 дзярж.м..

5.


<== previous lecture | next lecture ==>
Вывучыць на памяць верш пра беларускую мову. | Дыялекты на тэрыторыі Беларусі. Формы існавання дыялектнай мовы.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.004 s.