Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Росквіт Афінскай дэмакратыі. Пелапанэская вайна


Date: 2015-10-07; view: 447.


Перыкл(каля 495–429 да н.э.) 14 разоў выбіраўся на пасаду стратэга (443–431 і 429 г. да н.э.). Выхадзец з арыстакратыі Перыкл праявіў сябе самым яркім лідэрам афінскіх дэмакратаў. Перыкл меў бліскучы талент прамоўцы, умеў пераконваць народны сход у правільнасці праектаў, якія ён прапаноўваў. Пры гэтым Перыкл не гаварыў доўгіх напышлівых прамоў, выступаў заўсёды по сутнасці пытання. Аб Перыкле ў Афінах гаварылі, што ён ведаў толькі адну дарогу – ад дому да агоры і булеўтэрыя. Перыкл быў паплечнікам Эфіальта, пасля забойства якога ўзначаліў афінскіх дэмакратаў. Як палкаводзец Перыкл праявіў сябе, камандуючы афінскім флотам, здзейсніў удалую экспедыцыю паўз узбярэжжа Пелапанеса ў 455 г. да н.э., а ў 446 г. да н.э. задушыў антыафінскае паўстанне на Эўбеі. Па ініцыятыве Перыкла у Афінах была ўведзена аплата працы членаў геліэйі, Савета 500, архонтаў у памеры дзённага заробку падзёншчыка, што дазволіла небагатым грамадзянам займацца дзяржаўнымі справамі без істотнай страты для асабістага дабрабыту. Перыкл настояў і на ўведзнні тэарыкона – выплат на тэатральныя білеты з казны грамадзянам. Пры Перыкле ў Афінах з дзяржаўных сродкаў выплочвалася дапамога інвалідам, дзецям-сіратам грамадзян, якія загінулі на вайне, шырока практыкаваліся ўсенародныя частаванні, наладжванне відовішчаў. У Афінах разгарнулася маштабнае будаўніцтва, перш за ўсё на Акропалі, былі ўмацаваны Доўгія сцены ад Афінаў да порта Пірэй. Будаўніцтва Парфенона і іншых пышных будынкаў дало значны заробак жыхарам Афінаў, што сталі самым прыгожым горадам Грэцыі. Сродкі ж на вялікія дзяржаўныя расходы Перыкл прапаноўваў браць з казны Афінскага марскога саюза. Гэта выклікала незадавальненне саюзнікаў, тым больш, што і войны з персамі скончыліся. Але Перыкл жорска душыў любыя выступленні саюзнікаў супраць Афін (у 440–439 гг. да н.э. задушыў паўстанне на Самасе, здзейсніў пагражальны марскі паход уздоўж узбярэжжа Чорнага мора, звергнуўшы заводна тыранію у Сінопе). Незадавальненне саюзнікаў выклікала і практыка вывядзення Перыклам клерухій (афінскіх калоній) на іх землі. Пры Перыкле была заснавана і калонія Афін на Апенінскім п-ве – Фурыі. Пры Перыкле Афіны дасягнулі піка сваёй магутнасці, гэты час называюць і росквітам афінскай дэмакратыі. Праціўнікі Перыкла і дэмакратыі ў Афінах дамагаліся яго выгнання (захаваліся асклепкі для адпаведнага галасавання з яго імем), але безпяхова, і самі падвяргаліся астракізму (Кімон, Фукідзід). Але ім удалося прыцягнуць да суду людзей блізкіх да Перыкла: яго жонку Аспасію (па абвінавачванню ў зводніцтве), скульптара Фідзія (па абвінавачванню ў крадзяжы золата і слановай косці пры стварэнні статуі Афіны), філосафа Анаксагора (па абвінавачванню ў бязбожжы). Аспасію Перыкл абараніў на судзе, Анаксагору дапамог уцячы, Фідзія ж яму выратаваць не ўдалося. Перыкл разумеў непазбежнасць сутыкнення Афін са Спартай у барацьбе за гегемонію ў Грэцыі. Многа высілкаў ён прыклаў да подрыхтоўкі вайны, якая пачалася ў в 431 г. да н.э. Яго план, здавалася, гарантаваў поспех афінянам, у якіх быў мацнейшы флот. Але эпідэмія чумы 430 г. да н.э. у абложаных Афінах выклікала незадавальненне грамадзян планам Перыкла, і яго не абралі стратэгам 14-ты год запар. Праз год, аднак, Перыкл зноў перамог на чарговых выбарах, але неўзабаве сам памёр ад чумы. Яго сын ад Аспасіі Перыкл (для якога бацька Перыкл дамогся правоў грамадзяніна ў парадку выключення з ім жа прапанаванага ў 451 г. да н.э. закона аб тым, што афінскім грамадзянінам можа быць толькі той, чый бацька – грамадзянін Афін, а маці – з сям'і афінскага грамадзяніна) у канцы Пелапанэскай вайны таксама быў абраны стратэгам. Малодшы Перыкл быў сярод пераможцаў бітвы пры Аргінускіх астравах у 406 г. да н.э., але быў пакараны смерцю разам з іншымі стратэгамі за тое, што ў шторм яны пасля бітвы не паклапаціліся аб целах загінуўшых суграмадзян.

Пелапанэская вайна(431–404 гг. да н.э.) – вайна паміж Афінскім марскім саюзам і Пелапанэскім саюзам, аснову якой складала барацьба Афін і Спарты за гегемонію ў Грэцыі. Пелапанэская вайна падзяляецца на 2 перыяды: 431–421 гг. да н.э. (Архідамава вайна) і 413–404 гг. да н.э. (Дэкелейская вайна). Спарта з саюзнікамі мела перавагу ў сухапутных сілах, Афіны – на моры. Па плану афінскага стратэга Перыкла асноўныя ўдары па Спарце павінен быў наносіць афінскі флот, а абарону ад нападаў спартанскай арміі павінны былі гарантаваць умацаванні Афін. У 431 г. да н.э. спартанскае войска архагета Архідама ўварвалася ў Атыку, а афінскі флот пачаў спусташаць узбярэжжа Пелапанэса, на другі год сітуацыя паўтарылася, але ў Афінах, дзе хавалася насельніцтва Атыкі, разгарэлася эпідэмія. У 425 г. да н.э. афіняне захапілі г. Пілас на ўзбярэжжы Мясеніі, а спартанцы заблакавалі там афінскі гарнізон, заняўшы востраў Сфактэрыю. Дэмагог Клеан разграміў спартанцаў на Сфактэрыі. У 422 г. да н.э. спартанцы нанеслі ўдар у Фракіі з мэтаю перакрыць дастаўку хлеба ў Афіны з калоній чарнаморскага ўзбярэжжа. У баі пад Амфіполем загінулі Клеан і спартанскі камандуючы Брасід. У 421 г. да н.э. быў заключаны Нікіеў мір, які зафіксаваў фактычна даваеннае становішча. У 415–413 гг. да н.э. афіняне правялі няўдалую захопніцкую экспедыцыю на Сыцілію. Выкарыстаўшы аслабленне Афін пасля сыцылійскага разгрому, Спарта узнавіла войну. На гэты раз спартанцы захапілі паселішча Дэкелею на поўнач ад Афін і адтуль пастаянна спусташалі Атыку. Ваенныя дзеянні вяліся з пераменным поспехам, але ў іх умешвалася Персія, даючы грошы грэкам для знішчэння імі адзін аднаго. Апошнюю буйную перамогу афінскі флот атрымаў у 406 г. да н.э. пры Аргінускіх астравах, а ў наступным годзе быў разгромлены пры Эгаспатамах. У 404 г. да н.э. Афіны капітулявалі. Афінскі марскі саюз (ненадзейнасць якога з-за незадавальнення саюзнікаў вялікадзяржаўнай палітыкай Афін з'явілася галоўнай прычынай паражэння ў вайне) быў распушчаны, ваенны флот выдадзены Спарце. Пелапанэская вайна з'явілася прэлюдыяй да доўгага перыяду міжусобных войн паміж грэчаскімі полісамі, з якіх ніводзін з іх, у канчатковым выніку, не выйшаў пераможцам.

Крызіс поліснай сістэмы. Устанаўленне македонскай гегемоніі ў Грэцыі

Пасля заканчэння Пелапанэскай вайны Спарта не стала гегемонам Грэцыі. Іншыя полісы выступілі супраць яе панавання. Пачаўся доўгі (на некалькі дзесяцігоддзяў) перыяд міжусобных войнаў паміж грэчаскімі полісамі. Ствараліся розныя кааліцыі полісаў, але ніхто не мог перамагчы, і войны не спыняліся. Міжусобныя войны падрывалі асновы поліса. Войны вялі да гібелі грамадзян-воінаў. Ва ўмовах, калі асноўныя сродкі ішлі на вайну, не было магчымасці дапамагчы ўдовам і дзецям забітых. Грамадзяне разумелі, што калектыў не дапаможа іх сем'ям, трэба спадзявацца толькі на сябе. Калектывізм змяняўся індывідуалізмам. Каб не гінуць у войнах, грамадзяне аддавалі свае грошы тым, хто зрабіў вайну прафесіяй – наёмнікам. Так армія поліса перастала атоесамлівацца з калектывам грамадзян. У наёмнай арміі былі іншыя інтарэсы, чым у грамадзян поліса. Яна стала асобнай сілай. Зноў з'явілася тыранія – так званая “малодшая”. «Малодшая» тыранія была вынікам абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей у перыяд крызіса поліса (у Аргасе, напрыклад, у 370 г. да н.э. беднякі насмерць забілі палками каля 1200 багатых грамадзян). У адрозненне ад тыранаў VII–VI ст. да н.э. тыраны IV ст. да н.э. прыходзілі да ўлады, абапіраючыся на войска наёмнікаў, не маючы якой-небудзь сацыяльнай апоры, іх спробы ўсталявання манархіі атрымаліся безпаспяховымі, бо супярэчылі многавекавым полісным традыцыям (нягледзячы на крызіс полісных асноў і каштоўнасцей). Новая мадэль сацыяльных адносін і дзяржаўнага кіравання з'явілася ў іншую эпоху – элінізму, і не была вынікам толькі тых працесаў, што адбываліся выключна ў Грэцыі. Заняпад калектывізму праяўляўся і ў адмове грамадзян полісаў балатавацца на кіруючыя пасады – вельмі распаўсюджанай стала практыка прыцягнення да суду службовых асоб па заявах грамадзян. Абвінаваціць маглі ў любых парушэннях (нават пры перамозе можна было атрымаць ад якога-небудзь дэмагога абвінавачванне ў недастатковым выкарыстанні вынікамі перамогі). Суд з інструмента закона ператвараўся ў інструмент расправы. Багатыя пазбягалі ранейшай практыкі арганізацыі за ўласны кошт дапамогі бедным, арганізацыі свят і відовішчаў для суграмадзян. Падаткі на грамадзян сталі звычайнай з'явай – раней яны ўводзіліся толькі ў выпадку цяжкой вайны, а зараз войны сталі пастаяннымі. І матэрыяльнае становішча грамадзян пагаршалася. Людзі не бачылі выйсця з крызіснай сітуацыі. Як і хто спыніць братазабойчыя войны? Нямала дзеячаў (напрыклад, Ісакрат ў Афінах) бачылі выйсце толькі ў знешняй сіле. Яны лічылі выратавальнікам грэкаў македонскага цара Філіпа, а шлях да аднаўлення эканомікі бычылі ў сумесным паходзе македанян і грэкаў на Персію, якая распальвала войны паміж грэкамі (“Возьмем шчасце Азіі сабе дадому!”)

Македóния – страна к северу от Греции. В древности делилась на Верхнюю (горную) и Нижнюю (равнинную приморскую). Основными занятиями населения были скотоводство, земледелие, охота. Древний язык жителей М., также как и их этнич. принадлежность точно не установлены. Во всяком случае, на побережье М. рано появились греч. колонии, представители М. принимали участие в Олимпийских играх (правда, не без споров об их принадлежности к варварам), а после походов Александра Македонского на его родине повсеместно общались на греч. языке. Быстрее развивалась Нижняя М., цари которой и объединили страну в V в. со столицей в г. Эги. В начале греко-персидских войн М. была подчинена Персией. После войн с греками и иллирийцами, борьбы за престол в первой пол. IV в., царь Филипп II в 359 г. до н.э. окончательно объединил М. под своей властью. В 357 г. до н.э. женился на эпирской царевне Олимпиаде, которая родила ему в 356 г. до н.э. сына Александра. В 342 г. до н.э. Ф. установил контроль над Эпиром, посадив на престол брата жены Александра. Пообещав афинянам вернуть им важный для торговли г. Амфиполь, Ф. захватил его в 357 г. до н.э. вместе с близлежащими золотыми рудниками Пангеи и оставил их под своей властью, получив в контроль над доставкой хлеба в Афины и огромные средства для собственной казны. Ф. стал чеканить золотую монету, подкупая греч. полисы, создал мощную армию, превосходившую греч. армии. Основу его армии составляла фаланга, имевшая на вооружении пики длиной до 5,5 м, набиравшаяся из земледельцев и пастухов, конница из македонской аристократии. Ф. закупил для своего войска и лучшую осадную технику того времени. Умело используя противоречия между греч. полисами, Ф. подчинял их один за другим. Его избрали главой Дельфийской амфиктионии, он стал архонтом Фессалии. К 346 г. до н.э. Ф. установил свою гегемонию в Сев. Греции, затем начал войну с Афинами за Византий. В 338 г. до н.э. в битве у Херонеи разгромил антимакедонскую коалицию во главе с Афинами. Коринфский конгресс 337 г. до н.э. официально закрепил его верховенство над Грецией. Коринфский конгресс– общегреческий съезд, состоявшийся в Коринфе вскоре после победы Филиппа II при Херонее. Представители всех греч. полисов провозгласили всеобщий мир в Греции, и автономию полисов, неприкосновенность частной собственности, запретили переделы земель, отмену долгов, внутренние перевороты, безопасность торговли и мореплавания. На К.к. был создан Коринфский союз (симмахия) греч. полисов (за исключением Спарты), главнокомандующим его войсками был избран царь Македонии Филипп II («гегемон эллинов»). На К.к. был создан синедрион – совет из представителей греч. государств. На первом же его заседании, созванном Филиппом II в том же 337 г. донский царь получил чрезвычайные полномочия стратега-автократора.

При подготовке похода на Персию, Ф. летом 336 г. до н.э. был убит гвардейцем Павсанием во время свадьбы своей дочери Клеопатры с эпирским царем Александром.


<== previous lecture | next lecture ==>
Грэка-персідскія войны | Заваяванні Аляксандра Македонскага. Распад яго дзяржавы
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.