Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі


Date: 2015-10-07; view: 689.


Павіннасці сялян.

Галоўныя -- паншчына, аброкі згоны(згоны — пагалоўныя прымусовыя выхады ўсіх працаздольных сялян на панскія работы).

Дадатковыя -- абавязкі па будаўніцтву і рамонту гаспадарчых пабудоў у панскіх дварах, рамонт дарог, мастоў, плацін, перавозка памешчыцкіх грузаў, нарыхтоўка дроў, догляд за скацінай і птушкай на фермах, праца на панскіх агародах і г. д.

Інвентар – дакумент, у якім запісаны павіннасці сялян у адпаведнасці з велічынёй і якасцю іх зямельных надзелаў.

Шырока распаўсюдзілася аддача памешчыкамі Беларусі сваіх сялян у прымусовы наём на розныя будаўнічыя работы, часта ў аддаленыя раёны імперыі.

4. Становішча прыгонных сялян.Як відаць з вышэйзгаданых звестак, становішча асноўнай масы сялян Беларусі вызначалася панаваннем фальваркова-паншчыннай сістэмы і поўнай асабістай залежнасцю іх ад паноў.

дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду шляхце і гаспадарка ў іх вялася на аснове паншчыны, згонаў і іншых сялянскіх павіннасцей. Арандатары імкнуліся атрымаць як мага больш прыбыткаў. Гэта вяло да павялічэння павіннасці сялян. У выніку такога гаспадарання дзяржаўныя маёнткі прыходзілі ў заняпад. У іх хутка павялічвалася колькасць бабылёў, агароднікаў, пазбаўленых зямельных надзелаў і сваёй гаспадаркі.

Развіццё прамысловасці.

Развіццё прамысловасці ў Беларусі прайшло тры этапы: дробная таварная вытворчасць, капіталістычная мануфактура і фабрыка (буйная машынная індустрыя).

Вотчынная прамысловасць -- бясплатная сыравіну і дармавая рабочая сіла прыгонных сялян.

Прадпрыемствы купцоў і мяшчан -- аплачвалі зямельныя ўчасткі, сыравіну, рабочую сілу.

3-за недахопу капіталаў гарадская, купецка-мяшчанская прамысловасць Беларусі ў першай палове XIX ст. была прадстаўлена выключна ручной вытворчасцю ў форме рамяства, дробнакапіталістычных прадпрыемстваў і адзінкавых мануфактур.

Прадпрыемства рамеснага тыпу -- невялікія майстэрні, у якіх гаспадар-майстар працаваў адзін (ці з дапамогай членаў сям'і) або выкарыстоўваў працу не больш чым 5 работнікаў (чаляднікаў і вучняў).

Да пачатку 50-х гг. большасць гарадскіх рамеснікаў уваходзіла ў адпаведныя прафесійныя цэхі (кавалёў, сталяроў і г. д.). Справамі цэха кіраваў выбарны цэхмістр. Цэхі падпарадкоўваліся гарадской рамеснай управе.

1852 г.ліквідацыя цэхавай арганізацыі ў гарадах і мястэчках з невялікай колькасцю рамеснікаў.

Дробнакапіталістычная вытворчасць -- прамысловыя прадпрыемствы з колькасцю рабочых ад 6 да 15.

Прамысловыя прадпрыемствы, заснаваныя на ручной вытворчасці з падзелам (спецыялізацыяй) працы, называюцца мануфактурамі. Да іх адносяць прадпрыемствы з 16 і больш рабочымі.

Працэс станаўлення капіталістычнай прамысловасці завяршыўся ў выніку переходу ад мануфактуры да машыннай вытворчасці, заснаванай на выкарыстанні паравых рухавікоў і рабочых машын.

У ходзе прамысловай рэвалюцыі завяршылася фарміраванне новых грамадскіх класаўбуржуазіі і пралетарыяту.

Машынная, або фабрычна-заводская, вытворчасць -- высокакваліфікаваныя майстры і спецыяльна падрыхтаваныя рабочыя. Пашырэнне выкарыстання вольнанаёмнай рабочай сілы.

Новай з'явай у прамысловым развіцці Беларусі было выкарыстанне на асобных прадпрыемствах машын і паравых рухавікоў.

Першыя прадпрыемствы з паравымі рухавікамі і рабочымі машынамі з'явіліся ў Беларусі ў 20-я гг. XIX ст. -- суконныя фабрыкі ў мястэчках Хомск Кобрынскага павета і Косава Слонімскага павета. Яны належалі буйному землеўладальніку-прадпрымальніку В. Пуслоўскаму. У маёнтку Старынцы Чэрыкаўскага павета граф Бекендорф заснаваў металаапрацоўчае прадпрыемства (900 ці 600 рабочых). У 1860 г. колькасць фабрык і заводаў вырасла да 76 (плюс 140 мануфактур).

Паказальна, што купцам і мяшчанам у 1860 г. належалі толькі 3 мануфактуры і 2 фабрыкі. Усе астатнія з'яўляліся ўласнасцю памешчыкаў-прыгоннікаў.

У першай палове XIX ст. ў прамысловасці Беларусі перапляталіся два сацыяльна-эканамічныя уклады — феадальны і капіталістычны:

-- Вотчынныя прадпрыемствы – прымусовы найм прыгонных сялян.

-- Гарадская, купецка-мяшчанская прамысловасць -- выключна вольнанаёмная рабочая сіла.

У Беларусі найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны — вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя.

Вядучай галіной прамысловасці Беларусі ў першай палове XIX ст. заставалася суконная.

Другое месца ў прамысловасці Беларусі займала вытворчасць шарсцяных вырабаў. У 1857 г. тут было 7 прадпрыемстваў. Усе яны знаходзіліся ў Гродзенскай губерніі.

Шкляная прамысловасць была найбольш развітой у Магілёўскай губерні, дзе знаходзілася 8 з 14 заводаў.

харчовая галіна прамысловасці: вінакурыі, піваварні, млыны (разам — больш за 8 тыс.), цукраварныя, мылаварныя, свечкасальныя, тытунёвыя і іншыя прадпрыемствы; на цукровым заводзе Паскевіча ў Гомелі працавала 200 чалавек. Першы цукровы завод быў адкрыты ў 1830 г. у мястэчку Моладава Кобрынскага павета. Прыналежыў А. Скірмунту. На ім працавала ўстаноўка для бесперапыннага выпарвання цукровага сіропу.

тэкстыльная галіна прамысловасці -- суконныя, палатняныя, канатныя, швейвыя і г. д.;

сілікатная — прадпрыемствы па вырабу шкла і шклянога посуду, кафлі, цэглы.


<== previous lecture | next lecture ==>
Вынікі вайны для Беларусі. | Крызіс феадальнапрыгонніцкага ладу
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.