Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Вынікі вайны для Беларусі.


Date: 2015-10-07; view: 496.


Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларускія губерні ў 1813—1814 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расійскай арміі, якая працягвала паход на захад. Цар дараваў здраду мясцовым памешчыкам, што пайшлі на службу да французаў, але нічога не зрабіў для сялян, нават тых, што змагаліся ў партызанскіх атрадах на баку расійскіх войскаў. Наадварот: прыгон памешчыкаў у беларускай вёсцы пасля вайны рэзка ўзмацніўся.

Сяляне вёскі Жарцы лічылі сябе вольнымі і не выконвалі павіннасцей. Памешчык пакараў іх розгамі, прыгаворваючы: “Вось вам французы, вось вам вольнасць, вось вам крыж”. У 1819 г. царскі ўрад выкупіў жыхароў вёскі Жарцы разам з землямі ў вольныя хлебаробы з умовай спагнання з іх у казну большай часткі гэтай платы.

Маніфестам 12 снежня 1812 г. Аляксандр І абвяшчаў дараванне тым асобам, якія прынялі ў вайне бок Напалеона, і хто вяртаўся з-за мяжы на працягу двух месяцаў. Пасля гэтага тэрміна іх маёнткі забіраліся ў казну.

Землеўладанне і гаспадарка памешчыкаў.Адной з асаблівасцей развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі было панаванне буйнога дваранскага землеўладання.

Рост попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў Заходняй Еўропе і ў гарадах Расіі ў першай палове XIX ст. стымуляваў хуткае пашырэнне ў Беларусі ўласнай гаспадаркі прыгоннікаў — фальваркаў. (Фальварак — уласна панская гаспадарка, прадукцыя якой прызначалася на продаж. Вялася на аснове паншчыны. Фальваркова-паншчынная сістэма пачала ўсталёўвацца падчас рэформы 1557 г. («валочнай памеры»).)

Памешчыкі стваралі фальваркі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў. Для апрацоўкі фальварковых зямель яны пераводзілі сялян з аброку на паншчыну.

Асноўнай вытворчай базай маёнтка памешчыка з'яўлялася сялянская гаспадарка.

Зямельныя надзелы сялян у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях адводзіліся ў падворнае карыстанне; у Віцебскай, за выключэннем інфлянцкіх (латышскіх) паветаў, і Магілёўскай губернях пераважала абшчыннае землекарыстанне.

У 30—40я гг. хутка пашыраліся пасевы бульбы. Жыта і бульба ў значнай меры перапрацоўваліся на спірт.

СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЯ РЭГІЁНАЎ:

Віцебская і паўночная часткі Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў -- льнаводства.

У цэнтральных і паўднёвых паветах Магілёўскай і Мінскай губерняў -- канапля і вытворчасць пянькі, якая па Дняпры адпраўлялася на патрэбы Чарнаморскага флоту, а таксама ў Прусію (Кёнігсберг). З канца 30-х гг. -- цукровыя буракі.

З'яўляюцца цукраварныя заводы -- ў маёнтках Скірмунта (Парэчча Пінскага павета), Вітгенштэйна (Карэлічы Навагрудскага павета), Паскевіча (Гомель)

Гродзеншчына-- танкарунная авечкагадоўля.Для іх гадоўлі пашыраліся пасевы кармавых культур.

Гута-- завод, дзе выраблялі шкло.

Пануючай сістэмай земляробства заставалася трохполле.

Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 г. у Віцебску.

Сялянская гаспадарка.Сяляне дзяліліся на дзве асноўныя катэгорыі — памешчыцкія(зямельны надзел атрыманы ў карыстанне ад землеўладальніка – памешчыка)і дзяржаўныя(казённыя, надзел атрыманы ад дзяржавы). Колькасць сялян, што адносіліся да вольных людзей, была нязначнай.

Прызнаныя майстры — кавалі, шаўцы, сталяры і інш.— вывозілі сваю прадукцыю і на рынак, хадзілі па вёсках, прапаноўвалі свае паслугі. Такія заняткі называюцца хатнімі промысламі.Яны з'яўляліся толькі дадаткам да асноўнай дзейнасці — земляробства. Імі займаліся пасля завяршэння і да пачатку палявых работ.

Адыходныя промыслы—высечка і вываз лесу, будаўніцтва дарог, землякопныя работы. Адыходныя промыслы ў Беларусі не былі распаўсюджаны з прычыны пераводу сялян з аброку на паншчыну. У канцы 50-х гг. амаль усе памешчыцкія сяляне (97 %) знаходзіліся на паншчыне і не маглі па сваім жаданні адлучацца з маёнткаў.


<== previous lecture | next lecture ==>
Адносіны да канфесій. | Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.