Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Адносіны да канфесій.


Date: 2015-10-07; view: 581.


Каля 80 % ад усіх мясцовых хрысціян складалі вернікі уніяцкай царквы. Да яе належала пераважная большасць сялян, а таксама частка мяшчан і дробнай шляхты. Практычна ўсе мясцовыя памешчыкі былі каталікамі.

Забаронены рымскім папам у 1773 г. ордэн езуітаў знайшоў сабе прытулак да 1820 г. на землях Усходняй Беларусі. Цэнтр езуіцкага ордэна перамясціўся ў Полацк. Была ўтворана Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве.

Праваслаўная царква, заняпалая ў часы Рэчы Паспалітай, заняла пануючае становішча на беларускіх землях: яе дзейнасці забяспечвалася поўная дзяржаўная падтрымка.

за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў, маёмасць каталіцкіх касцёлаў, кляштараў захоўвалася ў недатыкальнасці. Засноўвалася Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве.

каталіцкаму духавенству катэгарычна забаранялася схіляць да сваей веры праваслаўных.

Такая ж верацярпімасць была праяўлена і ў адносінах да уніятаў: мінскае і беларускае праваслаўныя епархіяльныя кіраўніцтвы былі папярэджаны аб тым, што нельга прымушаць уніятаў прымаць праваслаўную веру, а патрэбна «возбуждать добровольное желание». Святары, якія парушалі гэты указ, падлягалі адлучэнню ад сваіх прыходаў.

Толькі ў 1794 г. пасля паўстання Т. Касцюшкі Кацярына II выдала указ, каб ніхто з шляхты, духоўных або ўрадавых асоб не рабіў перашкоды пры пераходзе з уніяцтва ў праваслаўе.

Пастаяннае пражыванне яўрэяў у Расіі было забаронена ў пачатку 40х гг. XVIII ст. У 1794 г. Кацярына II падпісала ўказ аб увядзенні «мяжы яўрэйскай аселасці» ў беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх губернях. Толькі тут дазвалялася яўрэям пастаяннае пражыванне. Але і ў гэтым раёне ім было забаронена трымаць шынкі, корчмы і пастаялыя двары ў вёсках, арандаваць памешчыцкія маёнткі і прамысловыя прадпрыемствы і ўвогуле пражываць за межамі гарадоў і мястэчак. У сувязі з гэтым пачалося прымусовае высяленне яўрэяў з вёсак і памешчыцкіх маёнткаў у гарады і мястэчкі, не звяртаючы ўвагі на адсутнасць там для большасці з іх жылля і працы.

Яўрэйскія рамеснікі і купцы абкладваліся ўдвая большымі падаткамі, чым хрысціяне. За выплату падаткаў, за выкананне павіннасцей адказваў кагал. Для яўрэяў была павышана і норма рэкруцкай павіннасці. Гэтыя і іншыя меры мелі на мэце прымусіць яўрэяў перайсці ў хрысціянства (праваслаўе) або зусім пакінуць Расійскую імперыю. Усе абмежаванні скасоўваліся для хрышчоных яўрэяў, якія цалкам адрываліся ад кагалу. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкіясаслоўі з умовай, што яны будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам.

Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні вайны.

У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі частку Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Прусіі. Было створана Варшаўскае герцагства. Гэта магло адмоўна паўплываць на настроі ў былой усходняй частцы Рэчы Паспалітай, якая знаходзілася ў складзе Расіі (прывесці да ўздыму сярод шляхты памкненняў да аднаўлення дзяржаўнасці). Каб не дапусціць такіх настрояў цар Аляксандр І заявіў аб намеры аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае княства Літоўскае.

У 1811 г. быў складзены князямі М.Агінскім, Ф. Любецкім, графам Л. Плятэрам праект “Палажэння аб аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім”. Праект прадугледжваў аўтаномію – шырокае ўнутранае самакіраванне. Ён атрымаў назву “план Агінcкага”.

Пачатак вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. 12 чэрвеня 1812 г. войскі Напалеона Банапарта, сканцэнтраваныя на тэрыторыі герцагства Варшаўскага і Прусіі, пераправіліся праз Нёман і ўступілі ў межы Расійскай імперыі — на землі Літвы і Беларусі. 16 чэрвеня яны занялі Вільню, а праз 8 дзён — Мінск.

Штаб 1-й арміі генерала М. Б. Барклая дэ Толі знаходзіўся ў Вільні,

штаб 2-й арміі генерала П. I. Баграціёна — у Ваўкавыску,

штаб 3-й арміі генерала А. П. Тормасава — у Луцку (на Валыні).

галоўнакамандуючы-- Барклай дэ Толі. Перад 3-й арміяй ён паставіў задачу перакрыць французам шлях на Кіеў, а 1-я і 2-я арміі павінны былі адступаць на ўсход з мэтай злучыцца ў Віцебску.

Барклай дэ Толі адступаў праз Свянцяны — Полацк,

а Баграціён вёў сваё войска з Ваўкавыска праз Слонім на Мір (бітва 27-28 чэрвеня) і Мінск, але гэты шлях пасля ўзяцця французамі Мінска быў перакрыты. З - пад Міра 2-я армія накіравалася на Магілёў. У 11 км ад Магілёва, ля вёскі Салтанаўка 11 ліпеня, адбыўся жорсткі бой. Корпусу генерала М.М.Раеўскага (у бітве прымалі ўдзел яго 10 і 17 гадовыя сыны) ўдалося на суткі скаваць значныя сілы французаў, што дазволіла Баграціёну з асноўнымі сіламі пераправіцца праз Днепр.

У сярэдзіне ліпеня вызначылася немагчымасць злучэння расійскіх армій у раёне Віцебска. Чарговым пунктам іх сустрэчы быў прызначаны Смаленск. 1-й арміі 13 - 14 ліпенядавялося вытрымаць жорсткія баі на падыходзе да Віцебска (каля мястэчка Астроўна і вёскі Кукавячына), пасля чаго яна пакінулаВіцебск і накіравалася на Смаленск. Туды ж праз Чэрыкаў рухалася войска Баграціёна.

У гэтыя ж дні напружаныя баі адбываліся ў раёне Полацка, дзе Барклай дэ Толі пакінуў 25-тысячны корпус генерала Вітгенштэйна з мэтай перакрыць французам шлях на Пецярбург. Полацк быў заняты маршалам Удзіно. У бітве 15 ліпеня паміж мястэчкам Клясціцы і вёскай Якубава расійскі генерал Я. Кульнёў (у 1809 г. ён быў прызначаны шэфам Беларускага, а потым Гродзенскага гусарскага палка, які ўваходзіў у склад 1-й рускай арміі пад камандаваннем М. Барклая дэ Толі. У 1900 г. імя Кульнёва было прысвоена Полацкай настаўніцкай семінарыі, у 1909 – Клясціцкаму гусарскаму палку, які да 1824 г. называўся Гродзенскі) атрымаў перамогу над Удзіно, але неўзабаве ў баі каля мястэчка Сівошын загінуў. Полацк застаўся ў руках французаў.

У сярэдзіне ліпеня ў баявыя дзеянні ўключылася і армія Тормасава, якая накіравалася ў Гродзенскую губерню для ўдару па тылах французскіх войскаў. Але французы прымусілі яе зноў адступіць на Валынь.

На працягу другой паловы ліпеня Напалеон знаходзіўся ў Віцебску, вырашаючы пытанне, што рабіць далей. План маланкавага разгрому расійскай арміі ў межах Беларусі праваліўся, вайна зацягвалася. Усведамляючы небяспеку далейшага паходу ў глыбіню Расіі, французскі імператар схіляўся да думкі — закончыць баявую кампанію 1812 г. у Віцебску і чакаць тут мірных перагавораў з Аляксандрам I.

Але ўрэшце прыйшоў да высновы, што захаваць баяздольнасць сваёй арміі ён зможа толькі пры ўмове руху наперад і дасягнення перамог. Таму прыняў рашэнне ісці далей на ўсход і 1 жніўня выступіў з Віцебска.

Тым часам арміі Барклая дэ Толі і Баграціёна 22 ліпеня злучыліся пад Смаленскам. Пасля бітвы 4-5 жніўня працягвала адступаць. Тут у ходзе баёў колькасная перавага французаў значна зменшылася, а напярэдадні Барадзінскай бітвы (26 жніўня) сілы праціўнікаў былі ўжо прыблізна роўныя.

У баях пад Смаленскам удзельнічала Н.Дурава – гераіня вайны 1812 г., першая ў Расіі жанчына – афіцэр. З 1811 г. яна служыла ў Літоўскім уланскім палку, размешчаным у Гродне. Удельнічала ў Барадзінскай бітве. Затым непрацяглы час была ардынарцам М.І.Кутузава.

Становішчаў Беларусіў час вайны.

Да службы ў расійскай арміі былі прыцягнуты шляхам рэкруцкіх набораў каля 180 тыс. жыхароў беларускіх зямель. У 1-й арміі 6 дывізій былі ўкамплектаваны ўраджэнцамі беларускіх губерняў.

Разам з тым у Беларусі ў другой палове 1812 г. былі сфарміраваны 6 кавалерыйскіх і 5 пяхотных палкоў агульнай колькасцю каля 25 тыс. чалавек, якія ваявалі на баку Напалеона. Акрамя таго, не менш чым 8 тыс. налічвалася ў корпусе жандараў, народнай гвардыі і ў батальёнах стралкоў.

Польскія і беларускія паны і шляхта віталі прыход французаў, паступалі на службу ў напалеонаўскую армію, падтрымлівалі акупацыйны рэжым з надзеяй на аднаўленне Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.

1 ліпеня 1812 г. (19 чэрвеня па старому стылю) загадам Напалеона быў утвораны Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага (Часовая камісія), якому падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая вобласць, перайменаваныя па французскаму ўзору ў дэпартаменты. (Дэпартамент — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі.).

Імі кіравалі асобныя камісіі з трох членаў. Віцебскі і Магілёўскі дэпартаменты, якія не ўваходзілі ў склад ВКЛ, падпарадкоўваліся непасрэдна французскім ваенным уладам.

Часовы ўрад ВКЛ імкнуўся да злучэння з Польшчай. 14 ліпеня 1812 г. ён падпісаў акт аб «зліцці з народам Польшчы».

Галоўным абавязкам Часовага ўрада ВКЛ з'яўлялася выкананне загадаў Напалеона, найперш — забеспячэнне французскай арміі прадуктамі, фуражом (кормам для жывёлы), правядзенне рэкруцкіх набораў, ахова грамадскага парадку ў краі.

Дзеля аховы тылу Напалеон пакінуў у Беларусі прыблізна 100-тысячнае войска.

Партызанскі рух. Агульны настрой насельніцтва Літвы-Беларусі ў адносінах да французаў на пачатку вайны быў спрыяльны. Напалеона і яго маршалаў сустракалі з хлебам-соллю ў Вільні, Мінску і іншых гарадах. У многіх месцах яшчэ да прыходу французаў па ініцыятыве шляхты з удзелам сялян ствараліся ўзброеныя атрады, якія перашкаджалі расійскім войскам вывозіць матэрыяльныя каштоўнасці, запасы харчоў і фуражу, нападалі на абозы і каманды, што займаліся рэквізіцыямі ў вёсках. (Рэквізіцыя— прымусовае адабранне дзяржавай маёмасці ва ўласніка пры надзвычайных абставінах.)

Паны і сяляне ў Беларусі звязвалі з прыходам Напалеона розныя надзеі. Спадзяванні беларускіх сялянства вызваленне ад прыгону. Але ў Беларусі, як і ў Расіі, Напалеон не пайшоў на рэвалюцыйныя меры ў вырашэнні сялянскага пытання, якія маглі б забяспечыць яму масавую падтрымку з боку прыгонных сялян.

У такіх умовах у многіх месцах Беларусі ў другой палове 1812 г. разгарнуўся партызанскі рух з мэтай абароны ад марадзёрства. Сялянскія атрады нападалі на каманды фуражыраў, не дапускалі іх да сваіх вёсак, пры магчымасці знішчалі. Адначасова сяляне адмаўляліся выконваць павіннасці на карысць памешчыкаў, нярэдка грамілі панскія фальваркі.

Першыя партызанскія атрады пачалі дзейнічаць на яе тэрыторыі ўжо ў ліпені 1812 года. Сяляне вёскі Трасцяны Ігуменскага павета Мінскай губерні стварылі атрад, у які ўваходзіла ўсё дарослае насельніцтва вёскі. На чале яго стаяў селянін Тарас Барысенка. Атрад нападаў на французскіх салдат і мясцовых памешчыкаў, якія актыўна супрацоўнічалі з акупантамі. У гэты ж час арганізавалі партызанскія атрады сяляне вёсак Стараселле, Мажаны, Кляўкі Барысаўскага ўезда і іншых населеных пунктаў Беларусі.

28 чэрвеня 1812 г., у час баёў каля мястэчка Мір, селянін Дзяніс з вёскі Сімкава па даручэнню казакаў апавясціў рускае камандаванне ў г. Стаўбцы аб месцазнаходжанні французскага атрада, што дало магчымасць казакам Платава разбіць яго. Селянін з мястэчка Грозава (каля Слуцка) завёў атрад французскіх фуражыраў з нарабаваным дабром у размяшчэнне расійскіх войск.

Партызанскі атрад жыхароў вёскі Жарцы ў Полацкім павеце. Камандзір – адстаўны салдат Максім Маркаў і данскі казак Леў Грушын. Удзельнічалі ў баях за Полацк. 22 чалавека атрымалі крыжы на шапкі і былі ўзнагароджаны сярэбранымі медалямі на блакітных стужках.

Пасля вайны сяляне вёскі Жарцы пачалі лічыць сябе вольнымі і адмовіліся ісці на паншчыну. Памешчык пакараў іх розгамі. У 1819 г. царскі ўрад выкупіў сялян вёскі з землямі ў вольныя хлебаробы з умовай спагнання з іх у казну большай часткі гэтай латы.

Фядора Міронава, прыгонная сялянка памешчыка Глазкі на Віцебшчыне. Ёй асабліва давяралі генералы В.Х. Вітгенштэйн і Я.І. Уластаў. Даныя Фядоры Міронавай дапамаглі рускім войскам у штурме і вызваленні Полацка ад французскага войска. ў лютым 1816 года быў падпісаны дакумент на яе ўзнагароджанне. Імператар прызначыў ёй пяцьсот рублёў грошай і срэбны на аненскай стужцы медаль з надпісам “За карыснае”, які дазваляецца ёй насіць. 2 студзеня 1820 года, паводле царскага ўказа, прыгонная сялянка Фядора Міронава, кавалер медаля “За карыснае”, з сямействам была вызвалена з-пад прыгону і стала вольнай.

Адзін з жыхароў Полацка І.Т. Цімафееў па ўласнай ініцыятыве на працягу трох месяцаў збіраў і дастаўляў у корпус Вітгенштэйна звесткі аб праціўніку. Французам удалося яго схапіць. Пагражалі расстрэлам. Але гараджанін збег і працягваў дапамагаць рускай арміі. За свой подзвіг Цімафееў быў узнагароджаны сярэбраным медалём на аненскай стужцы.

4. Баявыя дзеянні восенню 1812 г.У пачатку кастрычніка Напалеон, не дачакаўшыся адказу Аляксандра I на прапановы аб міры, аддаў загад аб адступленні з разбуранай і спаленай Масквы.

6—8 кастрычніка войска Вітгенштэйна авалодала Полацкам, а валынская армія, якую ўзначаліў адмірал Чычагоў,— Слонімам. 2-6 кастрычніка – вызвалены Віцебск.

4 лістапада расійскія войскі занялі Мінск, затым Барысаў (9.11) і Магілёў (12.11).

Армія Напалеона фактычна была акружана, а наперадзе ў яе была пераправа праз раку Бярэзіну. Гэтую пераправу забяспечваў корпус Удзіно. Каля вёскі Студзёнкі (15 км на поўнач ад Барысава) узводзіліся два масты. Адначасова фальшывая — для падману расійцаў — пераправа рыхтавалася ля вёскі Ухалоды — ніжэй Барысава. Сюды і сцягнуў свае войскі адмірал Чычагоў. 14 лістапада праз масты ля в. Студзёнкі пераправіўся Напалеон са сваёй гвардыяй. А ў наступныя тры дні ў гэтым месцы загінула каля 20 тыс. французаў. Праз Бярэзіну пераправілася не больш як 60 тыс. чалавек — дзесятая частка "Вялікай арміі».

У Смаргоні 24 лістапада Напалеон пакінуў армію і ад'ехаў у Парыж. Расійскія войскі без бою 8 снежня занялі Гродна. Да Немана дайшлі менш за 30 тыс. французаў. Для Напалеона тэта азначала катастрофу.


<== previous lecture | next lecture ==>
Насельніцтва. Адміністрацыйны падзел. | Вынікі вайны для Беларусі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.004 s.