Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Насельніцтва. Адміністрацыйны падзел.


Date: 2015-10-07; view: 456.


САСЛОЎІ
Прывілеяваныя падатковыя
Пазбаўленыя рэкрутчыны, цялесных пакаранняў, падушнага падатку і інш. дзярж. павіннасцей Агульныя павіннасці: падушны падатак, рэкрутчына, іншыя грашовыя і натуральныя павіннасці
Дваранства Духавенства Купецтва Ганаровыя грамадзяне (з 1832 г.) Прыгонныя сяляне (53,5 %) мяшчане
Памешчыцкія дзяржаўныя
Свабоднае вінакурства           Земскі падатак

 

Саслоўная структура насельніцтва Беларусі зацвердзіла падзел саслоўяў на прывілеяваныя і падатковыя. Вышэйшымі прывілеяванымі саслоўямі былі дваранства, духавенства, купецтва і нешматлікая група ганаровых грамадзян (з 1832 г.). Усе яны пазбаўляліся рэкрутчыны, цялесных пакаранняў, падушнага падатку і іншых дзяржаўных павіннасцей.

Асноўную масу падатковага саслоўя і ўсяго насельніцтва Беларусі (53,5 %) складалі прыгонныя сяляне, якія падзяляліся на дзве асноўныя групы — памешчыцкія і дзяржаўныя. Другім падатковым саслоўем былі мяшчане — асабіста свабоднае насельніцтва гарадоў, якое павінна было плаціць падушны падатак, адбываць рэкрутчыну, выконваць іншыя грашовыя і натуральныя павіннасці.

У першай палове XIX ст. у Беларусі ўтвараецца новая для яе непадатковая, але і не прывілеяваная група насельніцтва разначынцы, г. зн. выхадцы з «розных чыноў і звання'ў».

1796—1797 гг. -- адміністрацыйная рэформа, у Беларусі ствараліся губерні: Беларуская з губернскім горадам Віцебскам; Мінская з губернскім горадам Мінскам і Літоўская з губернскім горадам Вільняй.

У выніку новага адміністрацыйнага падзелу Расіі ў 1802 г. Беларуская губерня падзялілася на Магілёўскую і Віцебскую. Яны ўвайшлі ў склад Беларускага генерал - губернатарства.Літоўская губерня падзялілася на Гродзенскую і Віленскую, якія склалі разам з Мінскай губерняй Літоўскае генерал - губернатарства.

Генерал - губернатары з'яўляліся даверанымі асобамі імператара і надзяляліся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Выканаўчая ўлада ў губернях была перададзена губернатарам. Яны кіравалі праз канцылярыі, у якія ўваходзілі віцэ-губернатар, саветнікі, пракурор, сакратары ііншыя чыноўнікі. Звычайна склад вышэйшых чыноў набіраўся з рускіх саноўнікаў і чыноўнікаў.

У 1785 г. на гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у «Даравальнай грамаце гарадам» («Грамата на правы і выгады гарадам Расійскай імперыі»). У гарадах адмянялася панаванне свецкіх ці духоўных феадалаў, скасоўвалася магдэбургскае права. Шматлікія прыватныя гарады і мястэчкі былі выкуплены ўрадам. Усе гараджане дзяліліся на шэсць разрадаў і ў залежнасці ад таго, якой маёмасцю валодалі, дапускаліся да выбараў дэпутатаў («гласных») у гарадскую думу. Яна з'яўлялася распарадчым органам і выбірала па аднаму прадстаўніку ад кожнага разряду ў свой выканаўчы орган — шасцігласную думу. Аднак вырашэнне ўсіх важных пытанняў гарадскога жыцця цалкам залежала ад губернатараў і прызначаных імі чыноўнікаў — гараднічых. Купецтва атрымала права на арганізацыю гільдый, як гэта было ў Расіі.

Сацыяльная і канфесійная палітыка.Расія, у складзе якой аказалася Беларусь, па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй.

У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні. У XVIII ст., калі ў Еўропе хутка развіваўся капіталізм, у Рэчы Паспалітай працягваў панаваць феадальны лад, які знаходзіўся ў сваім апагеі: У Расіі памешчыкі раней, чым у Рэчы Паспалітай, пачалі пераводзіць сялян на больш прагрэсіўную форму рэнты грашовы чынш.

У пачатку XVIII ст. «паспалітае рушэнне», служба ў якім лічылася неабходнай умовай для валодання шляхтай землямі, у Рэчы Паспалітай ужо не склікалася. У Расіі толькі маніфест Пятра III ад 1762 г. вызваліў дваранства ад нясення дзяржаўнай службы.

Былі адрозненні

-- ў формах дваранскага землеўладання,

-- ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай.

Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта.

Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей.

Дваранству і купецтву беларускіх земель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпутатаў для выпрацоўкі праекта новага агульнадзяржаўнага Улажэння.

У 1777 г. былі праведзены выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы.

На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Уводзіліся падушны падатак і земскі збор. Але, улічваючы цяжкі стан беларускага насельніцтва, выяўлены ў час перапісу (пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад на два гады вызваліў яго ад выплаты дзяржаўных падаткаў. На працягу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацельшчыкамі.

Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Але мясцовая адміністрацыя ўстанаўлівалася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.

У першы час пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ўрад імкнуўся не выкарыстоўваць жорсткія меры ў адносінах да мясцовага насельніцтва, спрабуючы тым самым прыглушыць апазіцыйныя настроі.

Аднак значная частка апалячанай шляхты і каталіцкага духавенства, якая страціла сваё прывілеяванае становішча, засталася незадаволенай. Гэта прымусіла царскі ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.

Першым крокам у гэтым напрамку з'явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Асноўная частка дзяржаўных зямель разам з сялянамі была раздадзена Кацярынай II у Беларусі рускім дваранам ды чыноўнікам. Пасля 1801 г., з-за моцнага супраціўлення дзяржаўных сялян пераводу іх у разрад памешчыцкіх, раздача маёнткаў у Беларусі ўрадам Аляксандра I была спынена.

Наступны крок -- паступовае абмежаванне правоў мясцовага дваранства. У адносінах да апазіцыйна настроенай шляхты быў выкарыстаны такі сродак барацьбы, як канфіскацыя маёнткаў за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці. Канфіскацыя праводзілася ў некалькі этапаў.

-- Першыя канфіскацыі прыпадаюць на 1773—1775 гг. Яны былі накіраваны супраць той часткі магнатаў і шляхты, што не захацела прынесці прысягу новаму гаспадару.

-- Наступная хваля канфіскацый была накіравана супраць удзельнікаў паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1794 г.).

-- Пасля Айчыннай вайны 1812 г. пачалася новая хваля канфіскацый, якая, праўда, хутка прыпынілася. Цар, па сутнасці, дараваў здраду тым мясцовым памешчыкам, якія служылі Напалеону I.

 

Па загаду Кацярыны II пачалася «чыстка» мясцовага дваранскага саслоўя. Гэтае мерапрыемства расцягнулася на многія гады і называлася «разборам шляхты».Расійскія ўлады запатрабавалі ад беларускай шляхты прад'яўлення дакументаў на дваранскае званне. Дробная шляхта часта не мела іх і ў выніку выключалася з дваранскага саслоўя і пераводзілася ў саслоўе аднадворцаў.

Шляхецкае саслоўе ў цэлым страціла права выбіраць манарха, збіраць ваяводскія і павятовыя соймікі, ствараць узброеныя сілы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў.

Магнаты былі пазбаўлены права трымаць свае войскі і крэпасці.

Адбыліся змены і ў судовай справе: крымінальныя справы вырашаліся на аснове расійскіх законаў, а грамадзянскія — у адпаведнасці з нормамі III Статута ВКЛ. Членаў судоў выбірала шляхта, якая мела не менш чым 10 прыгонных мужчынскага полу. Незаможная шляхта да выбараў не дапускалася. Значная частка раней вольных людзей была далучана да прыгонных сялян.

Для мясцовых памешчыкаў важнае значэнне мела захаванне за імі права на свабоднае вінакурства (пры ўмове выплаты дзяржаве пэўнай пошліны).

Падаткі і павіннасці. На Беларусь была распаўсюджана расійская сістэма падаткаў і павіннасцей.

Сяляне і мяшчане павінны былі плаціць дзяржаве замест ранейшага падымнага (з кожнага «дыма», двара) падушны падатак, значна больш цяжкі. Ён раскладваўся на мужчынскія «душы».

На мяшчан ускладваліся расходы па ўтрыманню гарадскіх улад, паліцыі, турмаў і г. д. (земскі падатак).

З 1811 г. дзяржаўныя падаткі ў Беларусі пачалі збіраць не асігнацыямі (папяровымі грашыма), як гэта было ў расійскіх губернях, а манетай, курс якой быў значна вышэйшы. У канцы 18 ст. падушны падатак даходзіў да 1 рубля серабром у год.

Новай і вельмі цяжкай для сялян і мяшчан Беларусі з'явілася рэкруцкая павіннасць (абавязак выдзяляць рэкрутаў на 20-гадовую службу ў расійскую армію). Адзін рэкрут выдзяляўся ад 200, а з 1820 г.— 125 душ мужчынскага полу.

Каб перавесці расійскае войска на самазабеспячэнне, міністр А.Аракчэеў стварыў у 1810 г. на базе Бабылецкага староства Клімавіцкага павета першае ваеннае пасяленне. Да жніўня 1818 г. яны ўзніклі ва многіх губернях, у тым ліку ў Віцебскай і Магілёўскай. Салдат сялілі ў вёсках, а сялян гэтых вёсак перасялялі ў Новарасійскі край. Вёскі разбураліся і ствараліся новыя з роўнымі вуліцамі і аднолькавымі хатамі. Салдаты павнны былі несці службу і займацца сельскай гаспадаркай.

Уключэнне Беларусі ў агульнарасійскую гаспадарчую сістэму вызначыла накірункі гаспадарчай спецыялізацыі. Узніклі новыя мануфактуры: палатняныя, парусінавыя, канатныя, суконныя.

У Крычаве была заснавана судаверф, дзе будаваліся лёгкія судны для Чарнаморскага флоту.

Больш сталі вырошчваць тэхнічных культур..

Былі адменены пошліны на продаж сельскагаспадарчых прадуктаў, былі ліквідаваны ўнутраныя мытні. Пашырыліся гандлёвыя сувязі з рускімі і украінскімі губернямі. Павялічыўся вываз тавараў у расійскія парты на Балтыйскім моры.


<== previous lecture | next lecture ==>
Тайныя таварыствы. | Адносіны да канфесій.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.