Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Рэформы Кісялёва.


Date: 2015-10-07; view: 904.


Прычына: Заняпад дзяржаўных маёнткаў

Ініцыятарам рэформаў выступіў граф П. Кісялёў, міністр дзяржаўных маёмасцей.

Мэты рэформы з'яўлялася павышэнне дзяржаўных даходаў; захаванне сістэмы феадальных землеўладанняў, падняцце прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, ураўнанне гаспадарчага ўзроўню сялян.

Шлях: спыненне збяднення сялянства, ліквідацыя свавольства арандатараў маёнткаў, павелічэнне колькасці цяглых сялянскіх двароў, здольных выконваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржавы.

Здзяйсненне:

-- перабудова апарату кіравання. Дагэтуль агульнакіраўнічыя функцыі былі сканцэнтраваны ў Дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фінансаў. 3 1 студзеня 1836 г. яны перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маёмасцей, першым міністрам якога быў назначаны П.Д.Кісялёў. У Расіі ўводзілася чатырохярусная сістэма мясцовага кіравання, а ў Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня — акруга — сельская ўправа. У выніку рэформы П. Д. Кісялёва абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору.

-- палітыка «апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі (дапамога на выпадак неўраджаяў і масавых эпідэмій і т.п., арганізацыя пачатковага навучання дзяцей дзяржаўных сялян, аказання медыцынскай дапамогі, правядзення розных агранамічных мерапрыемстваў актывізацыі гандлю, развіцця сістэмы страхавання, барацьбы з п'янствам).

1839 г. «Палажэнне аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў заходніх губернях і Беластоцкай вобласці» .-- люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Тры мэты: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцей, выраўноўванне гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннаснага прыгнёту, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўных сялян.

Ставілася задача перавесці па магчымасці ўсіх агароднікаў і бабылёў-кутнікаў у разрад цяглых ці паўцяглых сялян, г. зн. надзялення іх палявым надзелам і сенакосам, а таксама рабочай жывёлай і неабходным інвентаром.

Вызначалася сярэдняя норма надзелаў — 3 дзесяціны ворнай зямлі і 1 дзесяціна сенакосу на адну рэвізскую (мужчынскую) душу.

Для цяглых двароў, якія мелі поўны надзел і не менш за дзве галавы рабочай жывёлы, устанаўлівалася 6-дзённая паншчына (3 дні з канём і 3 дні без каня ў тыдзень). Для паўцяглых норма змяншалася напалавіну. Прадугледжвалася спыненне здачы казённых маёнткаў у арэнду і замена паншчыны чыншам.

У красавіку 1844 г. Мікалай I зацвердзіў прапановы Кісялёва аб ліквідацыі фальваркаў і пераводзе дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай губернях, а ў чэрвені 1845 г.— у Віцебскай і Магілёўскай губернях.

Адмяняліся даніны і дадатковыя павіннасці.

Адмова ад фальваркова - прыгоннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з'явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна - прагрэсіўны характар.

Перамены ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія і апякунскія правы, правы атрымання спадчыны і ўласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі.

Няўдача рэформыў памешчыцкай вёсцы. (ІНВЕНТАРНАЯ РЭФОРМА)

Красавік 1844 г. цар падпісаў падпісаў дакумент, на аснове якога палажэнні рэформы Кісялёвааб унармаванні павіннасцей дзяржаўных сялян і дадатковым надзяленні іх зямлёю распаўсюджваліся на памешчыцкія маёнткі заходніх губерняў. Дзеля гэтага ўводзіліся абавязковыя інвентары. У губернях былі створаны дваранскія інвентарныя камітэты.

Рэформа не прадугледжвала ліквідацыі прыгоннага права і замены паншчыны чыншам. Аднак памешчыкі аказалі масавае супраціўленне спробам умяшання ўрада ў іх узаемаадносіны з уласнымі прыгоннымі, пратэставалі супраць парушэння сваіх правоў.

Сутнасць рэформы:рэгуляванне памераў надзелаў і павіннасцей памешчыцкіх сялян і замацаванне іх у інвентарах, абавязковых як для сялян, так і памешчыкаў. Абавязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках Заходняй і Цэнтральнай Беларусі і ў частцы маёнткаў Усходняй Беларусі.

Толькі 14 мая 1855 г. Аляксандр II зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх вызначаўся мінімальны сялянскі надзел у 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а паншчына — 3 дні ў тыдзень.

Аўкцыён— публічны продаж якой-небудзь маёмасці ў форме спаборніцтва пакупнікоў: хто заплаціць больш за ўстаноўленую першапачатковую цану.

12. СТАНАЎЛЕННЕ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА Ў БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 19СТ.


<== previous lecture | next lecture ==>
Крызіс феадальнапрыгонніцкага ладу | АСАБЛІВАСЦІ БУРЖУАЗНЫХ РЭФОРМ У БЕЛАРУС1
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.