Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






АСАБЛІВАСЦІ БУРЖУАЗНЫХ РЭФОРМ У БЕЛАРУС1


Date: 2015-10-07; view: 430.


Сялянская рэформа 1861 г.у Расіі і асаблівасці яе правядзення ў беларускіх губернях.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў заканадаўчыя акты (усяго іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з «Маніфестам».

У адпаведнасці з «Манифестам» селянін адразу атрымліваў асабістую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў. Пакаранне селяніна магло адбыцца толькі па судовым прыгаворы ці законным распараджэнні ўрадавых і грамадскіх улад.

Памешчыкі страцілі паліцэйскую і судовую ўладу над вёскай. Яны вызваляліся ад усялякай адказнасці за лёс сялян, за выплату імі падаткаў і выкананне павіннасцей на карысць дзяржавы.

Дзяржавы ўступала ў непасрэдныя ўзаемадачыненні з сялянамі, абмінаючы памешчыкаў. Таму агульныя «Палажэнні» ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай.

Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай абшчыны выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыходу, стваралі воласць.На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю.

За своечасовае выкананне ўсіх павіннасцей сяляне неслі адказнасць на аснове кругавой парукі (калектыўная парука – калектыўная адказнасць, калі за селяніна, які не заплаціў падатак, адказвала ўся вёска), а валасны суд дзейнічаў паводле норм і традыцый звычаёвага права.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя органы — павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх справах установы.

Кантроль за дзейнасцю гэтых органаў неслі губернатары.

Першай інстанцыяй па ўрэгуляванню адносін паміж сялянамі і памешчыкамі з'яўляліся міравыя пасрэднікі, якія прызначаліся з мясцовых дваран і былі дзяржаўнымі чыноўнікамі.

Асноўным абавязкам міравых пасрэднікаў было садзейнічанне складанню ўстаўных грамат — нарматыўных актаў, дзе вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў (размеркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі, абавязкі апошніх). На складанне і падпісанне ўстаўных грамат адводзілася два гады. У выпадках, калі згода не дасягалася, пытанне аб заключэнні пагаднення паміж селянінам і памешчыкам павінна было вырашацца на аснове мясцовых Палажэнняў.

Уводзіўся выбарны саслоўны сялянскі суд. Ён займаўся дробнымі грамадзянскімі і крымінальнымі справамі на аснове мясцовага звычаёвага права.

Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых «Палажэнняў».

У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзесяціны) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзесяцін) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў селяніна зямлі было звыш вышэйшай нормы то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць.

У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел.

Ва ўсіх губерніях дазвалялася рабіць адрэзкі, калі ў памешчыка заставалася меней за 1/3 усёй зямлі, але сялянскі надзел не мог быць скарочаны больш чым на 1/6 частку.

Дваровым сялянам (прыслузе памешчыкаў) зямля не выдзялялася.

Да правядзення выкупной аперацыі сяляне лічыліся часоваабавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк.

Уся зямля, якой карысталіся сяляне, прызнавалася ўласнасцю памешчыка.

Свой палявы надзел зямлі сяляне выкупалі ва уласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя для ўсёй Расіі. Выкупная сума вызначалася праз 6еспрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзелу складаў 6 р у год то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 р. (6 р.: 6 %, х 100 % = 100 р.). Ад 20 да 25% гэтай сумы сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаваць ці закладваць.

У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і на працягу 49 гадоў павінны былі выплачваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамі за пазыку. Сяляне выкупалі не толькі зямлю, але і кампенсавалі памешчыкам страту іх уласнасці над асобай селяніна.

Пры раздзеле зямлі памешчыкі выбіралі сабе самыя лепшыя ўчасткі, што прывяло да цераспалосіцы панскіх і сялянскіх зямель. Памешчыкі пакінулі сабе амаль усе лясы, лепшыя сенажаці, азёры.

ЗНАЧЭННЕ РЭФОРМЫ:

-- абвяшчэнне асабістай свабоды сялян, іх незалежнасць ад памешчыка;

-- атрыманне сялянамі грамадзянскіх свабод

-- вызваленне сялян з-пад прыгнёту стварыла неабходны для капіталістычнай вытворчасці рынак наёмнай рабочай сілы.

Сялянская рэформа была палавінчатай. Яна пакінула шматлікія прыгонніцкія перажыткі. Галоўны з іх – памешчыцкае землеўладанне. Дваране – памешчыкі змаглі захаваць за сабой звыш паловы ўсіх зямель Беларусі.

Рэформа 1861 г. вызначыла марудны “прускі” шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.


<== previous lecture | next lecture ==>
Рэформы Кісялёва. | Сялянскі рух у адказ на рэформу.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.002 s.