Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Сялянскі рух у адказ на рэформу.


Date: 2015-10-07; view: 382.


Сяляне не паверылі ў сапраўднасць дакумента бо там былі прапісаны вельмі не выгадныя для іх умовы.

На Беларусі прайшло 441 хваляванне ў 1861 г. Сяляне выступалі супраць выдзялення ім благіх земляў, пазбаўлення выпасаў, вадапою для жывёлы, павышэння павіннасцей. На 1 студзеня 1863 г. сяляне Беларусі не падпісалі 80% устаўных грамат.

Істотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусі ўнесла паўстанне 1863—1864 гг.:

-- спынялася часоваабавязанае становішча сялян;

-- ўводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелеў;

-- выкупныя плацяжы зніжаліся на 20 %;

-- былі створаны павятовыя камісіі для праверкі і выпраўлення ўстаўных грамат;

-- абеззямеленым у 1846—1856 гг. сялянам выдаваўся 3-х дзесяцінны сямейны надзел і ў поўным аб'ёме вярталася зямля, адабраная з 1857 г.;

-- урад адмовіўся ад намеру скасаваць сервітутнае права (права агульнага карыстання пэўнымі ўгоддзямі – пашай, выганамі, вадапоямі для жывёлы)

Спагнанне выкупных плацяжоў было спынена толькі ў 1906 г.

Рэфармаванне дзяржаўнай вёскі.

Большасць дзяржаўных сялян пражывала ў Гродзенскай і Віленскай губернях. У 1857 – 1862 гг. на свабодных і адабраных у дзяржаўных сялян землях былі створаны фермы. Яны аддаваліся ў арэнду. У выніку дзяржаўныя сяляне больш актыўна прымалі ўдзел у паўстанні 1863 – 64 гг.

-- у адпаведнасці з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусі пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў атрыманых па рэформе Кісялёва.

У якасці выкупных плацяжоў дзяржаўным сялянам залічвалася сума гадавога чыншу, павялічаная на 10%. Выкупной пазыкі з казны дзяржаўныя сяляне не атрымлівалі.

Зямельныя надзелы дзяржаўных сялян у Беларусі перавысілі надзелы памешчыцкіх сялян на 17 – 37%.

Буржуазныя рэформы 60—70-х гг. і контррэформы 80— 90х гг. Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі,— прыгоннае права.

Каб рухацца да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўна - палітычнага ладу.

Пасля паўстання 1863 г. у краі было ўведзена ваеннае становішча. Яно існавала да 1870-х гадоў.

У 60 -- 70 я гг. урад Аляксандра П прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку.

Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лістапада 1864 г.). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах.

Былі абвешчаны

-- нязменнасць суддзяў,

-- незалежнасць суда ад адміністрацыі,

-- вусны характар,

-- спаборнасць і галоснасць судовага працэсу.

-- Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў,

-- ствараўся інстытут прысяжных павераных (адвакатаў).

- Папярэдняе следства забіралася ад паліцыі і перадавалася судовым следчым.

-- Значна скарачалася сістэма судаводства.

На Беларусі судовая рэформа была абмежавана:

-- пачалася ў 1872 г., калі ў паветах былі уведзены міравыя суды.

-- Аднак міравыя суддзі тут не выбіраліся, як прадугледжвалася законам, а назначаліся міністрам юстыцыі.

У губерніях – акруговыя суды. Крымінальныя справы ў акруговых судах разглядаліся з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці – прысяжных засядацелаў. Падсудным аказвалі дапамогу адвакаты, якія не залежалі ад урада.

Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з'явіліся ў заходніх губернях толькі ў 1882 г. Спіс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамі. Усё гэта было вынікам паўстання 1863—1864 гг.— самадзяржаўе не давярала польскім памешчыкам, якія пераважалі ў краі.

Земская рэформа ў Беларусі ў сувязі з падзеямі 1863—1864 гг. не праводзілася.

Гарадская рэформабыла праведзена у Беларусі са спазненнем на 5 гадоў (прынята ў 1870 г., а пачалася ў 1875 г.).

-- абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання — гарадской думы і гарадской управы.

Але высокі маёмасны цэнз выключаў з удзелу ў выбарах большую частку жыхароў горада і даваў уладу купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці.

Усе выбаршчыкі падзяляліся на тры выбарчыя сходы для выбараў дэпутатаў (“гласных”) гарадской думы. Кожны сход выбіраў 1/3 дэпутатаў.

Выканаўчы орган, які выбірала гарадская дума, -- гарадская управа на чале з гарадскім галавою.

У асобных выпадках гарадскі галава не выбіраўся думай, а прызначаўся распараджэннем міністра ўнутраных спраў.

Абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэйскага насельніцтва.

Ваенная рэформапачалася ў 1862 г. (да 1874 г.)

-- былі ўтвораны 15 ваенных акруг (у тым ліку і Віленская, у якую ўвайшлі ўсе беларускія губерні)

-- скарочаны тэрмін службы да 7—8 гадоў.

У 1874 г. – уведзена усеагульнай воінскай павіннасці ў Расіі. Такім чынам былі рэалізаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання арміі.

Буржуазны характар насілі таксама школьная(1864 г.) і цэнзурная(1865 г.) рэформы.

-- Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай,

-- павялічвалася колькасць пачатковых школ,

-- уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання.

У адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі ў Беларусі не было земскіх школ і грамадства не дапускалася да кіраўніцтва школьнай справай. Сістэмай школьнай адукацыі тут поўнасцю кіравалі чыноўнікі. Усе школы дзейнічалі на рускай мове.

Новы цэнзурны статут значна пашыраў магчымасці друку. Творы вялікіх памераў, а таксама ўсе выданні навуковых устаноў маглі друкавацца без папярэдняй цэнзуры. 1886 г. – газета “Минский листок». Кожны нумар праходзіў папярэднюю цэнзуру. Выданні на беларускай, польскай, яўрэйскай мовах у Беларусі не дазваляліся.


<== previous lecture | next lecture ==>
АСАБЛІВАСЦІ БУРЖУАЗНЫХ РЭФОРМ У БЕЛАРУС1 | КОНТРРЭФОРМЫ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.