Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






КОНТРРЭФОРМЫ


Date: 2015-10-07; view: 396.


Пасля забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра ІІ у 1881 г. ва ўнутранай палітыцы Расіі адбыліся значныя змены. 80—90-я гг. увайшлі ў гісторыю як перыяд контррэформаў.

19 жніўня 1881 г. Аляксандр ІІІ падпісаў “Палажэнне аб мерах для аховы дзяржаўнай бяспекі і грамадскага спакою”.

Першымі ахвярамі сталі друк і школа.

-- У 1882 г. быў устаноўлены жорсткі адміністрацыйны нагляд за газетамі і часопісамі.

-- У сістэме народнай асветы насаджаліся царкоўна – прыходскія школы і школы граматы, падпарадкаваныя праваслаўнаму духавенству. Цыркулярам міністра асветы (1887 г.) забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў, вознікаў і г.д. для яўрэяў у гімназіях і вышэйшых навучальных установах была ўведзена працэнтная норма.

1882 г. – закон, які пацвярджаў забарону пражывання яўрэяў у губерніях пастаяннай аселасці за межамі гарадоў і мястэчак.

Уведзены земскія начальнікі. Яны мелі поўную адміністрацыйную і судовую ўладу над сялянамі. На Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую губерніі закон аб земскіх начальніках быў распаўсюджаны ў 1900 г. , на віленскую і Гродзенскую – у 1904 г.

13. РАЗВІЦЦЁ КАПІТАЛІЗМУ Ў ПРАМЫСЛОВАСЦІ І СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 19 СТ.

РАЗВІЦЦЁ КАПІТАЛІЗМУ Ў ЭКАНОМІЦЫ БЕЛАРУСІ

Для парэформеннай Беларусі былі характэрны тры тыпы вядзення памешчыцкай гаспадаркі – адпрацовачны, капіталістычны і змешаны.

На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі,у якой перапляталіся феадальныя і капіталістычныя формы гаспадарання.

Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.

Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром сялян, якія атрымлівалі за гэта ад памешчыка зямельныя ўгоддзі ў арэнду.

па ўзроўню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусь ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе было падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся ў больш спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай адносна рынку збыту сельскагаспадарчай прадукцыі.

У першае парэформеннае 15-годдзе ў пяці беларускіх губернях 10 тыс. сялян купілі зямлю, прычым многія з іх набылі 100 і больш дзесяцін. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгрываў Сялянскі пазямельны банк (заснаваны ў 1882 г.)

Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці.

У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа.

Сусветны аграрны крызіс 80— 90х гг. (збожжа з Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі) прывёў да рэзкага паніжэння цэн на збожжа. У выніку – пераход гаспадаркі на новыя віды прадукцыі.

У 90-я гг. галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля.

-- вінакурэнне.

-- свінагадоўля (з сярэдзіны 60-х гг.).

-- танкарунная авечкагадоўля -- у Мінскай і Гродзенскай губернях. (пазней прыйшла ў заняпад не вытрымаўшы канкурэнцыі з паўднёвай Расіяй і Аўстраліяй).

Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе рыначных сувязей асабліва выразна праявілася ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур.

Лён – асабліва ў Віцебскай губерні. Яго вытворчасць мела пераважна гандлёвы характар.

Канапля – Магілёўшчына.

Значнае месца ў канцы XIX ст. у беларускіх губернях займала прамысловае садоўніцтва і агародніцтва.

У пачатку ХХ ст. не Беларусь прыпадала амаль 17% усёй плошчы, занятай бульбай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі.

Бульбаводства пашыралася ў Мінскай, Гродзенскай І Віленскай губернях.

Разам з тым да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ далека не завяршылася. 3-за перавагі памешчыцкай уласнасці тут не склаласяразвітая сялянская заможная гаспадарка.


<== previous lecture | next lecture ==>
Сялянскі рух у адказ на рэформу. | Асаблівасці переходу прамысловасці Беларусі ад ручной да машыннай вытворчасці.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.