Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Асаблівасці переходу прамысловасці Беларусі ад ручной да машыннай вытворчасці.


Date: 2015-10-07; view: 579.


Рынак.

Шляхі зносін. Сродкі сувязі.

У канцы 19 ст. у разліку на 100 км2 Беларусь мела шашэйных шляхоў у 2 разы, а рачных – у 3 разы больш, чым Еўрапейская Расія.

Узрасла роля параходаў у рачным судаходстве.

Пачатак чыгуначнай сетцы паклала Пецярбургска – Варшаўская магістраль – 1862 г. Прайшла праз Вільню – Гродна – Беласток.

Датай заснавання беларускай чыгункі прынята лічыць 29 лістапада 1871 г. – дзень уводу ў эксплуатацыю лініі Смаленск – Орша – Мінск – Брэст.

Рыга – Арлоўская – 1860 – я гг.

Праз Мінск прайшла Лібава – Роменская (1873 - 79) і Маскоўска – Брэсцкая (1871).

1880-я гг. – Палеская.

1902 г. – Пецярбурска – Адэская чыгунка.

З 40-х гг. 19 ст. у Беларусі з'явіўся тэлеграф.

З канца 19 ст. у гарадах – тэлефонная сувязь.

Паступова страчвалі сваю ролю кірмашы, якія праводзіліся перыядычна. На змену ім прыходзіў пастаянны гандаль праз крамы.

У канцы 19 ст. на беларускім рынку галоўным таварам быў лес. Другое месца займала сельскагаспадарчая прадукцыя.

З будаўніцтвам чыгунаксельскагаспадарчая, лясная і прамысловая прадукцыя Беларусі выйшла на агульнарасійскі і еўрапейскі рынкі. Разам з тым беларускі рынак аказаўся адкрытым для прадукцыі іншых рэгіёнаў Расіі. Наплыў расійскіх тавараў прывёў да таго, што на Беларусі знікла вытворчасць цукру, заняпала тэкстыльная прамысловасць, перайшлі на выраб прадукцыі ніжэйшага гатунку тытунёвыя фабрыкі.

Банкі –установы, якія ажыццяўляюць пасрэдніцтва ў крэдыце і плацяжах, канцэнтруюць грашовыя сродкі.

1873 г. – створаны Мінскі камерцыйны банкпершы прыватны банк на тэрыторыі Беларусі. Займаўся пераважна крэдытаваннем гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй і вывазу лесу.

У 1880 – гг. пачалі дзейнічаць Дзяржаўны, Сялянскі пазямельны і Дваарнскі зямельны банк Расіі.

Дзяржаўны крэдытаваў багатых кліентаў.

Пазыкі на набыццё прыватнаўласніцкіх зямель выдаваў Сялянскі пазямельны банк.

Доўгатэрміновыя крэдыты на незвычайна льготных умовах рускім памешчыкам выдаваў Дваранскі зямельны банк.

Рынак свабоднай рабочай сілы фарміраваўся за кошт:

-- беззямельных і малазямельных сялян

-- збяднелых рамеснікаў.

Асновай капіталу для стварэння і пашырэння прадпрымальніцтва сталі грошы, якія атрымалі памешчыкі ў выніку выкупной аперацыі.

Хуткі рост рынку збыту прамысловай прадукцыі быў абумоўлены павелічэннем попыту вёскі на прамысловыя тавары, а таксама будаўніцтвам чыгунак.

Капіталізм– грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, таварна – грашовых адносінах, выкарыстанні вольнанаёмнай рабочай сілы.

Асаблівасцю развіцця прамысловасці Беларусі ў 2-й палове 19 ст. быў яе шматукладны характар (суіснаванне рамеснай майстэрні, мануфактуры, фабрыкі, завода).

Характэрнай рысай прамысловага развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст. было:

-- адносна хуткі рост фабрычнай індустрыі,

-- распаўсюджанне дробнай вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычназаводскіх прадпрыемстваў.

Пасля рэформы 1861 г. паскараецца рост і павялічваецца аб'ём прадукцыі рамеснай і мануфактурнай вытворчасці.

Рамесная вытворчасць канцэнтравалася ў гарадах і мястэчках.

Для прамысловасці Беларусі і ў канцы 19 ст. было характэрна шырокае распаўсюджанне дробных прадпрыемстваў.

У пачатку XX ст. рамяство давала 37,8 % прадукцыі ўсёй прамысловасці Беларусі. Мануфактуры ўзнікалі з сялянскіх промыслаў і гарадскога рамяства. У 1900 г. 2/3 фабрык і заводаў Беларусі знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках.

У Беларусі з-за адсутнасці неабходнай сыравіны вельмі марудна развівалася цяжкая прамысловасць. Пераважнае значэнне тут атрымалі галіны вытворчасці, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравіны (вінакурэнне і лясная прамысловасць). Беларусь была адным з галоўных раёнаў вінакурэння ў Расіі.

Значнае развіццё ў Беларусі атрымалі запалкавая і папяровакардонная вытворчасць.

Вельмі шмат было ў Беларусі прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольнакрупяных, крухмальнапатачных, маслабойных, піваварных, тэкстыльных, ільно і пенькаапрацоўчых, гарбарных.

Вядучая роля сярод галін вытворчасці Беларусі належала вінакурэнню. У 1890 г. у пяці заходніх губернях дзейнічалі 18% вінакураных заводаў краіны.

У другой палове XIX ст. хуткі рост гарадоў і развіццё прамысловага будаўніцтва выклікалі патрэбу ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў. У Беларусі атрымала развіццё, у першую чаргу, вытворчасць цэглы. Існавалі таксама кафляныя заводы і шклозаводы.

Найбуйнейшыя запалкавыя фабрыкі знаходзіліся ў Пінску, Мазыры, Бабруйску, Барысаве. У 1898 г. уладальнікі запалкавых фабрык аб'ядналіся для продажу сваёй прадукцыі.

Найбуйнейшая ў дрэваапрацоўчай галіне была Добрушская папяровая фабрыка (адна з самых перадавых у Расіі па тэхнічнай аснашчанасці).

Найбуйнейшым са школозаводаў быў завод “Нёман” у Лідскім павеце, які пачаў выпуск прадукцыі ў 1875 г.

Найбольш значным прадпрыемствам у галіне тэкстыльнай, ільняной прамысловасці была льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” у Віцебску, пабудаваная ў 1900 г.

Прамысловасць Беларусі пасля рэформы 1861 г. развівалася нераўнамерна.

Значнаму павелічэнню тэмпаў развіцця прамысловасці Беларусі спрыяла стварэнне густой сеткі чыгуначных дарог.

Важную ролю ў эканоміцы Беларусі адыгрываў рачны транспарт.


<== previous lecture | next lecture ==>
КОНТРРЭФОРМЫ | Гарады і мястэчкі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.