Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Гарады і мястэчкі.


Date: 2015-10-07; view: 461.


Развіццё прамысловасці і чыгуначнай сеткі з'яўлялася асновай росту гарадоў.

Найбуйнейшымі прамысловымі прадпрыемствамі ў Пінску, Гомелі і Мінску сталі чыгуначныя майстэрні,

У Віцебску – льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”.

У Гродне(і ва ўсёй Беларусі) – тытунёвая фабрыка Шарашэўскага.

Пінск, Мазыр. Бабруйск, Барысаў, Слонім фарміраваліся як цэнтры дрэваапрацоўчай, у тым ліку запалкавай, прамысловасці.

Паскорыўся рост гарадскога насельніцтва.

У 19 ст. у Беларусі налічвалася 42 гарады, а доля гараджан складала 10% ад усяго насельніцтва Беларусі.

Гарадское насельніцтва павялічвалася за кошт шляхты, абеззямеленага сялянства і выселеных з сельскіх паселішчаў яўрэяў.

Адмена прыгонніцтва садзейнічала пераходу ў гарады сялян. У выніку сярод гараджан павялічылася ўдзельная вага беларусаў.

Сяляне перасяляліся за межы Беларусі, ці выязджалі у іншыя краіны.

У гарадах 53,5% складалі яўрэі, 17,7% – рускія, 11,6% -- палякі, у вёсцы – 68,8% -- беларусы, 8,4% -- яўрэі, 4,2% -- палякі, 4,4% -- рускія.

Асноўную частку гандлёва – прамысловай буржуазіі складалі купцы.

Сярод гарадскіх рабочых пераважылі яўрэі, асабліва ў рамеснай і дробнакапіталістычнай вытворчасці, гандлі і бытавым абслугоўванні.

У буйной прамысловасці (і чыгуначным транспарце) былі заняты ў асноўным хрысціяне.

Сельскагаспадарчымі рабочымі былі ў асноўным беларусы.

У Віцебску ў 1898 г. (раней чым у Пецярбургу і Маскве) быў пушчаны электрычны трамвай.

У гарадах пракладаліся лініі конкі, якая злучала гістарычны цэнтр, вакзал і прамысловую зону. У Мінску конка пачала дзейнічаць з 1892 г. У пач. ХХ ст. у якасці грамадскага транспарту стаў выкарыстоўвацца аўтамабіль.

Прамысловы пераваротмае два бакі: тэхнічны – замена ручной, мануфактурнай вытворчасці машыннай, фабрычна – завадской і грамадскі – замена прымусовай працы вольнанаёмнай і фарміраванне буржуазіі ды пралетарыяту.

Пралетарыят– клас (грамадская група людзей) наёмных рабочых, якія былі пазбаўлены ўласнасці на прылады працы. Адзінай крыніцай яго існавання з'яўляўся продаж сваёй рабочай сілы ўладальніку прадпрыемства за вызначаную плату.

пераход да машыннай вытворчасці адбыўся ў Беларусі ў 1880 – 1890-я гг. першапачаткова ў дрэваапрацоўчай і металаапрацоўчай галінах. Завяршыўся ў пачатку ХХ ст. калі ў асноўных сферах вытворчасці машынная тэхніка выцесніла ручную працу, а вадзяное кола было заменена паравым рухавіком.

Кваліфікаваная працоўная сіла фарміравалася за кошт прыгонных сялян, а таксама майстравых работнікаў мануфактур і рамеснікаў.

АСАБЛІВАСЦЮ РАБОЧАГА КЛАСА Ў БЕЛАРУСІ БЫЛА ЯГО МОЦНАЯ ПРЫВЯЗАНАСЦЬ ДА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. Толькі 1/3 рабочых знаходзілася ў гарадах.

Буржуазія як клас фарміравалася з купецтва, уладальнікаў мануфактур, мяшчан, заможных рамеснікаў, а пасля 1861 г. – галоўным чынам за кошт заможнага сялянства.

 

У пачатку XX ст. расійскі капіталізм уступіў у новую стадыю свайго развіццяімперыялістычную.

1900 г. – пачатак сусветнага эканамічнага крызісу. Праявіўся у збыце беларускага лесу за мяжою. Рэзка знізіўся попыт і цэны на лес.

Крызіс прывёў да аб'яднання капіталаў у форму акцыянерных таварыстваў і стварэння сіндыкатаў.

Акцыянернае таварыства – прадпрыемства, капітал якога ўтвараецца з грашовых укладаў шэрагу прадпрымальнікаў і існуе ў форме акцый, якія свабодна прадаюцца і купляюцца.

Акцыя – каштоўная папера, якая сведчыць аб удзеле ў акцыянерным таварыстве і дае права яе ўладальніку на атрыманне сваёй долі ад агульнай суммы прыбытку.

Сіндыкат – форма аб'яднання прадпрымальнікаў, калі яны дамаўляюцца аб устанаўленні пэўных аб'яёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю.

Эканамічны крызіс 1900—1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычньіх аб'яднанняў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную вытворчасць.

Акцыянерным таварыствам належалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» (Руска-Бельгійскае акцыянернае таварыства),трамвай і электрычная станцыя ў Віцебску (Бельгійскаё акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае акцыянернае таварыства карданажнапапяровай вытворчасці).

У 1905 г. запалкавыя фабрыканты Беларусі стварылі сіндыкат – Заходні камітэт пры Мінскім аддзяленні Паўночнага банка.

У 1907 г. гэты камітэт аб'яднаўся з усходнім камітэтам у Маскве. У выніку было створана Усерасійскае акцыянернае таварыства фабрыкантаў запалкавай галіны дрэваапрацоўчай прамысловасці “РОСТ”.

ПРАМЫСЛОВЫ ЎЗДЫМ. З 1908 г. пачатак прамысловага ўздыму.

Яму садзейнічала аграрная рэформа П.Сталыпіна.

У 1908 – 1913 г. працягвалася паскоранае развіццё буйной (цэнзавай) прамысловасці і паступовае выцясненне ёю рамеснай, а таксама дробнакапіталістычнай вытворчасці.

Цэнзавая вытворчасць -- фабрыкі, якія мелі 16 і больш рабочых, мануфактуры з колькасцю рабочых 30 і больш, усе спіртавыя заводы і вальцавыя млыны з 5 і больш паставамі незалежна ад колькасці рабочых.

Канцэнтрацыя (узбуйненне) вытворчасці было самым нізкім у харчовай вытворчасці.

Прамысловасць Беларусі ў пач. ХХ ст. спецыялізавалася на апрацоўцы мясцовай лясной і мінеральнай сыравіны і прадукцыі сельскай гаспадаркі.

Прадпрыемствы размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, бліжэй да крыніц сыравіны і таннай працоўнай сілы.

Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі рабілася ўсё больш таварнай, яшчэ выразней праявілася яе спецыялізацыя на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травасеянне.

Развіццё капіталізму ў Беларусі прывяло да змен у сацыяльным складзе насельніцтва. пераход ад падзелу грамадства на шматлікія саслоўі, што было характэрна для эпохі феадалізму, да класавай структуры буржуазнага грамадства, у якім вядучая роля належала пралетарыяту і буржуазіі.

Гандлёва-прамысловая буржуазія фарміравалася з асяроддзя памешчыкаў, купцоў, мяшчан, заможных рамеснікаў. У яе нацыянальным складзе пераважалі. Беларускай па нацыянальнасці была толькі аграрная буржуазія.

Клас наёмных рабочых складваўся са збяднелых сялян, рамеснікаў, мяшчан, дробных гандляроў. Беларусаў тут было 17 %, рускіх 10 %, палякаў — 10,2 % і яўрэяў 60%.

Прычым рускія пераважалі на чыгуначным транспарце і ў чыгуначных майстэрнях, беларусы — на рамонце чыгуначных і шашэйных дарог, на прамысловых прадпрыемствах у сельскай мясцовасці, яўрэі складалі асноўную масу рабочых у дробнай і рамеснай вытворчасці.

14.ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 19СТ.

ПАЎСТАННЕ 1863—1864 гг. У ПОЛЬШЧЫ, ЛІТВЕ I БЕЛАРУСІ

У канцы 50-х – пачатку 60-х гадоў ХІХ ст. у расійскім вызваленчым руху дваранскія рэвалюцыянеры саступілі месца рэвалюцыйным дэмакратам – выразнікам інтарэсаў сялян.

У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль самым вострым было польскае пытанне.

Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў — прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.

Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву «чырвоныя» (ўваходзілі дробная і беззямельная шляхта, афіцэры, дробная гарадская буржуазія, інтэлігенцыя, студэнцтва).

Чырвоныя падзяляліся на правых — памяркоўных (рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху, прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але выступалі за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г., за надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфіскацыі ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыі. Беззямельным – даць надзелы ў 2 га)

і левых — прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў (разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю, за саюз і адзінства дзеянняў з расійскімі рэвалюцыянерам, прызнавалі права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў, за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання.).

Праціўнікаў паўстання называлі «белымі».Гэта былі пераважна памешчыкі, сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі. «Белыя» не жадалі ніякіх сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў катэгарычна адмаўлялі права на нацыянальна - палітычнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г. яны хацелі, выкарыстоўваючы націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады (наладзілі сувязь з Францыяй і Англіяй). Такія ж палітычныя плыні сфарміраваліся і існавалі не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганізаваны паўстанцкі гарадскі камітэт, перайменаваны ў 1862 г. у Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).

К.Каліноўскі адстойваў ідэю сялянскай рэвалюцыі, выступаў за раздачу сялянам усёй зямлі, за усталяванне раўнапраўных адносін Варшавы і Вільні ў справах падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем, за прызнанне дзяржаўнай самастойнасці Літвы – Беларусі.За гэта польскія нацыяналісты называлі яго “літоўскім сепарацістам”.

Рэвалюцыйныя сілы Варшавы ўзначаліў прадстаўнік левага крыла «чырвоных» Яраслаў Дамброўскі.

3 мэтай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве ўлетку 1862 г. у Вільні быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК).

«Левых» у Беларусі ўзначальваў Канстанцін Каліноўскі(1838—1864). Нарадзіўся 21 студзеня (2 лютага) 1838 г. у в. Мастаўляны Гродзенскага павета. Ён паходзіў з сям'і збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Свіслацкую прагімназію і Пецярбургскі універсітэт, актыўна ўдзельнічаў у тайным гуртку польскага рэвалюцыянера З.Серакоўскага. У 1862—1863 гг. ён разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове «Мужыцкая праўда» (друкавалася лацінкай у выглядзе лістоўкі). Пачынаючы выданне «Мужыцкай праўды», К.Каліноўскі (літаратурны псеўданім Яська з-пад Вільні) меў на мэце перш за ўсё прыцягненне да паўстання сялян, якіх яны лічылі галоўнай рэвалюцыйнай сілай. А каб сяляне лепш зразумелі іх, і была выкарыстана беларуская мова:

“Вазьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржыэмся разам!.. Мужык, пакуль здужае трымаць касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе.”

У канцы 1862 г. – навіна аб намеры расійскага ўрада правесці ў Польшчы масавы рэкруцкі набор прымусіла ЦНК прызначыць паўстанне на студзень 1863 г.

22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і заклікаў паўстанцкія атрады да нападзення на расійскія войскі ў правінцыяльных гарнізонах.

У маніфесце і двух аграрных дэкрэтах Часовага нацыянальнага ўрада была выкладзена праграма паўстання:

-- Польшча абвяшчалася незалежнай краінай з роўнымі правамі ўсіх яе грамадзян перад законам,

-- дазвалялася дзейнасць уніяцкай царквы,

-- планавалася перадаць сялянам іх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплаціць кампенсацыю з дзяржаўнай казны,

-- пасля перамог было паабяцана надзяліць зямлёй беззямельных удзельнікаў паўстання.

-- замест падушнага падатку ўводзіўся падымны.

-- шматгадовая рэкруцкая служба замянялася ўсеагульнай 3-х гадовай.

-- адмянялася забарона ўніяцкай царквы.

-- усё насельніцтва Польшчы абвяшчалася свабоднымі і раўнапраўнымі грамадзянамі.

Спецыяльны зварот да насельніцтва Беларусі і Літвы заклікаў падтрымаць паўстанне ў Польшчы, але ў ім нічога не гаварылася аб нацыянальна-палітычным самавызначэнні гэтых тэрыторый.

ЛПК, перайменаваны ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім, 1 лютага 1863 г. звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з маніфестам, у якім заклікаў падтрымаць паўстанне ў Польшчы (пачатак паўстання на Беларусі і Літве). Каб не парушаць адзінства дзеянняў, ЛПК вымушаны быў падтрымаць у сваім маніфесце і праграму паўстання, прынятую ў Варшаве.

У студзені — лютым 1863 г. у Беларусі з'явіліся першыя паўстанцкія атрады, якія прыйшлі з Польшчы.

Мясцовыя атрады (складаліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян) пачалі дзейнічаць у сакавіку — красавіку і былі падначалены Вільні.

На Гродзеншчыне атрады паўстанцаў узначальвалі: Ф.Ражанскі, В.А.Урублеўскі (будучы генерал Парыжскай камуны). У Мінскай губерніі – А.Д.Трусаў (пасля падаўлення паўстання жыў у эміграцыі, з 1870 г. з'яўляўся дзеячам І Інтэрнацыянала).

К.Каліноўскі быў камісарам Гродзенскага ваяводства (губерніі).

адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Паўстанцам не ўдалося авалодаць якімі-небудзь значнымі стратэгічнымі пунктамі.

Толькі атрад Л. Звяждоўскага пры падтрымцы студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута ў красавіку 1863 г. на кароткі тэрмін здолеў захапіць павятовы горад Горкі (Магілёўская губерня).

Маштабнасцю і жорсткасцю характарызавалася бітва пад Мілавідамі ў Слонімскім павеце.

Найбольш актыўна паўстанцы дзейнічалі ў Гродзенскай губерні, дзе ваяводскім камісарам быў К. Каліноўскі.

Паўстанне 1863—1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расіі. Самыя радыкальныя з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў — В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі, М. Чарняк, 3. Серакоўскі, А. Мацкявічус, А. Трусаў, Л. Звяждоўскі — спадзяваліся на незадаволенасць сялян умовамі рэформы і імкнуліся прыцягнуць да ўдзелу ў паўстанні як мага больш сялян.

Сялян сярод паўстанцаў было няшмат, асабліва ва ўсходніх губернях Беларусі. Толькі ў Віленскай і Гродзенскай губернях сяляне складалі больш за чвэрць паўстанцаў — адпаведна 27 і 33 %.

Для сялян Беларусі былі незразумелымі лозунгі Варшаўскага ЦНК аб адраджэнні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Не змагла іх задаволіць і вельмі абмежаваная аграрная праграма паўстанцаў.

Значнай перашкодай распаўсюджанню паўстання з'явілася далучэнне да паўстанцаў «белых». паступова яны узялі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукісакавіку 1863 г.).

Улады імкнуліся прадставіць сялянам паўстанне як выступленне паноў супраць “цара – вызваліцеля”.

11 сакавіка 1863 г. па загаду Часовага нацыянальнага ўрада ў Варшаве Віленскі Часовы ўрад Літвы і Беларусі быў распушчаны і створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у які ўвайшлі «белыя».Аддзел узначаліў ковенскі памешчык Якуб Гейштар. К.Каліноўскага прызначылі камісарам Гродзенскага ваяводства.

Спадзяванні «белых» на падтрымку Англіі і Францыі не спраўдзіліся.

З пачатку 1863 г. усе беларуска – літоўскія губерніі былі аб'яўлены на ваенным становішчы.

У маі 1863 г. паўстанне ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было падаўлена, а летам расійскае камандаванне накіравала буйныя вайсковыя сілы ў Польшчу.

У маі 1863 г. Віленскім генерал-губернатарам быў назначаны М. М. Мураўёў (да гэтага быў губернатарам ў Магілёве, Гродне, Мінску).

М. М. Мураўёў быў першым з дзяржаўных дзеячаў Расіі, хто ўзняў пытанне аб пастаноўцы шырокай народнай адукацыі ў краі, прычым на «местном наречии", пад якім ён, безумоўна, разумеў беларускую мову.

Улетку 1863 г. да ўлады ў кіраўніцтве паўстанцамі ізноў прыйшлі «чырвоныя». У чэрвені 1863 г. у Вільню вярнуўся К. Каліноўскі, а ў ліпені ён стаў старшынёй Віленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Каліноўскага сканцэнтравалася ўсё кіраўніцтва паўстанцкімі атрадамі на тэрыторыі Літвы і Беларусі.

Мясцовыя памешчыкі канчаткова адышлі ад паўстання.

28 жніўня Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні.

У верасні 1863 г. узброеныя паўстанцкія атрады ў заходніх губернях Беларусі і Літве былі разбіты, а летам 1864 г. ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце.

У Польшчы некаторыя паўстанцкія атрады дзейнічалі яшчэ да восені 1864 г., але таксама былі разбіты.

К. Каліноўскі быў арыштаваны ў студзені 1864 г. і 22 сакавіка таго ж года публічна павешаны ў Вільні на Лукішскай плошчы. Стоячы пад шыбеніцай, Каліноўскі пад час абвяшчэння судовага прыгавору, у якім ён быў названы дваранінам, заявіў: “У нас няма дваран – у нас усе роўныя”Каліноўскі – аўтар “Пісем з-пад шыбеніцы”. “Народзе... цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права. За сваю землю родную”.

Каліноўскі сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы: “... не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа”.

У абарону паўстанцаў выступіў «Колокол» А. Герцэна. М. Бакунін апублікаваў адозву «Да рускага, польскага і да ўсіх славянскіх народаў», дзе заклікаў падтрымаць польскіх патрыётаў.

3 дапамогай цэнтра «Маладая Еўропа» і асабіста Д.Гарыбальдзі рыхтаваліся палітычныя і ваенныя кіраўнікі паўстанцаў.

Пры непасрэдным удзеле К. Маркса і Ф.Энгельса, якія лічылі польскае пытанне важнай састаўной часткай еўрапейскай рэвалюцыі, арганізоўваліся акцыі салідарнасці заходнееўрапейскіх рабочых з польскім народам.

128 чалавек пакараны смерцю. Каля 12 тыс. высланы ў Сібір.

Сярод сасланых – І.Дз.Чэрскі. У Сібіры ён заняўся геалагічнымі даследаванням. Вывучаў будову берагоў Байкала, склаў першую геалагічную карту ўзбярэжжа возера. Пасля памілавання ўзначальваў экспедыцыі ў раён рэк Калыма і Індзігірка. Быў узнагароджаны трыма залатымі медалямі Рускага геаграфічнага таварыства. Яго імем названа сістэма горных хрыбтоў у Якуціі і Магаданскай вобласці, хрыбет у Забайкаллі і інш.

 

У апошняй трэці ХІх – пачатку ХХ ст. сярод чыноўнікаў, настаўнікаў, праваслаўнага духавенства, асабліва на ўсходзе Беларусі, пашыралася сістэма поглядаў, якая атрымала назву заходнерусізм. Лідэрам ліберальна – дэмакратычнага кірунку ў заходнерусізме стаў ураджэнец Гродзенскай губерніі М.В.Каяловіч – гісторык, этнограф, публіцыст, аўтар прац па палітычнай і царкоўнай гісторыі Беларусі.

Заходнерусізм прызнаваў пэўную гісторыка – этнічную адметнасць Беларусі. Аднак выключаў магчымасць самастойнага дзяржаўнага і палітычнага развіцця беларускага этнасу.


<== previous lecture | next lecture ==>
Асаблівасці переходу прамысловасці Беларусі ад ручной да машыннай вытворчасці. | ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ РУХ (60-я гг. XIX — першыя гады XX ст.)
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.