Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ РУХ (60-я гг. XIX — першыя гады XX ст.)


Date: 2015-10-07; view: 518.


Арганізаваны рэвалюцыйны рух у Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70х гг.

Самым радыкальным напрамкам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва.

Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі Герцэн і Чарнышэўскі.

Народнікі верылі ў асаблівы шлях развіцця Расіі. Народнікі спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразк да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай інтэлігенцыі.

Адзін з першых народніцкіх гурткоў ў Беларусі ўтварыўся ў Магілёве ў 1875 г. сярод навучэнцаў мужчынскай гімназіі і духоўнай семінарыі. Яго заснавалі і кіравалі Мікалай Судзілоўскі. Сяргей Кавалік і Рыгор Ісаеў. Выдатным прапагандыстам ідэй сярод сялян быў М.Забела.

Калі летам 1879 г. пецярбургская арганізацыя "Зямля і воля» раскалолася на «Народную волю»і «Чорны перадзел», большасць народнікаў у Беларусі падтрымала апошнюю, якая прытрымлівалася старой прапагандысцкай тактыкі.

У 1879 і 1880 гг. у Беларусь двойчы прыязджаў лідэр «Чорнага перадзелу» Г. В. Пляханаў.

У Мінску пры актыўнай падтрымцы мінскіх і гродзенскіхнароднікаў была арганізавана цэнтральная падпольная друкарня «Чорнага перадзелу», якая ў пачатку 1881 г. выпусціла тры нумары газеты «Черный передел», столькі ж нумароў газеты для рабочых «Зерно» і дзве пракламацыі (лістоўкі).

У 1882 г. арганізацыя “Чорны перадзел” раскалолася.

Да канца 1881 г. большасць народнікаў Беларусі перайшла на пазіцыі партыі “Народная воля”. Яе аўтарытэт вырас пасля забойства Аляксандра ІІ.

Кіраўнікі “Чорнага перадзелу” (Г.Пляханаў і інш.) выехалі за мяжу і там стварылі марксісцкую арганізацыю – групу “Вызваленне працы”.

У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады.

1 сакавіка 1881 г. пасля некалькіх няўдалых спроб яны забілі Аляксандра ІІ. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І. Грынявіцкі. У краіне пачаліся рэпрэсіі..

Народнікі ў Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана «Паўночна-заходняя арганізацыя «Народнай волі». ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў цэнтральнай групы.

У першай палове 80-х гг. у Пецярбургу існавалі студэнцкія гурткі нарадавольніцкага і ліберальна-асветніцкага накірункаў, удзельнікамі якіх былі выхадцы з Беларусі. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных на рускай мове.

У 1884 г. члены Віцебскай арганізацыі народавольцаў (група «Гоман») (Аляксандр Марчанка, Xаім Ратнер і інш.) выступілі з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі – стварыць Беларускую сацыяльна – рэвалюцыйную народную партыю як філіял агульнарасійскай партыі “Народная воля”. Імі было выдадзена два нумары гектаграфічнага часопіса «Гомон». Гоманаўцы аб'явілі сябе «Беларускай сацыяльна - рэвалюцыйнай групай».

К сярэдзіне 80-х гадоў многія народніцкія арганізацыі ў Расіі былі ліквідаваны паліцыяй.

У другой палове 80-х — 90-я гг. пануючым накірункам у народніцтве становіцца ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. Гэтым яны спадзяваліся вырашыць аграрную праблему.

Ідэі ліберальных народнікаў у Беларусі прапагандавала газета “Минский листок”.

Другім напрамкам народніцтва быў марксісцкі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Гарады і мястэчкі. | Стварэнне сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.