Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Стварэнне сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі.


Date: 2015-10-07; view: 840.


У 1870 – 80-я гг. галоўная форма пратэсту рабочыхстачка або забастоўка – калектыўныя спыненні працы з патрабаваннем рэгулярнай выплаты зарплаты, скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы.

Найбольш актыўна ў рабочым руху ўдзельнічалі чыгуначнікі. Рабочы рух у гэты перыяд меў абарончы характар.

Адбыліся хваляванні рабочых – землякопаў на будаўніцтве Лібава – Роменскай чыгункі ў Мінскі павеце, на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці.

З мэтай матэрыяльнай падтрымкі стачачнікаў у слясарных майстэрнях Мінска ў 1885 – 1887 гг. была створана першая ў Беларусі стачачная каса. Яна ўяўляла сабой зародак прафесійных саюзаў, якія рабочым было забаронена ствараць. Стачачная каса была першапачатковай формай аб'яднання рабочых.

Рабочы рух стаў масавым з другой паловы 1890-х гадоў, калі сацыял – дэмакраты перайшлі да масавай агітацыі. Абсалютную большасць іх правялі рабочыя рамеснай і дробна-капіталістычнай гарадской прамысловасці. Барацьба насіла наступальны характар і заканчвалася саступкамі прадпрымальнікаў. Перамогам садзейнічаў і прамысловы ўздым.

Толькі ў 90-х гг. назіраецца ўздым стачачнай барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсё большую арганізаванасць і ў канцы XIX ст. вылучаецца ў самастойную плынь.

У гэты ж час ідэалогія народніцтва пачынае саступаць месца марксізму.Марксістамі называлі сябе прыхільніка сацыял – дэмакратыі.

Узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі звязана здзейнасцю польскай партыі «Пралетарыят» (утварылася ў 1882 г.) і асабліва пляханаўскай групы «Вызваленне працы» (утворана ў 1883 г. у Швейцарыі). Першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам.

У процівагу народнікам марксісты даказвалі, што Расія развіваецца па капіталістычнаму шляху. Гістарычная місія пралетарыяту, па К.Марксу, -- ажыццяўленне сацыялістычнай рэвалюцыі.

Прыблізна з сярэдзіны 90-х гг. сацыял-дэмакраты пачынаюць наладжваць прапаганду ідэй сацыялізму ў рабочым асяроддзі. у Мінску ў гэты час аформіліся дзве сацыял-дэмакратычныя групы. Адну ў Мінску ўзначальвалі Я. Гурвічі П. Берман.Яны разгарнулі агітацыю сярод яўрэйскіх рабочых дробна-капіталістычнай і рамеснай вытворчасці..

Другая група пад кіраўніцтвам Станіслава Трусевіча (уваходзілі Вацлаў Сяліцкі, Яўген Спонці, Аляксандр Крэмер) прыйшла да высновы аб неабходнасці злучэння дзейнасці сацыял – дэмакратаў з рабочым рухам.вяла прапаганду на буйных прадпрыемствах Мінска. Яны разгарнулі масавую агітацыю сярод рабочых на аснове блізкіх і жыццёва важных для іх пытанняў.

Па найбольш важных для працоўных пытаннях віленскі сацыял – дэмакрат А.Крэмер у 1893 г. выдаў брашуру, у якой тлумачылася неабходнасць пераходу сацыял – дэмакратаў ад прапаганды марксізму ў вельмі вузкім коле перадавых рабочых да масавай агітацыі. З такім пераходам звязвалася магчымасць усталявання кіраўніцтва сацыял – дэмакратаў у рабочым руху.

У якасці першачарговай ставілася задача эканамічнай агітацыі – тлумачэнне рабочым неабходнасці іх аб'яднання для правядзення забастовак з мэтай паляпшэння свайго эканамічнага становішча.

Пазней сацыял – дэмакраты павінны былі перайсці да сацыялістычнай агітацыі.

У 1894 – 1898 гг. да масавай эканамічнай агітацыі сярод рабочых перайшлі сацыял – дэмакраты Вільні, Мінска, Смаргоні, Ашмянаў. Віцебска, Брэста. Гомеля, Гродна, Піснка.

У красавіку 1896 г. С. Трусевіч удзельнічаў у рабоце ўстаноўчага з'езда Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі (ЛСДП) у Вільні, але не пагадзіўся з яе сепаратызмам і ў маі 1896 г. стварыў Рабочы саюз Літвы (РСЛ), які аб'яднаў інтэрнацыянальныя рабочыя арганізацыі Вільні, Мінска і Смаргоні.

Праграма РСЛ прадугледжвала звяржэнне царызму і заваяванне канстытуцыі ў Расіі ў адзінстве з расійскім пралетарыятам, а на далейшых этапах — барацьбу за сацыялістычны лад. З'езд выказаўся за ўступленне РСЛ на правах аўтаномнай (самастойнай) арганізацыі ў будучую Расійскую сацыял-дэмакратычную партыю. Нацыянальнае пытанне ў праграме РСЛ не закраналася. у пачатку 1897 г. амаль усе кіраўнікі РСЛ, у тым ліку С. Трусевіч, былі арыштаваны і пасля турэмнага зняволення адпраўлены ў ссылку.

У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходніх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганізацый па нацыянальнайпрыкмеце. Такую пазіцыю заняла ЛСДП. Узаемадзеянне з расійскім пралетарыятам адмаўляла Польская сацыялістычная партия (ППС).

У верасні 1897 г. на з'ездзе яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый, што праходзіў у Вільні, утварыўсяБунд (у перакладзе – саюз) -- Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Яго лідэрам стаў А. Крэмер. Бунд лічыў, што абараніць інтарэсы яўрэйскіх рабочых можа толькі іх нацыянальная арганізацыя. Яны адносіліся да эканамістаў (за паляпшэнне эканамічнага становішча).

Праціўнікі Бунда стварылі ў Мінску Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Яе кіраўнікамі сталі народнікі Л. Радзівонава-Клячко, Р. Гершуні, К.Брэшка-Брэійкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. Гэтая група стаяла на інтэрнацыянальных пазіцыях, але схілялася да тэрарыстычных метадаў барацьбы з самадзяржаўем. Праграма партыі была выкладзена ў брашуры “Свабода”, якая была выдадзена вясной 1900 г ва ўласнай падпольнай друкарні. Апора партыі – пралетарыят і дэмакратычная інтэлігенцыя. Бліжэйшая мэта – звяржэнне самадзяржаўя і заваяванне палітычнай свабоды (канстытуцыі). Канечная мэта – пабудова сацыялізму. Для тэрарыстычнай дзейнасці планавалася стварыць Баявую арганізацыю.

РППВР была ліквідавана вясной 1900 г. К.Брэшка – Брашкоўскай і Р.Гершуні ўдалося выехаць за мяжу і прыняць актыўны ўдзел у стварэнні Партыі сацыялістаў – рэвалюцыянераў (ПСР) і яе Баявой арганізацыі.

ў другой палове 90х гг. у Расіі ствараюцца буйныя гарадскія і рэгіянальныя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Усё гэта выклікала неабходнасць аб'яднання сацыял-дэмакратаў у адзіную партыю. Ініцыятарам аб'яднальнага працэсу стаў створаны У.I.Леніным у 1895 г. пецярбургскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа».

1 і 3 сакавіка 1898 г. у Мінску прайшоў з'езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага «Саюзаў барацьбы», кіеўскай «Рабочай газеты» і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанн прадстаўленых на ім арганізацый у Расійскую сацыя-лдэмакратычную рабочую партыю (РСДРП) і выбраў ЦК партыі. Бунд увайшоў у РСДРП на правах аўтаноміі ў вырашэнні мясцовых спраў.

Пасля з'езду мясцовыя сацыял – дэмакратычныя камітэты ў Расіі сталі называцца камітэтамі РСДРП.

У Беларусі, калі не лічыць бундаўскіх камітэтаў, якія непасрэдна падпарадкоўваліся свайму ЦК, утварыўся толькі адзін камітэт РСДРП — у Гомелі. Летам 1900 г. і ён далучыўся да Бунда. Пасля гэтага ў Беларусі не засталося іншых уплывовых рабочых арганізацый, акрамя бундаўскіх. Толькі ў Гродне значная частка рабочых знаходзілася пад уплывам Рабочага камітэта ППС.

Фактычна на пераломе XIX — XX стст. кіраўніком рабочага руху ў Беларусі стаў Бунд.

Цэнтрам згуртавання рэвалюцыйных сацыял-дэмакратаў стала газета «Искра». якая пачала ідэйную барацьбу з эканамізмам. Прыхільнікі эканамізмуадмаўлялі палітычную барацьбу пралетарыяту і лічылі, што змагацца трэба толькі за паляпшэнне эканамічных умоў жыцця працоўных.

Летам 1903 г. за мяжой адбыўся II з'езд РСДРП, Ён прыняў праграму РСДРП, распрацаваную іскраўцамі. У праграме абвяшчалася канчатковая мэта — пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Бліжэйшай палітычнай задачам партыя ставіла звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі. Адбыўся раскол РСДРП. З гэтага часу рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку — меншавікамі.

У 1902 г. прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Да яе далучыліся члены разгромленай РППВР, адзіны існуючы цэнтр якой заставаўся ў Мінску. Эсэры выступілі за пабудову сацыялізму, заснаванага на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і кааперацыі. Кааперацыя добраахвотнае аб'яднанне асобных вытворцаў з мэтай сумеснага вядзення гаспадаркі. Яна мела на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі індывідуальны палітычны тэрор. Лідэрам эсэраў быў мінскі рэвалюцыянер Р. Гершуні.

У 1902—1904 гг. эсэраўскія арганізацыі ўтварыліся ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Вільні, Беластоку, Смаленску і іншых гарадах заходніх губерняў. У 1904 г. яны аб'ядналіся ў Паўночна-Заходнюю арганізацыю ПСР.

Арганізацыйнае афармленне беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. На рубяжы XIX—XX стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. Яшчэ ў канцы 90-х гг. XIX ст. сярод мінскіх навучэнцаў браты I. і А. Луцкевічы арганізавалі гурток, які меў на мэце вывучэнне Беларусі. Калі ў 1902 г. браты Луцкевічы пераехалі вучыцца ў Пецярбург, яны стварылі там легальны студэнцкі «Гурток беларускай народнай асветы», які працягваў пачатую ў Мінску дзейнасць.

У 1903-1904 гг. Пецярбургскі гурток выдаў зборнік вершаў Янкі Лучыны «Вязанка». а таксама зборнікі “Калядная пісанка» і «Велікодная пісанка» (апошнія два — нелегальна).

Разам з тым у канцы 1902 - пачатку 1903 г. рабіліся спробы арганізацыі першай нацыянальнай рэвалюцыйнай партыі і выдання яе органа - газеты «Свабода».

У канцы 1902 — пачатку 1903 г. з нацыянальна - культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга аформілася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Сярод яе стваральнікаў і кіраўнікоў былі К. і А. Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі, А. Бурбіс, В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі.Амаль усе яны паходзілі з каталіцкай беларускай шляхты.

У снежні 1903 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў ад гурткоў, на якім была ўтворана Беларуская сацыялістычная Грамада (БСГ) і зацверджана яе праграма.

На сваім I з'ездзе ў 1903 г. БРГпрыняла праграму, дзе называла сябе «Сацыяльна-палітычнай арганізацыяй беларускага працоўнага народа». Тэарэтычныя погляды членаў БРГ спалучалі ідэі рэвалюцыйнага дэмакратызму і народніцтва.

БРГ выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму і ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расіі на аўтаномію.

Аграрная праграма БРГ прадугледжвала знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Шлях да сацыялізму яна бачыла праз усебаковую кааперацыю працоўных. Пазней БРГ была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). БСГ узаемадзейнічала з ЛСДП, ПСР, выдавала разам з імі нелегальную літаратуру. Сваю агітацыю БСГ праводзіла ў асноўным сярод сялянства, у рабочым асяроддзі яе ўплыў быў нязначным.

15. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 19 СТ.

Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі.

Нацыя – супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, у тым ліку этнічная свядомасць.

Пераважная большасць беларусаў займалася сельскай гаспадаркай. У прамысловасці, будаўніцтве і гандлі, на транспарце і ў іншых галінах народнай гаспадаркі было занята толькі 17,1 % беларускага насельніцтва. Зусім нязначны працэнт складалі беларусы сярод купцоў.

Пасля скасавання ў 1839 г. царкоўнай уніі і прымусовага далучэння уніятаў да дзяржаўнай царквы праваслаўныя сярод беларусаў у цэлым сталі значнай большасцю (у 1897 г.— 81 %). Асноўная маса беларусаў-католікаў пражывала на Віленшчыне і Гродзеншчыне.

У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне.

Буржуазія – рускія, польскія, часткова беларуская.

Памешчыкі – рускія і палякі.

Купцы і прамыслоўцы – яўрэйскія.

Інтэлігенцыя – рускія і беларусы, у меншай ступені палякі.

Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя з вялікімі цяжкасцямі фарміравалася ў 1880 – 1890-я гг. з асяроддзя пераважна каталіцкай шляхты, сялян, мяшчан.

Агульнасць гаспадарчага жыцця. Сацыяльна-эканамічнай асновай працэсу пераўтварэння народнасці ў нацыю з'яўляецца развіццё капіталістычных адносін, разбурэнне натуральнай гаспадаркі, пашырэнне і паглыбленне гандлёвых сувязей паміж горадам і вёскай, прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, свабодная міграцыя (рух, перасяленне) рабочай сілы, злучэнне мясцовых рынкаў у агульнанацыянальяы рынак.

Беларуская аграрная буржуазія, якая пачала фарміравацца пасля адмены прыгоннага права і ў пачатку XX ст. была эканамічна слабай, не ўсведамляла свайго нацыянальнага адзінства як беларусаў і не разлічвала сваімі сіламі авалодаць нацыянальным рынкам.

Развіццё нацыянальнай (літаратурнай) мовы. Агульнасць мовы — адна з самых важных прыкмет нацыі.

Новая беларуская літаратурная мова пачала фарміравацца ў першай палове XIX ст. на аснове жывой, шматдыялектнай народнай мовы. Яна не мела пераемнасці з пісьмовай старабеларускай мовай. Старая літаратурная мова фактычна знікла ў 18 ст. Шляхта і амаль уся інтэлігенцыя засвоіла польскую мову, што панавала ў грамадскім і культурным жыцці да паўстання 1863 – 64 гг. Беларускай дыялектнай мовай карысталіся толькі сялянства, частка збяднелай шляхты, парцоўныя слаі гарадскога насельніцтва.

Новая літаратурная пісьмовая мова складвалася на аснове шматдыялектнай гутарковай народнай мовы, перш за ўсё сярэднебеларускіх гаворак.

У Пецярбургу ў 1903 г. выйшаў з друку зборнік паэзіі Янкі Лучыны «Вязанка». Лучына зрабіў далейшы крок у літаратурнай апрацоўцы сярэднебеларускай гаворкі, якая станавілася асновай новай беларускай літаратурнай мовы.

У цэлым працэс фарміравання беларускай літаратурнай мовы да пачатку XX ст. не завяршыўся. Гэта тлумачыцца выключна неспрыяльнымі ўмовамі яе развіцця.

Этнічная самасвядомасць. Пачатак беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.Прыкметай існавання этнасу (нацыі) з'яўляецца наяўнасць у яго прадстаўнікоў этнічнай (нацыянальнам) самасвядомасці, г. зн. усведамлення свайго адрознення (найперш па мове) ад прадстаўнікоў іншых народаў і прыналежнасці да таго народа, які па многіх прыкметах прызнаецца «сваім», «родным». Вышэйшая ступень нацыянальнай самасвядомасці — разуменне асабістай адказнасці за лёс свайго народа, гатоўнасць аддаць усе сілы і нават жыццё ў барацьбе за яго шчасце і волю.

Нацыянальная самасвядомасць – сукупнасць ідэй, уяўленняў, перакананняў, вераванняў, у якіх народ (этнас) асэнсоўвае сябе як нацыянальную сукупнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання.

Знешняй формай праяўлення нацыянальнай самасвядомасці з'яўляецца назва народа.

У прыгнечаных народаў нацыянальная самасвядомасць найболын поўна праяўляецца ў нацыянальна-вызваленчых рухах, якія маюць на мэце ўтварэнне (ці аднаўленне) нацыянальнай дзяржавы. У беларускім нацыянальным руху, які ў 10—50-х гг. меў культурна-асветніцкі характар, ідэя барацьбы за дзяржаўнасць зарадзілася напярэдадні паўстання 1863 г. Першым змагаром за яе ажыццяўленне быў К. Каліноўскі.

Праз 20 гадоў пасля гібелі Каліноўскага тэарэтычна распрацавалі нацыянальную ідэю прадстаўнікі новага пакалення нацыянальных дзеячаў — беларускіх студэнтаў-народнікаў — асветнікаў і нарадавольцаў.

У пачатку 80-х гг. створаныя імі падпольныя гурткі (пераважна ў Пецярбургу) выдалі некалькі публіцыстычных твораў («Да беларускай моладзі», «Да беларускай інтэлігенцыі», «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» за подпісам «Даніла Баравік», «Пасланне да землякоў-беларусаў» ад «Шчырага беларуса»), два нумары часопіса «Гомон» (№1 – 1884 г.).

Асіміляцыя — знішчэнне нацыянальных асаблівасцей і свядомасці народа, зліццё яго з іншым народам, якое суправаджаецца засваеннем чужой мовы, культуры і звычаяў.

Народнікі ўпершыню тэарэтычна абгрунтавалі існаванне самастойнага беларускага этнасу, яго права на роўнасць з іншымі народамі і ўласную дзяржаўнасць.

У 1886—1902 гг. цэнтрам згуртавання ліберальна-народніцкай інтэлігенцыі Беларусі стала газета «Минский листок». На яе старонках друкаваліся гісторыка-этнаграфічныя даследаванні М. Доўнар-Запольскага, М. Янчука і іншых вучоных, якія ў асцярожнай форме прапагандавалі і абгрунтоўвалі ідэю аб існаванні самастойнага беларускага этнасу.


<== previous lecture | next lecture ==>
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ РУХ (60-я гг. XIX — першыя гады XX ст.) | Пачатковая і сярэдняя адукацыя.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.