Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэатр і музыка.


Date: 2015-10-07; view: 611.


Пасля паўстання 1863 г. у Беларусі былі строга забаронены тэатральныя прадстаўленні на польскай мове.

Рускі тэатр выкарыстоўваўся тут для выхавання гледачоў у афіцыйным духу «самадзяржаўя, праваслаўя і народнасці». У губернскіх гарадах дзейнічалі стацыянарныя рускія трупы.

Тэатральнае жыццё ў Мінску, Віцебску, Магілёве прыкметна ажывілася пасля пабудовы спецыяльных будынкаў для тэатраў.

Пад уплывам прафесійных рускіх і ўкраінскіх тэатраў у навучальных установах, пры клубах у Мінску, Віцебску, Слоніме, Пружанах і іншых гарадах ствараліся і дзейнічалі аматарскія тэатральныя калектывы.

У Мінску ў 90-я гг. паспяхова разгортвалася дзейнасць Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, у якім была і тэатральная секцыя.

Новы значны крок быў зроблены ў развіцці нацыянальнай драматургіі. Вялікай папулярнасцю карысталіся камедыі “Модны шляхцюк» К. Каганца, «Паўлінка» і «Прымакі» Я. Купалы. У 1913 г. Купала напісаў драму «Раскіданае гняздо» (надрукавана і пастаўлена ў тэатры пазней).

Характэрнай асаблівасцю новай беларускай літаратуры з'яўлялася яе глыбокая народнасць.

На пачатку XX ст., як і раней, на тэатральных сцэнах панавалі гастрольныя рускія і ўкраінскія трупы.

дзейнасць «Першай беларускай трупы», створанай у 1907 г. I. Буйніцкіму роднай вёсцы як аматарскі тэатр.

Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч (1861 — 1917) нарадзіўся ў в. Палевачы Дзісненскага пав. Віленскай губ. у шляхецкай сям'і. Таленавіты акцёр і рэжысёр, стваральнік беларускага прафесійнага тэатра. Па прафесіі — каморнік (землямер). Вучыўся ў прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Вывучаў народныя песні, музыку, танцы, святочную вопратку беларусаў. Збіраў лепшыя ўзоры народнай творчасці для свайго тэатра. Залучаў для ўдзелу ў пастаноўках таленавітых выканаўцаў з сялян, ствараў аматарскія гурткі. Нястомна прапагандаваў нацыянальны тэатр, ахвяраваў на яго ўласныя сродкі.

У 1910 г. тэатр Буйніцкага ператварыўся ў прафесійны.

Сталага месца тэатр не меў і дзейнічаў як гастрольны калектыў. У 1910—1913 гг. ён пабываў амаль ва ўсіх гарадах і многіх мястэчках Беларусі, неаднаразова выступаў у Вільні, Варшаве, Пецярбургу і ўсюды карыстаўся нязменным вялікім поспехам. фінансавая незабяспечанасць, прывяло яго ў 1913 г. да распаду.

І.Буйніцкага называюць “бацькам беларускага тэатра”.

У Вільні з 1911 г. на аматарскіх асновах дзейнічаў «Беларускі музычна-драматычны гурток». Кіраваў ім Алесь Бурбіс. 7 студзеня 1912 г. ён ажыццявіў першую пастаноўку «Паўлінкі» Я. Купалы. Галоўную ролю бліскуча выконвала Паўліна Мядзёлка. Ён жа паставіў аперэту М. Кімант на тэкст В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты».

У Мінску неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917 г.) арганізавалася «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі». Кіраўніком яго быў Фларыян Ждановіч.

Адным з выдатных дзеячаў гэтага тэатра стаў Уладзіслаў Галубок, які пазней набыў шырокую вядомасць у Беларусі як аўтар шматлікіх п'ес, акцёр і рэжысёр. Для папулярызацыі беларускай народнай музыкі і песні ў пачатку XX ст. шмат зрабілі Л. Рагоўскі, А. Грыневіч, М. Чуркін, У. Тэраўскі, I. Шадурскі.

У 1972 г. у Мінску быў узведзены помнік Я.Коласу на аднайменнай плошчы.

У 1972 г. у мінскім парку каля Свіслачы ўзвялі помнік Я.Купалу.

У 1981 г. насупраць будынка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР у Мінску паўстаў помнік М.Багдановічу.

У 1998 г. у Шчучыне, на радзіме паэтэсы – рэвалюцыянеркі А.Пашкевіч (Цёткі) пастаўлены ёй помнік.

16. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў ПАЧАТКУ 20 СТ

РЭВАЛЮЦЫЯ 1905—1907 гг. У БЕЛАРУС1. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА Ў 1908—1914 гг.

Складванне рэвалюцыйнай сітуацыі. Тры лагеры ў ідэйна-палітычнай барацьбе.

Буйнейшым перажыткам сярэднявечча з'яўлялася царскае самадзяржаўе.

Расія не мела парламента.

Захоўваліся саслоўныя прывілеі дваранства і духавенства.

Адсутнічала свабода слова, друку, саюзаў.

Праследаваліся як крымінальныя злачынствы стачкі рабочых.

Да пачатку ХХ ст. абвастрыліся супярэчнасці паміж імперскай палітыкай царызму і прыгнечанымі ім народамі.

Эканамічны крызіс абвастрыў супярэчнасці паміж пралетарыятам і буржуазіяй.

“Паліцэйскі сацыялізм”.Начальнік Маскоўскага ахоўнага аддзялення С.В.Зубатаў прапанаваў ураду ўзяць на сябе клопаты аб задавальненні эканамічных патрабаванняў рабочых.

Прыхільнікі Зубатава ў Мінску летам 1901 г. утварылі «Яўрэйскую незалежную рабочую партыю» (ЯНРП), якая з дапамогай жандарскага палкоўніка Васільева наладжвала паспяховыя эканамічныя забастоўкі і масавыя культурна-асветніцкія вечары. Аддзяленні ЯНРП узніклі ў Вільні і Адэсе.

Сіянісцкі рух у Беларусі. Для барацьбы з рэвалюцыйным рухам у заходніх губернях, у прыватнасці з Бундам, царскі ўрад па ініцыятыве Зубатава спрабаваў выкарыстаць дзейнасць сіяністаў.

Сіяністы — паслядоўнікі сіянізму — вучэння, якое звязвала вызваленне яўрэяў ад дыскрымінацыі і ганенняў у розных краінах, дзе яны пражывалі, за перасяленнем іх у Палесціну (старажытную радзіму) і стварэннем там яўрэйскай дзяржавы. Слова «сіянізм» паходзіць ад назвы гары Сіён у Іерусаліме, якая для сіяністаў стала сімвалам радзімы. (Дыскрымінацыя — абмежаванне або пазбаўленне правоў грамадзян з-за нацыянальнай, расавай прыналежнасці, веравызнання, полу і г. д.)

Удзел яўрэяў у вызваленчым руху ў «чужых» краінах сіяністы лічылі шкодным для іх нацыянальных інтарэсаў. Гэта і спрабаваў выкарыстаць Зубатаў. Аднак летам 1903 г. прапаганда сіянізму ў Расіі была забаронена. Тым не менш сіянісцкі рух не спыніўся.

У пачатку XX ст. у Расіі склалася рэвалюцыйная сітуацыя. Да гэтага часу былі канчаткова вычарпаны магчымасці адносна мірнага развіцця капіталізму ва ўмовах захавання перажыткаў феадалізму. Эканамічны крызіс 1900— 1903 гг. і руска-японская вайна 1904—1905 гг. садзейнічалі абвастрэнню ўсіх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расіі стаў непазбежным.

У гэтых умовах паскорылася ідэйна-палітычнае размежаванне ў грамадстве. У палітычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, ліберальна-буржуазны і дэмакратычны.

Урадавы лагер (РУС) абапіраўся на дваранства, вышэйшыя пласты чыноўніцтва і арміі, яго падтрымлівала буйная манархічна настроеная буржуазія. Усе яны імкнуліся захаваць самадзяржаўе, памешчыцкае землаўладанне і не дапусціць карэнных змен у дзяржаўна – палітычным ладзе Расіі. За захаванне адзінай Расіі.

У ліберальна – буржуазны (акцябрысты, кадэты) лагер уваходзіла буйная і сярэдняя буржуазія, некаторыя прагрэсіўныя памешчыкі, буржуазная інтэлігенцыя. Лібералы выступалі за палітычныя свабоды, ліквідацыю феадальных перажыткаў мірнымі сродкамі, аўтаномію народаў у складзе Расіі.

Дэмакратычны лагер (бундаўцы, эсэры, меншавікі, бальшавікі, БСГ) складаўся з пралетарыяту, сялянства, радыкальна настроенай інтэлігенцыі, шырокіх непралетарскіх пластоў горада і вёскі. Агульнай найбліжэйшай мэтай было знішчэнне ўсіх рэшткаў феадалізму, звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікі. Прызнанне права нацый на самавызначэнне.


<== previous lecture | next lecture ==>
Умовы і мэты дзейнасці «Нашай нівы». | Рабочы і сялянскі рух.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.