Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Рабочы і сялянскі рух.


Date: 2015-10-07; view: 569.


у 1903 г. была ліквідавана кругавая парука сялян пры спагнанні падаткаў,

летам 1904 г. Мікалай II выдаў маніфест, які адмяняў цялесныя пакаранні сялян па прыгаворах валасных судоў, а таксама скасаваў частку нядоімкаў па выкупных плацяжах і дзяржаўных падатках.

У 1902—1904 гг. у беларускай вёсцы пачалася агітацыйная дзейнасць рэвалюцыйных арганізацый — РСДРП, Бунда, ПСР, ППС на Літве, БСГ.

Аднак уплыў рабочага руху і рэвалюцыйнай агітацыі ў той час закрануў зусім нязначную частку сялян. Сялянскі рух заставаўся стыхійным, раздробленым, не асветленым палітычнай свядомасцю. Ён, як і раней, накіроўваўся супраць памешчыцкага землеўладання і звязаных з імі феадальных перажыткаў.

1. Пачатак рэвалюцыі. Вызваленчы рух у студзені — верасні 1905 г.

расстрэл мірных шэсцяў рабочых у Пецярбургу 9 студзеня 1905 г. (“крывавая нядзеля”).

Выступленні салідарнасці ў студзені 1905 г. ахапілі ў Беларусі 31 горад і мястэчка. Большасцю іх кіравалі арганізацыі Бунда і РСДРП, якія карысталіся сярод рабочых найбольшым уплывам.

Дзеля правядзення агульнагарадскіх забастовак яны стваралі сумесныя, кааліцыйныя стачачныя камісіі і камітэты, у якія ўваходзілі прадстаўнікі абедзвюх арганізацый (кааліцыя — аб'яднанне, саюз).

У лютым — сакавіку 1905 г. хваля палітычных выступленняў рабочых рэзка знізілася, але у той жа час назіраўся ўздым эканамічных забастовак. Буйнейшыя з іх былі праведзены ў чыгуначных майстэрнях у Пінску і Мінску, на запалкавых фабрыках у Мазыры, Пінску і Койданаве, на кафляных заводах у Копысі.

Найбольшы размах эканамічная барацьба рабочых набыла ў маі. Ім удалося дамагчыся скарачэння рабочага дня да 9—10, а ў асобных выпадках — да 8 гадз., істотнага павышэння заработнай платы і іншых уступак прадпрымальнікаў. Нярэдка эканамічныя стачкі суправаджаліся антыўрадавымі маніфестацыямі.

Новы, значна больш высокі, чым у студзені, уздым палітычных выступленняў, найперш стачак, адбыўся ў красавіку. Ён быў звязаны са святкаваннем 1 Мая. У чэрвені - ліпені шырокі размах набылі выступленні салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы, Іванава-Вазнясенска, якія ў гэты час ішлі ў авангардзе рэвалюцыйнага руху.

Летам 1905 г. пад уздзеяннем рабочага руху ўзмацнілася барацьба сялян з памешчыкамі. Першым найболыш масавым і арганізаваным выступленнем з'явілася агульная забастоўка сялян-падзёншчыкаў і парабкаў, якая ў чэрвені 1905 г. ахапіла амаль усе памешчыцкія маёнткі Навагрудскага павета.

Гэта была новая для вёскі форма барацьбы, якая пашыралася пад уплывам агітацыі мясцовых арганізацый рэвалюцыйных партый — РСДРП, эсэраў, Беларускай сацыялістычнай грамады, Бунда.

Кіраўнікамі забастовак з'яўляліся выбарныя сялянскія камітэты, якія рыхтавалі аднолькавыя патрабаванні да памешчыкаў, вялі перагаворы з імі і г. д.

Пад уплывам вяснова-летняга ўздыму рэвалюцыі захісталася галоўная апора царызму — армія. Летам 1905 г. у Мінску і Віцебску адбыліся хваляванні салдат.

Байкот Булыгінскай думы. 3 мэтай аслабіць націск рэвалюцыйных сіл, прыцягнуць на свой бок ліберальную буржуазію Мікалай II 6 жніўня 1905 г. падпісаў маніфест аб увядзенні ў Расіі Дзяржаўнай думы, праект якой распрацаваў міністр унутраных спраў Булыгін.

Гэтая Дума магла толькі выказваць парады цару пры выпрацоўцы законаў. Да таго ж большасць насельніцтва да выбараў Думы не дапускалася. Рэвалюцыйныя арганізацыі заклікалі народ да байкоту выбараў у Думу. Байкот – непрыняцце, адхіленне чаго – небудзь.

Кастрычніцкая палітычная стачка. У кастрычніку 1905 г. Расійская імперыя была ахоплена ўсеагульнай палітычнай стачкай, якая праводзілася пад лозунгам звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі.

17 кастрычніка Мікалай II падпісаў маніфест, паводле якога Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі, значна пашыралася колькасць выбаршчыкаў, абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў, сумлення (веравызнання), недатыкальнасць асобы. Цар урачыста абяцаў, што ў далейшым ні адзін закон не зможа ўвайсці ў сілу без згоды Думы.

У Пецярбургу, Маскве і многіх іншых гарадах Расіі кастрычніцкімі выступленнямі працоўных кіравалі Саветы рабочых дэпутатаў. Дэпутаты ў Саветы выбіраліся працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў. Абапіраючыся на ўзброеныя дружыны рабочых, Саветы ў час забастовак дзейнічалі як органы ўлады.

У гарадах Беларусі такую ж ролю выконвалі кааліцыйныя саветы (камісіі, камітэты), у якія ўваходзілі прадстаўнікі мясцовых рэвалюцыйных арганізацый на аснове пагадненняў паміж імі. Такія саветы ў асобных гарадах Беларусі ўзнікалі і раней (у студзені, красавіку — ліпені) як часовыя органы для правядзення агульнагарадскіх палітычных стачак. Як правіла, у іх уваходзілі прадстаўнікі РСДРП і Бунда. У кастрычніку 1905 г. кааліцыйныя саветы папоўніліся прадстаўнікамі мясцовых аддзяленняў Усерасійскага чыгуначнага саюза, які непасрэдна кіраваў забастоўкамі чыгуначнікаў. Вядучую ролю ў кастрычніцкай палітычнай стачцы ў Беларусі, як і ва ўсёй краіне, адыгралі менавіта чыгуначнікі. Дзякуючы ім шматлікія агульнагарадскія стачкі ўпершыню зліліся ва Усерасійскую палітычную стачку.

18 кастрычніка ў гарадах Беларусі абвяшчаўся царскі маніфест аб свабодах. Патокі людзей накіроўваліся на галоўныя плошчы, дзе адбываліся шматтысячныя агульнагарадскія мітынгі (у Мінску — каля 20 тыс, у Гомелі — 30 тыс. і г. д.).

У Мінску (на плошчы каля Віленскага чыгуначнага вакзала) і Віцебску мірныя народныя мітынгі, на якіх абмяркоўваўся маніфест, па загаду мясцовых уладаў былі расстраляны паліцыяй, казакамі і салдатамі. У Мінску загад аддаў губернатар Курлоў.

Адказам на расстрэл 18 кастрычніка ў Мінску стаў беспаспяховы замах эсэраў на жыццё мінскага губернатара П. Р. Курлова ў студзені 1906 г. Бомба, кінутая эсэрам I. П. Пуліхавым. не ўзарвалася. Паводле прыгавору ваеннага суда Пуліхаў быў пакараны смерцю.

Па закліку арганізацый РСДРП і Бунда ў Віцебску ў той жа дзень адбылася 20-тысячная дэманстрацыя пратэсту.

19 кастрычніка амаль увесь горад хаваў забітых. У шэсці ўдзельнічала да 40 тыс. чалавек, якія ішлі пад антыўрадавымі транспарантамі.

Кастрычніцкая палітычная стачка ахапіла ў Беларусі 32, а з улікам дэманстрацый і мітынгаў — 53 населеныя пункты.

Палітычныя партыі ў канцы 1905 г. Царызму ўдалося адбіць кастрычніцкі націск рэвалюцыі.

У краіне ўсталявалася адносная раўнавага сіл рэвалюцыі і контррэвалюцыі.

У асноўным завяршыўся працэс утварэння палітычных партый і вызначэння іх пазіцый па ўсіх пытаннях, якія паставіла рэвалюцыя.

Прыхільнікі захавання неабмежаванага самадзяржаўя згуртаваліся вакол Саюза рускага народа, члены якога атрымалі назву чарнасоценцы. У Беларусі такія арганізацыі былі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Оршы, Пінску. Глыбокім. У час кастрычніцкай стачкі і пазней яны арганізоўвалі яўрэйскія пагромы, узброеныя нападзенні на дэманстрацыі і мітынгі рабочых.

У ліберальным лагеры, які станоўча аднёсся да Маніфеста 17 кастрычніка і прызнаў мэты рэвалюцыі ў асноўным выкананымі, утварыліся дзве галоўныя партыі – Саюз 17 кастрычніка (акцябрысты) і Канстытуцыйна – дэмакратычная партыя (кадэты).

У Беларусі больш спрыяльныя ўмовы былі для дзейнасці акцябрыстаў. Акцябрысты выступалі за адзіную і непадзельную Расію. У Беларусі вялі антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю.

Кадэты выступалі за пераўтварэнне Расіі ў канстытуцыйную манархію, за прадстаўленне Фінляндыі і Польшчы права на дзяржаўную аўтаномію.

У Беларусі кадэтаў не было, бо не было земстваў і ВНУ. Да вясны 1906 г. невялікія групы кадэтаў аформіліся толькі ў Магілёве і Пінску. Знайшлі падтрымку з боку яўрэйскай буржуазіі. Па агульнапалітычных і нацыянальных пытаннях кадэтаў у Беларусі падтрымлівалі польскія памешчыкі і каталіцкі касцёл.

Саюзніцай кадэтаў стала Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, створаная ў канцы 1905 — пачатку 1906 г. па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам каталіцкага епіскапа барона Э. Ропа. Яе актыўна падтрымалі беларускія сяляне-католікі Віленскай і Гродзенскай губерняў.

У кастрычніку — лістападзе 1905 г. небывалы размах у Беларусі набыла дзейнасць партый рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера — РСДРП, Бунда, эсэраў, БСГ, ППС на Літве. Іх нізавыя арганізацыі ў гэты час выйшлі з падполля і дзейнічалі амаль адкрыта — праводзілі мітынгі і сходы, выдавалі газеты і лістоўкі, кіравалі стачкамі рабочых і выступленнямі сялян, вялі агітацыю ў войску.

Уздым сялянскага і салдацкага руху. У лістападзе колькасць сялянскіх выступленняў, у параўнанні з вераснем, вырасла ў 9 разоў (з 17 да 154). У снежні яна павялічылася да 286. У гэты час назіралася значнае пашырэнне разгромаў і падпалаў памешчыцкіх двароў. У Горацкім, Клімавіцкім і Чэрыкаўскім паветах Магілёўскай губ. сялянскі рух набыў характар узброенага паўстання. На гэта ў моцнай ступені паўплывалі мясцовыя сяляне, якія працавалі ў шахтах Данбаса і ў канцы 1905 г. вярнуліся на радзіму.

3 сялянамі жорстка расправіліся карныя атрады, якія ўзначальвалі магілёўскі губернатар Гагман і жандарскі генерал Рудаў.

салдацкі рух. У Гродне адмовілася ад падпарадкавання камандаванню артылерыйская брыгада. У Бабруйскай крэпасці паўстаў дысцыплінарны батальён. Буйныя хваляванні салдат у канцы 1905 г. адбываліся ў Брэсцкай крэпасці, Баранавічах і іншых месцах Беларусі.

Снежаньская палітычная стачка. У пачатку снежня 1905 г. царскі ўрад паспрабаваў авалодаць становішчам у краіне. Па яго загаду былі арыштаваны кіраўнікі і многія дэпутаты Пецярбургскага савета, закрыты шэраг рэвалюцыйных газет, забаронена дзейнасць Усерасійскага чыгуначнага саюза. У адказ рэвалюцыйныя партыі і арганізацыі 7 снежня заклікалі народ да новай усерасійскай палітычнай стачкі і ўзброенага паўстання супраць царызму.

У снежні 1905 г. успыхнула ўзброенае паўстанне ў Маскве. Яно суправаджалася ўсерасійскай чыгуначнай стачкай.

Агульныя палітычныя забастоўкі ў Мінску, Гомелі, Мазыры, Пінску і іншых гарадах і чыгуначных станцыях пачаліся 8 снежня пад кіраўніцтвам мясцовых кааліцыйных саветаў і камітэтаў. У дні стачкі яны выступалі як часовыя органы ўлады.

становішча ў Баранавічах, Гомелі, Віцебску, Брэсце, Гродне, Пінску, Мінску ў снежні 1905 г. было блізкім да ўзброенага паўстання.

У снежні 1905 г. да выступлення сялян у вёсцы Пінкавічы Пінскага павета меў дачыненне К.М.Міцкевіч (Я.Колас), які працаваў у той час школьным настаўнікам.

Аднак прамых заклікаў да паўстанцкіх дзеянняў і спроб арганізацыі іх з боку мясцовых кааліцыйных саветаў і камітэтаў не было. Відаць, яны чакалі зыходу барацьбы ў сталіцах імперыі — Пецярбургу і Маскве. Дачакаліся ж прыезду карных атрадаў, супрацьстаяць якім не маглі.

Рэвалюцыйныя выступленні ў снежні 1905 г. ахапілі 28 гарадоў і мястэчак Беларусі.

 

Адступленне рэвалюцыі. Дэпутаты ад Беларусі ў І і ІІ Дзяржаўных Думах.

Працягваўся вучнёўскі антыўрадавы рух. Вучні мінскай мужчынскай гімназіі 27 лютага 1906 г. наладзілі маніфестацыю пратэсту супраць смяротнага пакарання эсэра Івана Пуліхава, які ўдзельнічаў у замаху на жыццё губернатара Курлова — галоўнага віноўніка расстрэлу мірнага мітынгу мінчан у кастрычніку 1905 г. У адказ на праследаванні ўдзельнікаў гэтай маніфестацыі спынілі заняткі вучні камерцыйнага вучылішча і жаночай гімназіі. Навучэнцы Аршанскай і Слуцкай гімназій пратэставалі супраць расстрэлу П. Шміта і яго паплечнікаў — кіраўнікоў паўстання чарнаморскіх матросаў у лістападзе 1906 г.

Выбары ў Думу.

11 снежня 1905 г. быў выдадзены закон аб выбарах у заканадаўчую Дзяржаўную думу, абвешчаную Маніфестам 17 кастрычніка.

Паводле закона ўсе выбаршчыкі падзяляліся на 4 курыі (катэгорыі): землеўласнікаў, гараджан, сялян і рабочых. Пры гэтым 1 голас памешчыка прыроўніваўся да 3,5 голасу гараджан, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых. Не атрымалі права голасу жанчыны, моладзь да 25 гадоў, рабочыя прадпрыемстваў, на якіх працавала менш за 50 чалавек, вайскоўцы, беззямельныя сяляне.

ліберальныя партыі і саюзы заклікалі народныя масы прыняць удзел у выбарах Думы.

Левыя, рэвалюцыйныя партыі даказвалі, што неабходна байкатаваць выбары ў Думу і рыхтавацца да звяржэння царызму шляхам узброенага паўстання.

Рабочыя многіх буйных прадпрыемстваў (у Мінску, Мазыры,Пінску, Гродне, Слоніме і іншых месцах) байкатавалі выбары. Але сяляне і гарадская дробная буржуазія пайшлі на выбарчыя ўчасткі. Таму сарваць выбары не ўдалося. Большасць месцаў у Думе заваявалі кадэты (партыя канстытуцыйных дэмакратаў, утворана ў кастрычніку 1905 г.).

Акрамя апалячаных беларускіх памешчыкаў і ксяндзоў, таксама яўрэйскай буржуазіі (сіяністаў) за кадэтамі пайшла частка беларускіх сялян. З 13 сялянскіх дэпутатаў 6 аб'явілі сябе кадэтамі ці іх прыхільнікамі, 5 — беспартыйнымі, 1 — сацыял-дэмакратам і 1 — правым. Поспеху кадэтаў спрыяла тое, што левыя партыі — РСДРП, эсэры, Бунд, БСГ, ППС на Літве — байкатавалі выбары.

Галоўным у Думе стала аграрнае пытанне. Кадэты спрабавалі павесці за сабою сялянскіх дэпутатаў. Кадэты прапанавалі Думе стварыць «дзяржаўны зямельны запас» з казённых, удзельных, манастырскіх і часткі памешчыцкіх зямель, якія здаваліся ў арэнду ці ўвогуле не апрацоўваліся. Гэтыя землі памешчыкі павінны былі прадаць па «справядлівай» (не рыначнай) ацэнцы ў зямельны фонд для надзялення сялян.

Такія меры сялянскія дэпутаты прызналі зусім недастатковымі. Яны аб'ядналіся ў фракцыю (партыйную групу) трудавікоў і прапанавалі на разгляд Думы свой праект вырашэння аграрнага пытання, які прадугледжваў ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, перадачу ўсёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме. Распараджэнне нацыяналізаванай зямлёю перадавалася мясцовым зямельным камітэтам, выбраным усеагульным, прамым, роўным і тайным галасаваннем, г. зн. фактычна сялянам.

У ходзе думскіх спрэчак адбыліся істотныя змены ў пазіцыях многіх дэпутатаў ад 5 заходніх губерняў. 3 іх ліку толькі 8 ( усе інтэлігенты і 1 памешчык) уступілі ў фракцыю кадэтаў. Сярод іншых гэта зрабілі 3 сіяністы. 13 дэпутатаў — прыхільнікаў Канстытуцыйна - каталіцкай партыі Літвы і Беларусі выступілі супраць патрабавання кадэтаў аб прымусовым продажы часткі памешчыцкіх зямель на карысць сялян і далучыліся да фракцыі аўтанамістаў з украінскіх, польскіх, прыбалтыйскіх і мусульманскіх губерняў, якія дамагаліся аўтаноміі для сваіх краёў.

Польска-беларускія памешчыкі (Р. С. Скірмунт, I. Друцкі-Любецкі і інш.) патрабавалі прадастаўлення Літве-Беларусі шырокага абласнога самакіравання з правам вырашэння аграрнага пытання. Цвёрда адстойвалі недатыкальнасць і памешчыцкай, і сялянскай уласнасці на зямлю.

У фракцыю трудавікоў уступілі толькі 3 дэпутаты ад беларускіх губерняў, з іх двое сялян. Абсалютная большасць сялянскіх дэпутатаў (11 з 13) не падтрымалі праграму нацыяналізацыі зямлі і ўраўняльнага землекарыстання, якая карысталася шырокай папулярнасцю ў масах рускага сялянства, бо імкнулася мець зямлю ў асабістай уласнасці.

У маі — чэрвені 1906 г. сярод дэпутатаў ад Беларусі ўдвая павялічылася колькасць беспартыйных, пераважна з ліку сялян. Пры галасаванні па асобных пытаннях яны падтрымлівалі кадэтяў, аўтанамістаў, або правых.

Уздым рэвалюцыйнага руху. Пачатак дзейнасці Дзяржаўнай думы ў красавіку 1906 г. супаў з новым уздымам рэвалюцыйнага руху.

У Беларусі ў сувязі з 1 мая агульныя і групавыя (на шэрагу прадпрыемстваў) забастоўкі рабочых адбыліся ў 40 населеных пунктах. Адначасова ўзмацніўся і эканамічны рабочы рух. усё больш прыкметную ролю адыгрывалі прафсаюзы.

Гэтаму спрыялі ўказ ад 2 снежня 1905 г. аб адмене крымінальнага праследавання за ўдзел у эканамічных стачках, калі яны працякалі мірна, і закон ад 4 сакавіка 1906 г., які дазволіў утварэнне прафесійных саюзаў наёмных рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі з мэтай паляпшэння іх эканамічнага становішча, павышэння прафесійнага і культурнага ўзроўню.

Найбольшае распаўсюджанне ў гэты час набылі забастоўкі сялян-падзёншчыкаў і сельскагаспадарчых рабочых; яны склалі 37 % усіх выступленняў. Найбольшы размах гэтыя выступленні набылі ў Навагрудскім і Пружанскім паветах.

 

Роспуск Думы. 20 чэрвеня 1906 г. была апублікавана Ўрадавая праграма па аграрнаму пытанню, якая прадугледжвала ліквідацыю абшчыннага землеўладання, надзяленне сялян зямлёю ў асабістую ўласнасць, расшырэнне сялянскага землеўладання за кошт казённага фонду і добраахвотнага продажу памешчыцкай зямлі праз Сялянскі банк.

Мікалай II указам ад 9 ліпеня 1906 г. распусціў Думу і назначыў новыя выбары.

Ва ўнутранай палітыцы ўрад перайшоў да адкрытага ваеннага тэрору.

Спад рэвалюцыйнай хвалі. У такіх умовах рэвалюцыйныя сілы зноў былі вымушаны адступаць.

Выкарыстоўваючы аслабленне рабочага руху, прадпрымальнікі ўзмацнілі націск на рабочых, дамагаючыся аднаўлення дарэвалюцыйных умоў найму. Дзеля гэтага арганізоўвалі лакауты (лакаут — масавае звальненне рабочых і закрыццё прадпрыемстваў іх уласнікамі а мэтай перагляду на сваю карысць умоў найму).

Барацьба з лакаутамі і арганізацыя дапамогі беспрацоўным сталі ў той час галоўнымі напрамкамі ў дзейнасці прафсаюзаў.

Дэпутаты ад Беларусі ў ІІ Дзяржаўнай думе.

Выбары ў ІІ Дзяржаўную думу адбыліся ў канцы 1906 – пачатку 1907 г.

З-за таго, што назіраўся спад рэвалюцыйнай барацьбы, усе партыі прынялі ўдзел у выбарах. Левыя партыі заключылі пагадненне аб выстаўленні агульных спісаў кандыдатаў. Левы блок (саюз) на выбарах у Мінску атрымаў перамогу.

Чарнасоценцы і акцябрысты беларускіх і іншых заходніх губерніяў аб'ядналіся ў “Русский окраинный союз» (РОС).Яны імкнуліся ліквідаваць эканамічнае панаванне і палітычны ўплыў у краі польскіх землеўласнікаў і яўрэйскай буржуазіі.Яны заклікалі яўрэяў і палякаў аб'явіць “замежнымі грамадзянамі” і не дапусціць да ўдзелу ў выбарах. Дамагаліся прымусовага выкупу ў польскіх памешчыкаў зямель, якія перавышалі земскі цэнз (250 дзесяцін) і перадачы іх “рускім земляробчым праваслаўным элементам”.

У выніку РОС правёў у Думу 15 дэпутатаў ад Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерніяў (з Мінскай – усе 9 дэпутатаў).

Аўтанамісты – польска – беларускія памешчыкі і ксяндзы агітавалі за выбары Думу палякаў. Крытыкавалі ўрад за яго нацыянальнае і рэлігійнае пытанне. Выступалі супраць рэвалюцыйнага руху, за шырокае самакіраванне. Атрымалі 11 месцаў у Думе (з Віленскай – усе 7 месц).

Кадэты – 2 месца.

Астатнія 8 дэпутатаў – беспартыйныя.

Левыя пацярпелі поўнае паражэнне.

У цэлым па краіне левыя выігралі.

Галоўным у ІІ Думе было зноў аграрнае пытанне.

Трудавікі і эсэры па-ранейшаму выступалі за перадачу ўсей зямлі ва ўласнасць народу і размеркаванне яе па працоўнай норме.

Чарнасоценцы і акцябрысты падтрымлівалі аграрную праграму старшыні ўрада П. Сталыпіна.

Польска-беларускія аўтанамісты па аграрным пытанні фактычна таксама падтрымалі ўрадавую праграму. Праўда, яны настойвалі на тым, што ў ажыццяўленні яе павінны ўдзельнічаць выбарныя органы мясцовага самакіравання.

Сялянскія дэпутаты ад Беларусі, што прайшлі па спісах Рускага ўскраіннага саюза, скардзіліся на малазямелле і дамагаліся дадатковага надзялення сялян зямлёю на правах уласнасці.


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэатр і музыка. | БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ У ПЕРЫЯД РЭВАЛЮЦЫІ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.005 s.