Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ У ПЕРЫЯД РЭВАЛЮЦЫІ


Date: 2015-10-07; view: 631.


Трэцячэрвеньскі пераварот.

Вясной 1907 г. у краіне зноў ажывіўся рэвалюцыйны рух. Рабочыя 21 населенага пункта Беларусі правялі першамайскія стачкі, у якіх удзельнічала каля 25 тыс. чалавек.

Улічваючы гэта, царскі ўрад рашыўся выканаць патрабаванне правых партый — распусціць Думу і без адабрання народных прадстаўнікоў змяніць выбарчы закон так, каб забяспечыць у новай Думе большасць прыхільнікаў «правапарадку». Адпаведны ўказ Мікалай II падпісаў 3 чэрвеня 1907 г., груба парушыўшы Маніфест 17 кастрычніка. Так закончылася першая расійская рэвалюцыя.

Ад рэакцыі найбольш пацярпелі левыя партыі і арганізацыі, якія былі вымушаны значна скараціць ці ўвогуле прыпыніць сваю дзейнасць.

Вельмі аслабленымі былі партыі ліберальна – буржуазнага цэнтра.

Распаліся некаторыя правінцыяльныя арганізацыі кадэтаў.

Актывізавалася дзейнасць правых манархічных арганізацый. Яны агітавалі супраць яўрэяў, палякаў, каталіцкага касцёла, супраць беларускага нацыянальнага руху.

ІІІ Дзяржаўная дума – 1907 – 1912 гг.

праваслаўная царква і правыя ўсё шырэй выкарыстоўвалі ідэалогію велікарускага нацыяналізму, сутнасць якой выяўляў лозунг «Расія для рускіх і толькі рускія павінны кіраваць ёю».

Новы выбарчы закон значна павялічыў у Думе прадстаўніцтва ад памешчыкаў і буйной буржуазіі. 80,5% дэпутатаў ад беларускіх губерняў прадстаўлялі ўрадавы лагер. 3 мэтай забеспячэння перамогі на выбарах у III Дзяржаўную думу ў заходніх губернях «истиннорусских людей» тут у выбарчай сістэме, акрамя саслоўна-маёмасных курый, ствараліся яшчэ і нацыянальныя курыі. Павятовыя з'езды землеўладальнікаў у Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях падзяляліся на «рускае» і «польскае» аддзяленні, а ў гарадах дабаўлялася яўрэйскае аддзяленне. У «рускія» аддзяленні ўключаліся праваслаўныя беларусы, немцы, татары і інш., у «польскія»—беларусы-католікі.

Чарнасоценцы і акцябрысты заходніх губерняў цалкам ухвалілі і разгон II Думы, і новы выбарчы закон. Іх органы друку— «Окраины России», «Виленский вестник», «Минское слово», «Крестьянин» і многія іншыя разгарнулі раз'юшаную шавіністычную агітацыю, накіраваную супраць палякаў, яўрэяў, каталіцкага касцёла, а таксама супраць беларускага нацыянальнага руху і яго цэнтральнага органа — газеты «Наша ніва».

«Іншародцы» (рус. «инородцы»), «іншаверцы» (рус. «иноверцы.) - афіцыйныя назвы ў царскай Расіі; першая адносілася да нацыянальных меншасцей, другая - да неправаслаўных жыхароў імперыі.

У Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай губерня чарнасоценцы і акцябрысты правялі ў Думу 27 з 29 дэпутатаў - прадстаўнікоў праваслаўных памешчыкаў, святароў і сялян. Да іх далучыліся 2 чарнасоценцы, выбраныя ад «рускага» насельніцтва Віленскай губерні.

Выбаршчыкі-католікі Віленскай і Гродзенскай губерняў аддалі свае галасы 6 прадстаўнікам мясцовых польскіх нацыяналістычных груповак. Разам з 2 дэпутатамі ад Ковенскай губерні яны ўтварылі ў III Думе асобную польска-беларуска-літоўскую групу, якая адстойвала інтарэсы польскіх памешчыкаў і касцёла і ў асноўным падтрымлівала ліберальны цэнтр. Ні адзін кандыдат левых у 5 заходніх губернях у Думу не прайшоў.

У III Думе пры вырашэнні розных пытанняў складваліся дзве большасці дэпутатаў: чарнасоценна-акцябрысцкая і акцябрысцка-кадэцкая.

Паслядоўныя прыхільнікі палітыкі старшыні ўрада Сталыпіна ў Думе ўтварылі фракцыю рускіх нацыяналістаў. Да яе далучыліся 16 дэпутатаў ад Беларусі.

Становішча ў рэвалюцыйным лагеры.

У многіх паветах і гарадах Беларусі дзейнічала «Палажэнне» аб узмоцненай ці надзвычайнай ахове грамадскага парадку.

У Гродне і Смаргоні рэжым узмоцненай аховы захоўваўся аж да красавіка 1910 г.

Сярод меншавікоў і бундаўцаў узмацніўся ўплыў прыхільнікаў ідэі легалізацыі партыйных арганізацый. Гэта было магчыма толькі пры ўмове адмовы ад падпольнай дзейнасці і практычна азначала ліквідацыю РСДРП і Бунда. Таму прыхільнікаў легалізацыі іх праціўнікі — рэвалюцыйныя сацыял-дэмакраты — называлі ліквідатарамі.На ліквідатарскія пазіцыі стала Беларуская сацыялістычная грамада. Восенню 1907 г. яна спыніла нелегальную дзейнасць і як партыя часова перастала існаваць. Кіраўнікі і актывісты БСГ засяродзіліся на легальнай, культурна-асветніцкай дзейнасці ў газете «Наша ніва», накіраванай на нацыянальнае адраджэнне беларускага народа.

«Заходнерусізм», «Белорусское общество».

Адбылося арганізацыйнае афармленне “западнороссов” (ідэалогія “заходнерусізма”).

беларуски нацыянальны рух, узначаленага «Нашай нівай» абвінавачваўся ў «сепаратызме» — імкненні да аддзялення Беларусі ад Расійскай імперыі, у дзяржаўнай здрадзе— “мазепінстве» (ад прозвішча ўкраінскага гетмана Мазепы), у апалячванні беларусаў.

вядомы публіцыст, член віленскай чарнасоценнай суполкі «Крестьянин» Лука Саланевіч прапанаваў П. А. Сталыпіну новую тактыку барацьбы з беларускім нацыянальным рухам шляхам стварэння псеўдабеларускай арганізацыі і выдання ад яе імя на ўрадавыя сродкі вялікай штодзённай газеты. Прапанова была прынята. У верасні 1908 г. Саланевіч абвясціў аб сваім выхадзе з суполкі «Крестьянин» і заснаванні «Белорусского общества. Першы нумар газеты «Белорусская жизнь» выйшла ў лютым 1909 г.

Выступіў ад імя беларускай народнасці. Заявіў, што беларусы «перажылі некалькі іншы гістарычны лес, чым народнасць велікаруская... і воды Масквы-ракі для нас не святыя, як не святыя воды Віслы». Рэзка крытыкаваў аграрную палітыку расійскага ўрада ў Беларусі. Выступаў супраць землеўладання польскіх паноў у Беларусі, з аднаго боку, і насаджэнне буйнога рускага і нават нямецкага, з другога.

Выступаў за прадстаўленне насельніцтву краю ўсеагульнага выбарчага права і поўнага знішчэння цэнзавых абмежаванняў пры выбарах у гарадское і земскае самакіраванне. Бліжэйшай задачай «Белорусского обіцества» аб'явіў аб'яднанне «ўсіх прадстаўнікоў беларускай народнасці без адрознення саслоўя, звання і веравызнання на адной нацыянальна-культурнай платформе». Аднак найбольш адпаведным сродкам культурнай дзейнасці свайго таварыства і культурнага развіцця беларускай народнасці прызнаў рускую мову.

Прыведзеныя заявы, за выключэннем апошняй, былі ацэнены ўладамі як распальванне класавай варожасці сярод сялян да памешчыкаў і ўзбуджэнне антыўрадавых настрояў у народных масах. Нумар газеты быў канфіскаваны, і выданне яе прыпынена амаль на два гады.

Зноў «Белорусская жнзнь» пачала выходзіць у Вільні са студзеня 1911 г. Сталыпін вызначыў ёй ролю галоўнага прапагандыста ідэй заходнерусізму ў Беларусі і забяспечыў самай высокай у краі ўрадавай субсідыяй (дапамогай) — 2500 руб. у месяц

Восенню 1911 г.«Белорусская жизнь» поўнасцю адкінула маскіроўку, нават змяніла назву на «Северо-западную жизнь» і адкрыта далучылася да чарнасоценнай прэсы.

Па распараджэнні ўладаў «незалежны» Саланевіч на нейкі час перанёс сваё выданне ў Гродна, а затым перабраўся ў Мінск, дзе «Северо-западная жизнь» выходзіла да восені 1915 г.


<== previous lecture | next lecture ==>
Рабочы і сялянскі рух. | Рабочы рух.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.