Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ


Date: 2015-10-07; view: 376.


Пачатак вайны. Барацьба дзвюх імперыялістычных груповак дзяржаў — Траістага саюза на чале з Германіяй і Антанты на чале з Англіяй — за перадзел ужо падзеленых калоній і «сфераў уплыву» прывяла летам 1914 г. да сусветнай вайны.

Заходнія, у тым ліку беларускія, губерні ў першыя дні вайны (19—20 ліпеня) былі аб'яўлены на ваенным становішчы.

У кастрычніку 1914 г. цар Мікалай ІІ наведаў Мінск, дзе яму была перададзена вялікая сума грошай на “патрэбы вайны”.

УБаранавічах была размешчана стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Усе ўрадавыя і чарнасоценна-акцябрысцкія газеты заклікалі насельніцтва да грамадзянскай згоды і ахвяр на карысць перамогі. У гэтую кампанію ўключыліся партыі ліберальнай апазіцыі. На баку «свайго» ўрада выступілі таксама эсэры, меншавікі, бундаўцы і сацыялістычныя партыі ўсіх іншых краін, што уступілі ў вайну. 3 усіх партый, аб'яднаных II Інтэрнацыяналам, толькі бальшавікі адмовіліся падтрымліваць свой урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне царызму ў вайне. 3 ім звязвалася магчымасць ператварэння вайны імперыялістычнай у яшчэ больш жудасную грамадзянскую вайну з мэтай перамогі рэвалюцыі.

Па сутнасці антываенную пазіцыю заняла газета «Наша ніва» якая заставалася ідэйным кіраўніком беларускага нацыянальнага руху. Рэдактарам яе з сакавіка 1914 г. з'яўляўся Янка Купала.

Захоп немцамі заходняй Беларусі. 3 пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі былі засяроджаны на Усходнім фронце. У выніку нямецкага наступлення расійскія войскі ў ліпені здалі праціўніку Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўніпачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна — Вільня, але каля Вільні было спынена. 9 верасня немцы прарвалі фронт у раёне Свянцян. У выніку Свянцянскага прарыву ў тылы расійскага войска пранікла буйная кавалерыйская групоўка (6 дывізій). 14 верасня яна захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. Стварыла пагрозу Мінску. Асобныя нямецкія палкі дайшлі да Барысава, была пашкоджана чыгунка Мінск — Масква. Пад пагрозай акружэння расійскія войскі пакінулі Вільню, Гродна, Ліду, Брэст, іншыя гарады заходняй Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў.

Велізарным напружаннем сіл расійскай арміі 16-17 верасня удалося спыніць наступленне немцаў і пасля 10-дзённых баёў адкінуць іх у раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г. расійска-германскі фронт у межах Беларусі надоўга ўсталяваўся на лініі Дзвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск (да лютага 1918 г.). Абарона Смаргоні працягвалася 810 дзён. У 1916 г. упершыню на Усходнім фронце, пад Смаргонню германскія войскі выкарысталі атрутны газ.

Наступальныя аперацыі расійскай арміі ў сакавіку-ліпені 1916 г. у раёнах возера Нарач і горада Баранавічы аказаліся няўдалымі. Пры спробе прарваць фронт расійская армія страціла 80 тыс. салдат. 05-18.03.1916 г. – Нарачанская аперацыя.


<== previous lecture | next lecture ==>
Рабочы рух. | Г. – Баранавіцкая аперацыя.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.