Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Г. – Баранавіцкая аперацыя.


Date: 2015-10-07; view: 483.


На акупаваных землях немцы ўвялі свае парадкі. Праводзіліся рэквізіцыі, насельніцтва вывозілася ў Германію.

Пілілі лес Белавежскай пушчы. У ёй застаўся толькі адзін зубр.

На беларускія землі перасяляліся немцы.

Навучанне па-руску было забаронена. У пачатковай школе было ўведзена навучанне на беларускай мове на аснове лацінскага алфавіта.

Бежанства.. Адступленне расійскіх войскаў у 1915 г. суправаджалася масавым, часта прымусовым бежанствам.

Царскія ўлады, ваенныя і цывільныя, спрабавалі выкарыстоўваць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы на разгрузцы чыгуначных эшалонаў, пабудове дарог, мастоў, на прамысловых прадпрыемствах, у памешчыцкіх маёнтках. Выяснілася, аднак, што бежанцы на 80 % складаліся са старых, жанчын і дзяцей. Тым не менш улады прымушалі іх працаваць.

Жыхары прыфрантавых вёсак павінны былі выконваць павіннасці з фурманкамі.

Праводзіліся рэквізіцыі маёмасці і коней на карысць войска.

Вайна прывяла да заняпаду вёскі.

У Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях былі мабілізаваны ў армію 634 400 тыс. чалавек — больш за палову працаздольных мужчын. У выніку каля '/3 гаспадарак засталіся пад апекай жанчын.

істотна скарацілі вытворчасць або зусім спыніліся многія фабрыкі і заводы. 3 набліжэннем фронту каля '/з прамысловых прадпрыемстваў Беларусі былі эвакуіраваны (вывезены) на ўсход або дэманціраваны. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў на неакупіраванай тэрыторыі ў 1913— 1917 гг. скарацілася амаль у 3 разы.

У час вайны пашыралася вытворчасць, звязаная з забеспячэннем арміі адзеннем і абуткам, прадуктамі харчавання, боепрыпасамі, зброяй, розным рыштункам.

Гарады Беларусі былі перапоўнены вайскоўцамі і бежанцамі.

Мінск напярэдадні вайны налічваў 110 тыс. чалавек, у тым ліку каля 4 тыс. вайскоўцаў. Восенню 1915 г. на горад абрынулася велізарная хваля бежанцаў і адступаючых войскаў. Тут размясціўся Галоўны штаб Заходняга фронту, штабы 3 армій, штаб галоўнага начальніка забеспячэння фронту, штабы Чырвонага крыжа, розных іншых вайсковых, тылавых і бежанскіх арганізацый, а таксама 23 ваенна-палявыя шпіталі. Колькасць адных вайскоўцаў павялічылася да 150 тыс.

Рост спекуляцыі.

Нягледзячы на шпаркі рост цэнаў, заработная плата асноўнай масы рабочых Беларусі змяншалася і ў 1915 г. была ніжэй агульнарасійскага ўзроўню амаль напалову.

Значна змяніўся склад рабочых. Мабілізаваных у армію мужчын замянялі жанчыны, падлеткі і дзеці.

3 пачаткам вайны былі адменены выхадныя і святочныя дні. Абавязковымі сталі звышурочныя работы. На прамысловых прадпрыемствах уводзілася амаль вайсковая дысцыпліна.

Асаблівасці рабочага і сялянскага руху.

У 1915 г. на Беларусі адбылося 15 забастовак (удзельнічалі ў іх усяго крыху больш за 300 чалавек).

У красавіку 1915 г. – выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам – рабочых Лібава – Роменскай чыгункі ў Гомелі.

У наступным годзе колькасць стачачнікаў павялічылася да 1800. Асноўным патрабаваннем было павышэнне заработнай платы.

Сялянскі рух у самым пачатку вайны ў многіх месцах Беларусі выліўся ў своеасаблівую форму разгромаў мабілізаванымі запаснымі памешчыцкіх маёнткаў, а ў зборных пунктах (мястэчках і гарадах) – харчовых і вінных магазінаў і крамаў.

Найбольш масавым ён быў у Сенненскім, Мазырскім. Ігуменскім, Рэчыцкім, Мінскім, Лепельскім паветах.

Вайна паўплывала і на традыцыйныя формы сялянскага руху. Больш за палову выступленняў складалі патравы памешчыцкіх зямель і парубкі лясоў. Затым ішлі адмовы ад выканання ваенных работ і павіннасцей (13%), выступленні супраць росту дарагоўлі (каля 10 %), захопы памешчыцкай уласнасці і разгромы маёнткаў (8 %).

Росту антыпамешчыцкіх і антыўрадавых настрояў у беларускай вёсцы садзейнічалі салдаты.

Выспяванню і распаўсюджанню такіх настрояў у салдацка-сялянскіх масах спрыялі буйныя паражэнні царскай арміі ў 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія, тэрытарыяльныя і матэрыяльныя страты, звязаныя з недахопам зброі і боепрыпасаў, гаспадарчай разрухай і развалам транспарту, прадажнасцю і злачыннымі махінацыямі інтэнданцкіх чыноўнікаў, разлажэннем прыдворных колаў. Услед за эканамічным крызісам у краіне к пачатку 1917 г. наспеў глыбокі палітычны крызіс.

Пачатак разлажэння арміі. У такіх умовах царская армія паступова рабілася небаяздольнай. Расло дэзерцірства.

Пашырыліся выпадкі братання нямецкіх і рускіх салдат.

Усяго ў Беларусі за перыяд вайны выяўлены 62 выпадкі значных хваляванняў салдат. Найбуйнейшым з іх было паўстанне 22 кастрычніка 1916 г. на размеркавальным пункце ў Гомелі ў сувязі з арыштам аднаго з казакаў. З-пад гаўптвахты вызвалілі 800 чалавек. 26 кастрычніка разагналі паліцэйскі атрад. 16 чалавек судзілі (9 рассралялі).


<== previous lecture | next lecture ==>
БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ | Беларускі нацыянальны рух.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.