|
Аналіз мастацкага твора. Прынцыпы аналізу.Date: 2015-10-07; view: 1197. В общеобразовательных учреждениях могут проводиться факультативные занятия естественно-математической, гуманитарной, обществоведческой, экологической, военно-патриотической, музыкальной, хореографической, художественной, театральной, спортивной и иной направленности. Факультативные занятия, как правило, проводятся до начала либо после завершения уроков. На I , II и III ступенях общего среднего образования могут создаваться специализированные по спорту классы. На III ступени общего среднего образования может осуществляться профессиональная подготовка учащихся; 1.6. в гимназиях и лицеях отдельные учебные предметы изучаются на повышенном уровне. Порядок организации и деятельности гимназий и лицеев определяется Министерством образования с учетом требований настоящего Декрета и иных законодательных актов. 2. Срок обучения на III ступени общего среднего образования составляет один год: в 2008/2009 учебном году для учащихся, получивших общее базовое образование в 2007/2008 учебном году; в 2009/2010 учебном году для учащихся, которые в 2007/2008 учебном году обучались в I X классе. Для учащихся, указанных в данном пункте, учебные занятия могут быть организованы в режиме шестидневной учебной недели. 3. До приведения в соответствие с настоящим Декретом акты законодательства применяются в части, не противоречащей данному Декрету. 4. Совету Министров Республики Беларусь: 4.1. с 1 января 2009 г.: повысить тарифные оклады (ставки) педагогическим работникам общеобразовательных учреждений, специальных учреждений образования (кроме специальных дошкольных учреждений), учреждений, обеспечивающих получение профессионально-технического и среднего специального образования, финансируемых из бюджета; установить: ежемесячные доплаты молодым специалистам с высшим и средним специальным образованием из числа педагогических работников общеобразовательных учреждений, специальных учреждений образования ( кроме специальных дошкольных учреждений), учреждений, обеспечивающих получение профессионально -технического и среднего специального образования, финансируемых из бюджета, в размере одной тарифной ставки первого разряда, установленной Советом Министров Республики Беларусь для оплаты труда работников государственных организаций, финансируемых из бюджета и пользующихся государственными дотациями; надбавки за наличие квалификационной категории педагогического работника руководителям общеобразовательных учреждений, специальных учреждений образования (кроме специальных дошкольных учреждений), учреждений, обеспечивающих получение профессионально-технического и среднего специального образования, финансируемых из бюджета, их заместителям по основной деятельности; 4.2. совместно с облисполкомами и Минским горисполкомом финансировать расходы, связанные с указанным повышением заработной платы педагогических работников, в пределах средств, предусмотренных на образование в республиканском и местных бюджетах; 4.3. до 1 января 2009 г. обеспечить приведение актов законодательства в соответствие с настоящим Декретом; 4.4. до 1 января 2010 г. доработать и внести в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь проект Кодекса Республики Беларусь об образовании с учетом положений настоящего Декрета и практики его применения; 4.5. принять иные меры по реализации настоящего Декрета. 5. Министерству образования: 5.1. начиная с 2008/2009 учебного года обеспечить переход общеобразовательных учреждений на сроки получения общего базового и общего среднего образования, предусмотренные в подпунктах 1.1 и 1.2 пункта 1 настоящего Декрета, и до 1 сентября 2008 г. утвердить соответствующие учебные планы; 5.2. совместно с Национальной академией наук Беларуси, Высшей аттестационной комиссией создать комиссию по экспертизе и доработке учебных программ для общеобразовательных учреждений. 6. Настоящий Декрет вступает в силу со дня его официального опубликования, за исключением пункта 1, вступающего в силу с 1 сентября 2008 г., является временным и в соответствии с частью третьей статьи 101 Конституции Республики Беларусь представляется на рассмотрение Национального собрания Республики Беларусь. Президент Республики Беларусь А.Лукашенко
Падрыхтоўка вучняў да першага знаёмства з мастацкім творам (змест і методыка правядзення ўступных заняткаў). Чытанне мастацкага твора. Поспех вывучэння літаратурнага твора ў школе шмат у чым залежыць ад падрыхтаванасці вучняў да яго ўспрымання. Мэты правядзення ўступных заняткаў 1) Стварыць інтэлектуальную настроенасць – падрыхтаваць вучняў да ўспрымання твора, канкрэтызаваць мэты, задачы, змест працы. 2) Забяспечыць узаемасувязь вывучаемага твора з раней вядомым – фарміруецца цэласнае ўяўленне пра літаратурны працэс, пісьменніка, твор і яго месца ў нацыянальнай літаратуры. 3) Стварыць пазнавальную настроенасць – забяспечыць правільнае ўспрыманне мастацкага твора, узбудзіць цікавасць да яго. 4) Стварыць эмацыянальную настроенасць – наблізіць настрой вучняў да таго мастацкага матэрыялу, які раскрываецца ў творы. Методыка правядзення ўступных заняткаў. Экскурсія – спрыяе актывізацыі асабістых уражанняў школьнікаў, аналагічных тым, якія выяўляюцца ў творы (пейзажныя творы). Уступнае слова, лекцыя – інфармацыя невядомая вучням, матэрыял аб'ёмны. Выразнае чытанне – выкарыстоўваюца ўступныя артыкулы, змешчаныя ў падручніках. Гутарка – матэрыял знаёмы з ранейшых урокаў па беларускай літаратуры, або з іншых крыніц інфармацыі). Ілюстрацыйны метад – прагляд кінафільмаў або дыяфільмаў, нагляднасць і ТСН. Самастойная праца – прыём працы з падручнікамі і дадатковай літаратурай могуць быць самыя разнастайныя: рэферат, даклад, разгорнутае певедамленне, мантаж, даклад. Працягласць уступных заняткаў залежыць ад памеру твора і часу, адведзенага на яго вывучэнне: ад 3–20 хвілін да цэлага ўрока ў старэйшых класах. Віды правядзення ўступных заняткаў залежаць ад іх зместавага напаўнення. Гэта можа быць: гістарычны экскурс (дапамагае нацэліць вучняў на ўспрыманне твораў), вызначальная падзея (паведамленне пра тое, што пабудзіла пісьменніка да напісання твора); біяграфічная даведка, дзённікавыя матэрыялы, мемуары, успаміны, гісторыя напісання твора, літаратуразнаўчыя звесткі, лексічны каментарый, зварот да сумежных відаў мастацтва, камбінаваны (спалучэнне вышэйназваных). Чытанне – надзвычай складаны творчы працэс, які патрабуе вялікага інтэлектуальнага і эмацыянальнага напружання, актыўнай дзейнасці ўяўлення. Віды чытання: першае, паўторнае; вольнае, мэтанакіраванае, класнае, дамашняе, настаўніка, вучня, майстра слова. Першапачатковае ўспрыманне і агульнае азнаямленне з творам пачынаецца з чытання. Першае чытанне мае асаблівае значэнне ў далейшым асэнсаванні твора. Вельмі важна, каб яно ўсхвалявала вучняў, выклікала эстэтычную асалоду, нарадзіла жаданне абмеркаваць прачытанае. Пры першым чытанні ці слуханні мастацкага твора чытач ці слухач трапляе пад яго паэтычнае абаянне. Адметнасць першага чытання і заключаецца ў тым, што яно характарызуецца эмацыянальнасцю. У школе мастацкі твор не проста чытаецца, а вывучаецца. Таму тут неабходна паўторнае чытанне. Пасля першага чытання ўспрымаецца агульны змест твора і развіццё сюжэта (калі гэта эпічнае ці драматычнае палатно), таму паўторна трэба чытаць не спяшаючыся, затрымлівацца на дэталях, абдумваць прачытанае, вяртацца пры неабходнасці да пэўных радкоў ці эпізодаў. Чытанне можа быць вольнае і мэтанакіраванае. Пры вольным чытанні вучань цалкам аддаецца яму, жыве ў свеце, створаным мастаком, згаджаецца з ім або аспрэчвае яго. Асабліва актыўна працуюць пры гэтым пачуцці. Мэтанакіраванае чытанне арганізуе настаўнік. Ён ставіць класу задачу, дае заданні, на якія, перачытваючы твор, вучні павінны знайсці адказ. Пры вольным і мэтанакіраваным чытанні на пярэднім плане знаходзяцца розныя віды дзейнасці вучняў: пры першым – эмоцыі і ўяўленне, пры другім – розум, інтэлект. Мастацкія творы вучні чытаюць у класе і дома, таму ў метадычнай літаратуры вылучаюць класнае і дамашняе чытанне. У класе звычайна творы чытаюцца ўголас. Пры такім чытанні паўней і глыбей выяўляецца спецыфіка літаратуры як слоўнага віду мастацтва, для якога важна не толькі семантычнае значэнне, але і гучанне слоў. Пры класным чытанні ўзнікае калектыўнае суперажыванне. На ўроках беларускай літаратуры вывучаюцца творы вялікай і малой формаў. У класе можна цалкам прачытаць толькі творы малой формы: вершы, байкі, казкі, апавяданні. Улічваючы своеасаблівасць уздзеяння класнага чытання на вучняў, настаўнік павінен паклапаціцца пра тое, каб на ўроку гучалі ўрыўкі і з вялікіх твораў, якія вучні чытаюць дома, прычым у добрым выкананні. Нельга недаацэньваць і дамашняе чытанне, яно мае свае асаблівасці і дадатныя якасці, не менш істотныя, чым класнае. Вывучэнне чытацкага ўспрымання твора вучнямі. Успрыманне мастацкага тэксту – працэс аналітыка-сінтэтычны, які ўключае эмацыянальную ўражлівасць, рэакцыю на прачытаны твор, зацікаўленыя адносіны да герояў твора, здольнасць чытача пераносіць матывы, псіхалагічныя прадумовы таго ці іншага дзеяння, учынка літаратурнага героя на сябе, свой рэальны жыццёвы вопыт, разуменне падтэксту, пафасу твора аўтарскай пазіцыі, эстэтычнага ідэалу пісьменніка, здольнасць атрымаць асалоду ад чытання твора. Паўнацэннае ўспрыманне магчыма пры ўмове супадзення вопыту чытача і пісьменніка. Усё гэта сведчыць ад неабходнасці вывучэння настаўнікам першаснага чытацкага ўспрымання. У працэсе такога вывучэння настаўнік павінен вызначыць, як вучні ставяцца да твора, што іх усхвалявала, зацікавіла, у якой меры яны лічаць яго надзённым. Не менш важна даведацца, як школьнікі запомнілі твор. Настаўнік часцей за ўсё карыстаецца для гэтага так званымі арыентацыйнымі заняткамі, якія могуць займаць ад двух мінут да цэлага ўрока ці нават некалькіх. Мэта іх – дапамагчы вучням запомніць змест твора, абмяняцца ўражаннямі пра твор, высветліць узровень, глыбіню, дакладнасць успрымання твора і пошукі праблемы аналізу. Выяўленне чытацкага ўспрымання, незалежна ад таго, якім чынам яно будзе рэалізоўвацца, павінна забяспечваць наступныя мэты: 1) выяўляць сілу эмацыйнай рэакцыі, 2) раскрываць якасць засваення зместу і сэнсу твора, 3) паказваць ступень увагі да мастацкай формы, 4) выяўляць актыўнасць працы ўяўлення. Высветліць уражанне вучняў ад прачытанага твора можна рознымі шляхамі. Пры пісьмовай форме правядзення арыентацыйных заняткаў вучні могуць адказаць на пытанні анкеты, напісаць невялічкія сачыненні тыпу «Мае любімыя старонкі рамана», «Мой любімы герой апавядання». Настаўнік можа даведацца пра ўражанні вучняў ад прачытанага твора, задаўшы такія пытанні: «Спадабаўся твор ці не? Чым спадабаўся?», «Хто з герояў запомніўся і чым?», «Якія старонкі аповесці чыталі з асаблівым хваляваннем?». Глыбіню ўспрымання прачытанага твора можна выявіць і творчымі заданнямі. На сённяшні дзень існуе некалькі асноўных аспектаў вывучэння ўспрымання вучнем прачытанага: Ø высвятленне папярэдніх уражанняў ад прачытанага; Ø супастаўленне першапачатковых ўражанняў з тымі, што фарміруюцца ў працэсе аналізу і на выніковых занятках; Ø дамашняе заданне апераджальнага характару; Ø эксперыментальныя зрэзы; Ø сістэматычнае назіранне на працягу навучальнага года ці некалькіх гадоў. Высвятленне папярэдніх уражанняў. Кожны мастацкі твор вучням ўспрымаецца абсалютна арыгінальна, але часам не зусім правільна. Але менавіта ад таго, як ўспрыняў вучань мастацкі твор на этапе чытання, будзе залежаць і ягоная праца над аналізам твора. Супастаўленне першапачатковых ўражанняў з тымі, што фарміруюцца ў працэсе аналізу і на выніковых занятках. Не заўсёды ўспрыманне твора будзе аднолькавым на першасным этапе працы з творам і пасля працы над аналізам твора. Думкі, уражанні, меркаванні школьніка часта могуць мяняцца пад уздзеяннем меркаванняў настаўніка ці іншых вучняў. Калі школьнік не зусім правільна зразумеў сутнасць твора, яго асноўны сэнс, не змог у поўнай меры ацаніць мастацкую вартасць, перад настаўнікам стаіць задача давесці да свядомасці навучэнца той асноўны змест і сэнс, што закладзены ў творы самім аўтарам. Але нельга забываць і аб тым, што ўспрыманне любога мастацкага твора (літаратура, мужыка, жывапіс, кіно, тэатр і г.д.) – справа абсалютна суб'ектыўная. Таму нельга “дыктаваць” правільныя адказы на тыя ці іншыя пытанні, якія ставіць перад чытачом аўтар. Праз разнастайныя прыёмы працы на ўроку настаўнік павінен дапамагчы вучню зразумець, што яго першасныя ўяўленні былі не зусім дасканалымі, правільнымі. Толькі праз свядомае ўспрыняцце тэматыкі і праблематыкі будзе свядомае засваення праграмнага матэрыялу. Дамашняе заданне апераджальнага характару. Далёка не кожны мастацкі твор можна прачытаць на ўроку. І калі лірыку, невялічкія апавяданні варта чытаць на ўроку, то з творамі вялікай формы вучням неабходна пазнаёміцца загадзя. У такім выпадку на пачатку працы над гэтымі мастацкімі творамі настаўніку неабходна высветліць, па-першае, узровень і якасць прачытання твора вучнямі, па-другое, асаблівасці ўспрымання твора на першасным этапе працы над ім. Ад гэтага будзе залежаць спецыфіка працы на ўроку. Калі, напрыклад, твор не прачытаны ці прачытаны не ўсімі вучнямі або не да канца, то і спецыфіка ўрочнай працы будзе зусім іншай. Праводзячы ўступныя заняткі па вывучэнні твора, настаўніку неабходна будзе ў большай ступені звяртацца да зместу твора. А ад таго, як ўспрынялі твор вучні, будзе залежаць падача матэрыялу настаўнікам, расстаноўка пэўных акцэнтаў. Для праверкі хатняга чытання апераджальнага характару сучасная метадычная думка прапаноўвае наступныя формы:
Эксперыментальныя зрэзы. Эксперыментальныя даследаванні метадам “зрэзаў” выкарыстоўваюцца тады, калі ад тэмы да тэмы высвятляюцца зрухі ў літаратурным развіцці вучняў, у характары іх непасрэднага чытацкага ўспрымання, у разуменні імі разнастайных твораў, у адносінах да розных кампанентаў твора, на ўзроўнях іх абагульненняў, эмацыянальных і эстэтычных ацэнак; Сістэматычнае назіранне на працягу навучальнага года ці некалькіх гадоў. Першаснае ўспрыманне твора вучням праходзіць пэўную эвалюцыю на працягу літаратурнага навучання. Залежыць гэта ад узроставых асаблівасцей вучняў і ад практыкі чытання мастацкага твора. Успрыманне твора вучнямі 5 – 8 класаў будзе значна адрознівацца ад старшакласнікаў. Ды і ўзровень чытацкіх магчымасцей вучня можа значна адрознівацца на працягу навучальнага года: павышаецца тэмп, сам працэс чытання становіцца больш удумлівым, з элементамі разважанняў і перажыванняў, паколькі успрыманне не з'яўляецца простым фатаграфаваннем, спрошчаным прыёмам інфармацыі, гэта – актыўная дзейнасць, у якой агромністую ролю адыгрывае станоўчая матывацыя, неабходнасць і цікавасць. Аналіз – гэта метад навуковага даследавання, пры якім прадмет вывучэння раскладваецца на састаўныя часткі ці ўяўна расчляняецца шляхам лагічнай абстракцыі. Прааналізаваць твор – г.зн. знасці той узровень зносін з мастацтвам, калі адбываецца пераход ад успрымання да мастацкіх абагульненняў. Аналіз мастацкага твора займае найбольш часу, які вылучаецца школьнай праграмай. На яго можа адводзіцца частка ўрока, цэлы ўрок або нават некалькі ўрокаў. Ён ўзбагачае школьнікаў новымі ведамі, паглыбляе іх літаратурнае развіццё. Школьны аналіз мастацкіх твораў заснаваны на літаратуразнаўчым, але істотна адрозніваецца ад яго і мае сваю спецыфіку. Сутнасць галоўнага адрознення заключаецца ў навучальным характары, у тым, што школьны аналіз педагагічна арыентаваны.Калі ў літаратуразнаўчым даследаванні ў цэнтры ўвагі можа быць адзін аспект аналізу, то школьны аналіз часцей за ўсё бывае комплексным, у ім выдзяляюцца найбольш істотныя бакі ідэйна-мастацкага зместу твора. Спецыфіка школьнага аналізу выяўляецца праз дыдактычныя метады, сярод якіх важнейшае значэнне мае мэтанакіраванасць аналізу (наяўнасць скразной ідэі). Прынцыпы аналізу: навуковасць, адзінства зместу і формы, улік узроставых асаблівасцей, адзінства эмацыянальнага і рацыянальнага, адзінства навуковай логікі і творчага натхнення, выхаваўчы і развіццёвы аналіз, праблемнасць. Асноўныя патрабаванні да аналізу мастацкага твора падзяляюцца на агульныя і непасрэдныя. Агульныя патрабаванні: - узбагаціць новымі ведамі, - паглыбіць літаратурнае развіццё, - фармаваць чытацкія ўменні (культуру чытання), - садзейнічаць набыццю этычнага вопыту, - развіваць мову, камунікатыўныя навыкі, - садзейнічаць выхаванню асобы, - развіваць творчыя здольнасці. Непасрэдныя патрабаванні: - асэнсавана чытаць, - вызначаць асноўную праблематыку, - вызначаць спецыфіку жанру, сюжэта, кампазіцыі, - бачыць аўтарскую пазіцыю, - характарызаваць вобразы, сістэму вобразаў, супастаўляць іх, - характарызаваць спецыфіку мовы, ролю выяўленчых сродкаў, - умець абгрунтоўваць сваю ацэнку прачытанага. Для старэйшых класаў дзейнічаюць вышэйназваныя патрабаванні, а таксама вылучаюцца яшчэ і наступныя: - бачыць узаемасувязь з гістарычнымі умовамі і грамадскімі праблемамі, - арактарызаваць светапогляд і эстэтычныя ідэалы аўтара, - бачыць індывідуальнасць творчай манеры пісьменніка, Школьны аналіз – гэта складаны від прафесійнай дзейнасці настаўніка. Нават самая дасканалая методыка не дае вычарпальных рэкамендацый у гэтым напрамку. Падрыхтоўчым этапам да аналізу мастацкага твора з'яўляецца вызначэнне асноўных кірункаў:
Існуе тыповы парадак аналізу твора 1. Уступныя заняткі. 2. Чытанне мастацкага твора. 3. Праверка правільнасці ўспрымання. 4. Слоўнікавая праца. 5. Пераказ. 6. Складанне планаў. 7. Уласна аналіз: тэматыка, праблематыка, ідэйная накіраванасць, эмацыйны пафас, жанравая своеадметнасць, асноўныя мастацкія вобразы ў іх сістэме і ўнутраных сувязях, цэнтральныя персанажы, сюжэт і асаблівасці пабудовы канфлікту, пейзаж, партрэт, дыялогі і маналогі персанажаў, інтэр'ер, атмасфера дзеяння, моўны лад твора (аўтарскае апісанне, апавяданне, адступленне, разважанне), кампазіцыя сюжэта і асобных вобразаў, агульная архітэктоніка твора. 8. Заключныя заняткі. 9. Навучанне выразнаму чытанню*. 10. Завучванне на памяць*. 11. Творчыя заданні, пісьмовыя працы. * Пункты 9, 10 – пры неабходнасці. Гэтыя агульныя метадычныя палажэнні павінны своеасабліва рэалізоўвацца ў кожным канкрэтным выпадку. Прынцыпы аналізу: навуковасць, адзінства зместу і формы, улік узроставых асаблівасцей, адзінства эмацыянальнага і рацыянальнага, адзінства навуковай логікі і творчага натхнення, выхаваўчы і развіццёвы аналіз, праблемнасць.
|