|
Алгарытм напісання дакладаDate: 2015-10-07; view: 561. 1. Выбар тэмы, вызначэнне мэты, задач, аб'екта і прадмета даследавання. 2. Падбор і вывучэнне асноўных крыніц па тэме (як і пры напісанні рэферата, рэкамендуецца выкарыстаць не менш за 10 — 12 крыніц). 3. Складанне бібліяграфіі. 4. Апрацоўка і сістэматызацыя матэрыялу. Падрыхтоўка высноў і абагульненняў. 5. Распрацоўка плана даклада. 6. Напісанне ўступа, асноўнай часткі, заключэння. 7. Рэдагаванне. 8. Публічнае выступленне з вынікамі даследавання. þ Звычайна даклады ацэньваюцца па наступных асноўных крытэрыях: — актуальнасць тэмы і зместу, тэарэтычны ўзровень, глыбіня і паўната аналізу фактараў, з'яў, праблем, якія адносяцца да тэмы; — навуковая абгрунтаванасць і ступень рэалізацыі пастаўленай мэты даследавання; — завершанасць і поўнасць рашэння ўсіх задач, пастаўленых аўтарам у працы; — арыгінальнасць падыходаў да вырашэння задач; — уменне карыстацца спецыяльнай літаратурай, інфармацыйная насычанасць; — навуковасць выкладу матэрыялу, здольнасць да самастойнай навукова-даследчай працы; — глыбіня тэарэтычнага аналізу, уменне разабрацца ў асноўных праблемах вылучанай тэмы; — кампазіцыйная стройнасць і логіка пабудовы даклада; — пісьменнасць; выразнасць і вобразнасць мовы; — пераканаўчасць, аргументаванасць, практычная значнасць і тэарэтычная абгрунтаванасць высноў, зробленых у дакладзе; — сфарміраванасць аналітычных і маўленчых уменняў; — якасць афармлення работы.
|