Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Унутрыпрадметныя сувязі


Date: 2015-10-07; view: 605.


Асэнсаванасць і трываласць ведаў вучняў залежыць ад узаемасувязі састаўных элементаў курса беларускай літаратуры. У.с. дапамагаюць развіваць асацыятыўнае мысленне, супастаўляць творы па розных аспектах, бачыць у іх падобнае і адрознае, спрыяюць развіццю творчых здольнасцей, камунікатыўнай культуры, дапамагаюць больш трывала і асэнсавана засвойваць веды, аптымізуюць вучэбны працэс. У.с. – арганічныя сувязі трох элементаў літаратуры: мастацкія творы, асновы літаратуразнаўства (тэорыя літаратуры), гісторыя літаратуры.

1) Творчасць класікаў нацыянальнай літаратуры (асобныя іх творы) неаднаразова вывучаецца з 5 па заключны клас (Колас, Купала, Багдановіч, Гарэцкі і інш.). У кожным наступным класе неабходна абапірацца на раней вывучанае, паглыбляць інтэлектуальнае і эмацыянальнае асэнсаванне раней засвоенага.

2) Супастаўленне твораў нацыянальнай літаратуры па вобразах герояў, тэматыцы, праблематыцы, родах і жанрах (вобраз музыкі ў творах Купалы, Коласа, Багдановіча; Тэма калектывізацыі ў творах Зарэцкага, Мележа і Быкава; праблема бацькоў і дзяцей у творах Купалы, Быкава, Шамякіна, Дударава, Карамазава і інш.).

3) Біяграфіі класікаў (Жыццёвы і творчы шлях, Жыццёвы і творчы шлях (з абагульненнем раней вывучанага).

4) Увядзенне пачатковых паняццяў па тэорыі літаратуры і іх паглыбленне на наступных этапах літаратурнай адукацыі (сродкі мастацкай выразнасці, вершаскладанне, мастацкія напрамкі і г.д.).


<== previous lecture | next lecture ==>
Алгарытм напісання даклада | Міжпрадметныя сувязі
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.269 s.