rus | ua | other
Home
Random lecture
|
РОД ЛІТАРАТУРНАГА ТВОРА
Date: 2015-10-07; view: 574.
Прынцыпы выкладання літаратуры
|
| ЛІРЫКА
| ЭПАС
| ДРАМА
| | Мэта
| Паказ асобы ў акаляючым свеце праз перажыванні і роздумы.
| Паказ асобы аб'ектыўна ва ўзаемаадносінах з людзьмі, падзеямі, прыродай, у асяроддзі прадметаў (інтэр'ер).
| Паказ асобы ў дзеянні, у канфліктах, сутычках з іншымі асобамі і абставінамі.
| | Прадмет
| Унутраны свет чалавека ва ўсёй яго складанасці, перажыванні, пачуцці, думкі асобы ў руху, зменах, развіцці.
| Аб'ектыўная, матэрыяльная рэчаіснасць, жыццё, розныя характары, побыт, прырода, матэрыаяльны і духоўны свет, зямныя з'явы.
| Аб'ектыўная рэчаіснасць ва ўспрыманні дзеючых асоб.
| | Змест
| Жыццё падаецца праз перажыванні чалавека, навакольны свет адыгрывае ролю стымула для роздумаў і перажыванняў. Суб'ектыўны ўнутраны свет, духоўнае жыццё паэта, чалавецтва, лірычнага героя. Характэрныя пачуцці, думкі, станы душы чалавека.
| Адзінства рэчаіснасці і яго творчага перасатварэння (абставіны і характары). Дэталёвы паказ жыцця чалавека, падзей з яго ўдзелам, узаемаадносінаў з грамадствам, прыродай, навакольным светам; цэласныя, аб'ёмныя карціны рэчаіснасці.
| Аналагічны эпічнаму, але не такі цэласны, бо слоўны тэкст, дзеянне дапаўняецца пантамімай (гульня актораў) і выяўленчым мастацтвам (дэкарацыі).
| | Функцыя мовы
| На першым плане пераноснае (ці іншасказальнае) значэнне слова. Вершаваная мова як форма больш эмацыянальнага і выразнага выказвання пачуццяў, перажыванняў. Значная роля рытарычных фігур, сродкаў паэтычнага сінтаксісу.
| Часцей за ўсё прадметнае значэнне слова. Апісальна-апавядальная (пераважна) структура тэксту. празаічная форма мовы (у рэдкіх выпадках – вершаваная). Падпарадкаванасць сродкаў і прыёмаў пісьма задачы раскрыцця характараў у пэўных абставінах.
| Дыялогавасць і маналогавасць мастацкай мовы, падпарадкаванасць апісальна-апавядальнай стыхіі дзеянню, волі, характарам актораў. Сцэнічны варыянт мовы, устаноўка на вымаўленае слова.
|
|