rus | ua | other
Home
Random lecture
|
Апісанне характару памылак
Date: 2015-10-07; view: 1032.
| Характар памылак
| Тэхніка чытання
| Выразнае чытанне на памяць
| Вуснае і пісьмовае выказванне
| | Неістотныя памылкі (адзнака можа быць зніжана на 1 бал)
| Адзінкавыя памылкі ў націсках і вымаўленні асобных слоў пры беглым асэнсаваным чытанні.
| Няправільна пастаўлены лагічны націск пры агульным правільным інтанаванні і добрым веданні тэксту.
| Недастатковая аргументацыя свайго пункта гледжання на сітуацыю і характар у літаратурным творы.
| | Істотныя памылкі (адзнака можа быць зніжана на 2–3 балы)
| Абцяжаранае пафразавае чытанне, калі не асэнсоўваецца сувязь паміж сказамі.
| Манатоннасць.
Адсутнасць неабходнага ўзроўню дыкцыі і невыразнае вымаўленне канчаткаў.
Недарэчныя паўзы ці паскарэнне тэмпу чытання.
Неадэкватная інтанацыя пры перадачы знакаў прыпынку.
| 1. Кепскае веданне тэксту мастацкага твора (з чужых слоў ці пераказаў, неразуменне прачытанага), што выяўляецца:
а) у блытанні імёнаў герояў, падобных сітуацый, месца дзеяння і да т. п.;
б) у прыпісванні слоў ці ўчынкаў іншаму літаратурнаму герою;
в) у зруху падзей па часе;
г) у неразуменні прычынна-выніковых сувязей.
2. Замена аналізу тэксту яго пераказам.
3. Няўменне асэнсаваць сувязь характараў з сюжэтам і кампазіцыяй літаратурнага твора.
| Пры правядзенні выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” адказвучня на кожнае пытанне экзаменацыйнага білета ацэньваецца асобна.
Выніковая адзнака вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае адзнак, выстаўленых за адказ на кожнае з пытанняў экзаменацыйнага білета.
Планаванне навучальнай працы настаўніка літаратуры. Віды планаў.
Настаўнікі-філолагі ў працэсе падрыхтоўкі да ўрокаў карыстаюцца двума асноўнымі відамі планавання: перспектыўным (распрацоўка вучэбна-выхаваўчай дзейнасці выкладчыка на год, паўгоддзе ці чвэрць) і бягучым (падрыхтоўка да кожнага ўрока). Перспектыўнае планаванне выяўляецца ў каляндарным і тэматычным планах. Каляндарны план часцей распрацоўваецца на чвэрць і ўключае наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / дата правядзення ўрока / метады і прыёмы навучання / звесткі па тэорыі літаратуры / развіццё маўлення / паўтарэнне / творы для завучвання на памяць / міжпрадметныя сувязі / пазакласнае чытанне / дамашняе заданне / нагляднасть і ТСН / заўвагі.
Для падрыхтоўкі да складання плана настаўнік павінен:
1. Азнаёміцца з праграмай па прадмеце для адпаведнага класа.
2. Азнаёміцца з вучэбным дапаможнікам (мастацкія творы, уключаныя ў падручнік-хрэстаматыю, артыкулы па тэме, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, метадычны апарат і інш.).
3. Звярнуцца да метадычнага дапаможніка.
4. Прадумаць форму правядзення ўрокаў, выкарыстанне мэтазгодных метадаў і прыёмаў навучання.
5. Падабраць наглядныя дапаможнікі і ТСН пры іх наяўнасці.
6. Звярнуцца да унутрыпрадметных сувязей (матэрыял, які ўжо вывучаўся).
7. Спланаваць выкарыстанне міжпрадметных сувязей (беларуская мова, руская літаратуры, гісторыя, АСМК, выяўленчае мастацтва, музыка і інш.).
8. Распрацаваць сістэму ўрокаў па творы, па агляднай ці манаграфічнай тэмах.
У тэматычным плане дэталізуецца і распрацоўваецца пэўная тэма і сістэма ўрокаў па яе вывучэнні, ён павінен ўключаць наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / мэты ўрока / форма, тып і структура ўрока / метады і прыёмы навучання / змест.
У тым выпадку, калі тэматычны план спалучаецца з каляндарным, утвараецца каляндарна-тэматычны, у якім знаходзяць адлюстраванне ўсе пералічаныя вышэй раздзелы табліц.
На аснове каляндарнага і тэматычнага планаў распрацоўваюцца рабочыя планы – бягучае планаванне. У метадычнай навуцы вылучаюцца наступныя з віды ў залежнасці ад ступені дэталізацыі: план, план-канспект і канспект урока. У плане ўрока адлюстроўваецца тэма, мэты і задачы ўрока, метады і прыёмы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам, ход ўрока, асноўныя пытанні да вучняў, тэзісы настаўніцкага паведамлення новай тэмы. У плане-канспекце настаўнік больш дэталёва распрацоўваецца слова настаўніка, а таксама пытанні і заданні для вучняў. Канспект – дэталёвае апісанне ходу ўрока, усіх пытанняў і заданняў да класа ці асобнага вучня, а таксама прагназуемыя адказамі на іх. Звычайна бягучае планаванне мае наступны выгляд:
Тэма:
Адукацыйныя мэты і задачы:
Выхаваўчыя мэты і задачы:
Развіццёвыя (развіваючыя) мэты і задачы:
Асноўная форма працы, метады і прыёмы навучання:
Тэарэтычная падрыхтоўка:
Унутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі:
Папярэдняе дамашняе заданне:
Літаратура:
Абсталяванне:
Нагляднасць, ТСН:
Ход урока
I. Арганізацыйны момант.
ІІ. Пастаноўка настаўнікам мэты і задач ўрока ўрока.
ІІІ. Актуалізацыя набытых ведаў, уменняў і навыкаў (гутарка па пытаннях дамашняга задання).
IV. Псіхалагічная падрыхтоўка да вывучэння новага матэрыялу.
V. Вывучэнне новага матэрыялу.
VІ. Замацаванне вывучанага.
VІІ. Падвядзенне вынікаў урока.
VIІІ. Дамашняе заданне.
ІХ. Рэфлексія
Этапы планавання ўрока і падрыхтоўкі да яго
1. Знаёмства з раздзелам праграмы, у які ўваходзіць урока, вызначэнне яго месца ў курсе літаратуры, вызначэнне, з якім матэрыялам па дадзенай тэме ўжо знаёміліся вучні.
2. Чытанне з наступным аналізам твора, матэрыялу, змешчанага ў вучэбным дапаможніку, літаратуразнаўчых і крытычных прац па тэме ўрока.
3. Вызначэнне адукацыйных, выхаваўчых, развіццёвых (развіваючых) мэт і задач урока на аснове праграмы, метадычных дапаможнікаў, школьнага падручніка і дадатковай літаратуры.
4. Адбор аптымальнага зместу і матэрыялу ўрока, яго падзел на закончаныя ў сэнсавых адносінах блокі і часткі, вылучэнне апорных ведаў.
5. Вылучэнне галоўнага матэрыялу, які вучань павінен зразумець і запомніць на ўроку.
6. Распрацоўка структуры ўрока, вызначэнне яго тыпу і найбольш мэтазгодных метадаў і прыёмаў навучання.
7. Адлюстраванне і выкарыстанне сувязей матэрыялу з іншымі прадметамі.
8. Планаванне дзеянняў настаўніка і вучняў на этапах урока (асабліва пры авалоданні новымі ведамі і ўменнямі).
9. Падбор нагляднасці і ТСН (кіна- і дыяфільмаў, карцін, плакатаў, картак, схем, дадатковай літаратуры і інш.).
10. Праверка абсталявання і тэхнічных сродкаў навучання.
11. Планаванне настаўнікам запісаў на дошцы і выкананне аналагічнай працы вучнямі на дошцы і ў сшытках.
12. Вызначэнне аб'ёму і формы самастойнай працы вучняў на ўроку і яе скіраванасці на развіццё іх самастойнасці.
13. Вызначэнне форм і прыёмаў замацавання атрыманых і выпрацаваных на ўроку і дома ведаў, уменняў і навыкаў вучняў.
14. Складанне спісу вучняў, веды і ўменні якіх будуць правярацца адпаведнымі формамі і метадамі, улічваючы ўзроўні іх сфарміраванасці.
15. Азначэнне зместу, аб'ёму і формы дамашняга задання.
16. Выбар форм падвядзення вынікаў урока.
17. Планаванне пазакласнай працы па дадзенай тэме.
18. Рэпетыцыя ўрока.
| Паняцці
| V клас
| VІ клас
| VІІ клас
| VІІІ клас
| | Роды і жанры
| народная казка і яе віды (пра жывёл, чарадзейныя, бытавыя);
легенды і іх асаблівасці;
літаратурная казка і легенда; загадкі;
прыказкі;
прыкметы і павер'і
| агульнае паняцце пра міф;
народныя песні і і іх віды, жанравае багацце;
літаратурная песня; апавяданне;
аповесць;
байка
| паэма (пачатковае паняцце);
асаблівасці паэтычных і празаічных твораў;
паэзія як від мастацкай літаратуры; проза як тып мастацкай літаратурнай творчасці;
мастацкія асаблівасці народных песняў;
паэтычная (лірычная) проза;
свабодны верш;
балада
| роды мастацкай літаратуры (агульнае паняцце);
паняцце пра лірыку;
віды, жанры, класічныя формы лірыкі;
эпічны літаратурны род і яго жанры: навела, апавяданне, аповесць;
ліра-эпічныя жанры;
паэма;
літаратурная балада;
драма як літаратурны род (пачатковае паняцце);
батлейка;
драматычныя жанры (трагедыя, драма, камедыя)
| | Будова і структура мастацкага твора
| тэма;
сюжэт твора;
эпізод у творы
| тэма мастацкага твора (паглыбленне паняцця);
ідэя;
кампазіцыя (пачатковае паняцце)
| пейзаж і яго роля ў мастацкім творы;
падтэкст у паэтычных творах
| тэма, ідэя, праблематыка твора (паглыбленне паняццяў);
маналагічная форма лірычных твораў;
эпізод, тэма, ідэя, кампазіцыя ў эпічным творы (паглыбленне паняццяў);
сюжэт і кампазіцыя паэмы, лірычныя адступленні;
канфлікт, сюжэт, характар, сцэна, карціна, дыялог, рэпліка, рэмарка ў драматычных творах
| | Сістэма вобразаў у літаратуры
| літаратурны герой і сродкі яго паказу – перажыванні, учынкі, партрэт, мова, мастацкія дэталі, аўтарская характарыстыка (пачатковыя паняцці)
| літаратурны вобраз (пачатковае паняцце);
літаратурны герой (паглыбленне паняцця);
аўтар-апавядальнік у творы
| вобраз мастака (музыкі) у беларускіх творах;
вобразы дудкі, жалейкі, скрыпкі, гусляў як сімвалічнае ўвасабленне мастацтва, паэзіі
| лірычны герой;
вобраз-характар і спосабы яго раскрыцця (апісанне ўчынкаў і паводзін, партрэт, пейзаж, мова героя, аўтарская характарыстыка;
аўтар-апавядальнік (паглыбленне паняцця)
выяўленне аўтарскай пазіцыі ў драматычным творы
| | Вобразна-выяўленчыя сродкі
| сродкі мастацкай выразнасці ў літаратурным творы;
эпітэт;
параўнанне
| літаратурны вобраз; алегорыя, вобразы-сімвалы, звароты, паўторы, эпітэты, параўнанні, памяншальна-ласкальныя словы, метафара, увасабленне (пачатковыя паняцці);
эпітэт, параўнанне (паглыбленне паняццяў)
| | вобразна-выяўленчыя сродкі паэтычнай мовы (паглыбленне паняцця);
| | Тэорыя вершаскладання
| | | рытм, рыфма (пачатковыя паняцці);
роля рытму ў паэтычных творах;
гукапіс;
вершаскладанне;
віды стопаў і памераў у вершах; двухскладовыя і трохскладовыя стопы (пачатковае паняцце)
| вершаскладанне (паглыбленне паняцця);
рытміка-інтанацыйныя сродкі паэтычнай мовы (паглыбленне паняцця)
| | Літаратура як від мастацтва.
Агульныя паняцці літаратурнай эстэтыкі і паэтыкі
| | | мастацтва ў жыцці народа;
віды мастацтва; літаратура – мастацтва слова;
талент у мастацтве;
роля фантазіі пісьменніка
публіцыстыка як від літаратуры;
спецыфіка мастацкага і навуковага адлюстраванняў жыцця.
| | | Паняцці
| IX клас
| Х клас
| XІ клас
| | Роды і жанры
| паэма-эпапея;
трагедыя;
агульнае паняцце пра жанры старажытнай літаратуры (жыціе, слова, павучанне, хаджэнне, аповесць);
летапіс;
палемічная літаратура як жанр публіцыстыкі;
травесційная літаратура;
фарс і вадэвіль як камедыйныя жанры;
жанры лірыкі (паглыбленне паняцця);
ліра-эпічныя творы: паэма-эпапея (паглыбленне паняцця);
пародыя і бурлеск;
публіцыстыка як від літаратуры;
эпас і яго жанры (паглыбленне паняцця)
| абразок, лірычная мініяцюра як жанры малой прозы;
жанрава-тэматычная разнастайнасць байкі;
сатырычная камедыя;
жанравыя разнавіднасці рамана;
гістарычны раман;
трагікамедыя
| жанр аповесці (паглыбленне паняцця);
раман у вершах як жанр;
гістарычная драма
| | Будова і структура мастацкага твора
| выяўленне аўтарскай пазіцыі ў драматычным творы (паглыбленне паняцця)
| канфлікт у драматычным творы (паглыбленне паняцця);
моўная характарыстыка персанажаў;
выяўленне аўтарскай пазіцыі ў творы (паглыбленне паняцця)
| выяўленне аўтарскай пазіцыі ў творы (паглыбленне паняцця);
унутраны маналог;
сюжэт і яго элементы;
пазасюжэтныя кампаненты твора
| | Сістэма вобразаў у літаратурным творы
| паняцце пра вечны вобраз;
рамантычны герой;
герой і яго прататып
| вобраз апавядальніка (паглыбленне паняцця);
лірычны герой (паглыбленне паняцця);
лірычны герой і аўтар
|
| | Вобразна-выяўленчыя сродкі
| персаніфікацыя;
форма і змест твора
| мастацкая дэталь;
асацыятыўны вобраз
| вобраз-сімвал;
мастацкая дэталь
| | Тэорыя вершаскладання
| вершаскладанне, паэтычны сінтаксіс (паглыбленне паняццяў)
| сілабатанічная сістэма вершаскладання; верлібр
|
| | Стыль пісьменніка як цэласнасць
| пачатковае паняцце пра стыль пісьменніка;
індывідуальны стыль пісьменніка (развіццё паняцця)
| стыль пісьменніка (развіццё паняцця)
| аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы
| | Літаратурна-мастацкія эпохі, метады, напрамкі
| агульнае паняцце пра антычную літаратуру;
агульнае паняцце пра літаратуру Сярэднявечча;
агульнае паняцце пра літаратуру эпохі Адраджэння;
агульнае паняцце пра барока, класіцызм, асветніцтва ў літаратуры;
паняцце пра рамантызм і рэалізм як літаратурныя напрамкі;
паняцце аб літаратурным працэсе;
мастацкія кірункі плыні ў літаратуры
| літаратурны працэс;
рэалізм, мадэрнізм і яго плыні (паглыбленне паняццяў)
| літаратурны працэс
| | Літаратура як від мастацтва.
Агульныя паняцці літаратурнай эстэтыкі і паэтыкі
| міф, міфалогія (паглыбленне паняццяў);
літаратура і фальклор (паглыбленне паняцця);
асаблівасці фарміравання літаратурнай традыцыі;
гуманізм, агульначалавечыя каштоўнасці ў літаратуры;
пачатковае паняцце пра народнасць літаратуры;
рэалістычнае адлюстраванне жыцця ў літаратуры;
чалавек і прырода ў творы;
нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры;
паняцце аб прыгожым
| камічнае ў літаратуры;
псіхалагізм у літаратуры;
публіцыстычнасць у паэзіі;
традыцыі і наватарства;
рамантычнае і рэалістычнае адлюстраванне жыцця ў літаратуры (паглыбленне паняцця)
| гераічнае і трагічнае ў літаратуры (паглыбленне паняцця)
|
ПАМЯТКА ЎРОК
| Дыдактычная задача настаўніка
| Змест дзейнасці настаўніка
| Умовы станоўчых вынікаў
| Паказчыкі выканання дыдактычнай задачы.
| метады і прыёмы
| | 1 этап. АРГАНІЗАЦЫЯ ПАЧАТКУ ЎРОКА
| | Падрыхтоўка вучняў да працы на ўроку.
| Прывітанне; вызначэнне адсутных; праверка гатоўнасці вучняў да ўрока; гатоўнасць наглядных дапаможнікаў, дошкі і г.д.
| Патрабавальнасць, сабранасць, добразычлівасць настаўніка; адсутнасць шматслоўя; выразнасць, яскрава выражаная накіраваная педагогіка.
| Кароткачасовасць аргмоманту, хуткае ўключэнне ўсіх вучняў у дзелавы рытм, поўная гатоўнасць класа і абсталявання да ўрока.
| гутарка
| | 2 этап. ПРАВЕРКА ВЫКАНАННЯ ДАМАШНЯГА ЗАДАННЯ
| | Высвятленне правільнасці і асэнсаванасці выканання д/з усімі (ці большасцю) вучняў, ліквідацыя высветленых прабелаў; правядзенне ўдасканалення ведаў і ўменняў вучняў.
| Выяўленне ўзроўню ведаў вучняў па д/з; вызначэнне тыповых недахопаў у ведах і прычын іх з'яўлення, ліквідацыя прабелаў.
| Аператыўнасць настаўніка, якая забяспечваецца мэтанакіраванасцю; выкарыстанне сістэмы прыёмаў, якія дазваляюць праверыць выкананне задання ўсімі (ці большасцю) вучняў.
| Праверка настаўнікам за кароткі час ведаў і выяўленне тыповых недахопаў у ведах і па д/з, развіццёвы характар праверкі.
| гутарка, тэсты, заданні, чытанне, пераказ і г.д.
| | 3 этап. ПАСТАНОЎКА МЭТ І ЗАДАЧ УРОКА
| | Падрыхтоўка вучняў да таго віду вучэбна-пазнавальнай дзейнасць (ВПД), якая будзе дамініраваць на асноўным этапе ўрока. Актуалізацыя апорных ВУНаў, фарміраванне пазнавальных матываў.
| Вызначэнне трыадзінай мэты ўрока (адукацыйная, выхаваўчая і развіццёвая); арганізацыя дзейнасці вучняў па яе ўсведамленню.
| Уменне настаўніка вызначаць і фармуляваць трыадзіную мэту ўрока; валоданне прыёмамі арганізацыі дзейнасці вучняў па ўсведамленні мэты.
| Фармуляванне мэты разам з вучнямі; актыўнасць кожнага вучня, г.зн. яго дзейнасць па ўсведамленню мэты.
| слова настаўніка, гутарка
| | 4 этап. ВЫВУЧЭННЕ НОВАГА МАТЭРЫЯЛУ
| | Сфармуляваць у вучняў канкрэтныя ўяўленні аб фактах, падзеях, паняццях, іх сутнасці, вызначыць асноўнае, на аснове ведаў выпрацоўваць уменні.
| Тлумачэнне настаўнікам новага матэрыялу (ці самастойная работа вучняў); успрыманне вучнямі гэтага матэрыялу, яго асэнсаванне, сістэматызацыя, канкрэтызацыя.
| Апора на жыццёвы вопыт вучняў; індывідуальны падыход па дапамозе; арганізацыя вучняў на аперыраванне засвоенымі ведамі.
| Пры выкарыстанні тлумачальна-ілюстрацыйнага метаду выкладання крытэрыем поспеху будзе ўключэнне вучняў ў актыўную ВПДі якасць адказаў на наступным этапе.
| слова (лекцыя) настаўніка, самастойная работа
| | 5 этап. ПЕРШАСНАЯ ПРАВЕРКА РАЗУМЕННЯ ВУЧНЯМІ НОВАГА ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
| | Высветліць асэнсаванасць засваення вучнямі новага вучэбнага матэрыялу: засваенне сувязей і адносін паміж фактамі, з'явамі, працэсамі; высветліць выяўленыя прабелы і на гэтай аснове вырашыць, ці можна пераходзіць да наступнага этапа.
| Праверка настаўнікам таго, ці зразумелі вучні, што з'яўляецца асноўным зместам урока, што трэба засвоіць; праверка цэласнасці і асэнсаванасці засваення новых ведаў.
| Выкарыстанне настаўнікам пытанняў, якія патрабуюць мысленчай і практычнай актыўнасці вучняў; пастаянны зварот да класа; высвятленне прабелаў у ведах і поспехаў вучняў у ходзе праверкі.
| Ці выяўляюць слабыя і моцныя вучні ў ходзе апытання разуменне асноўнага зместу матэрыялу; ці дапаўняў і ацэньваў клас адказы вучняў; ці ліквідаваліся выяўленыя прабелы або нацэльваліся вучні на іх ліквідацыю на наступных этапах урока.
| гутарка
| | 6 этап. ЗАМАЦАВАННЕ ВЕДАЎ
| | Арганізацыя дзейнасці вучняў па прымяненню атрыманых ведаў да вырашэння заданняў.
| Арганізацыя дзейнасці вучняў па ўзнаўленню, вызначэнню істотных прыкмет матэрыялу, канкрэтызацыя ведаў.
| Уключэнне вучняў у дзейнасць не толькі па ўзнаўленню, але і па аперыраванню ведамі; арганізацыя дзейнасці вучняў па ўключэнню атрыманых ведаў у сістэму раней вывучанага.
| Уменне вучняў распазнаваць і ўзнаўляць новы змест; прымяняць новыя веды да вырашэння заданняў; выяўленне і ліквідацыя прабелаў у ведах і ўменнях.
| гутарка, чытанне, пераказ, самастойная работа, тэсты і г.д.
| | 7 этап. АБАГУЛЬНЕННЕ І СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ ВЕДАЎ
| | Засваенне сістэмы паняццяў па курсу.
| Арганізацыя дзейнасці вучняў па пераводу асобных ведаў і ўменняў у цэласную сістэму ўнутрыпрадметных і міжпрадметных.
| Уменне настаўніка задаваць пытанні ,даваць заданні, накіраваныя на абагульненне і ўключэнне часткі ў цэлае.
| Веданне вучняў не толькі асобных фактаў, паняццяў, тэорый, але і сфарміраванасць у іх цэласнай карціны свету.
| слова настаўніка, гутарка
| | 8 этап. КАНТРОЛЬ І САМАПРАВЕРКА ВЕДАЎ
| | Глыбокая і ўсебаковая праверка ВУНаў некалькіх вучняў; выяўленне недахопаў і прычын іх з'яўлення; стымуляванне вучняў на самаадукацыю.
| Праверка паўнаты, асэнсаванасці, дзейнасці і трываласці ВУНаў; высвятленне станоўчых і адмоўных бакоў у ведах; рэкамендацыі вучням па ліквідацыі прабелаў шляхам самастойнай работы або з дапамогай таварышаў.
| Пастаноўка дадатковых пытанняў для высвятлення асэнсаванасці і дзеснасці ведаў; выкарыстанне нестандартных (праблемных) сітуацый па прымяненню атрыманых ведаў. Апора на дапамогу вучням класа на аснове рэцэнзавання адказаў.
| Усебаковасць праверкі ВУНаў; рэцэнзаванне адказаў настаўнікам і вучнямі з выяўленнем адмоўнага і станоўчага ў ведах; канкрэтнасць прапаноў па ліквідацыі прабелаў.
| гутарка, чытанне, пераказ, самастойная работа, тэсты і г.д
| | 9 этап. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
| | Даць аналіз паспяховасці авалодання ведамі і спосабамі дзейнасці; паказаць тыповыя недахопы.
| Даць агульную характарыстыку работы класа; паказаць паспяховасць авалоданнем зместам урока; вызначыць недахопы і паказаць шляхі іх ліквідацыі.
| Уменне аператыўна вызначаць тыповае ў паспяховасці засваення ведаў і недахопы, уменне ўлічваць рэальныя магчымасці.
| Сцісласць і змястоўнасць аналіза, вызначэнне далейшых спосабаў работы з тымі, каму складана.
| слова настаўніка
| | 10 этап. ІНФАРМАЦЫЯ ПА ДАМАШНІМ ЗАДАННІ, ІНСТРУКТАЖ ПА ЯГО ВЫКАНАННІ
| | На аснове выяўленых вынікаў засваення вучэбнага матэрыялу даць д/з, якое накіравана на развіццё і замацаванне ведаў, падрыхтоўку да далейшага навучання.
| Паведаміць д/з, даць інструктаж па яго выкананні.
| Уменне даваць метадычныя парады па выкананню д/з.
| Работа па інструктажу ў межах часу ўрока; запіс на дошцы заданняў.
| слова настаўніка
| | 11 этап. РЭФЛЕКСІЯ
| | Дапамагчы вучням асэнсаваць сваю дзейнасць (паспяховасць або недахопы).
| Выкарыстаць метады рэфлексіі (Астравы, адказы на пытанні, Мішэнь, Шкала самаацэнкі і г.д.)
| Уменне карэктна фармуляваць пытанні, выкарыстоўваць дарэчныя метады.
| Павышэнне эфектыўнасці авалодання вучнямі ВУНамі, стварэнне ўмоў для ўнутранай матывацыі на дзейнасць.
| розныя метады
|
ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА ЎРОКА
| Час
| Дыдактычная задача настаўніка [i]
| Змест дзейнасці настаўніка [ii]
| Змест дзейнасці вучняў [iii]
| Метады і прыёмы [iv]
| | 1 этап. АРГАНІЗАЦЫЯ ПАЧАТКУ ЎРОКА
| |
| Падрыхтоўка вучняў да працы на ўроку.
| Прывітанне; вызначэнне адсутных; праверка гатоўнасці вучняў да ўрока; гатоўнасць наглядных дапаможнікаў, дошкі і г.д.
| Прывітанне; праверка ўласнай гатоўнасці да ўрока
| Гутарка.
| | 2 этап. ПРАВЕРКА ВЫКАНАННЯ ДАМАШНЯГА ЗАДАННЯ
| |
| Высвятленне правільнасці і асэнсаванасці выканання д/з усімі (ці большасцю) вучняў, ліквідацыя высветленых прабелаў; правядзенне ўдасканалення ведаў і ўменняў вучняў.
| Выяўленне ўзроўню ведаў вучняў па д/з; вызначэнне тыповых недахопаў у ведах і прычын іх з'яўлення, ліквідацыя прабелаў.
| Адказы на пытанні, выкананне заданняў, напісанне тэстаў і г.д.
| Гутарка, тэсты, заданні, чытанне, пераказ і г.д.
| | 3 этап. ПАСТАНОЎКА МЭТ І ЗАДАЧ УРОКА
| |
| Падрыхтоўка вучняў да таго віду вучэбна-пазнавальнай дзейнасць (ВПД), якая будзе дамініраваць на асноўным этапе ўрока. Актуалізацыя апорных ВУНаў, фарміраванне пазнавальных матываў.
| Вызначэнне трыадзінай мэты ўрока (адукацыйная, выхаваўчая і развіццёвая); арганізацыя дзейнасці вучняў па яе ўсведамленню.
| Вызначэнне з дапамогай настаўніка мэт і задач урока.
| Слова настаўніка, гутарка.
| | 4 этап. ВЫВУЧЭННЕ НОВАГА МАТЭРЫЯЛУ
| |
| Сфармуляваць у вучняў канкрэтныя ўяўленні аб фактах, падзеях, паняццях, іх сутнасці, вызначыць асноўнае, на аснове ведаў выпрацоўваць уменні.
| Тлумачэнне настаўнікам новага матэрыялу (ці самастойная работа вучняў); успрыманне вучнямі гэтага матэрыялу, яго асэнсаванне, сістэматызацыя, канкрэтызацыя.
| Слуханне, чытанне, самастойная работа.
| Слова (лекцыя) настаўніка, самастойная работа.
| | 5 этап. ПЕРШАСНАЯ ПРАВЕРКА РАЗУМЕННЯ ВУЧНЯМІ НОВАГА ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
| |
| Высветліць асэнсаванасць засваення вучнямі новага вучэбнага матэрыялу: засваенне сувязей і адносін паміж фактамі, з'явамі, працэсамі; высветліць выяўленыя прабелы і на гэтай аснове вырашыць, ці можна пераходзіць да наступнага этапа.
| Праверка настаўнікам таго, ці зразумелі вучні, што з'яўляецца асноўным зместам урока, што трэба засвоіць; праверка цэласнасці і асэнсаванасці засваення новых ведаў.
| Адказы на пытанні.
| Гутарка.
| | 6 этап. ЗАМАЦАВАННЕ ВЕДАЎ
| |
| Арганізацыя дзейнасці вучняў па прымяненню атрыманых ведаў да вырашэння заданняў.
| Арганізацыя дзейнасці вучняў па ўзнаўленню, вызначэнню істотных прыкмет матэрыялу, канкрэтызацыя ведаў.
| Выкананне заданняў.
| Гутарка, чытанне, пераказ, самастойная работа, тэсты і г.д.
| | 7 этап. АБАГУЛЬНЕННЕ І СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ ВЕДАЎ
| |
| Засваенне сістэмы паняццяў па курсу.
| Арганізацыя дзейнасці вучняў па пераводу асобных ведаў і ўменняў у цэласную сістэму ўнутрыпрадметных і міжпрадметных.
| Слуханне, адказы на пытанні.
| Слова настаўніка, гутарка
| | 8 этап. КАНТРОЛЬ І САМАПРАВЕРКА ВЕДАЎ
| |
| Глыбокая і ўсебаковая праверка ВУНаў некалькіх вучняў; выяўленне недахопаў і прычын іх з'яўлення; стымуляванне вучняў на самаадукацыю.
| Праверка паўнаты, асэнсаванасці, дзейнасці і трываласці ВУНаў; высвятленне станоўчых і адмоўных бакоў у ведах; рэкамендацыі вучням па ліквідацыі прабелаў шляхам самастойнай работы або з дапамогай таварышаў.
| Адказы на пытанні, выкананне заданняў, самастойная работа.
| Гутарка, чытанне, пераказ, самастойная работа, тэсты і г.д
| | 9 этап. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
| |
| Даць аналіз паспяховасці авалодання ведамі і спосабамі дзейнасці; паказаць тыповыя недахопы.
| Даць агульную характарыстыку работы класа; паказаць паспяховасць авалоданнем зместам урока; вызначыць недахопы і паказаць шляхі іх ліквідацыі.
| Слуханне.
| Слова настаўніка
| | 10 этап. ІНФАРМАЦЫЯ ПА ДАМАШНІМ ЗАДАННІ, ІНСТРУКТАЖ ПА ЯГО ВЫКАНАННІ
| |
| На аснове выяўленых вынікаў засваення вучэбнага матэрыялу даць д/з, якое накіравана на развіццё і замацаванне ведаў, падрыхтоўку да далейшага навучання.
| Паведаміць д/з, даць інструктаж па яго выкананні.
| Слуханне, запіс д/з.
| Слова настаўніка
| | 11 этап. РЭФЛЕКСІЯ
| |
| Дапамагчы вучням асэнсаваць сваю дзейнасць (паспяховасць або недахопы).
| Выкарыстаць метады рэфлексіі (Астравы, адказы на пытанні, Мішэнь, Шкала самаацэнкі і г.д.)
| Адказы на пытанні, выкананне заданняў.
| Розныя метады
|
| Метады выкладання літаратуры
| | па крыніцы атрымання ведаў
| па спецыфіцы ўнутранай сутнасці пазнавальнай дзейнасці вучняў і ступені іх самастойнасці
| | славесныя метады
| прыёмы
| творчага чытання
| прыёмы
| | чытанне
| выбарачнае; каменціраванае; чытанне і завучванне на памяць; па ролях
|
| выразнае чытанне настаўніка; чытанне майстроў мастацкага слова; навучанне выразнаму чытанню вучняў; каменціраванае чытанне; уступнае слова настаўніка, якое падводзіць да ўспрымання твора; гутарка, якая актывізуе непасрэдныя уражанні ад толькі што прачытанага; творчыя заданні, звязаныя з вучнёўскімі назіраннямі над жыццём
| | пераказ
| падрабязны; сціслы; выбарачны; творчы; мастацкае расказванне
| | гутарка
| рэпрадуктыўная; эўрыстычная; вольная; дыспут; прыём параўнання
| | лекцыя
| лекцыя (уводная, установачная, разавая, аглядная, падагульняючая);
слова настаўніка
| | наглядныя
| прыёмы
| рэпрадуктыўны
| прыёмы
| | ілюстрацыя
| вуснае славеснае маляванне; складанне кадраплана; мізансцэніраванне; інсцэніраванне; завочныя экскурсіі
|
| расказ пра жыццё пісьменніка; лекцыя пра творчы шлях мастака слова, аглядавая лекцыя з папярэднім планам, з выкарыстаннем наглядных дапаможнікаў і ТСН; заданні па падручніку
| | дэманстрацыя
| выкарыстанне ТСН
| практычныя
самастойная работа вучняў
| прыёмы
план; тэзісы; канспект; рэферат; даклад
| эўрыстычны
| прыёмы
сістэма пытанняў, накіраваная на самастойнае атрыманне ведаў; сістэма заданняў па аналізе мастацкага твора або крытычнага артыкула, па гісторыка-літаратурных і тэарэтычных пытаннях, ілюстрацыйным матэрыяле; пастаноўка праблемнага пытання або задання; эўрыстычная гутарка
| |
|
| даследчы
| прыёмы
| | | пастаноўка праблемных пытанняў; даследчых заданняў
|
|