Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Памятка-парада


Date: 2015-10-07; view: 573.


Схема кароткага

Аб значэнні творчасці пісьменніка

1. Месца пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.

2. Месца пісьменніка ў развіцці сусветнай літаратуры.

3. Асноўныя праблемы эпохі і адносіны пісьменніка да іх.

4. Традыцыі і наватарства пісьменніка (у аспекце ідэі, тэматыкі, праблематыкі, творчага метаду і стылю, жанру).

5. Ацэнка творчасці пісьменніка класікамі літаратуры, крытыкамі.

 

 

літаратуразнаўчага аналізу мастацкага твора

1. Агульная характарыстыка гістарычных абставін, у якіх быў напісаны твор.

2. Якое месца займае твор у літаратурнай творчасці пісьменніка:

§ да якога перыяду ён адносіцца?

§ ці працаваў аўтар у час напісання твора над іншымі творамі?

3. Характарыстыка:

§ часу, падзей, якія апісваюцца ў творы;

§ першаснае знаёмства з персанажамі;

§ асаблівасцяў сюжэта, кампазіцыі, стылю твора;

§ праблематыкі, канфлікту.

4. Характарыстыка ідэйнага зместу твора.

5. Вашы асабістыя адносіны да мастацкага твора.

6. Прывядзіце прыклады ўрыўкаў твора, у якіх ёсць пацверджанні вашым разважанням аб асблівасцях кампазіцыі, стылю, аб філасофскай канцэпцыі аўтара.

 

 

Асноўныя прынцыпы працы з
літаратуразнаўчым і крытычным матэрыялам

1. Неабходна раскрываць ролю крытыкі ў развіцці літаратуры;

2. Вывучэнне крытычных артыкулаў адбываецца ў адзінстве з працай над літаратурнымі творамі (вучні чытаюць твор разам з крытыкам);

3. Азнаямленне з крытычнымі працамі вядзецца ва ўзаемасувязі з вывучэннем заканамернасцей і тэндэнцый развіцця літаратуры;

4. Крытыка — творчасць, якая спалучае ў сабе мастацтва і навуку.

 

для падрыхтоўкі ўласнага выступлення

1. Знаходзячы ў дадатковай літаратуры неабходны для даклада матэрыял, імкніся занатаваць яго так, як бы ты яго рабіў у вуснай форме.

2. Рыхтуючы паведамленне, памятай: слухачам павінна быць цікава.

3. Абапірайся на правілы складання дакладу (пачатак павінен зацікавіць слухачоў; кампазіцыя залежыць ад тэмы і жанру выступлення; аргументуй свае думкі цытатамі; карыстайся праблемным спосабам выкладання; падтрымлівай цікавасць слухачоў на працягу ўсяго выступлення).

4. Умей зразумела выказаць сваё меркаванне: слухачам важна, як ты сам ставішся да гэтага пытання ці праблемы.

 

Памятка-парада

для падрыхтоўкі і напісання эсэ

1. Эсэ перадае індывідуальнае бачанне і ацэнку, расказвае аб нечым праз уласнае “я”.

2. Эсэ можа ўтрымліваць як апісанне з'яў, падзей, так і разважанні аўтара, яго роздум.

3. Эсэ мае свабодную кампазіцыю, успрымаецца як плынь свядомасці, думак.

4. Эсэ пішацца вобразнай, арыентаванай на размоўную мовай.

5. Эсэ мае невялікі аб'ём.

 

 
 



<== previous lecture | next lecture ==>
ТЭМА, ПРАБЛЕМА, ІДЭЯ І ПАФАС МАСТАЦКАГА ТВОРА | Памятка-парада
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.236 s.