|
Творчасці».Date: 2015-10-07; view: 427. Спецыфіка прадмета «Асновы літаратурна-мастацкай Мастацкага тэксту. Лекцыя 1 Перадумовы ўзнікнення мастацкага твора. Матэрыял «Ніводзін чалавек не павінен супернічаць з багамі, — гаварыў вялікі Гётэ.— Багоў нясе і трымае плынь вечнасці, а людзей гэтая плынь узносіць і паглынае». Чалавечае існаванне абмежавана часам і смерцю, якія мы называем яшчэ гісторыяй. Ёсць, прынамсі, два шляхі, якімі маленькі чалавек можа пераадолець час і смерць і далучыцца да хвалі вечнасці. Першы – падказала людзям сама прырода, жывая матэрыя, якая зрабіла кожнага маленькім звяном у спрадвечным ланцугу пакаленняў. А другі шлях—гэта ўжо праява духу, увасобленая ў разнастайных тварэннях чалавечага генія, у тым ліку і літаратурна-мастацкіх. Асновы літаратурна-мастацкай творчасці — прадмет спецыфічны. Ён карэнным чынам адрозніваецца ад усіх раней вядомых вам прадметаў, хоць непасрэдна і судакранаецца з многімі з іх. У першую чаргу з тэорыяй літаратуры, гісторыяй беларускай і сусветных літаратур, мовазнаўствам, псіхалогіяй і філасофіяй. Аднак у адрозненне ад пералічаных дысцыплін, гэты прадмет патрабуе ў большай ступені творчага падыходу, не столькі назапашванняінфармацыі, колькі яе аналітычнага аналізу і самастойнага сінтэзу. Лекцыі па асновах літаратурна-мастацкай творчасці не з`яўляюцца падручнікам літаратурнай тэхнікі, зборам практычных рэцэптаў пісьменніцкага майстэрства. Асноўная мэта гэтай дысцыпліны — даць пісьменніку-пачаткоўцу апорныя кропкі для арыентацыі ў пытаннях прафесійнага майстэрства, навучыць самастойнаму аналізу выяўленчых сродкаў у таго ці іншага аўтара.
|