Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Пісьменніцкае майстэрства. Паняцце таленту.


Date: 2015-10-07; view: 747.


Агульнавядомае сцвярджэнне: «Стыль — гэта чалавек» у дачыненні да літаратурна-мастацкай творчасці актуальнае надзвычайна. У кожнага прафесійнага літаратара выпрацоўка ўласнай выяўленчай тэхнікі, свайго мастацкага стылю адбываецца

адпаведна інтэлектуальнаму і светапогляднаму росту яго творчай і грамадзянскай асобы. Звычайна гэта рэдка адбываецца сістэматычна і паслядоўна. Найчасцей — рыўкамі, зігзагамі. Пра гэта сведчыць гісторыя літаратура, гэта пацвярджаюць мемуары і біяграфіі вялікіх мастакоў слова. Здараецца, што сустрэўшы які-небудзь радок ці вобраз у чужым творы, пісьменнік настолькі захапляецца Яго дасканаласцю, што пазней пад яго ўплывам пачынае і сам эксперыментаваць — шукаць вытанчаную вобразнасць альбо нязвыклую форму.

Авалодаць прафесійнымі прыёмамі літаратурнага майстэрства — няпроста. Часам на гэтую працу адводзяцца гады, а часам — дзесяцігоддзі: усё залежыць ад прыроды творчага тэмпераменту. Аднак варта падкрэсліць, што нават самае падрабязнае вывучэнне літаратурных прыёмаў ніколі цалкам не задаволіць сапраўднага мастака. Усе творчыя пошукі і эксперыменты пачынаюцца з адмаўлення агульнавядомага. Але часам гэтае адпрэчванне выконвае ролю натхняльнага імпульсу, першаштуршка для творчага тэмпераменту, які пакутліва шукае свой індывідуальны мастацкі накірунак.

Стараннае вывучэнне ўсіх існуючых на свеце мастацкіх прыёмаў, выяўленчых сродкаў і мастацкіх сістэм само па сабе ніколі не зробіць чалавека пісьменнікам. Ёсць адна — важнейшая за ўсе прафесійныя мастацкія навыкі, нават за ўзровень адукаванасці і

парог разумовых здольнасцей чалавека — якасць, якая адна толькі і можа зрабіць яго пісьменнікам. Гэта талент. «Можна спрачацца пра тое, што такое талент і што яго

вызначае, але думаецца, адна з галоўных якасцей таленту пісьменніка — гэта здольнасць яго адчуваць, хвалявацца жыццём навокал, жыццём асобных людзей, краіны, свету.

Чым вастрэйшая гэтая здольнасць успрымаць, адгукацца, тым больш убірае яго сэрца, яго розум, тым яны багацей. Тым багацей талент», — пісаў у артыкуле «Праца пісьменніка» І. Мележ.

Існуе шмат вызначэнняў таленту, але ніводнае з іх не можа да канца выявіць сутнасць гэтай з'явы, яе прыроды і яе паходжання. Асабіста мне найбольш адпавядае самае старажытнае і самае простае, на мой погляд, тлумачэнне: талент- гэты Божы дар, праява трыадзінай Боскай сутнасці — Бог-Дух Святы, які прамаўляе да іншых людзей праз выбранага дзеля гэтай місіі чалавека. Так лічылі і лічаць, дарэчы, многія пісьменнікі, а сярод іх наш славуты зямляк — вялікі прарок Адам Міцкевіч. і геній рускай літаратуры Міхаіл Лермантаў.

 

Твой стих, как Божий дух, носился над толпой

И, отзыв мыслей благородных,

Звучал, как колокол, на башне вечевой

Во дни торжеств и бед народных., —

 

Ускосна на карысць гэтай версіі сведчыць і гукавае (вербальнае) афармленне назвы эмацыянальна-фізічнага стану чалавека падчас стварэння любога мастацкага твора: натхненне, па-руску вдохновение, па-польску, як і па-беларуску natchnienie, па-англійску inspiration, па-італьянску ispirazione, па-нямецку inspiration і г.д. Як бачна, ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах корань гэтага слова ўтрымлівае ў сабе азначэнне Духа.

Талент, як вядома, даецца не кожнаму. Яго нараджэнне аніяк не звязана ні з геаграфічнымі, кліматычнымі умовамі, ні з грамадска-сацыяльнымі становішчам чалавека. Калі звярнуцца да гісторыі літаратуры, можна ўбачыць, што ў роўнай ступені таленавітымі былі граф Леў Талстой і прыгонны селянін Тарас Шаўчэнка, кіргіз Чынгіз Айтматаў і англійскі лорд Оскар Уайльд, збяднелы шляхціц Янка Купала і высокапастаўлены веймарскі чыноўнік Ёган Вольфганг Гётэ.Разам з тым для нараджэння таленту ўсё ж існуе адна абавязковая ўмова — чысціня душы. Сусветная гісторыя на працягу тысячагоддзяў выпрацавала агульнавядомую сёння ісціну: геній і

зладзейства несумяшчальныя. Вы можаце запярэчыць і апрача прыкладу Сальеры прыгадаць яшчэ французскага паэта Франсуа Віньёна, які скончыў сваё жыццё на шыбеніцы за разбойніцкія напады, альбо нарвежскага празаіка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Кнута Гамсуна, што быў асуджаны напрыканцы жыцця за супрацоўніцтва з фашызмам. Ёсць яшчэ блізкі нам паводле паходжання наш зямляк — аўтар больш за тры дзесяткі прыгодніцкіх раманаў — славуты шпіён і крымінальнік Сяргей Пясэцкі, які свой першы твор напісаў падчас доўгай адсідкі ў варшаўскай турме. Аднак гэта хутчэй выключэнні, якія пацвярджаюць агульнае правіла. Божае дыханне, Святы дух — не можа пасяліцца абы-дзе і перад тым як увайсці ў душу чалавека, рыхтуе сабе там месца. Інакш кажучы, ачышчае яе. Гэтае ачышчэнне можа адбывацца праз пакуты фізічныя ці духоўныя альбо якім іншым чынам, але заўсёды патрабуе ад чалавека моцы характару, сілы волі і самадысцыпліны. Згадаем, выказванне Ф. Дастаеўскага: «Страдания очищают душу», альбовыслоўе Янкі Купалы: «Паэт слуга слугі ўсякай, паэт і цар ўсіх царэй»... Пранікліва і мудра напісаў пра гэта і Васіль Быкаў у сваёй апошняй кнізе «Доўгая дарога дадому»: «Нам трэба сёння азірнуцца на саміх сябе. Паглядзець, якія мы інтэлігенты і як выконваем свае абавязкі перад народам. Вядома, у мастацтве найперш талент, але, апроч таленту, яшчэ так неабходна сумленне. І калі талент — ад Бога, дык сумленне — хоць і не цалкам, усё ж у значнай меры — ад нашаечалавечае волі. І калі мець на ўвазе наш дужа нават няпросты час і наша мастацтва, дык у іх, мабыць, болей за ўсё, і вырашае менавіта сумленне. Сумленне ва ўсім: у стаўленні да народа, да гісторыі, да сучаснасці і будучыні».

Такім чынам, вялікія творцы пагаджаюцца ў адным: ачышчэнне і гартаванне духоўнасці хоць і ўключае ў сабе метафізічнае адценне, але заўсёды адбываецца з удзелам чалавека,.паводле яго волі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Творчасці». | Літаратура прыкладная і літаратура мастацкая.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.546 s.