|
Літаратура прыкладная і літаратура мастацкая.Date: 2015-10-07; view: 661. Слова як матэрыял літаратурна-мастацкага твора. Агульнавядома, што матэрыялам мастацкага твора з'яўляецца слова. Слова — гэта вялікая таямніца Сусвету. Сучасны чалавек не можа ўявіць зямлю без слова. Кожны ведае, што слова мае велізарнае значэнне ў жыцці чалавека, але не кожны здагадваецца наколькі. Дзякуючы слову чалавек авалодаў прасторай і часам. Слова ж рэалізуецца ў мове. Існуе штодзённая, альбо бытавая, мова і мова, разлічаная на доўгае існаванне. Асноўнае адрозненне паміж імі заключаецца ў мэце выказвання. Штодзённая мова ставіць на першае месца задачу перадаць думку і не надае значэнне форме гэтай перадачы. Карацей, штодзённая мова на першае месца ставіць змест. Мова, разлічаная на доўгае існаванне, акрамя зместу, надае велізарнае значэнне форме. Даўгавечная мова павінна быць строга арганізаваная, глыбока прадуманая. У ёй узважваецца кожнае слова. Не так яшчэ і даўно, усяго стагоддзе таму, даўгавечная мова была пераважна пісьмовай. Сёння пры наяўнасці сучасных сродкаў масавай інфармацыі — тэлебачання, радыё— узрастае працэнт вуснай даўгавечнай мовы. Пісьмовая даўгавечная мова існуе ў выглядзе літаратуры. Але літаратура, у сваю чаргу, падзяляецца на дзве плыні: на .літаратуру прыкладную і літаратуру мастацкую. Адрозненне паміж імі зноў жа вызначаецца мэтамі, якія ставяць перад сабой аўтары мастацкіх і прыкладных тэкстаў. Прыкладная літаратура ставіцьсваёй задачай прынесці непасрэдную практычную карысць чалавеку, задаволіць яго патрабаванні ў ведах ці інфармацыі. У прыкладных творах слова выконвае службовую функцыю, імкнецца выказаць толькі думку і ўжываецца ў строга дакладным значэнні. Творы мастацкай літаратуры не ставяць перад сабой утылітарных мэт. У іх можа расказвацца пра ніколі не існуючыяпрадметы, выдуманыя падзеі, выдуманых людзей. Расказваецца пра ўсё, што толькі можа ахапіць чалавечае ўяўленне. У такіх творах аўтары з дапамогай фантазіі імкнуцца выклікаць у чытача пэўныя думкі, адчуванні, настроі. Яны хочуць прымусіць чытача нешта перажыць разам з імі. У мастацкіх творах слова адыгрывае першаступенную ролю, арганізуецца паводле асобых законаў і выяўляе не толькі думку, але пачуццё і волю. Каб зразумець сутнасць адрозненняў паміж літаратурай прыкладной і мастацкай, параўнаем два тэксты, тэматычна блізкія паміж сабой. І Каліноўскі Кастусь (1838 — 1864) — беларускі рэвалюцыянер. У 1861 г. разам з В. Урублеўскім стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю. У 1862 г. узначаліў рэвалюцыйнае крыло паўстанчай арганізацыі на Беларусі і Літве, а ў 1863 — 1864 гг. — сялянскае паўстанне. На Гродзеншчыне інсургенты правялі каля 20 баёў з карнікамі, найбольш значныя з якіх пад Мілавідамі, Ружанамі і ля Свіслачы. Каліноўскі быў схоплены ўладамі і пакараны смерцю праз павешанне 10 сакавіка 1864 г. на Лукішскім пляцы ў Вільні. ІІ Пасля маланкі грому і дажджу разверзлася гара над Святаянскімі мурамі. Няслі ў Нёман ручаі і ў Шчару ля соснаў і бяроз, ля хатаў, летнікаў слоікі, бутэлькі, розны шырспажыў і чэрап чалавечы. Ён падскокваў на старавечных каранях-вузлах і біўся чорнымі вачніцамі аб пень, аб камень, падарожнік, васілёк, аб крыж Ларысы Геніюш, аб званы царкоўныя, касцельныя — званы звінелі. Каціўся чэрап па зямлі. Ля Мілавідаў у алешніку спатыкнуўся аб жалезны крыж.
Настаўнік роднай мовы Грынчык і дарожны майстра дзед Антончык, скажыце: «Калі касілі вы атаву ля шашы Масква — Варшава, тут аб косці вашы косы не звінелі? Тут у травах ногі не блукалі? І рукі тут да Бога не крычалі?..» Цяжка Каліноўскаму без іх.
Не завіце на вячэру госця з Вільні. Ён даўно не есць, не п'е. Дайце толькі адпачыць з далёкае дарогі У мілавідскіх травах. А вы косіце... (М. Купрэеў. Чэрап Каліноўскага.)
|