Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Мова мастацкай літаратуры.


Date: 2015-10-07; view: 566.


Мастацкая літаратура ствараецца спецыяльнай мовай, мовай літаратуры. Гэтая мова, як правіла, літаратурная, але не зусім адэкватная гэтаму паняццю, г. зн. паняццю ўнармаваных лексікі ці сінтаксісу, замацаваных у акадэмічных нарматыўных слоўніках. Мова літаратуры ва ўсім свеце заўсёды значна шырэй паняцця літаратурнай мовы, бо ўключае ў сябе дыялектныя варыянты, архаічныя словы, аўтарскія неалагізмы і інш.

Сёння на Беларусі існуюць два варыянты літаратурнай мовы: так званыя наркамаўка і тарашкевіца, якія суіснуюць у сродках масавай інфармацыі і ў літаратурных творах. Апрача таго, калі гаварыць пра мову літаратуры, то асобна можна вылучыць, як

арыгінальную лінгвістычную з`яву, мову літаратараў Беласточчыны, а ў дадатак яшчэ і мову літаратуры далёкага замежжа — ЗША, Канады, Аўстраліі і г.д. Прывяду прыклады мастацкіх тэкстаў, якія характарызуюць асаблівасці гэтых варыянтаў. 1. Нарматыўная літаратурная мова, альбо наркамаўка:

У палоне восеньскіх думак, калі хочацца размінуцца з жыццём

і, як лісце, стрэсці долу веды, німб тваёй душы атуляе маё сэрца,

каб яно не разбілася аб каламутную цеплыню спакою.

(Сяргей Рублеўскі. Апостраф. Тэксты аб праявах быцця. Мн.,

2000)

2. Літаратурная мова паводле першай беларускай

граматыкі Браніслава Тарашкевіча, альбо тарашкевіца.

Я ня чыноўнік і ня граф, ня князь,

Так сама — я ня турак і ня грэк,

І нават не паляк і не маскаль,

А проста, я тутэйшы чалавек!

 

Ў сьвятую веру моц, здароў ці квол;

Набожна ў цэркаў і ў касьцёл хаджу,

Хаця ў царкве крычаць: ня йдзі ў касьцёл,

А ў касьцёле — не хадзі ў царкву.

 

Калі-ж каго-бы стрэліла спытаць:

Якой ты веры? ужо-ж бы так адсек:

Тутэйшай веры я, каб не салгаць,

Бо я і сам тутэйшы чалавек!

(Янка Купала. Тутэйшы. Спадчына. Менск, 1923)

3. Беластоцкі варыянт літаратурнай мовы,

Зорка па-над бацькавай хатаю апусцелай урачысціцца. Стаю

на падворышчы дзяцінства свайго, у цішы паднябеснай. Снежна-

снежныя далі скугольна сінеюць у месячнай блякласці. Дрэвы

трэскаюць у маразечу, бы стрэлы паспешлівых беластоцкіх

браканьераў у Перацёсах. Чарнацяць платы удовіны паваленыя. І сам

я самюткі перад сусветам тхланным, халодным халадэчаю

прадчуванаю. Каб хоць брэх сліністы сюды аднекуль з ваколіцы па-

касмічнаму мёртвай, да якое пушча век-вечная скрадлівападступаецца, вяртаючы сваё.

(Сакрат Яновіч. Запісы веку. Беласток, 1999)

4. Мова літаратараў-эмігрантаў.

Найперш Цярэм папрастаў да стаўкоў. Рэдкія восеньскія зоры свяціліся, як праз галіны лесу ці праз дзіравую страху будоўлі. Высокае трысцё ад стаўкоў льсціла даўгаватымі ўрэзамі ажно ў пусталессе ўзбярэжжа. На самым прастору найбольшага стаўка чарнеліся закрэмсіны абточкаў чароту. Цярэм адамкнуў човен ад дубовага пня, упусціў у яго сабаку, без плёхання з дапамогай вясла сапхнуўся з мелі на паўнаводзь. Хутка каля абточкаў у стаўку ціхіньадклікнулася ўскрыкам і хлопаннем крыл дзікай качкі. Ёй адклікнуліся крыкі з суседніх расплываў стаўка. Над галавой прашамацела некалькі ўзляцеўшых качак і чарана. Чаранкі рэзліва

цыўгалі й на ўзбярэжжы ў трысці. Але каля абточкаў усё яшчэ працягвалася плёханне вады. Там Цярэм, нанач, пасадзіў калісьці злоўленага качанём дзікага качара і неглыбока, пад самай зверхняй вады, парасцягываў сеткі, у якіх заблытваліся качкі, падплываючы ці сядаючы з лёту. Іх прыманьваў туды падсаджаны качар.

(Янка Юхнавец. Яно //Тэрмапілы. 2002, № 6)

 

З гэтых прыкладаў добра відаць, наколькі адрозніваецца паміж сабой мова літаратараў розных лінгвістычных арыентацый і розных арэалаў бытавання беларускай літаратуры. У гэтай лексічна-граматычнай разнастайнасці няма нічога недарэчнага. Як вядома, беларуская літаратураная мова ўвогуле пачала выпрацоўвацца на пачатку ХХ стагоддзя. І можна сказаць, што працэс яе кшталтавання ня скончаны да сённяшняга дня. Гэта тлумачыцца не толькі тым, што Беларусь існуе ў спецыфічных варунках двухмоўя, але і іншымі фактарамі, той жа спецыфікай мовы мастацкай літаратуры, якая вымагае адрознасці ад мовы побытавай, што і праўляецца ў літаратурах усяго свету.Возьмем, напрыклад, Грэцыю. Там таксама да сённяшняга дня ёсць праблема літаратурнай мовы: адны трымаюцца чыстай традыцыйнай мовы, набліжанай да старажытнагрэцкай, але далёкай ад мовы размоўнай, другія аддаюць перавагу апошняй. У некаторых краінах, напрыклад, у такой сусветна вядомай сваімі літаратурнымі

талентамі, як Нарвегія (згадаем Г. Ібсена ці К. Гамсуна), да сённяшняга дня змагаюцца паміж сабой розныя дыялекты за права стаць літаратурнай мовай. Як бы там ні было, ва ўсіх краінах свету літаратура імкнецца да таго, каб стварыць сваю мову, якая стала б агульнапрынятай і агульна зразумелай. З гэтага вынікае, што літаратурная мова не павінна быць ані мёртвай, ані занадта архаічнай, ані штучнай, аднакяна павінна істотна адрознівацца ад мовы побыту, ад штодзённай,

гутарковай мовы.


<== previous lecture | next lecture ==>
Літаратура прыкладная і літаратура мастацкая. | Лексічны запас і спосабы яго пашырэння.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.786 s.