|
Лексічны запас і спосабы яго пашырэння.Date: 2015-10-07; view: 575. У нашым штодзённым побыце, які ўключае ў сябе дом, працу, вучобу, мы карыстаемся не больш як адной тысячай слоў, незалежна ад таго, на якой мове гаворым — на рускай, ці беларускай. Між тым у творах выдатных пісьменнікаў — Л. Талстога, І. Тургенева, Янкі Купалы, Якуба Коласа налічваецца ад 10 да 15 тысяч слоў. Багацце зместу, шматстайнасць назіранняў, думак і адчуванняў патрабуюць для свайго выяўлення вялікай колькасці слоў, у некалькі разоў большай, чым мы карыстаемся ў побыце. Багаты лексічны запас выступае найпершай і найнеабходнейшай прыладай пісьменніцкай творчасці. Існуе некалькі спосабаў пашырэння лексічнага запасу: 1) чытанне адпаведнай літаратуры, звязанай з канкрэтнай тэматыкай — гістарычнай ці вузкапрафесійнай; 2) знаёмства з фальклорнымі запісамі, асабліва з тымі, што былі зроблены як мага раней, у ХІХ ст., напрыклад; 3) выкарыстанне дыялекталагічных слоўнікаў розных мясцовасцяў; 4) выкарыстанне спецыяльных тэрміналагічных слоўнікаў: напрыклад, «Ботанічны слоўнік» Зоські Верас ці «Слоўнік вайсковай тэрміналогіі» В. Ластоўскага і інш. 5) выкарыстанне так званых ненарматыўных слоўнікаў беларускай мовы, маю на ўвазе «Слоўнік беларускай мовы» І. Насовіча. Санкт-Пецярбург 1880, «Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» В. Ластоўскага. Коўна, 1924, «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік» др. Я. Станкевіча, Нью-Йорк і інш.
Такім чынам, духоўная чысціня і сіла характару, здольнасць самаадмаўлення і карпатлівая праца над словам — вось першачарговыя арыенціры кожнага, хто адчувае ў сабе моц і хоча стаць вялікім пісьменнікам. Пытаеш ты, якім быць трэба Зямлі забытай песняру? Як у шуканні вечным хлебаЯк у шуканні вечным хлеба Знайсці яснейшую пару? О, не хадзі к другім за радай, — У пушчы сонца не шукай! Дабудзь з сваёй душы ўсе праўды, Сваіх дум, сэрца запытай. (Янка Купала. Песняру-беларусу). Так звяртаўся да маладых калег-пісьменнікаў амаль сто гадоў таму Янка Купала. Словы гэтыя, нягледзячы на ўсё здабыткі навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, застаюцца актуальнымі і сёння. У тым і заключаецца вялікая сіла класічных твораў, што яны ствараюцца талентам, а талент, як праява духу, неўміручы і не мае ўзросту. Ён не можа старэць. Ён вечны.
|