|
Лекцыя 10.Date: 2015-10-07; view: 487. Крэмнійарганічныя матэрыялы (поліарганасілаксаны, поліарганасілазаны). Шляхі павышэння даўгавечнасці рэстаўрацыйных матэрыялаў. Гэта вельмі шырокі круг матэрыялаў, які ўключае розныя па хімічным складзе і малекулярнай масе палімеры, алігамеры і нізкамалекулярныя злучэнні (крэмнійарганічеыя вадкасці). У залежнасці ад хімічнай будовы асноўнага ланцуга гэтыя злучэнні дзеляцца на тры групы: R R | | Поліарганасілаксаны -Si-O-, сілазаны -Si-NH-, | | R R R R | | Сіланы -Si-Si-, дзе R- CH3, C2H5, C6H5. | | R R У прамысловасці гэтыя злучэнні выкарыстоўваюцю у якасці гідрафабізуючых вадкасцей, кляёў, лакаў, вяжучых для пластмас. У рэстаўрацыйнай практыцы крэмнійарганічныя палімеры выкарыстоўваюцца больш 40 гадоў для гідрафабізацыі аўтарскага матэрыялу з мэтай надання яму водаадштурхвальных уласцівасцей, а таксама ў якасці ўмацоўваючых матэрыялаў для рэстаўрацыі аб'ектаў з порыстых матэрыялаў, такіх як скульптура ці архітэктурныя дэталі з каменя, мармуру, цэглы, вапняка і пясчаніка, тынкавай асновы жывапісу, вонкавых роспісаў, мухейных экспанатаў з дрэва, керамікі, каменя.
Уласцівасці крэмнійарганічных матэрыялаў · гідрафабізуючыя ўласцівасці; · высокая атмасферастойкасць – устойлівасць да ўздзеяння вільгаці і перападу тэмператур, аднак гэтыя злучэнні падвержаны кіслотнаму і асноўнаму гідролізу, таму аб'екты, ўмацаваныя крэмнійарганічнымі матэрыяламі і якія знаходзяцца ў атмасферы прамысловых гарадоў, багатай вокісама азоту і серы; неабходна паўторна рэстаўраваць кожныя 15-20 гадоў; · больш нізкае, чым у акрылатаў, брудаўтрыманне; · нізкая вязкасць і паверхневае нацяжэнне, якія абумоўліваюць высокую пранікальную здольнасць, што дазваляе праводзіць структурнае ўмацаванне зруйнаваных порыстых аб'ектаў на глыбіню да 50мм растворамі высокай канцэнтрацыі ці 100% вадкасцямі; · захаванне парапранікальнасці ўмацоўваемых аб'ектаў, гэта ўласцівасць робіць гэты клас матэрыялаў незамяняльнымі пры рэстаўрацыі сценапісаў, дрэва і скульптуры з каменя; · высокая біястойкасць – паколькі крэмнійарганічныя прадукты надаюць аб'ектам гідрафобныя ўласцівасці, яны абсалютна сцерыльныя, на іх не назіраецца росту грыбоў і водарасцей. Асноўным недахопам гэтага класа матэрыялаў з'яўляецца іх поўнаянеадварачальнасць, паколькі вынік ўмацавання дасягаецца ў выніку полікандэнсацыі алігамераў з утварэннем трохмерных структур, нерастваральных ні ў адным з растваральнікаў. Больш таго, у большасці выпадкаў мае месца хімічнае ўзаемадзеянне з аўтарскім матэрыялам, што, з пункту гледжання тэорыі рэстаўрацыі, з'яўляецца абсалютна недапушчальным. Тым не менш у рэстаўрацыйнай практыцы гэтыя матэрыялы (усе прамысловай вытворчасці) разам з акрылатамі з'яўляюцца найбольш папулярнымі і шырока выкарыстоўваюцца ў велькай колькасці. Усе матэрыялы, што выкарыстоўваюцца ў рэстаўрацыйных мэтах – прамысловай вытворчасці. Да найбольш папулярных можна аднесці – метылтрыэтоксісіланы (МТЭОС), этылсілікаты (КУС, ЭТС-40), поліметыл і поліметылфенілсілаксанавыя вадкасці (ГКЖ-8, 8М), крэмнійарганічныя лакі КО-979і інш., сілазанавыя алігамеры МСН-7, сілазанавыя смолы марак 174-74 (К-15/3) і 141-50К. За мяжой выкарыстоўваюцца аналагічныя матэрыялы, што выпускаюцца фірмамі Wacker (Германія), Rhon Paulence (Францыя), Bauer (Германія), General Electric (ЗША), Dow Corning (ЗША).
|