![]() |
Лекцыя 12.Date: 2015-10-07; view: 501. Джерела та література Акт проголошення незалежності України 24 серпня 1991 року.— К., 1991. Декларація про державний суверенітет України.— К.,1991. Конституція України.— К.,1996. Алексеєв Ю.М., Кульчицький С.В., Слюсаренко А.Г. Україна иа зламі історичних епох (Державотворчий процес 1985-1999 рр.).— К., 2000. Білоус О. Типологія політичних партій України. — Політика і час.— 1992.— № 6. Бойко О. Україна 1991-1995 рр.— К., 1996. Вовканич С. Національна еліта і інтелектуальний потенціал нації.— Філософська і соціологічна думка.— 1996.— № 7-8. Калмакан І., Бриндак О. Виникнення та еволюція національної партійної системи в Україні у XX столітті.— Одеса., 1997. Кормич ,Л.І. Конституційні традиції України — теоретична база сучасного державотворчого процесу. — Культурно-історичні, соціальні та правові аспекти державотворення в Укр-аїні. 36. наук. праць.— Одеса, 1996. Литвин В.М. Украйна: политика, политики,власть.— К.,1997. Селіванов В. Проблеми трансформації власності і права в Україні.— Віче.— 1997.— № 5. Стылістыка афіцыйна-справавых дакументаў
Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў мове службовых дакументаў, якія фіксуюць дзейнасць установы. Іх можна падзяліць на групы: 1. Распарадчыя дакументы (пастановы, распараджэнні, рашэнні, загады і інш.). 2. Арганізацыйныя дакументы (статуты, палажэнні, інструкцыі). 3. Арганізацыйна-распарадчыя дакументы (пратаколы). 4. Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводкі, агляды, акты, лісты, тэлеграмы і тэлефанаграмы).
Па форме дакументы падзяляюцца на агульныя і стандартныя. Агульнымі з'яўляюцца дакументы, якімі афармляюцца розныя дзеянні і адносіны, напрыклад, загады, службовыя лісты, заявы і пад. На кожны раз тут складаецца новы дакумент. Стандартныя запаўняюцца ў пэўнай паслядоўнасці і па строга абавязковых правілах. Гэта – даручэнні на атрыманне таварна-грашовых каштоўнасцяў, камандзіровачныя пасведчанні, даведкі пра заработную плату, з месца жыхарства і пад.
Справавыя лісты: моўнае афармленне Па функцыянальным прызначэнні справавыя лісты (службовыя лісты) можна падзяліць на дзве групы: 1) лісты, якія патрабуюць адказу; 2) лісты, якія не патрабуюць адказу.
Кожны від афіцыйнага пісьма мае сваю моўную формулу. Моўная формула – гэта ўстойлівы зварот, словазлучэнне, якое выражае від, характар той ці іншай упраўленчай, вытворчай ці проста прафесійнай функцыі. Так, моўнай формулай пісьма-пацверджання з'яўляецца выраз: «Пацвярджаем атрыманне…», моўнай формулай гарантыйнага пісьма – выраз: «Гарантуем, (што)…». Сама назва пісьма абумоўлена моўнай формулай пісьма.
Цяжка ўявіць афіцыйна-дзелавую пісьмовую мову без скарачэнняў слоў і словазлучэнняў. Іх пранікненне ў дзелавую дакументацыю тлумачыцца трыма прычынамі: · імкненнем да эканоміі месца, · высокай частотнасцю асобных слоў і словазлучэнняў · жаданнем пазбегнуць паўтарэнняў доўгіх назваў. Апрача таго, неабходна помніць, што дзелавыя лісты не павінны быць большымі за 2-3 старонкі машынапіснага тэксту. Графічныя скарачэнні бываюць агульнапрынятыя, якія не патрабуюць тлумачэння, і ўмоўныя, што сустракаюцца ў спецыяльнай літаратуры, напрыклад у слоўніках, і становяцца зразумелымі толькі пры наяўнасці спісу скарочаных напісанняў. Да агульнапрынятых адносяцца скарачэнні, якія ўжываюцца на пісьме: а) пры абазначэнні лічбамі гадоў і стагоддзяў: г.- год, гг.- гады, ст.-стагоддзе; б) пасля пералічэння: і г.д. – і гэтак далей, і інш. – і іншае, і пад. – і падобнае, г.зн. – гэта значыць; в) пры спасылках: гл. – глядзі, напр. – напрыклад; г) іншыя скарачэнні: акад. – акадэмік, б. – былы, зб. – зборнік, р-н – раён. Ёсць пэўныя патрабаванні пры графічным скарачэнні: 1. Пры скарочаным напісанні ставіцца кропка і захоўваюцца знакі і пачатковыя літары, уласцівыя поўнаму напісанню: В.-Д.к .- Волга-Данскі канал. 2. Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га – гектар, см – сантыметр, кг – кілаграм. 3. Пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай, а пры збегу дзвюх або некалькіх зычных – пасля апошняй зычнай: камен. вугаль – каменны вугаль, бухг. – бухгалтэрыя. 4. Нельга скарачаць слова на галосную літару і на й, ў, ь. 5. Скарочаныя літарныя абазначэнні складаных прыметнікаў пішуцца праз злучок: с.-г. – сельскагаспадарчы. Праз злучок пішуцца і графічныя скарачэнні назоўнікаў, калі бярэцца першая і апошняя ці дзве апошнія літары: з-д – завод, в-аў – востраў.
Складанаскарочаныя словы бываюць рознага тыпу. Яны могуць утварацца: 1) з частак слоў ці частак слова і другога поўнага слова: насценгазета, Будбанк, фінаддзел; 2) з пачатковых гукаў поўных слоў (гукавыя абрэвіятуры): ВЭТ – вырабы электроннай тэхнікі, КЭД – квантавая электрадынаміка; 3) з пачатковых літар поўных слоў (літарныя абрэвіятуры): СВД – святловыпраменьваючы дыёд, БДУ; 4) з часткі першага слова і пачатковых гукаў першых слоў: БелСЭ –Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, БелАЗ – Беларускі аўтамабільны завод; 5) з пачатковых гукаў першых слоў і часткі наступнага слова: ЭЛіМБел – Энцыкл. літаратуры і мастацтва Беларусі.
|