Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Адукацыя


Date: 2015-10-07; view: 487.


Вопыт работы

Кваліфікацыя

Узор рэзюмэ

Прыватныя дзелавыя паперы. Рэзюмэ

Рэзюмэ – кароткае апісанне службовай кар'еры. Тыпы рэзюмэ:

· храналагічнае,

· функцыянальнае (у большай ступені падаюцца прафесійныя навыкі, вопыт і дасягненні і ў меншай ступені – канкрэтны пералік работ на розных этапах службовай кар'еры),

· камбінаванае (функцыянальна-храналагічнае).

У рэзюмэ можна напісаць некаторыя пажаданні ці ўмовы да работадаўца: працягласць працоўнага дня, водпуску, жадаемы ўзровень зарплаты, магчымасці страхоўкі і г.д.

Петраковіч Іван Сцяпанавіч

220127, Мінск, вул. Мінская, 199-85

(017) 299-99-99, petrakovich@gmail.com

 

Дыпламаваны спецыяліст па бухгалтарскім уліку з 11-гадовым стажам складання фінансавай справаздачы. Папярэдняя дзейнасць звязана з харчовай прамысловасцю.

 

Агульная бухгалтэрыя.

Маю значны вопыт у кіраванні фінансавымі справамі, звязанымі з дзейнасцю прадпрыемства. Складаў каштарысы бягучых затрат (на сумы звыш за 1,5 млр.руб.) і выконваў вядучую ролю ў рэарганізацыі сістэмы вытворчай бухгалтэрыі. Даходы па адной з праграм павялічыліся на 38% за першыя тры гады.

Вытворчая бухгалтэрыя.

Больш чым 5-гадовы вопыт у распрацоўцы нарматыўных затрат. Дапамагаў у кадзіраванні і цэнаўтварэнні для маркетынгавых і вытворчых працэдур.

 

Вышэйшая эканамічная, Інстытут народнай гаспадаркі, 1989 г.

Спецыялізацыя – бухгалтарскі ўлік.

Іншая інфармацыя.

Дыпламаваны аўдытар. Член Асацыяцыі фінансістаў.


Зубец Святлана Аляксандраўна

220000, Мінск, вул. Сонечная, 78-137

тэл. (172) 2320000

Дата і месца нараджэння: 15 жніўня 1976 г., г. Мінск

 

Адукацыя:

1993–1994 Курсы бухгалтараў у Мінскім вучэбным цэнтры пры Дзяржкамстаце Рэспублікі Беларусь

1999 – ц/час – Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт

 

Вопыт працы:

11.1998-ц/час – ЗП ”Прэстан Маркет”, інжынер- праграміст. Рознічны гандаль харчаваннем, таварамі народнага спажывання і прамысловымі таварамі. Функцыі: праграмаванне сродкаў аўтаматызацыі і праграмнага забеспячэння. Распрацавала складаныя праграмы, якія паспяхова працуюць.

07.1994-10.1998 – ЗП ”Прэстан Маркет”, аператар-бухгалтар. Функцыі: суправаджэнне бухгалтарскай дакументацыі, складанне справаздач, афармленне накладных, фармаванне рознічных цэн. Добрае веданне камп'ютэра дазволіла асвоіць новыя функцыі і перайсці на больш высокую пасаду.

Дадатковыя звесткі: Іспанская мова – сінхронны пераклад, англійская – чытаю і перакладаю са слоўнікам. Кіроўчае пасведчанне катэгорыі В, вопыт кіравання 3 гады. Маю асабісты аўтамабіль.

 

 

Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы, у ёй паведамляюцца афіцыйныя звесткі: год і месца нараджэння, сацыяльнае становішча, адзначаюцца важныя вехі жыццёвага шляху чалавека. Вядома, у аўтабіяграфіі, як дакуменце, не трэба раскрываць рысы характару, звычкі, схільнасці, розныя бакі ўласнага асабістага жыцця, накшталт: у мяне вельмі добры сын, люблю хадзіць у кіно, не ўмею дагаджаць начальству і г.д.


<== previous lecture | next lecture ==>
Лекцыя 12. | Поняття і значення судового розгляду
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.081 s.