![]() |
Лекцыя І. Першыя помнікі пісьменства на тэрыторыі сучаснай БеларусіDate: 2015-10-07; view: 1187. Г І С Т О Р Ы Я Б Е Л А Р У С К А Й Л І Т А Р А Т У Р Ы Перыядызацыя:
Пiсьменнасць даволi хутка распаўсюдзiлася на славянскiх землях, у тым лiку i на беларускiх. Першаму вядомаму помнiку беларускага пiсьменства ўжо больш як 1000 гадоў. Гэта надпiс “горухшча” (гарчыца) на глiнянай пасудзiне, знойдзенай пры раскопках крывiцкiх курганоў ля в. Гнёздава пад Смаленскам (1 чвэрць Х ст.). Таксама Х ст. датуецца надпiс на пячатцы полацкага князя Iзяслава (сына Рагнеды). Гэта найстаражытнейшыя помнiкi пiсьменства не толькi на Беларусi, але i на ўсiм абшары Усходняй Еўропы. Падобныя знаходкi даюць падставы сцвярджаць, што да ХII—ХIII стст. нават сяляне тут былi ўжо пiсьменнымi. Пра пашырэнне ў старажытнасцi на Беларусi пiсьменства побытавага прызначэння сведчаць і такiя помнiкi, як надпiсы на камянях у гонар полацкага князя Барыса, надпiс на каменi 1171 г. у гонар князя Рагвалода, надпiс на крыжы Ефрасiннi Полацкай 1161 г., берасцяныя граматы. Першым дакладна датаваным пiсьмовым помнiкам, што адлюстроўвае рысы беларускай мовы i захаваўся да сёння, з'яўляецца “Дамоўная грамата Смаленскага князя Мсцiслава Давыдовiча з Рыгай i Гоцкiм берагам” (1229 г.).
|