![]() |
БЕРАСЦЯНЫЯ ГРАМАТЫDate: 2015-10-07; view: 1461. Лісты, нататкі і дакументы 11-15 ст. на бяросце, выяўленыя пры раскопках старажытнарускіх гарадоў. Адно з важных сведчанняў, што на Русі і ў ВКЛ пісьменства было пашыранае не толькі паміж феадалаў і духавенства, але і ў простых гарадскіх жыхароў. На тым баку бяросты, што прылягаў да дрэва, літары надрапвалі вострай касцяной або жалезнай палачкай — пісалам. Вядома каля 750 берасцяных грамат, у тым ліку з Ноўгарада (першая знойдзеная ў 1951), Старой Русы (23 граматы), Смаленска (10), Пскова (8), Цвяры (4), Масквы (1). На Беларусі берасцяныя граматы выяўлены ў Віцебску і Мсціславе. Асноўная тэма грамат 11-12 стст. - крэдыторства, пазыка грошай у доўг. У 13-15 стст. - валоданне зямлёй, клопаты пра сяўбу і ўборку збожжавых, пра прыбыткі з прамысловых угоддзяў, абавязанні, тастаменты. Звесткі, што даюць берасцяныя граматы ў галіне фанетыкі, марфалогіі і сінтаксісу, каштоўныя для гісторыі мовы. Для іх мовы характэрная адсутнасць царкоўнаславянскай кніжнай лексікі. Берасцяная грамата 13-14 ст., знойдзеная ў 1959 у Віцебску, мае наступны тэкст (у перакладзе на сучасную мову). “Ад Сцяпана к Няжылу. Калі ты прадаў адзенне, то купі мне жыта на 6 грыўняў. А калі чаго не прадаў, то прышлі мне ў наяўнасці. Калі ж прадаў, то, дабрадзей мой, купі мне жыта”.
ДАГАВОР СМАЛЕНСКАГА, ВIЦЕБСКАГА I ПОЛАЦКАГА КНЯСТВАЎ 3 РЫГАЙ, ГОТЛАНДСКАЙ ЗЯМЛЁЙ I НЯМЕЦКIМI ГАРАДАМI 1229 года (Рыжская рэдакцыя) “Князь Мстислав Давыдовиць послал свои мужи, Еремея Попа, Пантелея Сотьского, от Смольнян в Ригу, а из Ригы на Готьскый берег, утверживати мир, а розлюбье на сторону отверечи, которое было межи Немци и Смольняны; а за тот мир страдал1 Рулф из Кашля2 и Тумаш Михайловичу абы добросердье межь их было, абы Рускым купцем в Ризе и на Готьском березе, а Немечкым купцем в Смоленьской волости любо было, как мир утвержен, и добросердье абы в векы стояло, и Князю любо бы и всим Смолняном и Рижаном и всим Немчем, по В(о)сточному морю ходящим, оже такую правду въисали, которою правдою быти Русину в Ризе и на Готьском березе, абыша тоя правды держали и в векы”. 1 Стараўся (рупiўся). 2 Магчыма, Касэль.
|