![]() |
КРЫЖ ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙDate: 2015-10-07; view: 724. Крыж Ефрасінні — яшчэ і каштоўны помнік нашага пісьменства. Кароткі дробны надпіс каля мошчаў святога Панцялеймана паведамляе імя майстра: “Господи, помози рабоу своемоу Лазорю, нареченному Богъши, съделавъшемоу крьсть сии црькви святаго Спаса и Офросиньи”. На пазлачоных пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі. На беларускую мову ён перакладаецца так: “У лета 6669 (1161) кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і перлы на 100 грыўняў, а да... (пропуск) 40 грыўняў. І хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Тройцаю ды святымі айцамі... і хай напаткае яго доля Іуды, які прадаў Хрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое... валадар або князь, або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі...” У першай частцы тэксту паведамляецца кошт дарагіх металаў і камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. 40 грыўняў — мабыць, атрыманая Богшам плата. Гэта вялікія на той час грошы: прыкладна столькі плацілі за 8000 локцяў (4000 метраў) драўлянай маставой або за паўтараста лісіных шкур. Лазар быў заможны і асабіста свабодны чалавек. Магчыма, што Богша — ягонае другое імя, скарочанае ад Багуслаў. Змешчаны на крыжы заклён, безумоўна, дзейнічаў на сучаснікаў Ефрасінні, але страх перад Божаю караю быў не ўсемагутны. Недзе ў канцы 12 ст. рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 г. Смаленск, вялікі князь Васіль ІІІ забраў крыж з кафедральнага Успенскага сабора ў Маскву…
|