Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Лекцыя 1.1. Гісторыя Беларусі як вучэбная дысцыпліна, яе прадмет, метады і задачы курса.


Date: 2015-10-07; view: 595.


Суб'ект – носьбіт дзеяння. Аб'ект – тое, на што дзеянне скіравана
Навукоўцы размаўляюць на ўласнай мове. Паміж сабой яны дамаўляюцца як называць тую або іншую з'яву. У навуцы ўсе назвы акрэсліваюцца тэрмінам паняцці, а найбольш важныя з іх – катэгорыі. Каб растлумачыць сэнс існавання сваёй навукі навукоўцы выкарыстоўваюць дзве універсальныя катэгорыі: аб'екта і прадмета пазнання. Аб'ект – гэта тое, на што скіравана наша дзейнасць або ўвага. Напрыклад, увага гісторыкаў скіравана на чалавечае грамадства і яго развіццё. Але грамадства вывучаюць таксама сацыёлагі, дэмографы, этнолагі і інш.

Каб іх усіх размежаваць паміж сабой, існуе

катэгорыя прадмета навукі. Пад ім разумеюць

Уласцівасць- характэрная асаблівасць, індывідуальная рыса
такую уласцівасць аб'екта, якая вывучаецца

адной канкрэтнай навукай. Уласцівасцю

гісторыі, як навукі, з'яўляецца тое, што яна

вывучае грамадства ў часавай прасторы.

Гісторыка ў старажытнасці так і называлі “translator temporis”

(перадатчык часу), паколькі лічылася, што ён не толькі захоўваў, але і арганізоўваў у свядомасці людзей час як умоўную адзінку?

Лакалізаваць – спыніць у пэўных межах
Падзея- адно асобнае здарэнне ; з'ява- сукупнасць звязаных паміж сабой падзей ; працэс – гэта некалькі з'яў ва ўзаемасувязі
Больш простымі словамі, гісторыя – гэта аповед аб мінулым, а яе агульным прадметам з'яўляецца развіццё чалавечага грамадства ў часавай прасторы. Прадмет гісторыі Беларусі лакалізаваны тэрыторыяй этнічнага рассялення беларусаў і ўключае разнастайныя падзеі, з'явы, працэсы на гэтай тэрыторыі.

Пры вырашэнні задач навуковага даследвання

гісторыкі карыстаюцца пэўнымі прыёмамі і сродкамі. Іх называюць метады даследвання. Метады бываюць . агульнанавуковыя (напрыклад, дэдукцыя, аналіз, абстрагіраванне), і спецыяльна-навуковыя метады гісторыі. Галоўныя з іх –

· Гістарычна-генетычны – вывучэнне развіцця гістарычных падзей, з'яў і

працэсаў, ад іх зараджэння да гібелі або сучаснага стану. Гісторыкі сцвярджаюць, што

кожная падзея заўсёды з аднаго боку абумоўлена нейкімі папярэднімі падзеямі, а з іншага – з'яўляецца прычынай наступных падзей. Такі метад дазваляе звязваць падзеі ў прычына-

выніковыя ланцужкі, аб'ядноўваць іх у з'явы, а з'явы у працэсы.

(“Сапраўдны мысляр, убачыўшы адзін выключна факт ва ўсёй паўнаце, здольны вывесці з яго не толькі ўвесь ланцуг падзей, што прывялі да яго, але таксама і ўсе наступствы, якія будуць з яго вынікаць” (Ш.Холмс)). ?

· Гістарычна-параўнальны (кампаратыўны) – параўнанне гістарычных падзей, з'яў, працэсаў у прасторы і часе?, выяўленне падабенства і адрознення паміж імі.

Задачы курса:

1. разгледзіць гісторыю Беларусі як арганічную частку еўрапейскай і сусветнай гісторыі, выявіць праз гістарычна-параўнальны метад асаблівасці і адзінства гістарычнага працэса ў Беларусі з агульнасусветным.

2. асэнсаваць беларускую гісторыю як самастойную з'яву, адметную і адасобленую ад гістарычнага мінулага суседніх народаў: польскага і рускага.

3. з'арыентаваць студэнтаў на вывучэнне айчыннай гісторыі ў асобе – праз біяграфіі дзяржаўных і вайсковых дзеячаў, славутасцяў у галіне навукі і культуры.

4. навучыць студэнтаў параўноўваць розныя падыходы і погляды, быць здольнымі разгледзіць палітычныя і грамадскія перакананні, схаваныя за навуковай рыторыкай таго ці іншага аўтара.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Старажытныя цывілізацыі. | Баба (бабуля)
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.029 s.