![]() |
Баба (бабуля)Date: 2015-10-07; view: 819. Дзед Брат Дачка Сын Мачаха Айчым Бацька Маці Выконвала ролю апякункі і выхавальніцы. Дзяўчынкі заставаліся пад апекай да паўналецця, да моманту ўступлення ў шлюб. А хлопцы да 14 гадоў, потым імі займаўся бацька. Прыклад для дзяцей. Пачэснае месца ў сям'і. Бацькоўскія функцыі, у адрозненні ад мацярынскіх (фізічны догляд, кармленне, клопат пра дзяцей). Бацька ў традыцыйнай сям'і – кармілец ,вышэйшы дысцыплінатар і непасрэдны настаўнік ў сферы сацыяльна-працоўнай дзейнасці. Народная мудрасць сцвярджае:”Хлеба не стане – бацька дастане.”. Бацька як прадстаўнік асобнай сям'і нёс адказнасць перад грамадствам за выхаванне дзяцей, іх маральнае аблічча.
Роля бацькі як вышэйшага дысціплінатара праяўлялася ў тым, што ён сваёю уладаю і аўтарытэтам мог спыніць любыя спрэчкі і свавольствы дзяцей і не абавязкова для гэтага трэба было выкарыстоўваць фізічнае ці маральнае пакаранне, часам хапала толькі позірку ці слова.
Бывалі выпадкі выкарыстання бацькам вяроўкі ці падпругі ў пакаранні дарослых сына ці дачкі, пры спрэчным вырашэнні складанай праблемы, калі іншыя сродкі былі вычарпаны. Так, напрыклад, калі непаслухмяны сын вырашыў ажаніцца не з той дзяўчынай, якую абралі бацькі.
Роля бацькі выражалася і ў падрыхтоўцы сабе ўспрыемніка. Апошні павінен быў авалодаць якім-небудзь майстэрствам альбо атрымаць навыкі вядзення гаспадаркі. З 12-13 гадоў звычайна хлопчыкі пераходзілі ад апекі маці да бацькі. Менавіта пад яго уплывам у сыноў фарміраваліся мужчынскія якасці: мужнасць, спрыт, пачуцце адказнасці.
Адносіны дзяцей да бацькоў у многі рэгуляваліся звычаёвым правам, якое асуджала рэзкасць і грубасць у адносінах з імі. Суд у такіх выпадках таксама прымаў бок бацькоў, прысуджаючы дзяцей да цялесных пакаранняў, штрафаў і інш.
(вотчым, атчым, аччым) – няродны бацька. Народныя прыказкі “Вотчым – не бацька родны”, “У айчыма чэрці пад вачыма”) сведчаць, што ен часта горш ставіцца да дзяцей, нярэдка выкарыстоўвае іх фізічнае пакаранне. Калі ў сям'і з'яўляюцца дзеці воччыма, жыццё няродных бывае вельмі цяжкім. Падзел іх на “сваіх” і “чужых” і адпаведныя адносіны – характэрная рыса жыцця з айчымам.Усе дзеці звалі яго бацькам пры звароце да яго. Адносіцца да ліку асоб з няпоўнай роднасцю і выконвае ролю маці для дзяцей ад папярэдняга шлюбу.
Слова “мачаха”, на думку адных мовазнаўцаў, утворана ад слова “маці” са зняважальна-прыніжальным суфіксам “jecha”; на думку другіх – ад праславянскага дзеяслова “matiti”, які абазначаў “быць падобным на маці”.
Аўдавеўшы, мужык павінен быў ажаніцца нанова, каб мець гаспадыню і маці дзецям. Аднак новая жонка нярэдка станавілася дзецям не маці, а ліхой “мачахай”. Народ не выпадкова сцвярджаў: “Хто мачаху мае, той гора знае». «Родная маці б'ючы ранаў не наробіць, а мачаха і гладзячы параніць”, бо “мачаха як месячык: свеціць да не грэе”. З народнай мудрасці бачна, якая пропасць існуе паміж адносінамі да дзяцей роднай маці і мачыхі: “Матка галоўку мые, прыгладжваець, а мачыха мые – прыскубаець, кашулю даець – праклінаець”.
У беларускім фальклоры сустракаецца характарыстыка мачахі, як “падложніцы”, “разлучніцы”, дзякуючы якой муж страчваў жонку, а дзеці – родную маці. Больш таго існуе шмат казак, печень, дзе малюецца нялёгкае жыцце падчаркі ці пасынка, якіх мачаха звычайна прымушае шмат працаваць, крыўдзіць.
Разам з тым было шмат узораў добрых адносін мачахі да дзяцей мужа. Пра такую жанчыну гаварылі: “Не тая маці, што нарадзіла, а тая што ўзрасціла”. Наогул няроднай маці цяжка было выхоўваць чужых дзяцей, бо грамадская думка пільна сачыла за кожным яе ўчынкам і нават словам. Часта адны і тыя ж паводзіны і адносіны да родных дзяцей і да няродных расцэньваліся неаднолькава. Таму на ролю мачахі жанчыны ішлі неахвотна.
У асобных раенах Беларусі ў значэнні “сын” ужываўся тэрмін хлопец (у паўднева-заходнім дыялекце) і “малец” (у паўночна-усходнім). Паўсямесна, згодна вясковаму этыкету, да чужога дзіцяці звярталіся “сын” езалежна ад узросту, грамадскага і сацыяльнага статусу. А калі хацелі падкрэсліць любоў да суразмоўцы то “сынок”.
Прыемнага сына беларусы называлі “гадаванец”. Яго правы ў параўнанні з роднымі, былі значна меншымі, ен не карыстаўся поўным правам атрымання ў спадчыну зямлі, а атрымліваў толькі долю руховай маёмасці. Памер не вызначаўся працягласцю яго жыцця ў сям'і, узростам, якасцю працы і адносінамі да членаў сям'і. Прычым патрабавалася згода іншых нашчадкаў.
У впадку іх нязгоды гадаванец мог атрымаць толькі “пагоднае” (“палетняе”), памеры якога вызначаў суд. “Пагоднае” (“палетняе”) – узнагароджанне ў выглядзе грашовых выдаткаў або рухомай маёмасці (сеьскагаспадарчага ўжытку і інш.), якое атрымліваў прыемны сын пасля смерці аднаго або абодвух бацькоў. Памеры яго вызначаліся колькасцю гадоў праведзеных гадаванцем у сям'і, коштам наяўнай маемасці і г.д. і складалі звычайна ад 30 да 50 руб. У год.
Прыемныя сыны, як і родныя, звалі ўсынавіцеля бацькам, хоць той мог быць яму родным дзядзькам.
Строгая сістэма выхавання дзяцей была не толькі ў сялян. Сваіх сыноў ў канцы XVIII-XIX стст вельмі строга выховала беларуская ўляхта. Прыкладам з'яўляецца вядомы з часоў Вялікага княства Літоўскага звычай “дзядзькавання” (сынкавання”) – аддачы заможнай шляхтай сына на пэўны тэрмін (некалькі гадоў) на выхаванне ў сялянскую сям'ю або на панскі двор другога шляхціча, каб выхаваць гаспадара з добрымі фізічнымі і духоўнымі якасцямі
У значэнні дачкі беларусы ўжывалі таксама “дзеўка” ,”дзяўчына” у спалучэнні наша. Няродную дачку называлі “падчарка”, “падчаронак”, “пасербка” (Брэстчына), “пасынавіца”. Становішча такой дзяўчыны цяжкое. Як сцвярджаў народ: “Як у полі асіна – так і сіраціна: яе вецер гне і мачаха б'е”. Звычайна падчарка мусіла выконваць больш работы і карысталася няроўнымі правамі ў параўнанні з роднымі дзецьмі.
Негледзячы на разуменне, што “дочкі – чужая крупеня”, “гадуеш дачушку – шыкуй падушку” з'яўленне дачкі ў сям'і было таксама жаданым, як і сына. Асабліва чакала з'яўленне дачкі маці (“Без дачкі сям'я, што печ без агня”). Выбіраючы дачцэ імя, бацькі кіраваліся ўяўленнямі, што есц шчаслівыя імены, якія паўплываюць на яе лес. Звычайна называлі па імя бабулі, маці ці сваячкі, якія карысталіся павагай у сям'і і лічыліся добрымі людзьмі, а таксама па святках (у гонар праваслаўнай святой).
У беларусаў быў вядомы абрад ініцыяцыі – пераходу ад адной узроставай ступені да другой і адасабленне хлопчыкаў ад дзяўчынак, калі 6-8 гадовую дзяўчынку ўпершыню апраналі ў спадніцу, а хлопца ў штаны.
З дзяцінства дапамагала маці. Сабе рыхтавала пасаг. З 7-8 гадоў пасвілі птушку. З 11-12 гадоў вучалася прасці, спачатку ей давяралі самы горшы лен, а потым....
У юнацтве дачка ўжо ведала усе “жаночыя справы” на гаспадарцы. Дачка ў беларусаў лічылася дарослай з моманту ўступлення ў шлюб. У XVI-XVII ст уступалі ў шлюб у 13-15 гадоў дзяўчынкі, хлопцы 15-18.
Дачка ў мінулым мела наследныя правы толькі тады, калі ў сям'і не было больш дзяцей. Аднак бацькоўская зямля заставалася её толькі тады ,калі яна брала ў дом прымака. Замужняя дачка ніякай долі пры раздзеле маемасці не мела.
Побач з агульнаславянскім найменнем “брат” вядомы “брацец”, “братка”, “братанька і інш. Клопаты аб малодшым браце былі абавязкам старэйшых братоў і сясцер: яго няньчылі (кармілі, гулялі, спявалі калыханкі і розныя печенькі), абаранялі ад птушак і жывелы, да якіх цягнецца кожнае дзіця.
Маленькаму прыносілі першыя ягады, сабраныя ў лесе, давалі самы спелы яблык, даравалі розныя свавольствы. У народе казалі: “Свой брат заўседы брат”, “Добрае брацтва даражэй за багацтва”.
Асабливай павагай карыстащся старэйшы брат (ст.брат, як други бацька). У выпадку неабходнасци ен мог зрабіць вымову ці нават пакараць малодшага за дрэнны ўчынак. Менавіта старэйшы брат станавіўся намеснікам бацькі, калі той саступаў свае месца гаспадара.
Брат павінен быў быць абаронцам як малодшых сясцер, так і братоў, калі тыя траплялі ў складанае становішча (калі хто крыўдзіў). Разам з тым брат адказваў за маральнае аблічча сваіх малодшых.... і мог нават забараніць сястрэ сустракацца з хлопцам калі ен яму не падабаўся.
Паміж сабой браты звычайна ладзілі. У размове з людзьмі старэйшы брат (галоўным чынам ва ўсходніх раенах Беларусі) аб малодшым гаварыў: “Той, што пада мною”, сярэдні, малодшы. Зусім натуральна ўспрымалася братамі таая звычаевая справа, як падпарадкаванне старэйўаму брату, і абавязак малодшага стаць апорай для бацькоў у старасці.
Аб выпрацаванай стагоддзямі неабходнасці братоў ладзіць паміж сабою сведчыць і той факт, што яшчэ у XIX ст. існавала шмат брацкіх сямей, дзе жанатыя сыны вялі адзіную гаспадарку.
Сястра...... (рукапіс)
10. Стары мужчына, матчын альбо бацькаў бацька ў адносінах да ўнукаў. Пры раздзеле сям'і састарэлы бацька заставаўся жыць у сям'і аднаго з братоў – часцей ў малодшага. Пры гэтым ён атрымоўваў частку маёмасці і надзел зямлі (“на пракармленне”), якія перадаваў у распараджэнне сям'і у якой заставаўся жыць. Аднак, страціўшы правы гаспадара дзед, згодна звычаеваму праву не меў права самстойна распараджацца ні маёмасцю ні зямлей. З гэтага часу яго значэнне зводзілася ў доме на той маральны ўплыў які ен мог аказваць.
Горшым было становішча хворых і знямоглых старыкоў (іх у народзе называлі “дажывотнікамі”), якія пражывалі ў сям'і сына, зяця, сваяка ці зусім чужога чалавека. Згодна дагавору (“ардынарыі”) такі дзед узамен сваёй маёмасці атрымліваў прытулак (пакой або куток), харчаванне адзенне і невялікую суму грошай на пакупку дробязей. У насмушку сяляне называлі такіх дзядоў “дармаедамі”, “запечнікамі”.
Калі дзядуля меў сілы, выконваў розныя работы па гаспадарцы: віў вяроўкі, плёў кошыкі, рабіў розныя гаспадарчыя прылады, нярэдка даглядаў жывёлу. Пры адсутнасці бабулі дзед выконваў і ролю нянькі.
Асобныя старыя мужчыны не маючы дзяцей ці па іншых жыццевых прычынах “хадзілі па старцах” (“па кусках”), збіраючы міласціну. І улетку і узімку. Людзі лічылі сваім абавязкам прыняць у доме старца, накарміць яго і даць часовы прытулак у час вялікіх марозаў. Наведванне дома старцам лічылася добрай прыкметай і сваеасаблівым абярэгам, бо як казалі у народзе “ад сумы і турмы ніхто не застрахаваны”. Кожны старац за своеасаблівыя спевы, якімі суправаджаўся прыход у хату атрымліваў будльбу, хлеб, прыгаршню ільну, кусок сала, холст, зрэдку – грошы. Асабліва цяжкім быў лес сляпых старцаў, якія наймалі павадыроў.
Да дзеда ў сям'і звычайна ставіліся добра, прыслухоўваліся да яго парад маладыя. Паважаць старэйшых вучаць змалку: “Паважай старэйшых, бо сам стары будзеш”. “Пасадзі на печ дзядулю, цябе ўнукі пасадзяць”.
Старая жанчына, матчына альбо бацькава маці. Звычайна у традыцыйнай сям'і, страціўшы з узростам правы гаспадыні, выконвала ролю нянькі. Унукі пад апекай былі да таго часу пакуль ўставалі на свае “ножанькі”. Акрамя дагляду выконвала больш легкія работы па доме і гаспадарцы: гатавала, прыбірала ў хаце, прала кудзелю, палола гарод і інш.
У адрозненні ад бацькоў бабуля рэдка прыбягала да пакарання, пагэтаму была блізкім сябрам і дарадцам унукам. Калі унукі не слухаліся бабулі, дрэнна паводзілі сябе, яна гразілася “ўйціць у ямку”.
Бабуля расказывала розныя гісторы, ведала мясцовыя звычаі, вучыла паважлівым адносінам да старэйшых і г.д. Бабуля таксама ведала шмат сакрэтаў лячэння дзяцей, асобныя ўмелі шаптаць, “адкідваць вогнік” і інш. Асаблівую ролю ў весцы адыгрывала бабка-знахарка. Яшчэ ў першыя дзесяцігоддзі XX ст. кожная веска мела сваю “дохтарку”. Паслугамі знахарак сяляне карысталіся з прадвеку, бо да павятовага доктара трэба было ісці 30-40 весрт.
Здаралася, што ў сям/і жыла бабка, не звязаная кроўнымі і сваяцкімі сувязямі. Часта гэта была адзінокая старая жанчына, якая ішла ў сям'ю ў якасці работніцы, станавілася сямейнай нянькай.
Яшчэ были бабки-пупарэзніцы (павітуха), якая прымала дзяцей у вёсцы і карысталася вялікай пашанай аднавяскоўцаў. Прынятыя ёю дзеці па святах насілі ёй “гасцінцы” ад бацькоў і атрымоўвалі сціплыя бабіны “аддаркі”. У весцы Спорава Кобрынскага павета існаваў звычай шанавання “ўнукамі” бабкі павітухі. На маслянічным тыдні “ўнукі” (дзеці якіх прымала бабка) збіраліся гурбой, урачыста садзілі яе на сані і каталі па вёсцы з вяселымі крыкамі, затым везлі ў карчму на пачастунак.
Да нашага часу ў асобных месцах Беларусі захаваліся абрады, звязаныя з шанаванне бабкі.
Унук – сын сына ці дачкі ў дачыненні да бабкі ці дзеда, карыстаўся вялікай любоўю бабы і дзеда. Унучка -- тое ж. Цетка Бацькава альбо матчына сястра. Абазначае роднасць па бакавой лініі. Зносіны цеткі з пляменнікамі, частата іх сустрэч, цеплыня, узаемадапамога ў многім вызначаліся не толькі ступенню роднасці (родная, дваюрадная, траюрадная і інш.), але і выхаваннем, мікракліматам у сям'і, аддаленасцю пражывання і інш. Звычайна больш трывалыя зносіны былі з роднай цёткай. Пры страце бацькоў цётка брала пляменнікаў на выхаванне.
У беларусаў шырока распаўсюджаны ў мінулым быў зварот малодшых ды люой жанчыны (акрамя старых) “цётка”.
11.
|