![]() |
ДзядзькаDate: 2015-10-07; view: 717. Дзядзькам акрамя блізкага сваяка, дарослыя людзі называлі блізкага сваяка, дарослыя людзі ўвогуле чужога чалавека.
Згодна звычаевага права, дзядзька павінен быў ажыццяўляць кантроль за паводзінамі пляменнікаў і пляменніц, асабліва родны дзядзька. Даволі дзейным ён быў у брацкіх сем'ях, калі разам жылі сем'і жанатых братоў, што ў XIX ст. яшчэ мелі пэўнае распаўсюджванне. Дзядзька мог зрабіць заўвагу, настаўленне, вымову і нават пакараць зламысніка і пры гэтым дзеці на яго не павінны былі крыўдзіцца. Разам з тым уплыў яго на выхаванне пляменнікаў не заўсёды быў дзейсны, бо як казалі: “Дзядзька не бацька, а цётка не маці”. Альбо “Не навучыў бацька не навучыць і дзядзька”. Дзядзьку называлі на “Вы”. Пры адсутнасці бацькі родны дзядзька нярэдка замяняў яго сваім пляменнікам, усклаўшы на сябе абавязак “выгадаваць”, навучыць іх розным справам, падрыхтаваць пасаг і інш.
Пры падзелах дзядзькі х пляменнікамі кіраваліся звычаем дзяліць па “бацьках “. Нават калі ў яго некалькі пляменікаў аднаго брата, то выдавалася адна доля на ўсіх.
Такім чынам, шчыльныя сямейны сувязі ў сінулым спрыялі добраму веданню дзецьмі не толькі членаў сваёй сям'і і сваякоў ,але і продкаў. Аб апошніх даведваліся ад маці, бабулі, калі тыя пераказвалі сямейныя паданні, успаміналі аб людзях, якія з'яўляліся прадстаўнікамі роду.
ЛЕКЦЫЯ 3. Традыцыйныя формы і метады сямейнага захавання
1. Полаўзроставыя ступені дзяцінства 2. Традыцыйныя формы і метады сямейнага захавання.
I. Полаўзроставыя ступені дзяцінства Па ўяўленню беларусаў, як і некаторых іншых народаў, асноўныя фазы жыццевага цыкла чалавека складаліся з трох частак: -пачатак; -сярэдзіна; -канец; якім адпавядалі тры ўзроставыя катэгорыі: дзеці, дарослыя, старыкі. У бытавой практыцы часцей выдзялялі 5 фаз: дзеці, падлеткі, моладзь дарослыя, старыя. Пад тэрмінам “дзяцінства” абазначаецца жыццевы цыкл ад нараджэння да паўналецця. Узрост ад паўналецця да ўступлення ў шлюб у народнай традыцыі разумеўся пад тэрмінам “моладзь”.
У кожнага народа склалася свая мадэль дзяцінства, якая нярэдка супадала не толькі ў блізкіх па культуры народаў, але і ў вельмі далёкіх. У XIX ст. у беларусаў дзеці лічыліся дарослымі з моманту ўступлення ў шлюб. У больш аддалены час (XVI-XVII ст) уступленне у правы дарослага грамадзяніна пачыналася ў “леты зупольныя”, якія згодна звычаеваму і дзяржаўнаму праву, для хлопцаў вызначаліся 15-18, а для дзяўчат 13-15 гадамі. З гэтага ўзросту яны мелі права выступаць на “копных” судах у якасц сведкі ці адказчыка і несці адпаведнае пакаранне.
З далекай мінуўшчыны, галоўным чынам праз фальклор да нас дайшлі першыбытныя ўяўленні, вера народа аб нараджэнні дзяцей пры дапамозе цуда – буслік прынес, знайшлі ў капусце. У беларускай народнай казцы “Пакаці-гарошак”, напрыклад, доўгачаканы сын з'яўляецца з гарошыны пасаджанай маці. Большасць даследчыкаў бачыць у іх рэшткі татэмістычных вераванняў, калі чалавек лічыў сябе часткаю прыроды. Таму і бытуюць у народзе творы, дзе жанчына выкормлівае маленькага звера або звер корміць нованароджанага багатыра.
У некаторых раенах захаваўся звычай пры нараджнні дзіцяці пасадзіць дрэўца. У старажытнасці народ веруыў, што жрэва з'яўляецца крыніцай жыця, і яго рост і развіцце атасаямліваў з ростам і развіццем дзіцяці.
У даследчыкаў няма адзінства ў адносінах узроставай перыядызацыі дзяцінства. Г.Арлова, напрыклад, выдзяляе тры важныя перыяды: маленства, падлеткавы і юнацтва, якія на наш погляд, патрабуюць удакладнення.
Перыяд дзяцінства, у адпаведнасці з традыцыямі і народным поглядам, падзяляўся на чатыры ўзроставыя ступені: маленства – ад нараджэння да 6-8 гадоў; падлеткавы ўзрост – ад 12-14 да 16-17 гадоў; юнацтва ад 16-17 да 18-20 гадоў. Кожнай з іх адпавядалі змены ў біялагічным развіцці дзіцяці, пэўныя абавязкі дзяцей у сям'і і грамадстве ,адносіны бацькоў і іншых членаў сям'і, а таксама сваякоў, суседзяў і г.д. да дзяцей рознага полу і ўзросту.
Першая спупенька ад з'яўлення дзіцяці (немаўляці, анёлка) і закнчвалася, калі яго адымалі ад грудзей (2-3 гады). Да ўзросту “анёлкаў” беларусы адносілі дзяцей без розніцы полу, пакуль яны не навучыліся хадзіць. Існавала павер'е, што памёрлыя дзеці, якія не былі ахрышчаны і не зведалі малака маці, служаць богу на небе у якасці анелаў.
У беларусаў былі ўстойлівыя ўяўленні аб тым, што маленькае дзіця, прыходзячы на свет, можа ў любы момант вярнуцца ў небыцце, што душа яго можа свабодна пакідаць цела і хадзіць па розных месцах. Такія аналогіі маюць месца і ў іншых народаў, нарыклад нанайцаў, нганасан.
Адносіны да дзяцей першай ўзроставай ступені з боку бацькоў і іншых членаў былі асаблівымі. Догляд за імі патрабаваў пільнай ўвагі і клопатаў. Немаўлят “спавівалі”...клалі спаць ў драўляныя ці плеценыя каоыскі (розныя віды, палатняныя – ў полі). Кармілі іх выключна грудзьмі. Іншы раз маці клала спаць дзіця побач з сабою – небяспечна.
Наданне дзіцяці імя – хрэсьбіны – адкрывалі жыццевы цыкл, які можна назваць “сацыяльным нараджэннем”: адбывалася ўключэнне новага члена ў род, абшчыну, грамадсвта шляхам прадстаўлення яго запрошаным на свята членам грамады. Цікава, што вялікая частка насельніцтва ў XIX і нават пачатку XX ст. не ведала свой дакладны ўзрост ці дату нараджэння і лічыла яго не з пэўнай лічбы ці назвы месяца, а ад святочнага каляндара ці ад асаблівых падзей, якія адбываліся ў вёсцы ці ў краіне. Звычайна пра дзіця маці казала: “нарадзіўся на першы дзень Каляд, у Влікую суботу, на Міколу”. Гэта стварала вялікія цяжкасці пры перапісах насельніцтва. Так, у пасляваенны час пры правядзенні пашпартызацыі, многія вымушаны былі выліычваць дату свайго нараджэння, абапіраючыся на ўспаміны родных, блізкіх.
|