Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ЛЕКЦЫЯ № 2


Date: 2015-10-07; view: 1102.


СПИСОК РЕКОМЕНДОВАНИХ ДЖЕРЕЛ

1. Божкова В.В. Мерчандайзинг: [навч. пос. для студ. ВНЗ] / В.В.Божкова, Т.О. Башук. – Суми: ВТД «Університетська книга», 2007. – 125 с.

2. Берман Б., Зване Дж. Розничная торговля: стратегический поход: Пер. с англ. / Под ред. С.Г. Тригуб. - М.: Изд. дом "Вильямс", 2003.-1184 с.

3. Веллхофф А., Массон Ж.-З. Мерчандайзинг: зффективные инструменты и управление товарными категориями. - М.: Изд. дом Гребенникова, 2004. - 280 с.

4. Канаян К. Мерчандайзинг / Кира Канаян, Рубен Канаян. – М.: РИП-холдинг, 2007. – 236 с. (Академия рекламы)

5. Колборн Р. Мерчандайзинг: Пер. с англ. / Под ред. И.О. Черкасовой. - СПб.: Изд. Дом “Нева”, 2002. - 416 с.

6. Мельник І.М., Хомяк Ю.В. Мерчандайзинг: [навч. пос. для студ. ВНЗ]. – К.: Знання, 2009. – 230 с.

 

Станаўленне сярэдневяковай (хрысціянскай) цывілізацыі

ў Еўропе і ў Беларусі.

Пытанні:

1. Вытокі хрысціянства, яго ўстанаўленне ў Старажытным Рыме.

2. Хрысціянізацыя беларускіх земляў. Двухвер'е.

3. Пачатак гісторыі Старажытнай Русі. Стварэнне аб'яднанай ўсходнеславянскай дзяржавы Кіеўская Русь (862 – 1125 гг.).

4. Полацкае і Тураўскае княствы ў IX – XI стст.

 

 

Літаратура да лекцыі № 2:

 

 

1. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. – Мн., 1990.

2. Жизнь Иисуса Христа и история первой церкви. – 1990.

3. Короткая Т.П. Христианство в Беларуси. История и современность. – Мн., 2000.

4. Костюкович П.И. Религиоведение: Учебное пособие для студентов вузов. – Мн., 2002.

5. Крывелев И.А. История религий: Очерки в 2-х т. – М., 1988. Т. 1. Т. 2.

6. Кузьмин А.Г. Падение Перуна. Становление христианства на Руси. – М., 1988.

7. Мичелл Дж., Рикард Р. Феномены книги чудес. – М., 1988.

8. Мориак Ф. Жизнь Иисуса. – М., 1991.

9. Орлов. В.А. Тайны полоцкой истории. – Мн.: Беларусь, 1995.

10. Тарасаў С. Прылучэнне да хрысціянства // Беларускі гістарычны часопіс. - 1993. - №. 3.

11. Тарасаў С. Хрышчэнне Полацкай зямлі // Спадчына. – 1993. - № 3.

12. Штыхаў Т. Выторкі беларускай дзяржаўнасці // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. - № 1.

 

№ 1. Хрысціянства найбольш шырока распаўсюджана на зямным шары: яго паслядоўнікаў у свеце на пачатак 2000 г. налічвалася 2 млрд (католікі 968 млн, праваслаўныя 218 млн, пратэстанты 466 млн, іншыя 275 млн.). Хрысціянства, як і любая іншая рэлігія, не з'яўляецца адзінай рэлігіяй. Яна складаецца з трох самастойных накірункаў: праваслаўя, каталіцызма, пратэстантызма, кожны з якіх падзяляецца на самастойна існуючыя хрысціянскія цэрквы і секты. Адрозніваюцца яны радам асаблівасцей у веравучэнні і кульце, пры чым, паслядоўнікі кожнага лічаць сваё вучэнне ісцінным і паслядоўным. Анак, агульнага вельмі многа. Аснавана хрысціянства перш за ўсё на веры ў Ісуса Хрыста як Сына Божага і на прызнанні Бібліі ў якасці Свяшчэннага Пісання, якое выкладае рэлігійныя ўяўленні аб міры, чалавеку, маралі і інш.

Хрысціянства з'явілася ў I ст. н. э. у Палестыне ў часы ўваходжання яе ў склад Рымскай імперыі. У гэты перыяд Рымская імперыя з'яўлялася класічнай рабаўладальніцкай дзяржавай і ўключала дзесяткі краін Міжземнамор'я. Пакораныя народы жорстка эксплуатаваліся і знішчаліся рымскімі легіянерамі, пераўтвараліся ў рабоў. Самым бяспраўным, самым прыгнечаным класам былі рабы. Яны не адзін раз падымалі паўстанні супраць Рыма (самае вялікае пад кіраўніцтвам Спартака). У такіх умовах ідэя прыхода Месіі знаходзіла добрую глебу сярод прыгнечаных народаў Рымскай імперыі, асабліва сярод рабоў.

Вытокі хрысціянства можна знайсці ў вучэннях іўдзейскіх сект, аднак, на хрысціянства аказалі ўплыў і іншыя вучэнні. У прыватнасці, з іўдаізма хрысціянства ўзяла вучэнне аб Месіі, ад усходніх рэлігій – нараджэнне Бога ад зямной жанчыны, які памёр і ўваскрос, ад мітраізма – вобраз Хрыста як сімвал дабра, і Сатаны, як сімвал зла, прычашчэнне хлебам і віном, хрышчэнне. Аднак, гэта не значыць, што хрысціянства поўнасцю запазычыла сваю ідэалогію. Яно толькі ўзяла элементы многіх рэлігій, трансфармавала ў адпаведнасці з новымі ўмовамі грамадскага жыцця, дапоўніла новымі, хрысціянскімі дагматамі і тым самым выступіла як новая рэлігія. Ранняе хрысціянства ўзнікла як рух рабоў і прыгнечаных. Паступова сацыяльны склад хрысціянскіх абшчын мяняўся. Яны папаўняліся за кошт рамеснікаў, земляробаў, нават багачоў. У новай рэлігіі акцэнтаваліся 2 важнейшыя моманты: па-першае, ідэя ўсеагульнай роўнасці (і хаця гэта была роўнасць “у граху”, роўнасць “рабоў Божых” – гэты лозунг не мог не прыцягнуць сімпатый), па-другое, асуджэнне багацця, падкрэсліванне ўсеагульнай працы.

Пэўны паварот адбыўся ў IY ст. Рымскі імператар Канстанцін у 313 г. даў роўныя правы хрысціянству ў параўнанні з іншымі рэлігіямі, а з 324 г. аб'явіў яго дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі. Перад смерцю Канстанцін прыняў абрад хрышчэння, загадаў разбурыць храмы язычнікаў. У 393 г. у Рымскай імперыі былі забаронены Алімпійскія гульні.

Пасля легалізацыі хрысціянства выявіліся і сталі праяўляцца вострыя супярэчнасці сярод рознымі хрысціянскімі абшчынамі ў пытаннях веры, дагматах, у падыходах да інтэрпрэтацыі біблейскіх тэкстаў. Яркім прыкладам супярэчлівасці можна лічыць веравучэнне Арыя. У пачатку IY ст. святар з Александрыі Арый стаў прапаведваць сваё вучэнне аб сутнасці Троіцы. Ён не прымаў адзінасутнасць Бога-Айца і Бога-Сына. Ён лічыў, што Сын Божы, Ісус Хрыстос, не вечны, не існаваў да нараджэння, толькі адзін Бог адзіны і вечны. Праўда, толькі ў канцы II ст. н. э. царква аб'явіла адзіна вернымі і ўключыла ў канон (спіс) новазаветных кніг усяго толькі чатыры евангелляад Матфея, Марка, Лукі, Іаана. Акрамя іх у Новы завет увайшло 21 пасланне апосталаў – Паўла, Іаана, Пятра, Іакава, Іуды. Уключаны ў Новы завет і “Деяния святых апостолов”, “Откровение Иоанна Богослова”. Каб пакласці канец багаслоўскім спрэчкам, па ініцыятыве імператара Канстанціна быў сазваны I Усяленскі Сабор (325 г.), на якім Арый быў адлучаны ад царквы. Толькі на II Усяленскім Саборы (381 г.) была канчаткова выпрацавана фармулёўка аб сутнасці Божай Троіцы: будучы адзіным, Бог існуе у трох асобах – Бог-Айцец, Бог-Сын, Бог-Святы Дух.

Хрысціянства з самага пачтку свайго фарміравання не было адзінай рэлігіяй. У выніку ў першых стагоддзях новай эры ў хрысціянстве было створана 5 аўтакефальных (самастойных) цэркваў: Рымская, Канстанцінопальская, Александрыйская, Анціяхійская, Ерусалімская. Крыху пазней самастойнасць атрымалі Кіпрская і Грузінская. У Y ст. пасля IY Усяленскага (Халкідонскага) саборарад цэркваў (Армянская, Эфіёпская, Копцкая, Сірыйская, Малабарская), стаўшы самастойнымі, адмовіліся ад агульнахрысціянскага дагмата - Ісус Хрыстос і Бог, і чалавек. Гэтыя цэрквы прызнавалі Хрыста толькі як Бога.

У 395 г. Рымская імперыя распалася на 2 часткі – Заходнюю і Усходнюю. Адпаведна раскалолася і хрысціянская царква на заходнюю (рымска-каталіцкую) на чале з Папам Рымскім і ўсходнюю (грэка-праваслаўную) на чале з Патрыярхам канстанцінопальскім. Канчатковы разрыў адбыўся ў 1054 г. У XYI ст. ад каталіцызма адышоў яшчэ адзін накірунак – пратэстантызм.

 

№ 2. Усталяванне раннесярэдневечных дзяржаў ва Усходняй Еўропе было звязана з увядзеннем монатэістычнай рэлігіі. Хрысціянства дазваляла манархам абвясціць сваю ўладу свяшчэнай і аб'яднаць падданых агульным веравызнаннем.

Можна меркаваць, што хрысціянская супольнасць існавала ў Кіеве задоўга да князя Уладзіміра. Некаторыя гісторыкі лічаць, што кіеўскія конунгі Аскольд і Дзір былі хрысціянамі. Абапіраючыся на паведамленні ісландскай “Сагі пра хрышчэнне”, некаторыя гісторыкі лічаць, што ў Полацку ў канцы X ст. хрысціянскае вучэнне мог прапагандаваць скандынаўскі місіянер Торвальд Вандроўнік.

Афіцыйнай датай прыняцця “грэцкай веры” лічыцца 988ці 989 г., калі князь Уладзімір Святаславіч, пасля спробы ўмацаваць асноўныя паганскія культуры, расчараваўся ў іх і прыняў рашэнне аб увядзенні монатэізму. Выбар “грэцкай веры” быў абумоўлены палітычнымі матывамі: толькі хрысціянства давала Русі магчымасць увайсці ў сістэму еўрапейскіх дзяржаў, атрымаць іх прызнанне і давер.

Першымі былі ахрышчаны княскі двор і дружына, а таксама жыхары Кіева (“Сабралася народу вялікае мноства, увайшлі ў ваду і стаялі там, пакуль святары чытал малітвы”). У некаторых землях не абыходзілася без канфліктаў, напрыклад, бунт у Ноўгарадзе ў 911 г. супраць епіскапа, такія ж падзеі адбыліся ў Растоўскай зямлі. Наконт такіх здарэнняў на тэрыторыі Беларусі крыніцы нічога на паведамляюць, хутчэй гэта адбывалася негвалтоўна. Прынята лічыць, што першая епархія ў Беларусі была ўтворана ў Полацку ў 992 г. Другой на тэрыторыі Беларусі была Тураўская епархія, заснаваная ў 1005г.

Увядзенне хрысціянства стала працяглым і складаным працэсам. Хрысціянізаваліся спачатку вярхі, а потым народ. Відаць, спачатку доўгі час паганскія звычаі былі жывучымі і ў асяроддзі арыстакратыі. У “Слове пра паход Ігаравы” князя Усяслава лічылі народжаным ад “валхвававання”, прыпісваючы яму здольнасць ператварацца ў ваўка. Такім чынам, язычніцтва праз святы і абрады перапляталася з хрысціянскай верай, у выніку чаго склалася трывалая сістэма двухвер'я на Русі.

Усталяванне хрысціянства мае вялікае значэнне:

· Усталяванне хрысціянства супала з усталяваннем дзяржаўнасці. У адрозненне ад язычніцтва, хрысціянская вера ў адзінага Бога адпавядала ідэі адзінаўладдзя ў дзяржаве, а, значыць, духоўна асвячала гэтую ўладу.

· Умацоўваліся больш развітыя адносіны паміж людзьмі (манагамія – шлюб з адной жанчынай, шлюб з адным мужчынам), царква не толькі асвячала шлюб, але і ўсталёўвала прававы статус сям'і (феадальная зямля перадавалася ў спадчыну дзецям).

· Ліквідаваны кроўная помста і ахвярапрынашэні.

· Усталяванне хрысціянства дапамагло пераадолець перажыткі племянной адасобленасці і феадальнага сепаратызму.

· Знаёмства з візантыйскай культурай з'явілася стымулам для развіцця архітэктуры, адукацыі, літаратуры, мастацтва. Вельмі добрым быў уплыў хрысціянства на распаўсюджванне пісьменнасці і адукацыі. На рускую мову перкладаліся павучэнні, жыційная і апакрыфічная літаратура. У той час важнейшымі культурна-асветніцкімі цэнтрамі на тэрыторыі беларусі сталі манастыры – Тураўскі (Варварынскі), Мазырскі (Петрапаўлаўскі і Параскевы), Полацкі (Барысаглебскі). Адкрыццё ў манастырах майстэрань (скрыпторыяў) па перапісванні кніг садзейнічала распаўсюджванні пісьменнага слова. Напрыклад, “Слова пра паход Ігаравы”, “Жыціе Аўрамія Смаленскага”, “Аповесць мінулых гадоў” (каля 1113 г.), “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”, “Жыціе Аўрамія Смаленскага” і інш., надпісы на знакамітым крыжы Еўфрасінні Полацкай 1161 г., пячатцы полацкага князя Ізяслава X ст., берасцяная грамата Віцебска (на якой нехта Сцяпан прасіў Няжылу, каб той прадаў вопратку і купіў жыта за 6 грыўнаў).

· Увядзенне хрысціянства садзейнічала развіццю міжнароднай сувязей з краінамі Еўропы.

 

№ 3. Назва “Русь”, паходжанне якога не высветлена да сённяшніх дзён, замацавалася хутчэй за ўсё за той часткай усходніх славян, якія жылі вакол Кіева, Пераяслаўя, Чарнігава. Паступова яно распаўсюдзілася на ўсіх славян Усходняй Еўропы і іх землі. Да пытання паходжання тэрміна “Русь” прымыкае нарманская тэорыя паходжання рускай дзяржавы, наконт якой і сёння ідуць спрэчкі. (Нарманісты не толькі зводзяць працэсы ўзнікнення Рускай дзяржавы да ітэрвенцыі нарманаў, але і слова “Русь” першапачаткова азначала адно з этнічна-племянных аб'яднанняў варагаў, якія перадалі сваю назву славянскаму насельніцтву, якое знаходзілася пад іх уладай).

Асновай для тэорыі паходжання дзяржавы Русь ад варагаў у ліку крыніц з'явіўся летапіс “Аповесць мінулых гадоў”, дзе пад 862 г. адзначана:” Изгнаша варяги за море, и не даша им дани, и почаша сами в себе володети, и не бе в них правды...И реша сами в собе: «Поищем собе князя, иже бы володел нами и судил по праву». I идоша за море к варягам, к руси. Сице бо ся зваху тьи варязи русь... – Реша руси чудь, словени, и кривичи и весь: «Земля наша и велика и обилна, а наряда в ней нет. Да пойдете княжит и володети нами».».

Аднак у наш час гэтую тэорыю прымаюць не ўсе даследчыкі:

1. Па-першае, у славян ужо былі перадумовы для стварэння дзяржавы ў YI – YIII стст.: развівалася гаспадарка (славяне былі ў стане не толькі забяспечваць сябе, але і атрымоўваць лішкі, узнікла магчымасць карміць чыноўніцкі аппарат); назапашаны вопыт сацыяльна-палітычнага развіцця (ужо на стадыі рода-племяннога ладу і яго разлажэння у славян сфарміраваўся вопыт кіравання, што і стала асновай для пануючага класа); выдатнае геаграфічнае становішча славян (сяліліся па берагах рэк, выкарыстоўвалі іх як шлях асноўных зносін, можна было лёгка падтрымліваць сувязі з іншымі краінамі); наяўнасць на паўднёвым усходзе Хазарскага каганату, што перакрыла дарогі для ворагаў.

2. Па-другое, існавала практыка запрашэння на пасаду князя.

Асаблівасцю фарміравання славян было тое, што яны мінулі ў сваім развіцці стадыю рабаўладальніцтва і перайшлі ад першабытнаабшчыннага ладу да феадальнага.

У YIII – IX стст. усходнія славяне ўяўлялі сабою рад саюзаў плямёнаў, якія мелі агульныя рысы. На тэрыторыі, якая была заселена старажытнымі славянскім супольнасцямі, у YIII – IX стст. пачынаюць фарміравацца феадальныя княствы. Княствы складаліся з валасцей, у кожнай воласці быў свой князь і веча – народны сход, якому належала заканадаўчая ўлада (права выбіраць князя, заключыць мір, аб'яўляць вайну, вырашаць эканамічныя, прававыя і інш. пытанні). Сярод славянскіх княстваў найбольш моцнымі былі Наўгародскае, Кіеўскае і інш. княствы.

Менавіта варагі Сінеўс, Рурык і Трувар былі прызваны на княжэнне ў Ноўгарад. Сінеўс і Трувар хутка загінулі. Пасля смерці Рурыка на пасаду наўгародскага князя стаў Алег. Кіеўскае княства было больш магутным, бо знаходзілася на перакрыжаванні самых важных гандлёвых шляхоў. Летапісы падаюць імёны кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра (сястра Лыбедзь), таксама варажскага пахожання. У 882 г. наўгародскі князь Алег(879 – 912 гг.) хітрасцю захапіў уладу ў Кіеве, забіў Аскольда і Дзіра, пачаў аб'ядноўваць землі вакол Кіева, у тым ліку і княствы, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі. На думку расійскага вучонага Ключэўскага В., княжэнне Рурыка нельга лічыць пачаткам Рускай дзяржавы – Руская дзяржава была аснавана дзейнасцю Аскольда і Дзіра, а потым Алега ў Кіеве. На яго думку, не з Ноўгарада, а з Кіева пайшло палітычнае аб'яднанне рускіх зямель.

Узровень адзінства зямель, на якія распаўсюджвалася ўлада кіеўскіх князёў, быў адносным, гэта была федэрацыя. У многіх выпадках падпарадкаванасць выражалася ў выплаце дані Кіеву. Узаемаадносіны з цэнтральнай уладай праходзілі праз палюддзе. Кожны год у лістападзе князь Кіева выязджаў для збору палюддзя – да драўлян, да дрыгавічоў... і вяртаўся ў красавіку. Пункты збору дані называліся пагостамі, больш мелкія - станамі. У красавіку даніну дзялілі – частку князю, дружыне, на продаж.

Палітычная сістэма Кіеўскай Русібыла наступнай:

           
     
 


вялікі князь або каган і дружына.

Задачы князя:

· аб'яднанне плямён

· абарона ад знешніх ворагаў

· “Валадзець і судзіць па праву”

· стварыць спрыяльныя ўмовы для гандлю з іншымі дзяржавамі

Дружына дапамагала князю ў вырашэнні гэтых пытанняў. Фарміравалася дружына з вараг, аднак яны вельмі варагавалі з мясцовым насельніцтвам. Нават князь Уладзімір вымушаны быў адправіць варагаў у Візантыю. Праўда, доўгі час князі не маглі адмовіць ім, бо варагі былі добрымі воінамі. Пачынаючы з X ст. у дружынах былі славяне мясцовага паходжання.

Разам з кіеўскай дзяржаўнасцю развіваліся дзяржаўна-палітычныя інстытуты ў Ноўгарадзе, Полацку, Галічы, Валыні, Тураве і інш. гарадах. Аднак палітычная самастойнасць гэтых княстваў узрастала.

 

№ 4. Самым магутным і значным княствам з усіх, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў X – XIII стст., з'яўлялася Полацкая зямля, гістарычным ядром якой было племянное княжанне крывічоў-палачан больш ранніх часоў. Яго цэнтрам з'яўляўся г. Полацк, які згадваецца ў летапісе “Аповесць мінулых гадоў” у 862г. Полацк ужо тады не падпарадкоўваўся Кіеву. Горад знаходзіўся на р. Заходняя Дзвіна, якая была часткай найважнейшага шляху “з варагаў у грэкі”. Выгаднае геаграфічнае становішча спрыяла хуткаму росту Полацка і ператварэнню яго ў буйны цэнтр гандлю і рамёстваў.

Першым гістарычна вядомым полацкім князем быў Рагвалод, які прыйшоў з-за мора. У 60 – 70-х гг. X ст. Полацку, як магчымаму саюзніку, надавалася важнае значэнне ў саперніцтве паміж Кіевам і Ноўгарадам, што таксама знаходзіліся на шляху “з варагаў у грэкі”.

У 980 г. Уладзімір Святаславіч, які быў наўгародскім князем і змагаўся са сваім братам Яраполкам за кіеўскі трон, каля 980 г. захапіў Полацк. Рагвалод быў забіты, яго дачка Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Гэта адбылося пасля таго, калі Рагнеда адмовіла сватам Уладзіміра: “Не хачу разуці рабыніча”. Згодна са старадаўнімі звычаямі, нявеста павінна была пасля вяселля, хутчэй за ўсё ў знак пакорлівасці, сцягнуць боты са свайго жаніха. З другога боку, Уладзімір сапраўды нарадзіўся ад пазашлюбнай сувязі сваёго бацькі і дзяўчыны-прыслугі.

У далейшым Уладзімір падманам забіў свайго брата Яраполка і стаў вялікім кіеўскім князем, вядомым у гісторыі пад імем Уладзімір “Красное Солнышко” альбо Уладзімір-Хрысціцель. Пры Уладзіміры дасягнула свайго найвышэйшага росквіту старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян Кіеўская Русь, было амаль завершана аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель.

Пры жыцці Рагнеда атрымала імя Гарыслава, якое, верагодна, абазначала “ззяе (гарыць) славай” ці, наадварот, “славутая горам”. Магчыма, Рагнеда не даравала яму смерці бацькі і зрабіла замах на яго жыццё. На пытанне Уладзіміра: “За што?” Рагнеда адказала: “Бо бацьку майго забіў і зямлю яго ў палон узяў мяне дзеля. А зараз не любіш мяне і дзіця маё...”. Замах не ўдаўся, па тагачасных законах Рагнеду павінны былі забіць. Маці абараніў малалетні сын Ізяслаў, які сказаў бацьку: “Бацька! Ты тут не адзін!”. Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір па парадзе баяр загадаў выслаць Рагнеду з сынам на жыхарства ў “отчыну” яе – Полацкую зямлю. Тут быў пабудаваны горад, названы імем яе сына – Ізяслаўль. Магчыма, на рашэнне Рагнеды пайсці на замах паўплывала прапанова Уладзіміра стаць Рагнедзе жонкай якога-небудзь баярына. Адмовіўшыся ад гэтай прапановы, Рагнеда пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасія. Яшчэ пры яе жыцці жыхары Полацка запрасілі Ізяслава на княжэнне. Ён вядомы ў гісторыі як князь-кніжнік, які ведаў і пашыраў пісьменства ў Полацку разам з хрысціянствам.

Узмацненне Полацкага княства адбылося ў XI ст. пры сыне Ізяслава, полацкім князю Брачыславе. Ён разам з войскам захапіў волакі, што злучалі рэкі Заходнюю Дзвіну і Дняпро па шляху з “варагаў у грэкі” і належалі Ноўгараду. Аднак Брачыслава разбіў яго дзядзька – князь Яраслаў Мудры, які жадаў кантраляваць шлях і збіраць даніну сам.

Легендамі авеяна імя сына Брачыслава – полацкага князя Усяслава(1044 – 1101 гг.), якога празвалі Чарадзеем. Аб гэтым сведчыў знак – пляма на яго галаве. Усяслаў, пашыраючы сваю ўладу, імкнуўся захапіць землі і гарады па-за межамі Полацкага княства. Не здолеўшы ўзяць Пскоў, ён захапіў і абрабаваў Ноўгарад. У адказ на дзеянні трое сыноў князя Яраслава Мудрага напалі на прыгранічны горад Полацкай зямлі – Менск. Бітву на Нямізе Менск прайграў. Але, Усяслаў не быў зломлены. Кіеўскія князі запрасілі Усяслава на перамовы ў Кіеў, падманулі яго і кінулі ў турму. Жыхары Кіева вызвалілі князя, Усяслаў некаторы час кіраваў у Кіеве. Пасля смерці князя Усяслава Полацкае княства распалася на шэраг асобных удзельных княстваў. Пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці.

Спосаб дзяржаўнага кіравання ў Полацкай зямлі характарызуецца як княжацка-вечавы лад. Тут сістэма княжання (улада князя) спалучалася з існаваннем веча – агульнага сходу дарослых мужчын, якія маглі здымаць і прызначаць князя. У абавязкі князя ўваходзілі арганізацыі і камандаванне войскам, збор даніны з насельніцтва. Войска ў Полацку складалася з дружыны – спецыяльна абучанага ваеннай справе ўзброенага атрада людзей і народнага апалчэння, якое складалася з гараджан і называлася “палком”.

Абавязкі князя і веча: збор даніны з насельніцтва, ажыццяўленне суда, клопат аб гараджанах, арганізацыя войска і камандаванне ім, вырашэнне найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў, заключэнне дагавораў з іншымі гарадамі і дзяржавамі.

 

Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Беларусі ў басейне Прыпяці. Першапачатковы яе цэнтр – г. Тураў, які ўпершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 980 г. Назву горада летапісец звязваў з імем князя Тура і лічыў, што той з'явіўся ў Беларускім Палессі тады, калі Рагвалод у Полацку. Такім чынам, Тураўская зямля ўтварылася ў X ст. і захоўвала сваё значэнне ў XIст. У 20-я гг. XII ст. яна пазбавілася палітычнай самастойнасці, аднак у складзе Кіеўскай зямлі заставалася цэльным княствам. З канца 50-х гг. XII ст. Тураўская зямля сама падзялілася на ўдзельныя княствы – Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і інш.

Пра грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве і яго гарадах вядома вельмі мала. Верагодна, у Тураве дзейнічала веча. Паводле паведамлення “Жыція Кірылы Тураўскага”, ён стаў епіскапам па просьбе князя і “людзей таго горада”. Магчыма, гараджане мелі права голасу, калі вырашалася пытанне пра епіскапа. Факт цікавы яшчэ і тым, што звычайна епіскап назначаўся кіеўскім мітрапалітам. Знаходжанне ў Тураве адначасова князя і пасадніка, акрамя Ноўгарада Вялікага, з'ява незвычайная для іншых гарадоў (асаблівасць).

 


<== previous lecture | next lecture ==>
СУПЕРВАЙЗЕР | Лекцыя 3
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.86 s.