Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Лекцыя 3


Date: 2015-10-07; view: 797.


БУДОВА ЛІТАРАТУРНА МАСТАЦКАГА ТВОРА

 

1. Агульнае паняцце пра тэму літаратурна-мастацкага твора.

Кожны мастацкі твор—апавяданне, раман, лірычны верш

альбо драматычная паэма — мае сэнсавы стрыжань, які звязвае

асобныя часткі твора ў адзінае цэлае. Гэты сэнсавы стрыжань і

называецца тэмай. Мастацкі твор сам па сабе можа быць вельмі

раскіданым, спалучаць розныя карціны, думкі, вобразы. Гэта асабліва

характэрна для сучаснай літаратуры, для так званых камп`ютэрных

раманаў, дзе часта адбываецца мантаж розных у стылістычным,

сэнсавым і сінтаксічным плане фрагментаўворчы чалавек робіць адбор сваіх

уражанняў, перажыванняў, пакідаючы толькі тое, што патрэбна яму

для задуманага твора, а ўсё іншае без шкадавання адкідае.

Праводзіць такі адбор можна толькі пры адной умове — тады, калі

вызначаны стрыжань, гэта значыць, калі загадзя вядома тэма .

Тэма можа быць вельмі шырокай і распадацца на некалькі

ўнутраных тэм. Возьмем, напрыклад, «Палескую хроніку» І. Мележа.

Асноўная тэма гэтага твора — Беларусь напярэдадні і ў час

калектывізацыі, але згаданая тэма распадаецца на падтэмы:

псіхалогія беларускага селяніна, маральна-сямейныя побытавыя ўстоі

вёскі, ідэалогія маладой беларускай інтэлігенцыі і г. д. Кожная з гэтых

унутраных тэм, у сваю чаргу, распадаецца на свае падтэмы, альбо так

званыя састаўныя тэмы. Чым больш старанна распрацавана асноўная

тэма, чым шырэй яна падсвечана састаўнымі тэмамі - тым больш

значным з'яўляецца твор. Аднак калі асноўная тэма настолькі

шырокая, як, напрыклад, у творы І. Мележа, альбо як ў аповесці М.

Гарэцкага «Дзве душы» ці як у паэме «Новая зямля» Якуба Коласа, то

распрацоўка такой тэмы патрабуе вельмі шмат назапашаных

назіранняў, вопыту і ведаў, велізарнай глыбіні і моцы думкі.

Пісьменніку-пачаткоўцу рызыкоўна брацца за маштабныя тэмы.

2. Ідэя літаратурна-мастацкага твора.

Ад тэмы твора трэба адрозніваць яго ідэю. Ідэя — гэта тая

асноўная думка, той пункт гледжання, зыходзячы з якога пісьменнік

распрацоўвае сваю тэму. Так І Мележ, распрацоўваючы тэму

калектывізацыі на Палессі, найвялікшай маральнай вартасцю

беларускага селяніна лічыць яго адданасць зямлі, паэтызуе простыя

радасці сялянскага побыту. Іншы пісьменнік, узяўшы тую ж самую

тэму і той жа матэрыял, мог ацэньваць усё інакш. Сукупнасць падобных ацэнак, адзінства ўспрыняцця падзей і

персанажаў складае ідэю твора, якая можа быць вельмі складанай і

ўтрымліваць у сабе некалькі альбо цэлы шэраг прыватных ідэй. Вельмі

часта ідэю ўспрымаюць і разумеюць занадта вузка — як дакладна

сфармуляваную дыдактычную думку-павучанне пісьменніка. Але ёсць

вельмі шмат твораў, дзе адсутнічае якое б там ні было павучанне, і

тым не менш яны ўтрымліваюць сваю ідэю,

3. Фабула літаратурна-мастацкага твора і яе складнікі.

Для свайго развіцця тэма патрабуе канкрэтнага матэрыялу.

Гэтым матэрыялам могуць быць падзеі грамадскага ці асабістага

жыцця, думкі, перажыванні, прадметы і з`явы прыроды і г. .д. Гэтаначыць, усё, што даступна чалавечаму вопыту і чалавечай фантазіі.

Сукупнасць гэтага матэрыялу складае фабулу твора.

Тэма абапіраецца на рэальныя з'явы, нават калі яны маюць

самую фантастычную прыроду, бо гэтыя з`явы, перш чым выліцца на

паперу, павінны нарадзіцца ў свядомасці чалавека (а тое, што існуе ў

свядомасці ўжо існуе, па-сутнасці, рэальна). У выніку і фабула ва ўсіх

сваіх частках з'яўляецца рэальнай.

Вернемся да нашага пачатковага прыкладу. Тэма верша М.

.Багдановіча — летняя ноч. Матэрыял верша, ягоная фабула —

розныя начныя праявы: зорнае неба, конікі ў траве і да т. п. Згадка

пра цану на нафту альбо развагі пра урбанізацыю ў гэтым творы

выглядалі б нонсенсам. Падобныя згадкі не мелі б рэальнай сувязі і

выпалі б з фабулы.

Паняцце «фабула» тлумачыцца па-рознаму. Часам пад фабулай

разумеюць паслядоўнасць з'яў, звязаных выключна прычыннай

сувяззю. Аднак гэта наўрад ці правільна, бо няма ніякіх падстаў

вылучаць на першы план з многіх відаў сувязі менавіта гэты від.

Іншым разам пад фабулай разумеюць сукупнасць дзеянняў у творы ў

адрозненне ад сукупнасці думак і перажыванняў. Гэта таксама

недакладнае вызначэнне, бо вельмі многія выдатныя творы маюць

сваёй тэмай унутранае жыццё, думкі і настроі, змены якіх

адпавядаюць зменам у знешнім жыцці.

Значыць, у такім разе фабула з'яўляецца сукупнасцю дзеянняў,

абставін і станаў душы, што знаходзяцца ва ўзаемнай сувязі.

У фабуле адрозніваюць наступныя моманты:

1. Сітуацыя — якая бывае агульнай і прыватнай. Напрыклад, у

«Палескай хроніцы» І. Мележа Сталін праводзіць калектывізацыю —

агульная сітуацыя. Ганна жыве сваім каханнем да Васіля —

прыватная сітуацыя.

2. Матыў — гэта такое становішча, якое змяняе сітуацыю.

Напрыклад: куранёўцы жывуць спакойным патрыярхальным

жыццём, але прыязджае ўпаўнаважаны па перадзелу зямлі, і яго

прыезд змяняе сітуацыю. Ганна і Васіль цешацца сваім шчасцем, але

прыходзяць бандыты і сітуацыя змяняецца: Ганна асуджае Васіля за

тое, што той паказаў бандытам Грыбкову хату. Васіля забіраюць у

турму і г. д. Калі падрабязна прааналізаваць, напрыклад, той жа

раман «Людзі на балоце», то вы знойдзеце шмат матываў, якія

змяняюць першапачатковы стан рэчаў — сітуацыю.

3. Завязка — гэта шэраг матываў, што складаюць напружаную

сітуацыю, якая не можа цягнуцца неабмежавана доўга. Напрыклад,

куранёўцы чакаюць перадзелу зямлі. Перад прыездам

4. Развязка — гэта шэраг матываў, што прыводзяць да

супакоенай сітуацыі. У «Палескай хроніцы» развязка адносінаў Васіля

і Ганны ў першым рамане — замужжа Ганны; развязка грамадскай

сітуацыі ў вёсцы — будоўля куранёўцамі грэблі, якая павінна стаць

правобразам будучай калектыўнай працы ў сумеснай калгаснай

гаспадарцы.

Вылучаюць яшчэ перыпетыі (гэта значыць, сукупнасць

перамен) і інтрыгу (сукупнасць матываў).

4. Сюжэт літаратурна-мастацкага твора і яго складнікі.

Паколькі фабула — гэта рэальны матэрыял твора, звязаны ва

ўсіх сваіх частках, то ўзнікае пытанне пра афармленне і размяшчэнне

частак фабулы ў творы. Падобна да таго як асобныя словы і

словазлучэнні могуць перастаўляцца ў сказе, не змяняючы ягоны сэнс,

так і часткі фабулы могуць адвольна размяшчацца ў творы. Гэтае

афармленне і размяшчэнне фабулы ў творы называецца сюжэтам.

Часта пад сюжэтам разумеюць альбо саму фабулу, альбо тэму.

Каб зразумець іх адрозненне, адзначу, што фабула можа быць

прыдуманай пісьменнікам (напрыклад, "Дзікае паляванне караля

Стаха" У. Караткевіча) альбо запазычанай з рэальнага жыцця, як у

апавяданні В. Быкава "Труба", дзе перадаецца рэальная гісторыя

гібелі чалавека, які выпадкова заснуў у адкрытай трубе нафтаправода

і потым некалькі дзён выпаўзаў на волю. Фабула можа быць узята з

газетнай хронікі і г. д. Але незалежна ад паходжання фабулы, сам

сюжэт, г. зн. размяшчэнне альбо будова гэтай фабулы, належыць

выключна пісьменніку. Менавіта ў сюжэце аўтар праяўляе сваё

прафесійнае майстэрства, бо няўмела разгорнуты сюжэт губіць

мастацкі твор, не дае магчымасці аўтару зацікавіць чытача, вылучае

на першы план другасныя часткі фабулы і тым самым неадэкватна

перадае як тэму, так і ідэю твора.

У сюжэце адрозніваюць наступныя моманты:

1. Размяшчэнне — той ці іншы парадак перадачы чытачу

фабульных абставін. У размяшчэнні вылучаюць зачын, у якім

закончана перадаецца тая альбо іншая сітуацыя, канцоўку —

(пераказ сітуацыі), якая завяршае апавяданне, і развіццё —

прамежкавае адлюстраванне сітуацыі з запавольваннем,

адступленнямі, вяртаннем.

2. Змест, да якога адносяцца персанажы, асобы, што

дзейнічаюць, гавораць і перажываюць. Яны дзеляцца на галоўных,

другасных, эпізадычных. Таксама да зместу адносяцца размовы,

абстаноўка, прадметы.

Пры фармаванні сюжэта пісьменнік праводзіць уважлівы

адбор асобных канкрэтных матэрыялаў фабулы з пункту гледжання

выяўленчай мэтазгоднасці. Напрыклад, герой знаходзіцца ў пакоі. У

залежнасці ад аўтарскай устаноўкі гэты пакой можа быць апісаны

вельмі падрабязна (напрыклад, як у "Пераўтварэнні" Ф. Кафкі) альбо

абмаляваны ў агульных рысах ці ўвогуле не апісаны зусім. Тая альбо

іншая сітуацыя можа быць падрабязна апісаная, а можа быць толькі

пазначана аўтарам ці мімаходзь згаданая ў размове персанажаў. Тое

ж самае адбываецца і з персанажамі: эпізадычныя — могуць знешне

не апісвацца зусім, два другасных дапаможных персанажы могуць

замяніцца адным і г. д. Падобны працэс з`яўляецца апрацоўкай

сырога матэрыялу фабулы, ён вядзе аўтара ад задумы да рэальанага

зместу твора.

Рэальны змест уключае ў сябе так званыя ўводзіны — г. зн.

сукупнасць прыёмаў, што ўводзяць чытача ў разуменне сітуацыі. Гэта

— экспазіцыя, альбо пралог, дзе даецца абмалёўка пачатковай стадыі

і дзеючых асоб. Характарыстыкі — абмалёўка характараў і

ўласцівасцяў персанажаў, дзякуючы чаму чытач выпрацоўвае свае

адносіны да іх і сваё прагназаванне тых альбо іншых дзеянняў гэтых

персанажаў.

Усе гэтыя часткі сюжэта ўзаемна звязаныя і ўзаемна

абумоўленыя. Адна частка пры гэтым можа адначасова выконваць

некалькі задач і можа разглядацца з розных пунктаў гледжання.

Напрыклад, дыялог двух персанажаў можа быць матывам да змены

сітуацыі, а можа служыць спосабам характарыстыкі гэтых

персанажаў. Напрыклад, у аповесці А. Федарэнкі "Нічые" зіма і снег,

могуць служыць агульным гістарычна-храналагічным фонам падзей

Слуцкага паўстання, але разам з тым выступаць і матывам. На снезе

адбіваюцца сляды саней, на якіх прыязджалі ў вёску за

прадразвёрсткай бальшавікі, кроў забітага паўстанцамі

чырвонаармейца. І якраз па гэтых прыкметах бальшавікі знаходзяць

вінаватых і чыняць сваю помсту.

Састаўныя часткі сюжэта ўваходзяць адна з другой у

бясконцую колькасць спалучэнняў, і сам сюжэт можа быць

разгорнуты бясконцай колькасцю спосабаў. Пералічыць прыёмыразвіцця сюжэта немагчыма, бо яны змяняюцца і ў кожнага

пісьменніка, і ў кожнай літаратурнай школы. Можна вызначыць

толькі некаторыя самыя агульныя прыёмы, разгледзеўшы паасобныя

 

 


<== previous lecture | next lecture ==>
ЛЕКЦЫЯ № 2 | ФАБУЛЬНЫЯ ЧАС І ПРАСТОРА
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.762 s.